Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
47 Пагоня. 1946. № 4. С. 22.
48 Пагоня. 1946. № 3. С. 16.
Андрэй МАСКВІН паказвае, які вялікі нэгатыўны ўплыў мела польска-швэдзкая вайна на далейшую гісторыю Княства.
Юрка Віцьбіч піша пра прыроду Беларусі, пра яе ўнікальнасьць. Напрыклад, у артыкуле “Там, дзе шуміць незабытнае Пола” аўтар захапляецца ваколіцамі ракі Дзьвіны, азёрамі: “Досыць толькі аднойчы пабачыць іх, каб назаўсёды пераканацца ў іхнай надзвычайнай прыгажосьці. [...] Безьліч маляўнічых вазёраў мае цудоўнае Наддзьвіньне, але найпрыгажэйшым зь іх будзе незабытнае Пола. Празрыстая вада ў ім нагадвае сваім блакітным колерам вочы крывічанак і ў гэтую блакіць, нібы ў люстра, дзівяцца на сябе ўзьбярэжныя гаі. А вакол, як бронзавае маніста, абыймаюць яго задуменыя курганы”49. Вялікае значэньне мае крыж, які стаяў на беразе возера на працягу чатырох стагодзьдзяў, нагадваючы пра старадаўнія часы, пакуль у 1932 г. не разбурыўся. На ім быў тэкст на старабеларускай мове й дата: 1569. Побач зь ім вырылі магілу, дзе пахаваныя былі дзьвесьце ўдзельнікаў розных бітваў. Звычайна летам квітнелі на ёй белыя рамонкі й чырвоныя гвазьдзікі, таму здалёк здавалася, што тут ляжыць бел-чырвона-белы сьцяг. XVI стагодзьдзе, як кажа Віцьбіч, было асабліва цяжкім для Вялікага Княства Літоўскага, паколькі вайны, што тады вяліся, выклікалі масавыя разбурэньні. Разбураны былі такія гарады, як Полацак, Магілёў, Гомель, Віцебск, Смаленск, а таксама сотні невялікіх гарадоў і вёсак. Іхныя жыхары былі вымушаныя бегчы ў лес. Адным з тых, хто вінаваты ў гэтым, быў расейскі цар Іван Жахлівы. Калі ён прыйшоў з 300-тысячным войскам і пабачыў Дзьвіну, то быў уражаны, кажучы: “УДзьвіне дно залатое, а берагі сярэбраныя”50.
У эсэ “Б’е з-пад муру сьвятая крыніца” Юрка Віцьбіч праслаўляе, у сваю чаргу, прыгажосьць мястэчка Гарадок, якое знаходзіцца непадалёк ад Віцебску. На працягу некалькіх стагодзьдзяў радавалі сваёй прыгажосьцю царква Сьв. Ільлі, рэшткі крэпасьці й замку, крынічка, чорны крыж, усталяваны ў гонар усіх тых, хто загінуў у розных бітвах, капліца ў гонар Параскевы. Аднак у 1930-я гг. савецкі ўрад спрычыніўся да спусташэньня гэтых месцаў: па-першае, зьнік крыж, потым каменьнем з капліцы забрукавалі вуліцы, зьнесены рэшткі замку, а крынічку засыпалі. Аўтар завяршае твор пытаньнем: “Што з табою сталася, маленькі беларускі павятовы гарадок? Дзе грамады простых і шчырых людзей, што прыходзілі зь вялікай пашанай і глыбокай верай да твае сьвятыні?”5'. Нягледзячы на
49 Пагоня. 1946. № 3. С. 30.
50 Пагоня. 1946. № 3. С. 30.
51 Пагоня. 1946. № 4. С. 46.
тое што адказу няма, кожны чытач дасканала ведае, што вінаватая савецкая ўлада, якая разбурала ўсё, што зьвязана зь верай, рэлігіяй і культам.
Пачынаючы выданьне “Пагоні”, Алесь Салавей хацеў перадусім згуртаваць вакол часопісу беларускіх уцекачоў, каб дапамагчы ім перажыць цяжкі час. Ен таксама меў намер аб’яднаць самых таленавітых пісьменьнікаў. Аднак паступова яго напаткалі сур’ёзныя праблемы. Па-першае, былі цяжкасьці ў атрыманьні матэрыялаў для друку зь Нямеччыны, дзе жыла большасьць аўтараў. Па-другое, бракавала фінансавых сродкаў, неабходных для выданьня часопісу. Патрэцяе, не было доступу да добрай друкарні й тэхнікі. Па-чацьвертае, не было людзей, гатовых прысьвяціць свой час і энэргію выдавецкай справе. I, нарэшце, па-пятае, як гэта ні парадаксальна, бракавала чытачоў. Беларуская грамада ў Аўстрыі была колькасьцю ўсяго каля 300 чалавек, сярод якіх прадстаўнікоў інтэлігенцыі было 6-7. “3 нашай інтэлігенцыі ва ўсёй Аўстрыі — чалавек 6-7. 3 добрай інтэлігенцыі — чалавекі чатыры”52, — пісаў Алесь Салавей Вітаўту Тумашу. У выніку чацьверты выпуск "Пагоні” стаў апошнім. Нягледзячы на такі кароткі тэрмін існаваньня, часопіс стаў цікавым унёскам у жыцьцё беларускіх эмігрантаў у Аўстрыі. Перш за ўсё даваў — хоць і ня цалкам рэалізаваную — магчымасьць адчуваньня прыналежнасьці да радзімы й да сваёй уласнай гісторыі ды знаёмства зь беларускай паэзіяй і прозай.
52 [Ліст Алеся Салаўя да Вітаўта Тумаша ад 14.12.1946] // Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. С. 311.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя
на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусг
Сяргей Шабельцаў
Менск
ГРАМАДЗКА-ПАЛІТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЬЦЬ У АРГЕНТЫНЕ
БЕЛАРУСАЎ ТРЭЦЯЙ ХВАЛІ ЭМІГРАЦЫІ
У канцы 1940-х — першай палове 1950-х гг. беларуская грамадзкая дзейнасьць у Аргентыне прайшла пік свайго разьвіцьця. 3 аднаго боку, актыўнасьць праяўлялі прасавецкія арганізацыі міжваенных эмігрантаў, а з другога — паўстала антысавецкае “Згуртаваньне беларусаўу Аргентыне”, створанае прадстаўнікамі паваеннай (трэцяй) хвалі эміграцыі.
Зьяўленьне адзінай антысавецкай беларускай арганізацыі ў Аргентыне было выкліканае прыбыцьцём у краіну беларусаў, якія перасяліліся з Заходняй Эўропы ў другой палове 1940-х гг. Большасьць прадстаўнікоў гэтай хвалі — перамешчаныя асобы, “ды-пі” (ад анг. displaced persons'), якія пасьля заканчэньня Друтой сусьветнай вайны апынуліся на тэрыторыі Нямеччыны й Аўстрыі ды адмовіліся вяртацца ў СССР. Як правіла, гэтыя беларусы былі выхадцамі з Заходняй Беларусі, лічыліся грамадзянамі міжваеннай Полыпчы, а не СССР, што дазволіла ім пазьбегнуць прымусовай дэпартацыі на радзіму. Яшчэ адной катэгорыяй пасьляваенных перасяленцаў-беларусаў былі дэмабілізаваныя салдаты польскай арміі Андэрса (сфармаванай у 1941—1942 гг. на тэрыторыі СССР з грамадзянаў Польшчы). Паваенныя перасяленцы мелі вопыт жыцьця пры савецкай уладзе, адчулі на сабе таталітарна-дыктатарскі характар сталінізму і з гэтай прычыны не жадалі вяртацца ў савецкую Беларусь.
Цяжкія ўмовы й беспэрспэктыўнасьць жыцьця ў паваеннай Эўропе змуіпалі бежанцаў шукаць працу ў розных, у тым ліку і ў паўднёваамэрыканскіх краінах. Пры выбары краіны пасяленьня прымаліся пад увагу шматлікія фактары: разьвіцьцё эканомікі, палітычны лад, клімат, наяўнасьць сяброў або сваякоў. Апошняя акалічнасьць мела вялікае значэньне, паколькі блізкія людзі маглі загладзіць вастрыню адаптацыйных праблемаў на новым месцы. Вядома некалькі выпадкаў пераезду беларусаў трэцяй хвалі ў Аргентыну да сваякоў (Уладзімер Другавец, сям’я Саўчыцаў), аднак
былі нярэдкія выпадкі адмовы ім у дапамозе з боку прадстаўнікоў старой эміграцыі. Такая адмова была абумоўленая палітычнымі прычынамі. Напрыклад, міжваенны эмігрант Сьцяпан Самасюк у лісьце ў таварыства “Радзіма” (Менск) так патлумачыў свае паводзіны ў адносінах да паваеннага бежанца:
“Яго немцы вывезлі ў Нямеччыну, калі яму было 14 гадоў. А зь Нямеччыны ён трапіў у Францыю, там ажаніўся на адной дзяўчыне з Кіева. Потым ён захацеў паехаць у Паўночную Амэрыку. Ён і яго жонка наняліся на вельмі брудную й цяжкую працу, на фабрыку гумовай вытворчасьці, а потым з гэтай працы іх звольнілі, то ён прасіў, каб я іх забраў у Аргентыну. Ён пісаў мне, што з Расеі ўсё просяць пасылак, а з Амэрыкі ніхто не просіць. Ён прасіў, каб я забраў яго з Амэрыкі й даў яму грошай на дарогу ў Аргентыну. Але я яму адказаў, хай табе дасць грошай Эйзэнхаўэр за тое, што ты яго хваліш”1.
Па прыезьдзе ў Буэнас-Айрэс паваенных бежанцаў мог чакаць у порце несяброўскі прыём з боку старых эмігрантаў, якія крычалі на адрас ізноў прыбылых: “здраднікі Радзімы”, “фашысты”, “едзьце назад!”. Паміж прадстаўнікамі розных хваляў эміграцыі каля порту здараліся бойкі, у якія ўмешвалася паліцыя2. Паводле Кастуся Мерляка, «гвалтоўныя дыскусыі і рукабойкі адбываліся ў сталоўках і рэстаранах на працягу некалькіх гадоў. Такія інцыдэнты здараліся дзякуючы нахабным захаваньням зьбіральшчыкаў грошаў на дапамогу ахвярам фашызму або ў часе вельмі частых зборак на “боты Сталіну”»3. Паваенным эмігрантам маглі дасылаць і друкаваную прадукцыю савецкага камітэту “За вяртаньне на Радзіму”. Васіль Рамановіч (сын міжваенных эмігрантаў-камуністаў) распавёў, як яго папрасілі даведацца месца жыхарства ўцекачоў з СССР, і ён даў адрасы тых, хто зь іх жыў у раёне Валянцін-Альсіна: «I калі гэтыя людзі атрымлівалі літаратуру ад камітэта “За вяртанне на Радзіму”, то рэакцыя была вельмі негатыўная. Больш за тое, ўзнікалі спрэчкі з суседзямі, якіх падазравалі ў тым, што гэта яны паказалі іх адрас»4.
1 Ліст Сьцяпана Самасюка ад 12.10.1961. Захоўваецца ў архіве таварыства “Радзіма” (Менск).
2 [Ліст Эміля Цяўлоўскага ад 29. об. 1964] // Запісы БІНіМ. № 38. НьюЁрк — Менск, 2016. С. 149.
3 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі: праніклівасьць і практычны падыход. Нью Ерк, 1992. С. 64.
4 Романовнч, Васнлнй. [Успаміны]// Шабельцаў, Сяргей. Беларусы ў Аргентыне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.). Мінск, 2009. С. 217.
Паводле Ганны Мерляк, “савецкія агенты” маглі рабіць непрыемнасьці, аднак калі не праяўляць слабасьць, то яны бежанцаў не чапалі5. Т ым ня менш канфлікты паміж эмігрантамі маглі прывесьці ня толькі да рукапрыкладзтва: у газэце “Бацькаўшчына” на пачатку 1949 г. гаварылася пра забойства ва ўласным доме беларуса, які прыехаў з Ангельшчыны й які перад гэтым меў “вострую дыскусію” зь мясцовымі камуністамі. Аўтар артыкулу Кастусь Мерляк дапускаў, што адказнасьць за забойства магла несьці таемная “міліцыя” (пад кіраўніцтвам Трафіма Ляшука), якая сачыла за тымі славянамі, што прыбылі з Эўропы, і дзейнічала па ўказцы савецкай амбасады6. Гэтае паведамленьне ў “Бацькаўшчыне” ўсё ж выклікае сумневы: у артыкуле не сказана, як звалі ахвяру, і ніякія іншыя крыніцы не згадваюць пра існаваньне камуністычнай “міліцыі” пад кіраўніцтвам Трафіма Ляшука.
Паваенныя эмігранты разумелі, што ў іх землякоў у Аргентыне распаўсюджана скажонае ўяўленьне пра СССР, таму яны часам праяўлялі ініцыятыву і ўступалі з суродзічамі ў дыскусію. Такія размовы былі вельмі цяжкія, паколькі міжваенныя эмігранты былі нэгатыўна настроеныя й суразмоўцаў інакш як “бандытыфашысты” не называлі. Тым ня менш Пётра Саўчыц у адным зь лістоў сьцьвярджаў, што “памаленьку атрымоўваецца некаторых пераканаць і нават перацягнуць на свой бок”7. Паводле словаў жа прасавецкіх беларусаў, такія сустрэчы не прыводзілі да зьмены іх поглядаў:
«Аднойчы, калі мы кампаніяй сядзелі ў кафэ, да нас падышлі тыя, што ўцяклі з СССР. У нас завязалася спрэчка, яны казалі: “Вы чытаеце савецкія газеты і верыце ў тое, што там напісана?Хочаце туды пераехаць? У Савецкім Саюзе дрэнна, няма рынку, без якога нармальна не пражывеш!” Мы адказвалі, што ў СССР пры планавай эканоміцы добра, а тыя ў адказ: “Там ёсць толькічорнырынак”. Тады адзін з нашых (ён патрыёт, але ў Аргентыне займаўся камерцыяй) сказаў: “А-а! Дык усё ж ёсць рынак — вельмі добра! Пражывем!”»8.