Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Прысланыя Вамі кнігі вельмі цікавыя, так што ня толькі прачыталі мы, але і нашыя знаёмыя. Там у Вас выйшла новая вельмі
5 Маецца на ўвазе кніга Станіслава Мацкевіча “Zielone oczy” (Warszawa, 1958).
6 Франц Кушаль у ЗША спачатку працаваў на фабрыцы, потым быў ліфцёрам.
7 Маецца на ўвазе Ўладзімер Кушаль (нар. 1926), сын Франца Кушаля й Натальлі Арсеньневай. Жыве ў Рочэстары (штат Нью-Ёрк).
цікавая кніга пад загалоўкам “Таямніца Пілсудзкага”, напісаная Станіславам Мацкевічам. Калі-б Вы маглі там яе купіць і прыслаць, то мы былі-б Вам вельмі ўдзячныя. Вось і ўсё, што мы можам Вам напісаць. Вы, аднак, пішыце да нас часьцей і калі-б мелі нейкія патрэбы, то нам пішыце і пастараемся іх задаволіць. Перадайце нашае прывітаньне Маўчановічам. Жадаем Вам усяго найлепшага, цалуем Вас,
Вашыя Франук і Наталя 2-га верасьня 1963 г.
Далучаю адзін даляр
Дарагія Віця і Казюк,
Болын месяца таму назад мы атрымалі ад Вас ліст. Доўгі час мы Вам нічога не пісалі, чакалі можа здарыцца што-небудзь цікавае, з чым можна было б з Вамі падзяліцца. Нью-Ёрк, як вядома, горад вялізарны, жыцьцё тут кіпіць, але ў нас нічога новага. Наталя цяпер ужо на фабрыцы не працуе. Удалося ёй дастаць працу ў канцылярыі. Праца шмат лягчэйшая і лепш платная, і мы з гэтай перамены вельмі цешымся. Я, як ужо пісаў Вам, цяпер знаходжуся на пэнсіі. Плацяць мне 89 даляраў у месяц. Каб з гэткай пэнсіяй жыць у Вас, то было бы вельмі добра, але тут у Амэрыцы за гэтыя грошы жыць вельмі цяжка. Я мушу да пэнсіі дазарабляць і таму працую ў тым самым месцы, дзе і працаваў, з той толькі розьніцай, што працую шмат менш часу і плацяць мне адпаведна меней. Столькі пра сябе можам напісаць. Влодак жыве сваім асобным жыцьцём у Рачэстары, сувязь паміж сабой трымаем толькі праз лісты. Ягоны сын ад восені ходзіць у перадшколье8, гаворыць толькі па-ангельску і чуецца сапраўдным амэрыканцам. Цікава нам, як жывіцё Вы, як Вашае здароўе. Мне ад лютага гэтага году пайшоў семідзісяты год, так што я ўжо стары чалавек, але чуюся яшчэ ня блага. Мы ўсе столькі перажылі за час другой сусьветнай вайны і вот дзякаваць Богу яшчэ жывём. Напішыце нам, можа Вам што-небудзь патрэбна, мы пастараемся Вашу патрэбу задаволіць. Летам мы выбіраемся паехаць да Валодка на два тыдні, а можа і трохі больш, будзе залежыць ад абставін, якія ўтворацца ў нас улетку. На гэтым канчаем каротнае да Вас пісьмо. Цалуем Вас моцна, жадаем як найбольш для Вас здароўя. Прывітаньне для Маўчыновічаў.
Наталя і Франак Кушаль
Нью-Ёрк
28-га красавіка 1964 г.
8 Przedszkole (польск.) — дзіцячы садок.
Дарагія Казюк і Віця,
Тыдні тва таму назад мы атрьімалі ад вас дзьве кнігі. За кнігі вельмі дзякуем, яны вельмі цікавыя, а асабліва Мацкевіча “Гэрэзіе і правды”9. У будучыні, калі будзецемець магчымасьць прыслаць кнігі, то прысылайце наступныя выданьні Мацкевіча. Мы выслалі Вам пасылку, у каторай знаходзяцца цёплыя боцікі для Віці і дзьве цёплыя кашулі для Казюка. У нас нічога асабліва новага няма. Як я ужо пісаў да Вас, я знПходжуся на пэнсіі. Мне у лютым наступага году скончыцца 70 год, як бачыце, я не малады. Пэнсія ў мяне 89 даляраў у месяц, каб з гэтай пэнсіяй прыехаць да Вас, то было бы не блага, але ў Амэрыцы гэта вельмі мала. За кватэру, на якуюмы перасяляемся ў лістападзе гэтага году, будзем плаціць 95 даляраў у месяц. Палажэньне ратуе праца Наталі. Яна працуе цяпер у канцылярыі і зарабляе досыць добра, так што прыйдзецца жыць за яе грошы. Летам сёлета мы правялі два тыдні ў Владка ў Рачэстары. Жыве ён добра, увесь час працуе як інжынер, зарабляе добра. Ягоны сын ужо ходзіць у школу, вучыцца добра і гаворыць толькі па-ангельску, так што ён, калі падрасьце, дык будзе ўжо настаяшчым амэрыканцам. Тыя ідэі, за якія ягоны дзед змагаецца цэлае жыцьцё, для яго зусім незразумелыя. На сьвеце цяпер вельмі шмат цікавых падзеяў, аб якіх вы пэўна ведаеце. У нас ужо ў Амэрыцы самае галоўнае цяпер выбары новага прэзыдэнта10. Уся ўвага амэрыканцаў цяпер на гэта зьвернута. На тым і канчаю гэты ліст. Пішыце да нас часьцей — апошні Ваш ліст мы атрымалі недзе раньняй вясной. Жадаем Вам усяго найлепшага, галоўнае здароўя. Цалуем Вас
Франук і Наталя
Нью-Ёрк
18-га кастрычніка 1964 году
Далучаю адзін даляр
Дарагія Віця і Казюк,
Нядаўна атрымалі ад Вас ліст. Ліст давольна сумны. Вы жаліцеся ў ім, што Вы хворыя, ня можаце працаваць на сваёй гаспадарцы і т. п. Усё мы гэта ведаем, але гэта ёсьць нармальны бег рэчаў.Мы не павінны забывацца, што мы ўсе старыя, пачынаючы ад Казюка і канчаюся на Ганцы. Мне ў лютым гэтага году канчаецца
9 Маецца на ўвазе кніга вядомага польскага публіцыста й грамадзскага дзеяча Станіслава Мацкевіча “Herezje iprawdy”, якая выйшла ў Варшаве ў 1962 г. Мела некалькі перавыданьняў.
10 У лістападзе 1963 г. пасьля сьмерці Джона Кенэды новым прэзыдэнтам ЗША стаў дэмакрат Ліндан Джонсан. У 1964 г. на выбарах ён быў пераабраны ўжо на поўны тэрмін.
70 год, а ты за мяне на год 5 старэйшы. Трэба дзякаваць Богу за тое, што мы ўсе, акрамя Кастуся11, пасьля таго, што рабілася на сьвеце ў часе другой сусьветнай вайны, асталіся жывыя і жывём да гэтага часу. Усю маёмасьць і грошы, якія Вы маеце, старайцеся выкарыстаць для паляпшэньня Вашага жыцьця. У нас тут сталася такая перамена, што пераехалі ўжо ў новую кватэру. Кватэра шмат лепшая, але і шмат даражэйшая. За тую кватэру мы плацілі 45 даляраў у месяц, за гэтую будзем плаціць 95 даляраў у месяц. Як ужо пісаў Вам, я атрымоўваю пэнсію 89 даляраў у месяц, значыць маёй пэнсіі не хапае нават заплаціць за кватэру. Ясна, што цяпер увесь цяжар нашага эканамічнага жыцьця паў на Наталю. Адно шчасьце, што яна так добра вывучыла ангельскую мову, што атрымала добра платную працу ў канцылярыі. Я таксама працую дзьве гадзіны ў дзень, дапрацоўвываю да сваёй пэнсіі, так што, усё разам злажыўшы, сяк-так пражывём. Наогул трэба сказаць, што нам усім, пачынаючы ад Казюка, нічога больш не асталося ў гэтым жыцьці, як старацца як найлепей пражыць свой век. Гэта ўсё, што мы маглі Вам напісаць у гэтым лісьце. Жадаем Вам як найбольш здароўя, не падайце духам, цалуем Вас моцна. Прывітаньне для Маўгуновічаў.
Вашыя Наталя і Франук Нью Ёрк
27-га студзеня 1965 года
Наш адрас наступны:
430 Е., 6 Street, Art. 2 F
New York 9N.Y.
USA
Лісты да Янкі Кушаля i ягонай сям’і
Kochany Janie z calq twojq Rodzinq,
Kilka miesigcy temu otrzymalismy od Was list, do ktorego byla dolqczona fotografia Henryka i Tadka. Chlopczyki robiq nadzwyczajnie mile wrazenie. Nalezy uwazac zeby obydwa byli zdrowymi... [...] My bardzo przepraszamy Was, ze tak dingo nie pisalismy Warn. Przyczyna bylo to, ze nie bylo czegopisac. Na swiecie dzieje siq bardzo duzo ciekawych rzeczy, ale Wy wiecie wszystko. Przy obecnych technicznych srodkach wszyscy o wszystkim wiedzq, tak ze niema potrzeby powtarzac siq. Nowego w naszym prywatnym zyciujest to, ze wyszedlemjuz pa pensj^. Mniejuz 68 lat zycia, tak ze musialem na pensjq pojsc. Mnie przyznano
“ Маецца на ўвазе Канстанцін Кушаль, брат Франца, які жыў у Беларусі.
89 dolary w miesiqc. Gdyby z tymi pieniqdzmi przyjechalem do Was, to mozna bylo by zyc bardzo dobrze, ale w Ameryce jest to bardzo malo. Lepsza kwatera kosztuje okolo sto dolary w miesiqc, a gdzie zywienie, ubranie, lekarzy i t.p. Polozenie ratuje to, ze Natalia jeszcze pracuje i z tegojakos mozna b^dzie zyc. Polozenie materialne obecnie bardzo siq nam pogorszylo. Lato w tym roku w Ameryce bylo bardzo gorqce, pierwsze takie od czasujak przybylismy do Ameryki. Napoczqtku lipcajezdzilismy do Wlodka w Roczester, przebylismy tarn dwa tygodnie. U Wlodka wszystko w porzqdku. On stale pracuje, dobrze zarabia, dzieci chowajq siq bardzo dobrze, zalqczamy do tego listu trzy fotografie dzieci wraz z ich rodzicami. Czas przechodzi bardzo szybko. Prosto nie chce siq wierzyc, ze Stas siq ozenil, Danusia wyszla za mqz, Jadzia ma juz dwoch synow, a jak wspomniec nasze dorskie czasy, to zdaje siq tak niedawno to bylo, kiedy ja wszystkich ich nosilem na r^kach. Tak wszystko siq zmienia. Ale poki zyjemy, to trzeba zyc. Nie zwazajqc na to, ze my Warn tak rzadko piszemy, ale Wy piszcie nam cz^sciej. Nas szczegolnie ciekawi co tarn siq dzieje w naszych rodzinnych Stronach. Zyczymy Warn wszystkiego najlepszego. Calujemy Was wszystkich.
Natalia i Franciszek Kuszelowie
Dolqczamjednego dolara.
6-go wrzesnia 1963
New York
[пераклад]
Каханы Яне i ўся твая сям’я,
Некалькі месяцаў таму мы атрымалі ад Васліст, да якога была далучана фатаграфія Генрыка й Тадка. Хлопчыкіробяць надзвычай мілае ўражаньне. Належыць сачыць, каб абодва былі здаровымі... [...] Мы вельмі перапрашаем Вас, што працяглы час не пісалі Вам. Прычынай было тое, што не было чаго пісаць. На сьвеце адбываецца вельмі шмат цікавых рэчаў, але Вы ўсё ведаеце. Пры цяперашніх тэхнічных сродках усе пра ўсё ведаюць, так што няма патрэбы паўтарацца. Новым у нашым прыватным жыцьці ёсьць тое, што я выйшаў на пэнсію. Мне ўжо 68 гадоў, таму мусіў пайсьці на пэнсію. Мне прызналі 89 даляраў у месяц. Калі б з гэтымі грашыма я прыехаў да Вас, дык можна было б жыць вельмі добра, але ў Амэрыцы гэта вельмі мала. Лепшая кватэра каштуе каля ста даляраў у месяц, a дзе харчаваньне, вопратка, лекары і г. д. Становішча ратуе тое, што Натальля яшчэ працуе й з гэтага неяк можна будзе жыць. Матэрыяльнае нашае становішча зараз вельмі пагоршылася. Лета сёлета ў Амэрыцы было вельмі сьпякотнае, першае такое лета ад часу, калі мы прыехалі ў Амэрыку. На пачатку ліпеня мы езьдзілі да Ўладка ў Рачэстар, прабылі там два тыдні. УЎладка ўсё ў парадку.
Ён стала працуе, добра зарабляе, дзеці гадуюцца вельмі добра, далучаем да гэтага лісту тры фатаграфіі дзетак разам зь іх бацькамі. Час мінае вельмі хутка. Проста ня хочацца верыць, што Стась ажаніўся, Дануся выйшла замуж, Ядзя ўжо мае двох сыноў, a калі ўзгадаць нашыя дорскія часы,г, дык здаецца, што так нядаўна гэта было, калі я ўсіх іх насіў на руках. Так усё зьмянілася. Але пакуль мы жывем, дык трэба жыць. He зважаючы на тое, што мы Вам так рэдка пішам, Вы пішыце нам часьцей. Асабліва нас цікавіць тое, што адбываецца ў нашым бацькоўскім куце. Зычам Вам усяго найлепшага. Цалуем Вас усіх.