1II66 г. 15 Сярэдняе Сяло — вёска побач з Дорамі, роднай вёскай Кушаля. Эміграцыязнаучая сэкцыя на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі Вольга Зубко Віньніца БЕЛАРУСКАЯ ПРАСКАЯ ЭМІГРАЦЫЯ У НОВАЙ МОЎНАЙ ПРАСТОРЫ (1921—1939 гг.) He надо несбыточных грёз, He надо краснвых утопйй, Мы старый решаем вопрос: Кто мы в этой старой Европе? Валерйй Брюсов Пры вывучэньні беларускай эміграцыі міжваеннага пэрыяду асноўная ўвага сучасных беларускіх і замежных дасьледчыкаў засяроджаная ў першую чаргу на гісторыі палітычнай думкі эміграцыі, яе культурнай і навуковай спадчыне, тады як праблематыка штодзённага эміграцыйнага жыцьця адыходзіць на другі плян. Разам з тым вывучэньне эмігранцкай штодзённасьці як асобнай культурнай катэгорыі выглядае цалкам мэтазгодным. Яно (вывучэньне) дазволіць глыбей зразумець асаблівасьці ўнутранага разьвіцьця дыяспары, яе сувязі са зьнешнім культурным асяродзьдзем, але пры гэтым максымальна дыстанцыявацца ад якіх-небудзь ідэалягічных ацэнак. Шырокая трактоўка паняцьця “штодзённасьць” дазваляе ахапіць і прастору побытавага існаваньня, і хронамэтраж жыцьця, формы вольнага часу й ролевыя функцыі ў розных групах, асаблівасьці сацыялізацыі й харчаваньня, будзённыя й сьвяточныя рытуалы, спэцыфіку міжасабовых адносінаў і, вядома ж, тактыкі моўных паводзінаў. Моўны фактар заўсёды быў адным зь вядучых у працэсе адаптацыі мігрантаў. Бо веданьне замежных моваў — найважнейшы складнік культурнага дыялёгу, значны інструмэнт сацыялізацыі чалавека ў новым грамадзтве. Кажучы словамі вядомага філёзафа Гайдэгера: “Мова — гэта дом быцьця”1. Але вось парадокс: інфармацыя аб тым, якім менавіта чынам і з дапамогай якіх сродкаў праскія беларусы авалодвалі чэскай мовай, за выключэньнем матэрыялаў аб 1 Хайдеггер, Мартнн. Бытне н время / пер с нем. В. В. Бнбнхнна. Харьков: Фолно, 2003. С. 48. курсах па вывучэньні чэскай мовы на базе ВНУ ці іншых арганізацый, адсутнічае. Чаму, уласна, узнятае пытаньне аб вывучэньні чэскай мовы беларускімі эмігрантамі ў міжваенны Чэхаславакіі? Бо чэскую мову вывучалі і ўкраінскія, і расейскія, і грузінскія, і іншыя эмігранты. Што ж, здавалася б, у гэтым пытаньні асаблівага? А асаблівасьцяў дзьве. Па-першае, вывучэньне мовы — гэта ў першую чаргу атрыманьне вышэйшай адукацыі для беларускіх эмігрантаў. Для беларусаў праблема адукацыі была зьвязаная з самой Рыскай мірнай дамовай 1921 г. Як адзначае гісторык Андрэй Буча, беларусы, якія складалі 67 % насельніцтва Заходняй Беларусі, далучанай ужо да Польшчы, практычна ня мелі доступу да вышэйшай адукацыі2. (Зрэшты, варта адзначыць, што існуе й супрацьлеглы пункт гледжаньня. Беларускі даследчык М. Улашчык паказвае на памылкі ў “агульнапрынятых” падліках. Ён сьцьвярджае, што да 1917 г. беларусы былі нашмат больш пісьменныя й падае лічбу 40 % у параўнанні з цэнтральнарасейскімі паказчыкамі3.) Па-друтое, адметнай рысай гэтага пытаньня ёсьць тое, што 1918—1933 гады былі другім пэрыядам станаўленьня (фармаваньня) беларускай артаграфіі й правапісу. Толькі ў 1918 г. у Вільні выйшла праца Браніслава Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”, у якой навукова карэктна асьвятляліся нераспрацаваныя да таго часу пытаньні беларускай артаграфіі, фанэтыкі й сынтаксысу. (Хоць варта ўлічыць той факт, што падручнік Тарашкевіча быў падручнікам у першую чаргу школьным, г. зн. падручнікам для дзяцей, а не для дарослых. Яго задачай было вучыць пісаць, а не “навукова адукоўваць”.) I, такім чынам, беларускім эмігрантам у ЧСР давялося вывучаць як бы паралельна некалькі моваў: у першую чаргу родную, — беларускую, а сярод замежных (нямецкую, францускую й ангельскую) — чэскую. Трэба сказаць, што да пачатку XX ст. беларусы апынуліся ў цікавай сытуацыі: з аднаго боку, яны нібыта былі народам безь беларускамоўнай інтэлігенцыі і чынавенства, без нацыянальнай школы, хоць бы пачатковай, без сваёй мовы за межамі сялянскай хаты. Як пісаў Б. Шушкевіч пра беларусаў Гродзеншчыны, “тут жыве 2 Буча, Андрэй. Міжваенная Чэхаславакія як адзін з аўтарытэтных і буйных асяродкаў па падрыхтоўцы кадраў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі // Геополнтнческне трансформацнн в Восточной Европе между двумя мнровымн войнамн (к 90-летшо Рнжского мнрного договора): сборннк матерналов международной научно-практнческой конференцнн; Брест, 17—18 марта 2011 г. Брест: БрГУ, 2011. С. 63. 3 Улаіцнк, Ннколай. Грамотность в дореволюцнонной Белорусснн // Нсторня СССР. Москва: Высшая школа, 1968. С. 106—118. насельніцтва, якое на штодзень выкарыстоўвае паміж сабой беларускую мову, а на рынку і каля касцёла — польскую\ Зь іншага — беларускасьць беларусаў (мова і наяўнасьць інтэлігенцыі) нікуды не зьнікала й не магла зьнікнуць. Так, этнонім “беларускі” станавіўся сацыяльнай характарыстыкай, азначаючы “сялянскі”, “саматужны”, “бедны”, “просты”. Самастойнасьць, “беларускасьць” значных культурных падзей, у тым ліку лёсы людзей, ігнаравалася. Всё, што ўздымалася над узроўнем непісьменнага сялянскага побыту — царква, школа, канцылярыя, — станавілася аўтаматычна альбо “рускім”, альбо “польскім”. Але паўторымся: усё гэта нябачна прысутнічала й цярпліва чакала свайго выхаду на гістарычную арэну. Беларускі філёляг Ніна Барысаўна Мячкоўская падкрэсьлівае, што беларусы як народ былі пакараныя царызмам за саюз з Польшчай. У такі спосаб доўгі час вынішчаліся перадумовы нацыянальнага адраджэньня беларусаў. Ва ўмовах безьдзяржаўнага народу пытаньні захаваньня народнай мовы й культуры маглі кагосьці хваляваць толькі пры некаторым неабходным узроўні адукацыі й матэрыяльнага дабрабыту. Звычайна гэта былі клопаты сярэдняй клясы, і перш за ўсё — інтэлігенцыі й буржуазіі. У беларускіх землях імпэрыі ўлада вынішчала нават патэнцыйныя “пункты росту” нацыянальнага руху, тармазіла фармаваньне сярэдняй клясы, прыносячы эканоміцы, адукацыі, культуры беларусаў шкоду, супастаўляльную з той, якую мае пераможаны ў вайне, анэксаваны й пакараны бок. Справядлівасьць гэтай тэзы відавочная, калі параўнаць палітыку царызму ва Ўкраіне й Беларусі. У вачах царызму Ўкраіна — гэта саюзьнік Расеі ў войнах супраць Полыпчы, у той час як беларусы ад часоў Вялікага Княства Літоўскага часьцей выступалі ў саюзе з Польшчай (або з польскім нацыянальным рухам) супраць Расеі. Хоць у палітыцы царызму й ва Ўкраіне, і ў Беларусі вызначальнай лініяй была русыфікацыя, аднак у яе мэтадах назіраліся адрозьненьні. Калі ў Беларусі імпэрыю турбавала не беларускае, а “польскае пытаньне”, то ва Ўкраіне ішло ў першую чаргу насаджэньне рускіх культурна-адукацыйных інстытуцый і толькі ў другую чаргу — рэпрэсіі супраць нацыянальнага руху (у якім, зрэшты, царызм таксама ўгледжваў “каталіцкую інтрыгу” й “польскі сэпаратызм”). Таму, калі ва Ўкраіне XIX ст. урад адкрываў унівэрсытэты й ліцэі, то ў Беларусі вышэйшыя й прывілеяваныя школы зачыняліся, колькасьць гімназій абмяжоўвалася, бібліятэкі й архівы вывозіліся як культурныя каштоўнасьці з заваяваных земляў. Напрыклад, храналёгія адкрыцьця вышэйшых школаў ва Ўкраіне: Харкаўскі ўнівэрсытэт (1805), Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут 4 Чарнякевіч, Андрэй. Нараджэнне беларускай Гародні: 3 гісторьіі нацыянальнага руху 1909—1939 гадоў. Мінск: A. М. Янушевіч, 2015. С. 13. (1816), Нежынскі ліцэй (1820), Кіеўскі ўнівэрсытэт (1834), Кіеўскі мэдычны (1841), Новарасійскі ўнівэрсытэт у Адэсе (1865), Харкаўскі політэхнічны (1885), Кіеўскі політэхнічны (1898), Кіеўская кансэрваторыя (1913). А вось храналёгія разбурэньня адукацыі ў Беларусі: у 1832 г., пасьля паўстаньня, зачынены Віленскі ўнівэрсытэт, ягоную бібліятэку вывезьлі ў Кіеў, дзе якраз рыхтаваліся адкрыць унівэрсытэт Сьвятога Уладзімера; у 1842 г. тэалягічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту быў ператвораны ў Рыма-каталіцкую духоўную акадэмію й пераведзены ў Пецярбург; Горацкі земляробчы інстытут (адкрыты ў 1849 г., гэта была першая ў імпэрыі вышэйшая сельскагаспадарчая школа) пасьля паўстаньня 1863 г. закрылі й перавялі ў Пецярбург. Да часу Першай сусьветнай вайны ў Беларусі не было ніводнай вышэйшай школы; узровень адукацыі заставаўся больш нізкім, чым у астатняй частцы эўрапейскай Расеі: тры чвэрці насельніцтва было непісьменным (у губэрнях з рускім насельніцтвам — 70,7 %)5. Украінскія ўнівэрсытэты, нягледзячы на тое што да 1916 г. яны былі выключна расейскамоўныя, сталіся галоўнай крыніцай нацыянальнай гуманітарнай культуры й нацыянальнага руху. Сярод выпускнікоў дарэвалюцыйных унівэрсытэтаў Украіны ёсьць імёны эўрапейскага й сусьветнага ўзроўню (Патэбня, Грушэўскі, Драгаманаў, Кастамараў, Жытэцкі, Крымскі, Булахоўскі, Агіенка, Шавялёў і іншыя). Для беларусаў жа ў адрозьненьне ад украінцаў вышэйшую адукацыю было магчымым атрымаць толькі за межамі роднага краю, што паскарала дэнацыяналізацыю інтэлігенцыі. Заснавальнікі беларускай гуманітарыстыкі вучыліся, як правіла, у Пецярбургу (Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Браніслаў Тарашкевіч, Максім Гарэцкі), Нежыне (Яўхім Карскі), Маскве (Мікалай Нікольскі), Кіеве (Мітрафан ДоўнарЗапольскі), Юр’еве (Усевалад Ігнатоўскі), Адэсе (Пётра Бузук). Некаторыя вядомыя дзеячы беларускай культуры так і не атрымалі вышэйшай адукацыі (Іван Насовіч, Еўдакім Раманаў, Антон Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Цішка Гартны (Жылуновіч), Язэп Лёсік), у тым ліку клясыкі нацыянальнай літаратуры Янка Купала й Якуб Колас. Такім чынам, адсутнасьць унівэрсытэтаў у дарэвалюцыйнай Беларусі справакавала недастатковую сацыяльна-культурную значнасьць беларускай нацыянальнай эліты (у параўнаньні з украінскай), што й абумовіла ланцуг наступных адрозьненьняў паміж украінскай і беларускай культурамі й нацыянальнымі рухамі. Да часу абвяшчэньня незалежных Украінскай і Беларускай Народных Рэспублік (1917—1918) беларуская навуковалітаратурная традыцыя была менш прадстаўнічая, чым украінская; 5 Мечковская, Ннна. Почему в постсоветской Беларусн всё меньше говорят на белорусском языке? [Электронный ресурс]. Гл.: http://magazines.russ. ru/nz/20ii/6/mi6.html. БНР пратрымалася менш, чым УНР, і менш пасыіела зрабіць для ўмацаваньня свайго сувэрэнітэту. Чаму міжваенная Чэхаславаччына стала тым спрыяльным плацдармам, які спрыяў вывучэньню чэскай і іншых моваў? Па-першае, з прычынытакзванай палітычнай прагматычнасьці першага прэзыдэнта ЧСР Томаша Масарыка. Разумеючы, што нацыянальныя эміграцыі прагнуць рэваншу й хуткага вяртаньня, у канцы 1921 г. ён (Масарык) ініцыяваў ухвалейы чэхаславацкім урадам плян прыцягненьня ў Чэхаславаччыну эмігрантаў з былой Расейскай імпэрыі. Праграма так і называлася — “Расейская дапаможная акцыя”. Пад яе былі выдзеленыя значныя сродкі на ўладкаваньне ў краіне “навуковых і культурных сіл эміграцыі” на падставе “падрыхтоўкі новай інтэлігенцыі для будучай дэмакратычнай Расеі”. Па-другое, на працягу стагодзьдзяў чэскія землі служылі месцам сутыкненьня розных культурных традыцый. Асабліва ярка гэтая асаблівасьць прасочвалася ў Празе, культурны й лінгвістычны ландшафт якой быў складзены з славянскага, германскага й габрэйскага кампанэнтаў. У чэскай сталіцы, як нідзе ў Цэнтральнай Эўропе, востра стаяла праблема суадносінаў моўнай прыналежнасьці й нацыянальнай ідэнтычнасьці. Мове адводзілася асаблівая роля ў складаных працэсах нацыянальнага й дзяржаўнага будаўніцтва.