12 Падрабязьней пра перамовы БНР зь літоўцамі гл.: Гардзіенка, Н.; Юрэвіч, Л. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. С. 40—48. ў беларускім этнаграфічным моры (Рыціх13, Карскі14, Маскоўская Дыялектолёгічная Камісія15), дык ніхто не ўпаўнаважаны ад нас і подпісамі навуковыя факты зьмяняць. Ад тых ці іншых подпісаў этнаграфія й так ня зьменіцца. Найболый пікантна тое, што нават сама “Летува” ў вадным нумары ў вартыкуле Пузінаса памясьціла этнаграфічную карту праф. Васмэра16, на якой Вільня выразна ляжыць у беларускіх этнаграфічнай прасторы, а ня лятувіскай! Адным словам, празявалі! Я сам належу да тых, што ёсьць здэцыдаванымі староньнікамі пагляду, што мы павінны й можым знайсьці супольную формулу “модус вівенді”17 на палітычным форуме, бо ад спрэчак больш для абодвых бакоў шкоды, чым карысьці, ды ў сучаснай сытуацыі гэта наагул выглядае на калатню за “бягучага ваўка хвост”. Распісаўся Вам пра гэта ўсё шырэй, каб зразумелі, скуль і як паўстала ды пашыраецца сярод лятувіскага грамадзянства лягенда аб нашым “імпэр’ялізьме”. Беларусы-ж стаялі толькі і стаяць за прынцып, які на ўсім сьвеце ніхто ня лічыць за імпэр’ялістычны (за выняткам лятувісаў!) — свабода народу ў ягоных этнаграфічных межах. (Палякі нас за гэта называюць толькі “сэпаратыстамі”, але ніколі аж так помпатычна імпэр’ялістамі!). Выбачайце за так шырокае адступленьне ад нашых звычайных тэмаў ліставаньня, але раз трэба было справу асьвятліць, каб ведалі, што мы думаем. Пра сп. Шчэснулевіча (якое прыгожае беларускае прозьвішча) яшчэ ня прыходзілася чуць. Калі адазвецца — думаю, зможым памагчы ягонай бядзе. Што да “той самай косткі”, дык чуюся ў 13 Аляксандар Рыціх (рас. Александр Фёдоровйч Рйттйх, 1831—1900), расейскі этнограф, ваенны картограф, аўтар “Атласа народонаселенйя Западнорусского края no веройсповеданйям й нацйональностям” (СанкгПецярбург, 1863). 14 Яўхім Карскі (1860—1931), філёляг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства й літаратуразнаўства, этнограф, фальклярыст, палеограф. Сярод іншага аўтар карты беларускіх гаворак (1903). 15 Маскоўская дыялекталягічная камісія была заснаваная ў 1903 г. пры аддзяленьні рускай мовы і славеснасьці Расейскай акадэміі навук. Вынікам яе працы стала “Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Эўропе” (1914)- 16 Відаць, маецца на ўвазе Макс Фасмэр (ням. Max Julius Friedrich Vasmer, 1886—1962), нямецкі мовазнаўца, лексікограф, славіст, дасьледчык усходнеславянскай тапаніміі й антрапаніміі. 17 Modus vivendi (лац.) — згода бакоў суіснаваць, нягледзячы на розныя погляды на канкрэтную праблему. абавязку Вас дакладней паінфармаваць — паколькі ўжо так доўга перапісывамеся — скуль у мяне веда летувіскай мовы. Паходжу я зь Вілейскага павету (Старая Вялейка). У часе першай сусьветнай вайны немцы нашую вёску эвакуявалі аж у Сувальшчыну, у Грышкабуды, Шакю апскрытіс18; там пражылі мы аж каля васьмі гадоў, там я кончыў лятувіскую пачаткавую школу, стуль у мяне й крыху “сувальскі” акцэнт у вымове. Што да біяграфіяў Аляхновіча ды Арсеньневай, дык яны зусім добра напісаныя. Толькі ў Арсеньневай трэба канечна вычыркнуць адзін сказ: “Ін тэн юсс ішвадавс ленку віряўсібэс сусітарімас су советайс”19. Гэта ня згодна з праўдаю. Кушэля выпусьцілі самі бальшавікі месяц перад нямецка-савецкай вайной, і нічога палякі ня мелі супольнага зь ягоным вызваленьнем, ані ён не прайшоў з Андэрсам дарогі праз Іран ды Афрыку. Тады-ж была адпушчаная з Казахстану іАрсеньнева, і гэта пазволіла ім знайсьціся на нямецкай старане падчас вайны. У біяграфіі Аляхновіча мо’ варта было-б дадаць у пераліку важнейшых твораў “Няскончаную драму” (але гэта ўжо менш важная справа). Гэта лічыцца найлепшы твор. Яшчэ адна памылка: Арсеньнева не радзілася ў Вільні! Яна роджаная нейдзе на Каўказе, дзе ейны бацька быў нейкім чыноўнікам. Прашу не забывацца пра: біяграфію, фатаграфію, собскую бібліёграфію (беларусікі) і пра ўспаміны аб Ластоўскім. Чакаю! 3 шчырымі прывітаньнямі! Ваш В. Тумаш. Некаторыя заўвагі й праўкі да агляду беларускага палітычнага жыцыія К, Белініса ў № 2 лятувіскага часапісу “Летува”, Нью Ёрк, 1QB2 год. Інфармацыя, пісаная з добрай інтэнцыяй, пазнаёміць лятувіскае грамадзянства з палітычным жыцьцём беларускае эміграцыі. Нажаль,яквідацьззацемкі, аўтар натрапіў ня толькінастаронных, але й нясумленных інфарматараў зь беларускага боку. Гэта ёсьць прычынаю таго, што бальшыня інфармацыяў, асабліва сам абраз беларускага палітычнага жыцьця на эміграцыі, — фальшывыя. Бязумоўна, віна за гэта падае толькі на гэтых інфарматараў, а не на даверліавага аўтара зацемкі. Для прыкладу некалькі важнейшых недакладнасьцяў з зацемкі: 1. Няпраўдаю ёсьць, што старшыня Рады БНР, нябошчык В[асіль] Захарка, ня рупіўся беларускімі палітычнымі справамі. 18 Вакіц apskritis (літ.) — Шакяйскі павет. 19 Быў вызвалены дзякуючы пагадненьню Польшчы з Саветамі (літ.). Наадварот, на сваім становішчы ён быў актыўным, нягледзячы на хваробу (тубэркулёз) аж да самай сьмерці. Захарка вёў безперапыннае змаганьне за правы беларускага народу праз усё сваё жыцьцё, пішучы мэмар’ялы як да Лігі народаў, так і паасобных дзяржаваў, асьветчаньні, пратэсты, друкуючы артыкулы, заклікі. Лятувіскім палітычным дзеячом можа быць цікава ведаць, што ўжо падчас нямецкай акупацыі Чэхаславаччыны старшыня Захарка выслаў на рукі лятувіскага прэзыдэнта 12 кастрычніка 1939 г. пратэст з прычыны савецка-лятувіскай угоды ў справе Вільні. 2. Недакладнае цьверджаньне, што пасламі ў польскі сойм былі “некаторыя выдатныя дзеячы, як Сабалеўскі ды Рагуля”. У першым польскім сойме 1923 г. было 12 беларускіх паслоў, а ў сэнаце 3 сэнатары. Паколькі сэнатар Рагуля20 сапраўды праяўляў немалую актыўнасьць, дык затое пасол Сабалеўскі21 — ніякой: трудна сяньня нават прыпомніць, ці ён сказаў хоць адну прамову ў Сойме22. Вядучымі актыўнымі пасламі былі [Браніслаў] Тарашкевіч23, кс. А[дам] Станкевіч, [Сымон] Рак-Міхайлоўскі24, [Пётра] Мятла25, 20 Маецца на ўвазе Васіль Рагуля (1879—1955), палітык і грамадзкі дзеяч, пэдагог. У 1922 г. быў выбраны паслом у польскі сойм як беларускі кандыдат. Пасольскія абавязкі выконваў у 1922—1927 гг., у 1928— 1930 гг. — сэнатар. Сябра Беларускага пасольскага клюбу. Адзін зь лідараў Беларускага сялянскага саюзу. Падчас Другой сусьветнай вайны быў бурмістрам Дзятлава, пасьля вайны — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі, ЗША. 21 Юры Сабалеўскі (1889—1957), грамадзка-палітычны дзеяч. У 1926— 1927 гг. быў дэпутатам польскага сойму, уваходзіў у пасольскі клюб БСРГ, затым у Беларускі пасольскі клюб. Пасьля вайны жыў на эміграцыі ў ЗША й Нямеччыне. 22 Падрабязьней пра дзейнасьць Юрыя Сабалеўскага ў якасьці дэпутата гл.: Сабалеўскі, Юры. Беларуская сялянска-работніцкая грамада // Запісы БІНіМ. № 34. Нью-Ёрк — Менск, 2011. С. 325—421. 23 Браніслаў Тарашкевіч (1892—1938), палітычны й культурны дзеяч, у 1925—1927 гг. старшыня Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). 24 Сымон Рак-Міхайлоўскі (1885—1938), грамадзка-палітычны дзеяч, пасол польскага сойму (1922—1927), адзін зь лідараў Беларускай сялянскаработніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны й зьняволены. У 1930 г. датэрмінова вызвалены, выехаў у БССР, дзе быў рэпрэсаваны. 25 Пятро Мятла (1890—1936), грамадзка-палітычны й культурны дзеяч. У 1922—1927 гг. дэпутат польскага сойму. Адзін з стваральнікаў і лідараў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У 1927 г. арыштаваны й зьняволены. У 1930 г. датэрмінова вызвалены, выехаў у БССР, дзе быў рэпрэсаваны. [Фабіян] Ярэміч26. У другі польскі сойм 1928 г., нягледзячы на паліцыйную забарону выстпавіць беларускія выбарчыя сьпіскі ў шматякіх акругах, змагло прайсьці ўсё-ж ізноў ю беларускіх паслоў. I толькі ў сойм 1930 г. польская адміністрацыя не дазволіла беларусам ужо ніводнага выбарчага сьпіску, і ў сойм прайшоў толькі адзін Ярэміч па дзяржаўным сьпіску. 3. Дакладны назоў Рады, на чале якой стаіць інж. Абрамчык, не “Нацыянальная рада”, а Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (рада БНР). Гэтая Рада існуе ад 1918 г. як простая наступніца Рады Усебеларускага Кангрэсу ад 19172. 4. Цьверджаньне, што “група Абрамчыка адзіночыць полёнафільска настроеных беларускіх каталікоў ды вуніятаў” — чысты фальш. Калі ходзіць аб полёнафільства, дык ні сам Абрамчык, ні нехта паважнейшы дзеяч з Рады БНР ніколі ня быў і ня ёсьць полёнафілам. Няпраўда (дзе факты?), што Рада БНР за тое, каб высяліць зь Беларусі каляністыхрасейскіх, а пакінуць польскіх. Гэта чыстая выдумка. Рада БНР за тое, каб землі Беларусі пакінулі ўсе сілком населеныя жыхары, незалежна, скуль яны паходзяць. Затое Астроўскі — ведамы “масьціты” полёнофіл беларускага палітычнага руху. Ён быў лідэрам беларускіх полёнафілаў у Заходняй Беларусі пад Полыачаю ад 1928 г. Ды выдаваў за грошы палітычнага аддзелу віленскага ваяводзтва (што было тады публічнаю “тайнаю” для ўсіх у Вільні) свой полёнафільскі орган “Родны Край”, ды стала выступаў супроць супольнага беларуска-лятувіска-ўкраінскага фронту ў Польшчы з даручэньня Ваяводзтва. Аб гэтым можа пасьветчыць кажны лятувіскі палітычна-грамадзкі працаўнік Вільні, які толькі браў удзел у палітычным жыцьці тады (да пачатку апошняй сусьветнай вайны) ды ведаў беларускія палітычныя суадносіны. А што да “каталікоў ды вуніятаў” толькі, дык праўдаю ёсьць, што каля Рады БНР сёньня згрупаваная бальшыня беларускай эміграцыі й праваслаўнай, і каталіцкай. Апора на вуніятаў рэч наагул неістотная, бо беларускіх вуніятаў на эміграцыі можна палічыць на пальцах адной рукі. Што да праваслаўных, дык аб тым, якая колькасьць зь іх падтрымлівае Раду БНР, а якая Беларускую Цэнтральную Раду Астроўскага найлепш сьветчыць той факт, што Беларуская Праваслаўная Аўтакефальная царква, якая прызнае палітычнае кіраўніцтва толькі Рады БНР пад старшын- 26 Фабіян Ярэміч (1891—1958), грамадзка-палітычны дзеяч. Зь вясны 1920 г. старшыня віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. У1922— 1935 ггбыў паслом польскага сойму трох скліканьняў. У 1925—1930 гг. старшыня Беларускага пасольскага клюбу, адзін зь лідараў Беларускага сялянскага саюзу. ствам інж. Абрамчыка і якая мае на чужыне двух япіскапаў, мае сяньня каля дзесяці сваіх праваслаўных прыходаў, нягледзячы на вялікае расьцярушаньне беларускае эміграцыі па ўсім сьвеце. Тымчасам староньнікі Рады Астроўскага маюць толькі адзін адзіны праваслаўны прыход на ўсім сьвеце (Саўт-Рывэр). Гэта найлепшая ілюстрацыя нясумленнасьці інфарматараў спадара Бяленіса.