Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Спадзяюся, што Вы чыталі мае на беларускай мове. Калі ня колішняе, даўняе — першае маё апавяданьне зьявілася ў 1929 г. у часапісе “Ўзвышша” — дык цяперашняе, што надрукаванае ў “Бацькаўшчые”, “Беларусе” (Нью Ёрк), і “Божым Шляхам” (Лёндан). I калі чыталі, дык прашу падзяліцца сваймі заўвагамі аб маім са мной.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Пішэце, калі ласка, пры наяве часу і ахвоты.
Жыве Беларусь!
3 пашанай да Вас, Ваш Юрка Віцьбіч.
5.6.74 г.
Саўт Рывер.
Глыбокапаважаны Сп. Гнж. Гарошка40!
Вельмі ўдзячны за Ваш ветлівы ліст ад 31.5., як і за гутарку па тэлефону. Шчыра цешуся, што мая просьба ад 27.4. да Фундацыі імя Пётры Крэчэўскага аб перадачы мной у ейныя Бібліятэку і Архіў часткі маіх бібліятэкі і архіву атрымала з Вашага боку пазытыўны водгук. Пачынаю цяпер у вольны ад чарговай працы час складаць адмысловы сьпіс усяго таго, што перадаю ёй пры жыцьці й па сьмерці.
Дзякую таксама за Вашую ласкавую прапанову аб выданьні Фундацыяй паасобным выданьнем маіх палемічных твораў, што друкаваліся ў НРСлове. Але я ня ўдакладніў з Вамі істотнае — на якой уласьне мове яно прадугледжваецца. Для мяне асабіста як для беларуса прыемней, зразумела, наша родная мова, аднак калі ўзяць пад увагу, што, на жаль, колькасьць беларускіх чытачоў на чужыне вельмі абмежаваная, дык значыцца і значна зьменшыцца ейнае
40 Ліст адрасаваны Міколу Гарошку.
прапагандовае значаньне ў змаганьні за нашую Нацыянальную Ідэю. Таму ў апошнім сэньсе, магчыма, зьявіцца пажаданай чужая мова. Прынамсі, даруйце за асабістае, і ў НРСлова я трапіў, каб у чужую форму ўліць наш нацыянальны зьмест, змагаючыся такім чынам на чужой тэрыторыі за нашае нацыянальнае.
Акрамя гэтага, ня ўсё мной дасланае ў НРСлова друкавалася ў ім, чаму, напрыклад, доказам зьяўляецца (прашу пры наяве часу зь ім пазнаёміцца) мой ліст “РГйчто не ново под луной”, які, разам зь яму падобнымі., таксама, на мой пагляд, мусіць зьявіцца ў гэтым выданьні. Патрэбныя і аўтарскія заўвагі аб паасобныхмаіх творах, якія ў перакладзе на ангельскую, польскую, украінскую й жыдоўскую мовы перадрукоўваліся ў іншых выданьнях. Як неабходны й заўвагі аб рэакцыі савецкага друку на некаторыя з маіх твораў увогуле.
Усё гэтае, як і прыблізны памер, патрабуе ўдакладненьня, пасьля якога й распачну працу над падрыхтоўкай кніжкі да друку.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Пішэце, калі ласка.
3 пашанай да Вас, Ваш Юрка Віцьбіч.
“Kultura”4'
Як напісаў у аўтабіяграфіі Ўладзімер Брылеўскі, быў ён “не прыхільнікам беларушчыны, а яе абаронцам на ламах беларускай і польскай прэсы”42. Сапраўды, ён пастаянна дасылаўу парыскі часопіс “Kultura” “Хроніку”, хоць і скардзіўся, што Ежы Гедройц, галоўны рэдактар, часта скарачаў яе або наагул прамінаў, спасылаючыся на вялікі аб’ём больш актуальных матэрыялаў. Дый наогул, гэтае выданьне хоць нібыта й імкнулася да наладжваньня добрых адносінаў паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі, заставалася найперш часопісам польскім. Прыкладам, Брылеўскі пісаў да Янкі Запрудніка: “Як Вы напэўна памятаеце, у свой час у “Культуры” (№ 1/388—2/389, студзень — люты 1980 г.) быў надрукаваны вельмі няпрыхільны да нас, Беларусаў, і да Лятувісаў вялікі артыкул нейкага П. Ліды “Палякі, Лятувісы, Беларусы”. На першую частку гэтага артыкулу, датычную Лятувісаў, добра зарэагаваў ведамы лятувіскі паэта Томас Вэнцлёва43 сваім рэчовым лістом у 4/391-ым нумары
41 “Kultura” — польскі эміграцыйны штомесячны часопіс, што выдаваўся ў 1947—2000 гг. спачатку ў Рыме, а потым у Парыжы. Заснавальнік і галоўны рэдактар — Ежы Гедройц (1906—2000).
42 Юрэвіч, Лявон. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ерк, 1999. С. 304.
43 Томас Вэнцлова (літ. Tomas Venclova, нар. 1937), літоўскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, дысыдэнт, праваабаронца.
гэтай-жа “Культуры”. Ад Беларусаў (на маю прапанову) паслаў у вадказ П. Лідзе ліст у рэдакцыю “Культуры” сп. Аўляксандар] Калодка44 з Аўстраліі, але-ж ён ня быў зьмешчаны»45.
Троху болей пра супрацоўніцтва з гэтым выданьнем, а таксама пра неадназначную рэакцыю з боку землякоў — у лісьце, што выдрукоўваецца ніжэй.
11 лістапада 1981 г.
Вельмі Паважаны й дарагі Спадару Доктар Запруднік!
Шчыра дзякую за прысланыя Вамі матар’ялы: сшытак беластоцкіх “Беларускіх Дакумэнтаў”46, заклік Сакрата Яновіча й ксэракопіі выразкаў зь лёнданскага “Таймс” і зь “Нью Ёрк Таймс”. Нацыянальны ўздым і дзейнасьць Беларусаў Беласточчыны цешыць, падымае дух, абнадзейвае. Вельмі добра, што Вы на бачынах “Беларуса” шырака інфармуеце пра беларускае кулыпурнаграмадзкае жыцьцё на беларускай Беласточчыне, пра задушваньне гэтага жыцьця польскімі камуністычнымі ўладамі й пра беларускае самавыдавецтва ў Польшчы.
Некалькі дзён таму я атрымаў ліст ад рэдактара “Культуры” Гедройця, у якім ён між іншым піша: “Kronika wykorzystuje bardzo obszernie w numrezre listopadowym, a reszte materialu zamieszcze w numerze grudniowym”47. Ен мае на ўвазе “Беларускую хроніку”, якую я выслаў яму ў мінулым месяцы. Я ў ёй напісаў пра першае самвыдавецтва беларускае выданьне ў Польшчы “Беларускія Дакумэнты” й пра сьмерць япіскапа Часлава Сіповіча48, пра якую даведаўся адд-ра Кіпеля49 й крыху пазьней адВас. “Reszta materialu” —
44 Аляксандар Калодка (1911—1985), грамадзкі дзеяч, выпускнік юрыдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У 1941—1943 гг. працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вялейскай акрузе, спрыяў беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У 1943 г. арыштаваны, знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лягерах у Асьвенціме й Бухенвальдзе. Ад 1948 г. жыў у Аўстраліі, актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцьці Мэльбурну.
45 Ліст У. Брылеўскага да Я. Запрудніка ад 31.05.1981. Архіў БІНіМу.
46 Маюцца на ўвазе “Bielaruskija Dakumenty” — “архіўнае выданьне дзеля навуковых бібліятэкаў і досьледна-публіцыстычнай працы”. Выдаваліся ў Беластоку ў 1981—1983 гг.
47 Хроніку багата карыстаю ў лістападаўскім нумары, а рэшту матэрыялу зьмяшчу ў нумары сьнежаньскім (пол.).
48 Біскуп Часлаў Сіповіч памёр 4 кастрычніка 1981 г. у Лёндане.
49 Маецца на ўвазе Вітаўт Кіпель.
гэта, мабыць, атрыманы ад Вас тэкст мэмарандуму БГ-КТ50, які я яму кагадзе выслаў, але я ў гэтым ня ўпэўнены. Ня будучы ўпэўненым, што ён зьмесьціць гэты мэмарандум, я, хочачы, каб усё-ж чытачы “Культуры” прынамся пра яго даведаліся, напісаў аб ім у дзьвюх сваіх “Хроніках”.
Нядаўна пазваніў да нас беларускі “лепшы думаньнік”51 “д-р”Ян Пятроўскі52 і ў гутарцы з маёй жонкай абвінаваціў нас абаіх ледзь не ў... нацыянальнай здрадзе. (“Вы зьвязаныя й супрацоўнічаеце з Украінцамі, аВашмужзьвязаўсязПалякамі. Чаму нічогамайго, што я пасылаю ў “Кулыпуру”, ня друкуюць, а яго друкуюць”). Пазваніў ён да нас не пад уплывам алькаголю, што яшчэ можна было-б яму прабачыць, а... атрыманага ім ліста Беларускага Кангрэсовага Камітэту Амэрыкі ад 2 кастрычніка, падпісанага cn-рамі Віталям Цярпіцкім53 і Міхалам Сенькам54, у якім яны пішуць пра ігнараваньне Беларусі “АдГокКамітэтам na справахБалтыйскіхКраін і Ўкраіны” і заклікаюць беларускія арганізацыі, каб яны “неадкладна напісалі ад сябе і выслалі Кангрэсмэну Доугэрты55 лісты з матывацыяй і просьбай аб уключэньні Беларусі ў гэты ‘Ад Гок’ камітэт, які займаецца толькі справамі Прыбалтыкі і Ўкраіны”. (“Саўт Рывэр піша пратэстанцкія лісты, а Вы з чужынцамі супрацоўнічаеце!”) Памятаю, Вы мне калісь (некалькі гадоў таму ў часе нашай гутаркі каля плывовага басэну ў Бэлэр-Менску) сказалі, што Пятроўскі “нейкі дзіўны” чалавек. Я тады яго яшчэ ня ведаў, асабіста знаёмы
50 Маецца на ўвазе Беларускае грамадзка-культурнае таварыства — грамадзкая арганізацыя беларусаў у Польшчы, заснаваная ў 1956 г.
51 Тут маецца на ўвазе выдадзеная Янам Пятроўскім кніга “Лепшыя думкі чалавека” (Т. 1—3. Гэйнсьвіль, 1977—1992).
52 Ян Пятроўскі (1905—2001), рэлігійны й грамадзка-культурны дзеяч, пратэстанцкі прапаведнік, выдавец, літаратар, перакладчык. Ад 1953 г. жыў у ЗША. Напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг, у тым ліку пераклады з Плятона, Марка Аўрэлія, “Клясічны грэка-беларускі слоўнік”.
53 Віталь Цярпіцкі (1923—2017), грамадзкі дзеяч. Ад 1950 г. жыў у СаўтРывэры (Нью-Джэрзі, ЗША). Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, уваходзіў у яго кіраўнічыя органы, быў сакратаром БЦР.
54 Міхась Сенька (1922—2016), грамадзкі дзеяч. Ад 1949 г. жыў у СаўтРывэры (Нью-Джэрзі, ЗША). Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці. У 1950-я гг. узначальваў Аб’яднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі. Уваходзіў у царкоўную ўправу беларускага прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Шматгадовы сакратар управы БККА.
55 Відаць, маецца на ўвазе Чарльз Догерты (анг. Charles Francis Dougherty, нар. 1937), амэрыканскі палітык, рэспубліканец. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ў 1978—1982 гг.
зьімня быў. Пазнаёміўшыся зьіму Флярыдзе й добра яго пазнаўшы, я бачу, што Вы тады сказалі пра яго вельмі-ж ужо мякка, вельмі лагодна. Гэта чалавек — ненармальны! Паважна трактуе свой “дактарат”, які ў свой час атрымаў ад ведамага шарлатана Рыжага-Рыскага56 за тое, што ў сваёй саматужнай друкарні ў Сыракузах, штат Нью Ёрк, бясплатна надрукаваў для яго “Адозву да Беларускага Народу” нейкага “князя” Тодара-Ласкарыс-Камнэна, “прэтэндэнта” (высунутага Рыжым-Рыскім) на беларускі трон. Пераклаўшы (ясная рэч, што ня з грэцкага тэксту, як ён падае) на беларускую мову Плятона, уявіў сабе, што сам стаўся вялікім філёзафам. I гэты неадукаваны графаман, гэты хворы эгацэнтрык і самахвал зьяўляецца сябрам БІНіМу?
Жадаючы ўзяць удзел у пакрыцьці коштаў зьмяшчэньня ў “Нью Ерк Таймс” платнага нэкралёгу па сьв. пам. Япіскапу Чаславу Сіповічу, залучаю чэк на сьціплую суму ю даляраў.
3 найлепшымі пажаданьнямі й глыбокай да Вас пашанай,
Ул. Брылеўскі.
56 Уладзіслаў Рыжы-Рыскі (1925?—1978), грамадзкі дзеяч. Ад 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, потым вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). На пачатку 1950-х гг. выехаў у Рым, дзе нядоўгі час вучыўся ў Папскім унівэрсытэце. Адтуль перабраўся ў Мадрыд, дзе заснаваў фантомны Інстытут беларусаведы імя Л. Сапегі. У 1958 г. выехаў у ЗША, дзе вучыўся ў Прынстанскім унівэрсытэце. Заснаваў уласную рэлігійную структуру “старакаталіцкую субожню” і ад студзеня i960 г. усклаў на еябе абавязкі апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў. Выдавец шэрагу беларускіх пэрыёдыкаў.