4 Аляксей Грыцук (1910—1976), грамадзкі дзеяч, пэдагог, гісторык і літаратурны крытык. Выпускнік гістарычнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту (1938). Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны трапіў у палон, адкуль яму ўдалося збегчы. Спачатку быў сябрам Беларускага камітэту ў Беластоку, а з чэрвеня 1942 г. — інспэктарам беларускіх школаў апошні займаўся пошукам сродкаў для друку часопісу5. Як відаць з аднаго зь лістоў Салаўя, рашэньні аб выбары матэрыялаў для друку ён прымаў у адзіночку: “Я друкую ўсё добрае, не зважаючы на свой густ”6. Варта падкрэсьліць, што ён меў вялікі досьвед у гэтым: у Менску працаваў у рэдакцыі “Беларускай газэты”, а потым у Рызе — намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу “Новы шлях”. Падзагаловак “Пагоні” быў “літаратурна-мастацкі месячнік”, але ня меў на ўвазе, што рэдактары канцэнтраваліся выключна на пытаньнях мастацтва й літаратуры, друкавалі таксама культурна-гістарычную публіцыстыку. Назва часопісу адсылала да гербу Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час праўленьня Вітаўта Вялікага. Першыя згадкі пра герб “Пагоня” можна знайсьці ў “Літоўскіх хроніках” (1278). Як сьцьвярджаюць беларускія гісторыкі, ён зьявіўся ўпершыню ў XIV ст. на пячатцы вялікага князя літоўскага Гедыміна. У1918—1919 гг. “Пагоня” стала нацыянальным гербам Беларускай Народнай Рэспублікі. Герб паказвае рыцара на кані ў чырвоным полі, у правай паднятай руцэ рыцар трымае меч, а ў левай — белы, сіні ці чырвоны шчыт з падвойным залатым крыжам. На тытульным лісьце часопісу быў белы шчыт. У ніжняй частцы старонкі два дыяганальна перакрыжаваныя мячы і дубовыя лісты з маладымі жалудамі. На левым баку — традыцыйны беларускі арнамэнт. Выйшлі ў сьвет толькі чатыры нумары часопісу: першы — у сьнежні 1945 г., другі — у красавіку 1946 г., трэці — у чэрвені — ліпені 1946 г., а апошні, чацвёрты — у лістападзе 1946 г. Наклад быў дваццаць пяць асобнікаў, часопіс друкаваны на рататары7. Памер накладу адлюстроўвае абмежаваныя здольнасьці выдаўцоў: адсутнасьць дастатковых фінансавых рэсурсаў і адпаведнага абсталяваньня. Умовы, у якіх працавалі выдаўцы, было даволі складаныя. У лісьце да Масея Сяднёва й Уладзімера Сядуры Алесь Салавей скардзіўся: “Спачатку, добра не валодаючы гэтай справай, я дастаў зусім дрэнныя ма- Беластоцкай акругі. Спрыяў стварэньню новых школаў зь беларускай мовай навучаньня, апрацоўваў таксама кнігі на беларускай мове. Ад 1944 г. — у выгнаньні, спачатку ў Нямеччыне й Аўстрыі, а з 1948 г. — у Канадзе. 5 Пра Алеся Грыцука Алесь Салавей пісаў: “Ён шмат дапамагае мне ў выдавецкай справе” (гл. [Ліст да Уладзімера Сядуры й Масея Сяднёва ад 28.05.1946] // Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. Мінск: Лімарыус, 2010. С. 303). 6 [Ліст Алеся Салаўя да Масея Сяднёва ад 27.10.1946] // Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. С. 308. 7 [Ліст Алеся Салаўя да Уладзімера Сядуры й Масея Сяднёва ад 28.05.1946] // Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. С. 301. трыцы. Чорт іх ведаў, што яны дрэнныя! Самому ж даводзілася ўсё рабіць, і матрыцы набіваць спачатку я добра не ўмеў. Цяпер ужо навучыўся. Трэці нумар выйдзе з выразнымі літарамі’*. Паказальна, што ў першым нумары былі апублікаваныя два ключавыя тэксты беларускай гісторыі: верш “Пагоня” (1913) Максіма Багдановіча й беларускі нацыянальны гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі...” (1919). У вершы “Пагоня” паэт прызнаецца, што, калі чуе страх за лёс краіны, ягоныя думкі пераносяцца да Вострай Брамы ў Вільні, дзе прадстаўлены рыцар ў пагоні. Лірычны герой просіць Маці-краіну прыняць яго, каб жыць і памерці ў яе імя. А рыцары ўсё імчаць ды імчаць, таму што “старадаўняй Літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць’'1. У сваю чаргу, у вершы “Мы выйдзем шчыльнымі радамі...” голас бярэ беларускі народ. Ён ганарыцца тым, што ўрэшце можа злучыцца, узнясьці бел-чырвона-белы сьцяг і змагацца за свабоду й шчасьце: “Хай воля вечна будзе з намі, / А гвалту мы дамо адпор!”, “Браты, да шчасьця мы падходзім: /Хай гром грыміць яшчэ мацней! / У крывавых муках мы адродзім / Жыцьцё Рэспублікі сваёй!”10. Аўтарам гэтага “Ваяцкага маршу” быў паэт, палітык і нацыянальны дзеяч Макар Краўцоў, а музыка была напісана Ўладзімерам Тэраўскім. Тэкст упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газэце “Беларусь”, быў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі. Песьню выконвалі падчас Слуцкага паўстаньня ў лістападзе 1920 г., таму яна таксама вядомая пад назвай “Марш Слуцкай брыгады”. Першы нумар "Пагоні” зьявіўся напярэдадні Калядаў, і з гэтай нагоды ў ім зьмяшчаўся тэкст пад назвай “3 Раством Хрыстовым!”, падпісаны — Н. Шл. Аўтар прасоўваў бачаньне сымбалічнай сувязі й аб’яднаньня ўсіх беларусаў, якія воляй лёсу мусілі пакінуць Радзіму й цяпер далёкія ад яе. Ён пісаў: “Раство Хрыстова... Колькі гэтыя словы ў кожным з нас абуджаюць прыемных вясёлкавых успамінаў аб калядных днёх. Колькі ў кожнай сям’і бывала радасных прадчуваньняў чаканьня гэтага сьвята. Iяк глыбока іразнастайна выяўлялася народная душа, вера і абрады на куцьцю, калі ўся беларуская сям’я, у поўным зборы, зьбіралася вакол стала”11. Аўтар хацеў бы ўсьцешыць усіх тых, хто ня меў кантактаў зь іншымі членамі сям’і ў Беларусі, паказаць, што сьвята Калядаў — гэта сьвята супольнасьці: “Суворы час нястачаў і чужыны, які мы цяпер 8 Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. С. 301—302. 9 Пагоня. 1945. № 1. С. 3. 10 Пагоня. 1945. № 1. С. 4. “ Пагоня. 1945. № 1. С. 5. перажываем, мала спамагае шырокаму праводжаньню сьвята. Аднак тысячы беларусаў, што з волі лёсу апынуліся на эміграцыі, зьбяруцца, як і на Бацькаўшчыне, у сваім цесным коле для таго, каб увечары... яшчэ раз узрадавацца за захаванае жыцьцё тых, што жывуць, аддаўшы слова ўдзячнасьці нашаму Збавіцелю Ісусу Хрысту, сыну Божаму. Людзі будуць у думках прасіць калядную гвязду зацемрыць сваім справядлівым сьвятлом морак і няверства, усяліць у людзкія душы чыстыя пачаткі сьвятой веры ў лепшыя свае сілы, даць ім уцеху і спадзяваньні на хутчэйшы зварот на Бацькаўшчыну”'2. У тым самым нумары апублікаваныя вершы Алеся Салаўя “Каляды” (11.12.1942), Максіма Багдановіча “Зімой” (1910) і Рыгора Крушыны “Перад сьвятамі”, што павінны былі ўвесьці чытача ў сьвяточны настрой, стварыць асаблівую атмасфэру. “Каляды” апісваюць радасьць дзяцей, што прыходзяць зь лесу зь ялінкай. Для гераіні верша “Перад сьвятамі” надыходзячае сьвята мае ня толькі рэлігійны, але й асабісты сэнс: пасьля Калядаў яна выйдзе замуж за свайго Васіля, пра якога яна ўвесь час думае. А таму “пад брывямі ў дзяўчыны / у блакітнай глыбіні / загараюцца агні”13. У сваю чаргу, другі выпуск “Пагоні” зьявіўся як раз перад сьвятам Вялікадня. У рэдакцыйным артыкуле аўтары, з аднаго боку, нагадваюць аб сьвяце, якое набліжаецца, a з другога — згадваюць пра складаную сытуацыю тысячаў беларусаў: “Даўно нясем усе мы цяжкі крыж зьдзеку і пакуты. Але, як зморанаю цямрынёю істоту абуджае першы пробліск сонца, гэтак і нас абнадзейвае сьвятая праўда ўваскрэшаньня, пасьля доўгіх пакутаў, найвялікшага пакутніка за праўду — ІсусаХрыста — і акрыляе нязгаснай вераю ў няўміручасьць жыцьця нашага...”14. Другі сьвяточны тэкст гэтага нумару — эсэ “Хрыстос Уваскрос!” (1910) Сяргея Палуяна. Нягледзячы на тое што яно напісана на пачатку XX стагодзьдзя, аднак у новай сытуацыі зноў стала важным, а ягоныя словы зноў — актуальнымі. “Радуйся, мой родны краю! Надзея, як жывучая вада, ліецца ў тваю душу. Скора і ты ўваскросьнеш ад доўгага мёртвага сну. Вясна прыйшла і да цябе”15, — заклікае аўтар. У большасьці твораў, апублікаваных у часопісе, дамінуе настальгія, боль разлукі з тымі, хто застаўся ў краіне й быў асуджаны на жыцьцё ў няволі, велізарная трывога за лёс і будучыню Радзімы. 12 Пагоня. 1945. № 1. С. 6. 13 Пагоня. 1945. № 1. С. 9. 14 Пагоня. 1946. № 2. С. 3—4. 15 Пагоня. 1946. № 2. С. 6. Герой верша Масея Сяднёва “Дзяцінства” ўспамінае час, праведзены на бацькаўшчыне. Ён піша пра дзяцінства, што занадта хутка скончылася, “як дождж, як вясеньняе сонейка”. Толькі калі-некалі ў снах вяртаюцца вобразы таго часу: дуб і хвоі, якія ён так палюбіў, коні, якіх ганяў за рэчку, але гэтага не дастаткова. '‘Нявіннасьць! нявіннасьць! — вярніся, / вярніся, дзяцінства маё”1Ь, — моліць герой. Тэма нязгоды на выезд, пакіданьне краіны паўтараецца ў шматлікіх вершаУ Салаўя. У творы “Бывай, Гедэместэ, бывай!” (1944) паэт разьвітваецца са сваім апошнім месцам жыхарства, удзячны за гэты кароткі адпачынак. Ён усьведамляе, што павінен вярнуцца на радзіму, якой ён вельмі патрэбны. Тым ня менш нейкія таямнічыя галасы ня раяць яму прыняць гэтае рашэньне, папярэджваючы: “Нязваныя госьці ў доме тваім. / Супачын рыхтуюць табе... на пагосьце”, “У доме — злачынец і вораг”, “сабакам і сукіным сынам назваў цябе твой дом”, “па табе там асіны льюць сьлёзы”. Яны раяць яму забыцца пра дом і краіну, а тады ўбачыць выхад зь пекла, пабачыць рай. “Што мне рай?Мне ўсё, што ня дом, — ня прытулак”17, — кажа паэт. У сваю чаргу, матыўтугі па каханых людзях, сябрах, якія засталіся ў краіне, сустракаецца ў вершы “Ахвяраў прагне сьмерць” (13.07.1944) таго ж Алеся Салаўя. Паэт ня можа зьмірыцца з тым, што лёс разьдзяліў іх, часта ўспамінае пра час, калі яны былі разам. Ён піша: “Я ня жыву, няма мяне, / Калі я блізкага ня маю”18. Побыт сярод чужакоў асацыюецца зь сьмерцю. Аднаго разу аўтар не вытрымлівае й вырашае, прынамсі ва ўяўленьні, бегчы да аднаго з сваіх сябраў дзяцінства. Бязьмежна задаволены, што мог бы сядзець побач зь ім, сьціскаць яго руку й казаць: “Са мною ты -яне адзін, / 3 табою я — жыву, жыву я!”"1. У вершы “3 агню вар’яцкага” (25.03.1945) паэт скардзіцца, у сваю чаргу, што ня можа знайсьці сябе ў новай рэальнасьці, у іншай краіне. Ягоны розум ўступае ў дыялёг з роднай зямлёй: ён прызнаецца, што давялося сысьці таму, што ўзьнесьліся там пажары й настала царства цемры, скардзіцца, што з-за гора зьмяніўся фізычна, “стаў сухім і блядым"10. 3 усяго гэтага вынікае, што ў далечыні ад радзімы вычувае адчужанасьць. У вершы “Трамвай — даўжэнная, танклявая труна”, напісаным у Кёнігсбэргу, Алесь Салавей апісвае эсхаталягічнае бачаньне. Яму здаецца, што ён едзе на трамваі, у якім шмат целаў забітых людзей.