Сялянска-студэнцкая беларуская праская эміграцыя “наносіла ўдар па моўным суперніку” таксама з дапамогай вывучэньня тэатральнага й музэйнага рэпэртуараў. Прага 1920—1930-х гг. славілася выдатнымі тэатральнымі пастаноўкамі, музэйнымі выставамі. Такім чынам, чэская мова ўспрымалася на слых, што дазваляла праз паўгоду спакойна разумець у сярэднім каля 8о % прамоўленага чэскага тэксту. Тыя з эмігрантаў, каму вывучэньне мовы давалася лягчэй, маглі ўжо праз 3,5—4 месяцы гаварыць на чэскай мове бязь цяжкасьцяў на жыцьцёва важныя тэмы пры невялікім слоўнікавым запасе. Так, у 1925 г. у Празе адбылася выстава карцінаў Ільлі Рэпіна. У прыватнасьці, на ёй былі прадстаўленыя такія аўтарскія шэдэўры, як “Раніца Ўваскрасеньня” (сустрэча Ісуса з Магдаленай) і “Нявера Фамы”. Васіль Касіян, украінскі студэнт Чэскай акадэміі мастацтваў, успамінаў, што калі ён зь сябрамі пабываў на выставе першы раз, ён пачуў, як стаяў побач хтосьці зь беларускіх студэнтаў Падэбрадзкай сельскагаспадарчай акадэміі, што прыйшлі таксама ў той дзень, і пераклаў на чэскую мову сваёй дзяўчыне знакамітыя словы Ільлі Рэпіна: “Мастацтва я люблю больш за дабрадзейнасьць; больш, чым людзей, чым блізкіх, чым сяброў; больш, чым усякае шчасьце й радасьць жыцьця нашага” — “Umini miluji vice ctnosti; vice, nez Udi, nez blizke, nez prateli; vic nez veskere stesti a radost ze zivota nas”. У 1926 г. y адным з нумароў чэскага “Slovanskego prehledu” быў надрукаваны пераклад зь беларускай на чэскую вершаў Янкі Купалы. Перакладчыкам быў паказаны нехта Рубін. У прыватнасьці аб гэтым згадваецца ў часопісе “Прамень” (№ 1 за 1926 г.). У тым жа 1926 г. нейкім Н. Дуброўскім была перакладзеная на беларускую мову камедыя Ўільяма Шэксьпіра “Жартаўніцы Віндзару”10. 9 Зубко, Ольга. Створення та діяльніеть Украінського вшцого педагогічного інстнтуту ім. М. Драгоманова в Празі (1923—1933pp.): днс... канд. іст. наук: 09.00.12. Кйів, КНУ ім. Т. Шевченка, 2010. С. 64—65. ‘° Хроніка беларускай культуры. // Прамень. 1926. № 1. С. 31. У 1930-я гг. сытуацыя зьмянілася. Чэхаславаччыну зачапіў сусьветны эканамічны крызіс. Пік яго прыпаў на 1933 г. У ЧСР моцна пацярпелі прамысловая й сельскагаспадарчая вытворчасьць. Узьніклі так званыя нажніцы коштаў. Таму кіраўніцтва краіны, спрабуточы выратаваць эканоміку, укараняла элемэнты дзяржаўнага рэгуляваньня: у 1931 г. быў выдадзены закон аб дзяржаўнай падтрымцы зьнешняга гандлю, а ў 1934 г. — забарона на закрыцьцё прадпрыемстваў і звальненьне працоўных. Але нягледзячы на захады па ўрэгуляваньні сытуацыі, у 1937 г. адбыўся чарговы спад вытворчасьці ў цяжкой і лёгкай прамысловасьці. На 1938 г. колькасьць беспрацоўных у ЧСР складала (афіцыйна, уключна з эмігрантамі) паўмільёну. У той час праскія беларусы проста віртуозна жанглявалі наступнымі словамі й словазлучэннямі: “inflace”— “інфляцыя”, “vystavba, opravy a vylepseni ddlnice a silnic, verejnych budov ajinych verejnych podniku a verejnych zarizeni; zachovani prirodnich zdroju a rozvoj jejich vyroby, vcetne kontroly, pouzivani a cistdni vod; prevence pudni a pobrezni eroze, rozvoj vodni energie, pfenos elektricke energie; vystavba ruznych ricnich a pristavnich zarizeni a prevence pred povodnemi” — “будаўніцтва, paмонт i паляпшэньне шашы й магістраляў, грамадзкіх будынкаў і любых ітаых дзяржаўных прадпрыемстваў і камунальных выгодаў; захаваньне натуральных багацьцяў і разьвіцьцё іх здабычы, уключаючы кантроль, выкарыстаньне й ачышчэньне вод; прадухіленьне глебавай і берагавой эрозіі, разьвіцьцё воднай энэргетыкі; перадача электрычнай энэргіі, будаўніцтва розных рачных і партовых збудаваньняў і прадухіленьне паводак”. Часта ў выйгрышы былі тыя, хто закончыў якія-небудзь практычныя прафэсійныя курсы: сталярныя, ганчарныя, шавецкія, пчалярскія, пякарскія, ювелірныя й інш. Напрыклад, у 1925—1927 гг. на базе УВПІ імя М. Драгаманава ў lipase функцыянавалі аўтатрактарныя курсы (гэтыя курсы былі роўныя цяперашнім курсам па падрыхтоўцы кіроўцаў грузавых і легкавых аўтамабіляў і трактарыстаў). I ўсё часьцей многія з праскіх беларусаў у 1933—1938 гг. паглядалі ў бок Амэрыканскага кантынэнту й БССР. I вось чаму. Частка дальнабачных ідэйных і часткова прагматычных беларускіх пражанаў пасьля Другой усебеларускай канфэрэнцыі (1925 г.) і закрыцьця многіх грамадзкіх беларускіх арганізацый, прадчуваючы блізкасьць Другой сусьветнай, па-ранейшаму арыентаваліся на Захад. Іншыя, проста зламаныя жыцьцёвымі абставінамі, зьвярталі свой позірк назад, на Усход. Але й для першых, і для друтіх веданьне чэскай мовы заставалася вялікім багажом. Другіх, валодаючых чэскай, было нават больш, чым першых. Матывацыя іх зразумелая. У 1933 г. па ўсім Савецкім Саюзе афіцыйна было ліквідаванае беспрацоўе. Сямімільнымі крокамі, падпарадкаваўшы сфэру сельскай гаспадаркі, крочыла індустрыялізацыя. Але яшчэ раней, у сярэдзіне 1920-х гг., БССР захапіла беларусізацыя. (Так, у лістападзе 1926 г. у Мінску адбылася акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу й азбукі. Удзельнікам гэтай канфэрэнцыі з ЧСР быў Уладзімер Жылка. У 1933 г. выйшла пастанова (з дапаўненьнямі) Савету народных камісараў БССР “Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу”.) Ці трэба было вучыць чэскую, канкуруючы на чэхаславацкім рынку працы, калі станавілася магчымым пры веданьні беларускай мовы бдабываць хлеб надзённы на сваёй роднай зямлі? Час, адмераны беларускай Празе гісторыяй, зьмясьціўся ў невялікі пэрыяд паміж дзьвюма сусьветнымі войнамі. I тым ня менш гэткі невялікі па гістарычных мерках пэрыяд праскай Беларусі стаў часам незвычайнага пераадоленьня беларускай эміграцыяй моўнага бар’еру. Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі Уладзіслаў Гарбацкі Вільня СКЛАДАЮЧЫ СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРНАЙ МОВЫ: НАПРАЦОЎКІ, АДКРЫЦЬЦІ, КУР’ЁЗЫ (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы) Кажуць, паліглёт — гэта той, хто ведае некалькі замежных моваў. Але сяньня трэба быць паліглётам у межах уласнай роднай мовы! Р. Капусьцінскі. Ляпідарыюм III1. Да складаньня слоўніка беларускай дыяспарнай мовы падштурхнула простая прычына: сучасныя беларусы (Беларусі) часьцяком не разумеюць тэксты, напісаныя клясычным правапісам ды яшчэ ў дыяспарнай вэрсыі. Беларусы дыяспары захавалі вялікія пласты клясычнай мовы й выпрацавалі да ўсяго новую беларускую мову ў заходнім кантэксьце. У выніку паўстала сапраўдная беларуская мова дыяспары, якая часьцяком супадае, а бывае й істотна адрозьніваецца ад беларускай мовы Беларусі. Гэтая цікавая й багатая як на архаізмы, так і на нэалягізмы ды аказіяналізмы мова дыяспары здаўна чакае сваіх дасьледнікаў. I, як бы скептычна ні ставіліся ў БССР і цяперашняй Беларусі да беларускай мовы замежжа ці дыяспары2, яна можа зацікавіць ня толькі філёлягаў, але й перакладнікаў, гісторыкаў, у цэлым усіх спэцыялістаў у гуманістыцы. Пры гэтым сам панятак “дыяспарная мова”, “беларуская дыяспарная мова” амаль не вядомы, не распрацаваны ў нас. Таму першапачаткова вызначымся з паняткам, нададзім яму навуковай, сацыялінгвістычнай вагі, а потым ахопім асноўныя напрасткі, напрацоўкі ў гэтай сфэры. 1 Цытата выкарыстаная ў: Serejska Olszer, Krystyna. Polszczyzna z oddali j^zyk polski w anglojqzycznym swiecie. Poznan: Wydawnictwo Media Rodzina, 2001. S. 40. 2 Сачанка, Барыс. Беларуская эміграцыя. Мінск, 1991. С. 56. Так, у заходняй сацыялінгвістыцы інтарэс да дыяспарнай мовы паўстаўу 1970-я гг.,у гэтакзваны пэрыяд “адновыэтнічнага”3ўЗША, англамоўным сьвеце наогул, у франкамоўнай сацыялінгвістыцы да тэмы павярнуліся ў 1990-я гг.4. У беларускім мовазнаўстве варта адзначыць вялікую й досыць поўную працу прафэсаркі Ніны Баршчэўскай з Варшавы, прысьвечаную якраз тэме мовы дыяспары5. Праўда, у працы не ўжываецца панятак “беларуская дыяспарная мова”, а хутчэй “мова эміграцыі”, і ня робіцца, бо няма такой мэты, сацыялінгвістычнага аналізу. Аўтарка аналізуе, як разьвівалася й мянялася мова ў эміграцыі (падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці) і як у розных частках Эўропы й Паўночнай Амэрыкі празь сьвецкія й рэлігійныя каналы розныя дзеячы й дзяячкі беларускага руху спрыялі захаваньню мовы, а таксама ўздымалі “моўнае пытаньне” і разважалі пра яго. Тым ня менш сучасныя, найноўшыя тэндэнцыі ў разьвіцьці мовы дыяспары застаюцца так і не дасьледаванымі. Таму, абапіраючыся на грунтоўную рэтраспэктыўную працу прафэсаркі Ніны Баршчэўскай, сацыялінгвістычныя заходнія дасьледаваньні зьявы дыяспарнай мовы, аналіз мастацкай і публіцыстычнай дыяспарнай літаратуры, а таксама на аналіз мовы дыяспары ў сеціве (старонкі дыяспарных арганізацый), паспрабуйма падаць асноўныя напрасткі, напрацоўкі й кур’ёзы разьвіцьця дыяспарнай беларускай мовы. Беларуская дыяспарная лексыка зьбіралася для дадзенага аналізу з наступных крыніцаў: • ангельска-беларускі слоўнік Валянціны Пашкевіч; • слоўнік і тэксты Янкі Станкевіча; • дыяспарная пэрыёдыка: “Беларускі Эмігрант”, “Бацькаўшчына”, “Беларускі Голас”, “Беларус”; • публіцыстыка, мэмуарная і мастацкая літаратура дыяспары (Кастусь Акула, Юрка Віцьбіч, Зора Кіпель, Янка Запруднік, Леў Гарошка, Аляксандар Надсан); • аналіз мовы дыяспарных інтэрнэт-сайтаў (у асноўным старонка беларусаў Вялікабрытаніі: https://belarusians.co.uk). 3 Donabedian-Demopoulos, Ana'id. Les langues de diaspora: une categorie (socio)-linguistique? http://a.donabedian.free.fr/textes/FdL%2odiaspora%2O intro.pdf. 4 Donabedian-Demopoulos, Ana'id. Les langues de diaspora une categorie (socio)-linguistique? 5 Баршчэўская, Ніна. Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы. Варшава, 2004. — 368 с. Адзначым, што ў сацыялінгвістыцы адрозьніваюць дыяспарную мову ад мовы эмігрантаў6: так, дыяспарная мова мае на ўвазе існаваньне й функцыянаваньне ў адрыве ад, так бы мовіць, мовы мэтраполіі хоць бы ў межах трох генэрацый. Праўда, беларуская сытуацыя не заўсёды цалкам адпавядае сацыялінгвістычнай тэорыі: беларускую мову на Захадзе можна ўспрымаць як дыяспарную пачынаючы зь дзьвюх генэрацыяў. А ўлічваючы малалікасьць актыўнай дыяспары, да дыяспарнай мовы адносім таксама тэксты беларусаў, якія маладымі пакінулі Беларусь, але ўсё сталае жыцьцё адпрацавалі на ніве беларушчыны за ейнымі межамі (Аляксандар Надсан, Леў Гарошка, Івонка Сурвіла й шматлікія іншыя). Моўны аналіз дыяспарных сайтаў, якія часьцяком ствараюцца й папаўняюцца інфармацыйна беларусамі новай эміграцыйнай хвалі (1990-я гг. — пачатак XXI ст.), якраз дэманструе гэтае адрозьненьне паміж дыяспарнай беларускай мовай і савецкай беларускай мовай. Кніжныя тэксты дыяспары пішуцца ці пісаліся на дыяспарнай мове, тады як інтэрнэт-сайты ўжо вядуцца маладымі новапрыбылымі беларусамі на беларускай мове Беларусі.