Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Вы пішаце, што Вайнбэрг быў сябрам Шастаковіча, я пра гэта ня ведаў. Ці ведалі Вы зь Дзьмітрыем Раманавічам Шастаковіча й як ставіцеся да кнігі Салямона Волкава “Мэмуары Шастаковіча”, якая зьявілася тут? Пра яе існуе тут шмат супярэчлівых водгукаў. У час заняцьця немцамі Менску там заставаўся вельмі вядомы беларускі кампазытар Туранкоў, аўтар шматлікіх твораў у розных жанрах, у тым ліку й опэры “Кветка шчасьця”. Ён не пайшоў на Захад (пасьля вайны), а застаўся ў Менску. Ці вядома Вам што-небудзь пра ягоны лёс? Таксама пра рэжысэра Гаянэ Тушмалову105, артыстаў Палтэўскага,
105 ГаянэТушмалова (1892—1971) з 1944 г. жыла ў Сьвярдлоўску, выкладала сцэнічную мовуўтэатральным інстытуце й аматарскіх калектывах.
Краўчанку, Судніка, Кляўса106? Ці жыў музыказнаўца Смольскі са сваёй ранейшай жонкай, якая заставалася ў Менску (пад немцамі), або зь іншай? Ці ведалі Вы ягонага сына, кампазытара?
Зараз у Нямеччыне шырока адзначаецца 150-годзьдзе з дня нараджэньня Брамса, асабліва на поўначы Нямеччыны, дзе ляжыць ягоны родны горад Гамбург, недалёка ад якога знаходзіцца й наш Альдэнбург. У газэтах і часопісах шмат артыкулаў пра яго, а па радыё й тэлебачаньні перадаюцца ягоныя творы. Тут часта бываюць музычныя перадачы з цудоўнымі выканаўцамі, за адзін мінулы год былі пра Моцарта, Шапэна, Ліста. Побач з гэтым трансьлюецца й шмат крымінальнай лухты. Цікава, якая якасьць савецкіх тэлеперадачаў? Бо калі я жыў “там”, яшчэ тэлебачаньня ўвогуле не было.
Мне прыйшло ў голаў, што копіі Вы, напэўна, зможаце зрабіць і ў Манрэалі. У нас, напрыклад, капіравальныя машыны ёсьць у кожным вялікім супэрмаркеце, дзе за мізэрную плату можна зрабіць любую колькасьць копій.
Жадаю здароўя й посьпехаў. Прашу Дзьмітрыя Раманавіча пабольш напісаць пра сябе, пра творчыя пляны й намеры.
Адказвайце адразу, як атрымаеце гэтае пісьмо. Баюся, што ў сувязі з пажарам паштовыя зносіны будуць мець перабоі, і пісьмо можа не дайсьці да Вас.
3 найлепшымі пажаданьнямі,
Ваш Алесь Карповіч.
Альдэнбург, 30 лістапада 1983 г.
Дарагія Дора Абрамаўна й Дзьмітры Раманавіч!
Вялікі дзякуй за Вашае пісьмо ад 10 кастрычніка. Рады, што набылі інструмэнт, бо для музыканта гэта галоўнае, і настрой у Вас палепшыўся, зважаючы на “танальнасьць” апошняга пісьма. Вы пішаце, што “ўсе праблемы разьвязаліся”. Што Вы маеце на ўвазе?
Вялікі артыкул-нэкралёг пра Эльзу Робэртаўну Зубовіч-Пілеман я напісаў для газэты “Беларус”, дзе ён і быў надрукаваны ў двух нумарах. Ці прысылае Вам Запруднік гэтую газэту? Што да “Нового Русского Слова”, то я ня думаю, што там зацікавяцца артыкуламі Дзьмітрыя Раманавіча. Па-першае, беларуская тэматыка іх увогуле не цікавіць, а па-другое, там хапае сваіх музыказнаўцаў і тых, хто выдае сябе за музыказнаўцу. Гадоў ю таму пісалі сапраўды буйныя музыкі, як Сабанееў107, а цяпер пішуць пра музыку ўсе каму
106 Пра названых артыстаў зьвестак ня знойдзена.
107 Леанід Сабанееў (рас. Леонйд Леонйдовйч Сабанеев, 1881—1963), матэматык, кампазытар, музыказнаўца, тэарэтык (вучань Танеева, Зьве-
хочацца. Міхаіл Гальдштэйн вучыўся ў Маскоўскай кансэрваторыі адначасова са мной і жыў у тым жа інтэрнаце. Ён — добры скрыпач, але заўсёды быў у цені свайго брата Бусі, скрыпача-вундэркінда. Ён цяпер таксама ў Нямеччыне, здаецца, у Гановэры. Толькі за мяжой я са зьдзіўленьнем даведаўся, што Міхаіл Гальдштэйн — ня толькі скрыпач, а й музыказнаўца, да таго ж вельмі плодны. Большасьць ягоных артыкулаў — гэта штучна складзеныя кампіляцыі на грунце слоўнікавых зьвестак. Разьвязна піша ён пра буйных савецкіх музыкаў, прычым усе яны аказваюцца ягонымі добрымі знаёмымі, творы якіх ён іграў, або яны ігралі ягоныя творы. Ён да ўсяго яшчэ й кампазытар! Памятаю, свае першыя артыкулы ў “НРС” ён называў чамусьці сэптакордамі. He нашмат лепшыя артыкулы й іншых пісак ад музыкі, канцэртмайстраў сымфанічных аркестраў, дырыжораў і г. д. Паспрабуй правер! А вось для “Беларуса”, мне здаецца, Вы маглі б быць цікавыя108. Толькі я ня думаю, што трэба апісваць “сямейныя паданьні”, даруйце за такі выраз. Тэма павінна быць актуальнай. Дзьмітры Раманавіч быў сакратаром саюзу кампазытараў Беларусі, такім чынам, усё музычнае жыцьцё разгортвалася перад ягонымі вачыма109. Пра гэта й трэба пісаць! Прычым ня толькі пералічваць кампазытараў і напісаныя імі творы — пра што, сапраўды, можна прачытаць у энцыкляпэдыі, — а расказваць пра партыйную палітыку ў музыцы, пра ўмяшаньне партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў у творчасьць і рэпэртуар, пра перашкоды, якія чыніліся творчасьці з боку савецка-партыйнага начальства, адказнага за музычныя справы, пра забароны тых ці іншых твораў, ідэалягічна ня “вытрыманых”.
рава й Шлецара). Быў прафэсарам матэматыкі ў Маскоўскім унівэрсытэце. Ягоны бацька, вядомы натураліст і пісьменьнік, асабіста сябраваў з Аляксандрам III. У сувязі з эміграцыяй імя Сабанеева было табу ў СССР, а цяпер паступова вяртаецца ў Расею. Ягоныя кнігі пра Скрабіна (1916 і 1925 гт.) лічацца найлепшымі дасьледаваньнямі жыцьця кампазытара. Набыла вядомасьць і ягоная кніга мэмуараў “Успаміны пра Расею”, якая выйшла ў Маскве ў 2005 г.
108 Мама спрабавала зьвязацца з д-рам Запруднікам, галоўным рэдактарам “Беларуса”, але нешта не спрацавала — магчыма, пісьмо не дайшло. Значна пазьней яна зьвярнулася да Міхаіла Гальдштэйна, які напісаў вялікі артыкул пра жыцьцё й творчасць Камінскага да ягонага 8о-годзьдзя. Урыўкі з артыкулу Гальдштэйна мы ня раз прыводзілі ў гэтай публікацыі.
109 Камінскі быў старшынём (а не сакратаром) Саюзу кампазытараў БССР (1963—1966). Гэтую ролю яму навязалі, і пры першай магчымасьці Камінскі (паўтару, ці не адзіны беспартыйны кіраўнік творчага саюзу ў СССР) адмовіўся ад пасады, нягледзячы на настойлівыя тэлефонныя званкі ад “асабіста таварыша Брэжнева, генэрааьнага сакратара ЦК КПСС”. Я была сьведкай дзьвюх такіх тэлефонных размоваў.
Вы, Дзьмітры Раманавіч, 35 гадоў жылі й творча працавалі ў Менску і, напэўна, многае выпрабавалі на сабе. У Вашым становішчы Вам, безумоўна, многае не падабалася й абурала, але тады Вы не маглі пра гэта заявіць, а зараз Вы ў свабоднай краіне, дзе Вашыя праўдзівыя выказваньні будуць каштоўныя, патрэбныя й цікавыя.
Вельмі шкада, што я зусім не знаёмы з творчасцю Дзьмітрыя Раманавіча. Зь ім, адным з буйнейшых кампазытараў паваеннай Беларусі, даўно трэба было б пазнаёміць беларускую грамадзкасьць, але няможна разважаць пра музыку, ня ведаючы яе. Я вельмі хацеў бы пачуць “Прэлюдыі” Дзьм[ітрыя] Рам[анавіча] — не маглі б Вы, Дора Абрамаўна, найграць іх на касэту й прыслаць мне для праслухоўваньня? Вы ўжо маеце інструмэнт і, думаю, Вам самой будзе прыемна ўспомніць выкананьне110.
Вельмі шкада, што нічога ня выйшла з Цымэрманам. Зьдзіўляцца гэтаму не выпадае, зараз іншы клімат у палітыцы, і цікавасьць да ўсяго славянскага значна падупала. Гадоў іо таму я зрабіў для гэтага выдавецтва шмат харавых апрацовак рускіх песень, і на іх быў вялікі попыт, а зараз усё заглухла.
Пасьля Вашага пісьма я ўяўляю сабе, дзе знаходзіцца плошча Якуба Коласа. Вядома, я памятаю Камароўку, гэта была сапраўдная правінцыя, як і ўвогуле даваенны Менск быў падобны да правінцыі. Я добра памятаю, дый Вы, верагодна, таксама, драўляныя тратуары, несамавітую Сьвіслач, домікі за частаколамі на ўскраінах, рамізьнікаў, а ўзімку — сані замест таксі. Мілы, утульны Менск, такім ён застаўся ў маёй памяці. А ці памятаеце, якія піражкі зь пячонкай прадавалі ў парку, каля тэатру? Я такіх больш нідзе не сустракаў. Дом побач з былой кансэрваторыяй у бок Чырвонаармейскай вуліцы да вайны належаў бацьку Эльзы Робэртаўны Зубковіч. Ён быў балтыйскі немец.
Пішыце больш пра сябе, пра музычнае жыцьцё Вашага гораду. Ці ёсьць сярод Вашых знаёмых музыкі, як ідзе справа з вывучэньнем
“° Музыказнаўца Барыс Гарт (на жаль, зьвестак пра яго мала) напісаў прадмовы да першага й другога зборнікаў прэлюдый і фугаў Камінскага (I. Мінск: Беларусь, 1975; II. Мінск: Беларусь, 1980). У першым зборніку было 8 твораў, у другім — 12. У гэтых выданьнях Г арт аналізуе й дае ацэнку высокаму прафэсіяналізму й арыгінальнасьці аўтара. Адзначае, што выканаўцы літаральна “выхоплівалі з-nad пяра” гэтыя творы ў працэсе іх зьяўленьня, ігралі іх “з рукапісаў”. Музыказнаўца падкрэсьлівае: “У індывідуальна-адметньім пераасэнсаваньні элемэнтаў беларускага фальклёру, спалучэньні традыцыйных і сучасных сродкаў перадачы праяўляюцца асаблівасьці шмаплянавага фартэпіяннага сгпылю Д. Камінскага, уласьцівыя й іншым ягоным творам для фартэпіяна”. Кампазытар марыў давесьці колькасьць прэлюдый і фугаў да 24, як у пачынальніка гэтага жанру Баха й, пазьней, Шастаковіча. Эміграцыя, адсутнасьць інструмэнту й старасьць не далі ягоным плянам ажыцьцявіцца.
моваў, ці часта сустракаецеся зь дзецьмі? Я й жонка ад душы жадаем Вам здароўя і ўсялякага дабра.
Ваш Алесь Карповіч111.
* * *
Заключная частка публікацыі, з аднаго боку, зьяўляецца адказам на многія пытаньні Алеся Карповіча, а з другога — дапамагае выявіць пасьляваенную пераемнасьць беларускай музычнай культуры на працягу 35 гадоў, гэта значыць практычна да 1980 году. Цікава адзначыць, што большасьць кампазытараў першай (даваеннай) і нават другой (паваеннай) хвалі — не этнічныя беларусы й не былі народжаныя ў Беларусі. Многія зьіх — рускага, яўрэйскага, балтыйскага, польскага, татарскага й іншага паходжаньня, аднак Беларусь стала для кожнага зь іх любай і роднай. Іх сапраўды многае яднала: болыйасьць да заснаваньня БДК атрымала адукацыю ў Пецярбургу (пазьней — Петраградзе, Ленінградзе) і ў Маскве, практычна ў тых жа прафэсараў. У часе вайны ладная частка апынулася ў Саратаве — з тых, хто ня трапіў на фронт або, як Карповіч, не застаўся ў гітлераўска-сталінскім мяшку. Тым ня менш пры першай жа магчымасьці тыя, хто застаўся жывы на тэрыторыі СССР, вярнуліся ў галодны й цалкам разбураны Менск і спрыялі аднаўленьню там музычнага жыцьця. Што ж іх цягнула на папялішча ранейшага жыцьця, чым жывіўся гэты нечаканы для тых, хто нарадзіўся не ў Беларусі, патрыятызм? Адказ, вядома, не адназначны, аднак відавочным становіцца асноўны паяднальны матыў, калі мы зірнем на тэматыку твораў, якія ўсе бяз вынятку маюць адзнакі беларускай народнай музыкі. Творцы гэтай музычнай культуры, кампазытары Беларусі, паказаныя ў запісах Камінскага ня толькі праз агульныя характарыстыкі творчасьці кожнага зь іх, але й праз індывідуальныя чалавечыя рысы, што максымальна набліжае іх да чытача. Безумоўна, усё гэта праяўляецца праз асабістае ўспрыманьне Дзьмітрыя Раманавіча, але й гэтая пэрспэктыва раскрывае нам аўтара запісак зь яшчэ аднаго, душэўнага боку. Мяркуйце самі, але сьпярша я раскажу, як да самога Дзьмітрыя Раманавіча прыходзіла натхненьне: «Звычайна ўсё адбываецца ўночы: спачатку зьяўляецца адна музычная фраза, потым да яе, як вагончык да паравоза, чапляецца іншая, а за ёй наступная. Тут неабходна ўстаць і запісаць “жаданых гасьцей”, таму