Жыцьцё ва ўмовах новых моўных стандартаў аказалася вельмі складаным выпрабаваньнем для значнай колькасьці беларускіх эмігрантаў. Моўныя цяжкасьці ўзьнікалі ў многіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Немалая іх колькасьць перажылі моўную траўму, якую варта разглядаць як працэс сутыкненьня вымушаных перасяленцаў з новай мовай, у прасторы якой ім неабходна было існаваць. Сытуацыя пагаршалася праз яшчэ дзьве значныя акалічнасьці. Па-першае, наяўнасьць у складзе беларускай праскай эміграцыі дзвюх плыняў — “касмапалітаў”, або “асобаў рускай нацыянальнасьці”, і “народнікаў”. Першыя — студэнты былых расейскіх унівэрсытэтаў — з прычыны палітычнай і эканамічнай нестабільнасьці, выкліканай Грамадзянскай вайной, вымушаныя былі эміграваць з Расеі ў іншыя краіны. Гэтыя беларусы размаўлялі паміж сабой і іншымі прадстаўнікамі нацыянальных суполак, як правіла, на рускай або іншых эўрапейскіх мовах (францускай ці нямецкай). У той час як “народнікі” — эліта беларускай эміграцыі, прадстаўнікі Заходняй Беларусі, Літвы й Латвіі — мелі зносіны паміж сабой у большай ступені на беларускай і польскай мовах і ў меншай — на літоўскай і латыскай. Па-друтое, на беларускую мову была ўскладзеная пачэсная роля элемэнту самасьвядомасьці “праскіх беларусаў”. Беларуская мова адначасова арганічна зьвязвала сучаснае зь мінулым, дапамагала пераадольваць разьяднанасьць і выступала гарантам будучыні. Маючы статус мовы Беларускай Культуры, яна канструявала нацыянальную й культурную ідэнтычнасьць дыяспары й была найважнейшым сродкам самаідэнтыфікацыі ва ўмовах іншанацыянальнага атачэньня. У дарэвалюцыйнай Расеі практычна кожны адукаваны чалавек валодаў замежнымі мовамі. Як ужо было адзначана, гэта былі, вядома ж, француская й нямецкая мовы. Веданьне моваў замежных славянскіх народаў не атрымала такога шырокага распаўсюджаньня ва ўнівэрсытэтах. У Заходняй Беларусі традыцыйна мясцовае (няпольскіх) насельніцтва валодала польскай мовай. А з улікам таго, што чэская мова афіцыйна займала (і так і займае) пятае месца ў сьпісе самых складаных для вывучэньня моваў, цалкам заканамерна, што сутыкненьне зь ёй выклікала нямала цяжкасьцяў для беларусаў, як тых, што валодалі нямецкай, францускай і польскімі мовамі, гэтак і тых, хто не валодалі імі зусім. Зрэшты, варта адзначыць, што выключэньні з правілаў усё ж былі. Так вядома, што ў 1923 г. Людміла Краскоўская, атрымаўшы поўную сярэднюю адукацыю ў Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, была “запатрабаваная” як афарміцель і перакладчык драматычнага гуртка пры гімназіі. Гэты гурток быў створаны Паўлінай Мядзёлкай. Самым першым перакладам Людмілы Краскоўскай з чэскай на беларускую мову стала апэрэта Карла Фожта “3 чэскіх млыноў”. Славацкі акадэмік Мікалай Мушынка адзначае, што песенныя тэксты апэрэты Людміле Краскоўскай дапамагаў перакладаць Уладзімер Жылка, які непрацяглы час вучыўся ў Дзьвінскай гімназіі й карыстаўся гасьціннасьцю дому Краскоўскіх6. Самым першым вывучаным чэскім словам у праскіх беларусаў было слова “pozor” — “асьцярожна”, “увага”. Беларусы пры гэтым ніякім чынам не суадносілі згаданае слова зь беларускімі эквівалентамі “ўвага”, “асьцярога”; з польскім — “uwaga”; 3 рускімі — “внйманйе”, “осторожно”; з францускім — “attention” і нямецкім — “achtung”. Проста гэта было першае слова, зь якім яны знаёміліся на чыгуначных вакзалах. Для беларусаў існавалі тры шляхі патрапіць ў ЧСР, кожны зь якіх быў так ці інакш зьвязаны з чыгункай: легальны, паўлегальны й нелегальны. Афіцыйны шлях у Прагу пралягаў праз чэхаславацкія консульствы Варшавы й Рыгі. Паўлегальны шлях быў зьвязаны зь літоўскім Каўнасам. А вось нелегальны —спачатку польская чыгунка ў бок чэхаславацкай мяжы, затым, уласна, пераход польска-чэхаславацкай мяжы з дапамогай правадыроў і, нарэшце, сама чэхаславацкая чыгунка. Беларускі дасьледчык Андрэй Буча падмацоўвае інфармацыю ўспамінамі беларускай студэнткі Ўкраінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава ў Празе 6 Трус, Мікола. Старонкі жыцьця й архіўные зборы Людмілы Краскоўскай // Запісы БІНіМ. № 37. Нью-Ёрк — Менск, 2013. С. 177. Натальлі Сазановіч. Ён адзначае, што, атрымаўшы рэкамэндацыйны ліст зь Вільні для Мікалая Вяршыніна, ёй спачатку давялося сесьці ў варшаўскі цягнік, а з Варшавы іншым цягніком дабрацца да польскачэхаславацкай мяжы, празь якую яе перавёў мясцовы правадыр. Затым будучая студэнтка паехала цягніком у чэскі Багумін (горад на ўсходзе ЧСР) і ўжо з Багуміну пасьпяхова дабралася ў Прагу7. Калі ўлічыць тыя абставіны, што дзяўчына была родам з Заходняй Беларусі, а значыць, добра валодала польскай мовай, то, хутчэй за ўсё, аўтаматычна з польскай яна магла паспрабаваць перакласьці слова "pozor” як “бачнасьць”. Дарога ў Прагу прымушала вучыць і іншыя “дарожныя” словы: rychlik — рыхлік — хуткі цягнік; osobni vlak — особні влак — пасажырскі цягнік; pokladna — покладна — каса; listek, jizdenka — лістэк, ездэнка — квіток; cekarna — чэкарня — заля чаканьня; nastupi^ — наступіштэ — пэрон. Наступнымі вывучанымі чэскімі словамі былі неабходныя ў побыце, але вывучаныя ў працэсе штодзённага камунікаваньня. I вось тут беларускіх выгнаньнікаў чакалі парадоксы разыходжаньняў сэнсаў словаў, што маюць агульнаславянскія карані: cerstve potraviny — чэрствы патравіны — сьвежыя прадукты; sedadlo — седадло — фатэль; divadlo — дзівадла — тэатар; podvodnik — падводнік — махляр, zacatecnik — зачатэчнік — кіроўца-пачатковец, chytry — хытры — разумны, Mzda — мзда — заробак, chalupa — халупа — лецішча, pitomec — пітомец — глупец, eydliste — быдліштэ — месца жыхарства, urcite — урчытэ — абавязкова, дакладна, chapat — хапат — разумець, uzasny — ужасны — неверагодны, захапляльны і інш. Гэтыя й іншыя кур’ёзныя словы давялося, відавочна, проста запамінаць. Як ужо было сказана, у Прагу пераважна прыбыло маладое пакаленьне беларусаў з уласьцівымі яму юнацкім максымалізмам, цікавасьцю й жаданьнем “заваяваць жыцьцё”. У 1924 г. у чэхаславацкай сталіцы на Славянскім востраве, або Жофіне, зьявілася першая ў Эўропе на той час вінілавая грампласьцінка. Неразбэшчаная тэхнічнымі навінкамі беларуская моладзь, даведаўшыся пра гэта, масава стала запісвацца на экскурсіі да жофінскага спэцыяліста прафэсара па пытаньнях радыё й тэлебачаньня, проста глытаючы новыя тэхнічныя веды й задавальняючы ў той жа час свае музычныя патрэбы. Хоць на пачатку чэскае слова “gramodeska” для беларускай моладзі нічым не вызначалася, ні пра што не казала. Зьніжэньне моўнай напружанасьці адбывалася й з дапамогай арганізацыі агульнамоўных (факультатыўных) курсаў, а таксама з 7 Буча, Андрэй. Беларуская дыяспара ў Чэхаславакіі: дысертацыя на суісканне ступені кандыдата гістарычных навук. Спецыяльнасць 07.00.03 — Усеагульная гісторыя. Мінск: БДУ, 2012. С. 53. ўкараненьнем чэскай мовы ў навучальных праграмах тых ВНУ, у якіх навучаліся беларусы. Так, у навучальных плянах Украінскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту імя М. Драгаманава, на базе якога ў 1925 г. была створана першая за мяжой катэдра беларусазнаўства, на вывучэньне чэскай мовы ў статусе факультатыўнага курсу адводзілася ўсяго 4 вучэбныя гадзіны на тыдзень на кожным з трох факультэтаў. Такая самая сытуацыя была ў Падэбрадзкай сельскагаспадарчай акадэміі. Усё тлумачылася тым, што ва ўкраінскіх ВНУ, якія рыхтавалі спэцыялістаў (“вяртанцаў”) у першую чаргу для Ўкраіны, хай сабе й часова акупаванай балыпавікамі, навучальны працэс адбываўся на ўкраінскай мове. Таму, можна меркаваць, факультатыўныя курсы чэскай былі карыснымі ў пляне спэцыяльным, профільным — інжынэрным або агранамічным. У якасьці абавязковага прадмету чэская мова фігуравала ў навучальных плянах першага й другога курсаў музычна-пэдагагічнага, натуральна-матэматычнага, гісторыкафілялягічнага, інжынэрнага й ляснога факультэтаў. Ёсьць зьвесткі, што ў 1921 г. у Празе былі створаныя Вышэйшыя расейскія дадатковыя курсы, закліканыя дапамагчы тым студэнтам былой Расеі, якія плянавалі працягнуць навучаньне ў чэскіх унівэрсытэтах. Сярод слухачоў гэтых курсаў было зафіксавана шмат украінцаў і беларусаў8. Тым часам рэаліі жыцьця папросту прымушалі праскіх беларусаў адаптавацца да новых умоваў і вывучаць чэскую мову. Гэтага патрабаваў у першую чаргу сацыяльны статус самага перасяленца. У 1920-я гг. у ЧСР прайшлі глыбокія сацыяльна-эканамічныя рэформы: з эканомікі цалкам быў выцесьнены аўстрыйскі капітал, уведзенае працоўнае й сацыяльнае заканадаўства (8-гадзінны працоўны дзень, сацыяльнае страхаваньне й сыстэма дапаможных выплатаў). Беларуская праская эміграцыя была па сваім сацыяльным складзе сялянска-студэнцкая. Па-сялянску прагная да працы ў прамым сэнсе слова, бо праца была той палачкай-ратавалачкай, якая забясьпечвала “Mzdu” — “заробак”, беларуская моладзь хапалася за любога кшталту працоўную дзейнасьць, хай нават пры ўмове, што праца зусім ня тая, якую хацелася б, і што калектыў складаецца з не зусім адукаваных мясцовых. Галоўнае, ёй даводзілася мець зносіны на незнаёмай мове й таксама актыўна зарабляць грошы на харчаваньне й жыцьцё наогул. Для беларускага эмігранта гэта было нават лепшым варыянтам, чым той, пры якім яму даводзілася вывучаць мову на якіх-небудзь афіцыйных курсах. Чаму? Па-першае, удасканальвалася моўная практыка, вывучаліся дыялекты й слэнг, бо чыстай літаратурнай чэскай мовай у Празе размаўляла выключна чэская прафэсура й мовазнаўцы. Па-друтое, заробак спрыяў пашырэньню слоўнікавага запасу. Пражы- 8 Русскне в Праге. Учебные заведення. Прага, 1929. С. 76. тачны мінімум беларускага эмігранта ў ЧСР у 1920—1930-я гг. складаў у сярэднім іооо чэхаславацкіх кронаў. I гэта пры ўмове, калі пара восеньскіх жаночых (“damsfce boty”) або мужчынскіх ботаў (“pdnske boty”) каштавала ад 8о ці да 180 кронаў; мужчынскі касьцюм-тройка (.“panski) oblek”) — 200—800 кронаў, жаночае (“damski kabaty”) або мужчынскае паліто (“muzsky kabat’^ — 250—700 кронаў, мужчынская кашуля (“pdnske tricko”) — 35—100 кронаў, аднаразовы праезд у трамваі (“jednorazove jizdne v tramvaji”) — 1—3 кроны, пры суадносінах чэхаславацкай кроны да амэрыканскага даляра іоо : 2,96, гэта значыць іоо чэхаславацкіх крон раўнялася у той час 2 далярам 96 цэнтам. Такім чынам, пражытачны мінімум праскага беларуса складаў 29 даляраў 6о цэнтаў9.