5 Мерляк, Ганна. У Аргентыне не было падзелу на “крывічоў” і “зарубежнікаў” // Адзінец, Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. Мінск, 2007. С. зоо. 6 Мерляк, Кастусь. Сталася гэта ў Аргентыне // Бацькаўшчына. 1949. 6 лютага. 7 Ліст Пётры Саўчыца да Міколы Сільвановіча ад 20.10.1948 // Library and Archives Canada. Mikola Silvanovich Fonds. MG31-H90. Vol. 2. F. 55. 8 Волковнч, Андрей. [Успаміны] // Шабельцев, Сяргей. Нммнгрантычакареро нз II Речн Посполнтой в Аргентнне н Парагвае. Воспомннання белорусов н украннцев. Мннск, 2011. С. 33. Непрыманьне крытыкі Савецкага Саюзу эмігрантамі-беларусамі міжваеннага пэрыяду тлумачыцца эфэктыўным узьдзеяньнем на іх савецкай прапаганды. У прасавецкіх газэтах “Наш Голос” і “Світло” паваенныя ўцекачы дэманізаваліся, называліся ваеннымі злачынцамі, “ад якіх цягне мылам, вырабленым з чалавечага цела, бо яны рабілі гэта мыла зь безабаронных людзей, зь якімі распраўляліся разам з гітлераўцамі. Гэтыя недачалавекі ніяк ня могуць зьмірыцца з новым народным парадкам... з тым, каб былы батрак стаў гаспадаром на калгаснай зямлі, каб краіна была без памешчыкаў і багацеяў”9. Перасяленцы трэцяй хвалі па палітычных прычынах не маглі чакаць дапамогі ад дзейных у Аргентыне беларускіх арганізацый. Нягледзячы на сваю малую колькасьць, антысавецкія беларусы змаглі сфармаваць у Буэнас-Айрэсе ўласнае таварыства: 4 красавіка 1948 г. ініцыятыўная група правяла сход, на якім пастанавілі стварыць Згуртаваньне беларусаў у Аргентыне (ЗБА) (па-гішпанску — Asociacion bielorrusa еп la Argentina). Яе канцылярыя спачатку разьмяшчалася па адрасе ўкраінскага таварыства “Відродження”, якое прадаставіла для блізкіх па духу беларусаў адзін з пакояў свайго клюбу. Пасьля таго як у канцы 1949 г. ЗБА пачало здымаць уласнае памяшканьне, стала магчыма арганізаваць больш камфортны вольны час сяброў арганізацыі. Набылі радыё-патэфон, на якім слухалі беларускую музыку; у памяшканьні зьявіўся бар. Цяпер існавала ўладкаванае месца, дзе беларусы маглі сабрацца й сумесна правесьці вечар у спакойнай абстаноўцы. Кіраваньне ЗБА складалася з трох чалавек на чале з Кастусём Мерлякам, ва ўспамінах якога падрабязна апісаная дзейнасьць арганізацыі. Яе асноўнымі мэтамі ў 1948—1950 гг. былі: дапамога суайчыннікам у пераезьдзе зь Нямеччыны й Аўстрыі ды ўладкаваньні іх у Аргентыне; арганізацыя “беларускай калёніі” для культурнаграмадзкага жыцьця, каб забясьпечыць захаванасьць беларускай культуры; функцыянаваньне беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва ў Аргентыне10. Кастусь Мерляк старшыняваў у 1948— 1950 гг., а на чацьвертым агульным сходзе ЗБА (20 мая 1951 г.) абралі новае кіраўніцтва: Уладзімер Другавец (старшыня), Аляксандар Літвінскі (заступнік старшыні), Лявон Петраш (сакратар), Васіль Казлоўскі (скарбнік), Мікалай Ланкевіч (сябра ўправы). На тым жа сходзе Кастусь Мерляк у сваёй справаздачы за тры гады казаў аб атрыманьні ЗБА 98 дазволаў на прыезд беларусаў з Эўропы, распаўсюдзе 1 тысячы асобнікаў беларускай прэсы, зборы іоо кніжак і 200 асобнікаў часопісаў для бібліятэкі, а таксама пра тое, што 9 Світло. 1947.15 вересня. 10 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 64—101. ўстаноўлена сувязь з аргентынскім урадам і прадстаўніцтвамі Ўкраіны, Славакіі, Літвы, Польшчы, Харватыі й інш. “Дзякуючы нашай актыўнасьці, пра Беларусь і пра нас аргентынская прэса пісала 32разы”". Пры аналізе дзейнасьці ЗБА варта ўлічваць факт малалікасьці паваеннай беларускай эміграцыі ў Аргентыне. У канцы 1948 г. Пётра Саўчыц у лісьце ў Канаду апісаў стан спраў у ЗБА, выкарыстоўваючы выразы: “арганізацыя новенькая і слабая”, “не хапае людзей”, “старшыня Мерляк... астатнія два — добрыя, але слабенькія хлопцы з войска Андэрса”, “паступова справа прасоўваецца, наладжваецца”'2. Аднак прасоўваньне да лепшага ішло павольна: у 1949 г. і іншы член ЗБА пісаў: “замежжа тут слабое (тры чалавекі) у ЗБА... [...] Шмат членаў пасіўных... [...] Калі б нас было тут больш, тады іншая справа”13. Каб беларуская нацыянальная дзейнасьць набыла большы маштаб, кіраўніцтва ЗБА імкнулася прыцягнуць на свой бок прасавецкіх беларусаў: на адно са сваіх першых мерапрыемстваў — сяброўскую вечарыну 9 жніўня 1949 г. — ЗБА запрасіла прадстаўнікоў старой эміграцыі, якія прыйшлі, “каб паглядзець на нацыяналістаў”. На думку Кастуся Мерляка, мерапрыемства прайшло ўдала14, але эмігранты міжваеннага пэрыяду ў ЗБА не ўвайшлі. Для наступнага наведваньня імі “нацыяналістаў” прыйшлося пайсьці на хітрасьць: у адну зь летніх начэй 1951 г. сябры ЗБА заклеілі плакаты-запрашэньні прасавецкага “Беларускага ачага” сваімі плякатамі, якія рэкламавалі іх вечарынку15. У адносінах са старой эміграцыяй у ЗБА прасочваецца двунакіраванасьць дзеяньняў: з аднаго боку, запрашаліся “простыя” беларусы, але, з другога боку, крытыкавалася пракамуністычнае кіраўніцтва “Беларускага саюзу”, які зьяўляўся часткай Славянскага саюзу ў Аргентыне. Пры гэтым прызнавалася, што пракамуністычныя славянскія выданьні былі больш шматлікія й добра арганізаваныя16. На думку паваенных бежанцаў, такая арганізацыя Славянскага саюзу была праведзеная “савецкімі агентамі, каб пад прыкрыцьцём 11 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 73—74. 12 Ліст Пётры Саўчыца да Міколы Сільвановіча ад 20.10.1948. 13 Ліст да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 03.06.1949 // Library and Archives Canada. Raisa Zuk-Hryskievic fonds. MG31-H46. Vol. 4. F. 21. 14 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 66. 15 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 74. 16 Ліст Пётры Саўчыца да Міколы Сільвановіча ад 05.10.1949 // Library and Archives Canada. Mikola Silvanovich Fonds. MG31-H90. Vol. 2. F. 55. панславізму пашыраць расейскі імпэрыялізм”17. У процівагу “палітыцы Крамля”ў 1948 г. ЗБА стала сябрам антыкамуністычнай Славянскай Лігі. На вялікім мітынгу, арганізаваным Лігай у БуэнасАйрэсе 19 верасьня 1948 г. выступіў з прамовай на гішпанскай мове старшыня ЗБА Кастусь Мерляк. Ягоная прамова з фатаграфіяй была цалкам надрукаваная ў газэце “Трыбуна популяр”, № 24, 11 кастрычніка 1948 г.18. Пасьля закрыцьця Славянскага саюзу (у які ўваходзілі й беларускія арганізацыі) ЗБА рабіла спробы прыцягнуць да сябе сяброў “Беларускай бібліятэкі імя Івана Луцкевіча”. Але “ўліць яе ў аб’яднаньне не ўдалося з-за вострага выступу Мерляка ў міжнацыянальным антыкамуністычным Камітэце”19. Прыведзеная вытрымка зь ліста аднаго сябры ЗБА да суродзіча ў Канадзе не дае магчымасьці зразумець, аб якім антыкамуністычным Камітэце ідзе гаворка, але відавочна, што магчымасьць аб’яднацца зь “Беларускай бібліятэкай імя Івана Луцкевіча” была страчаная. Калі кантакты паміж прадстаўнікамі розных хваляў іміграцыі й былі, то яны насілі адзінкавы характар. Сярод апытаных аўтарам гэтых радкоў беларусаў, якія рээмігравалі ў СССР, ніводны зь іх нічога ня ведаў пра існаваньне ЗБА. Многія рээмігранты наогул не вылучалі беларусаў сярод паваенных перасяленцаў: у іх вачах усе яны зьбеглі з СССР і ад іх варта трымацца далей. Нават калі хтосьці з паваенных перасяленцаў жыў па суседзтве, кантакты зь імі зводзіліся да вырашэньня побытавых праблемаў, але пра патаемныя гутаркі “no душам” не магло быць і гаворкі. Алена Гніцэвіч распавядала, што суседзямі ў іх былі ўцекачы, але пра СССР у іх нічога не пыталіся, паколькі кіраўнікі прасавецкіх таварыстваў забаранялі зь імі мець зносіны. Паколькі прасавецкія клюбы зачыняліся ўладамі, сабрацца маглі на прыватных кватэрах, і дзеля пазьбяганьня складанасьцяў з паліцыяй ад суседзяў-бежанцаў тут трэба было трымаць усё ў таямніцы: “Мой муж хадзіў дапамагаць суседзям па гаспадарцы, але і тое стараўся не ісьці: распытвалі яго пра ўсё. Але мой муж такі, што нічога не скажа... [...] Мы ня мелі зносіны й каб ня ведалі, хто да мяне прыходзіць. Бо прыходзіла да нас Сьпірыдонава й чалавек пятнаццаць вучыла”20 (маецца на ўвазе, што Лізавета Спірыдонава вучыла рускай мове). 17 Бацькаўшчына. 1952. 21 верасьня. 18 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 66. 19 Ліст да Вінцэнта Жук-Грышкевіча ад 03.06.1949. 20 Гннцевнч, Елена. [Успамін] // Шабельцаў, Сяргей. Беларусы ў Аргентыне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.). Мінск, 2009. С. 256. Акрамя ярка выяўленага антыкамунізму, ЗБА (на фоне астатніх беларускіх таварыстваў) выглядала нацыяналістычнай арганізацыяй. Яе сябры лічылі сябе адназначна беларусамі, падвойная самаідэнтыфікацыя (“я беларус і ў той жа час рускі") ім не была ўласьцівая. Нацыяналізм ЗБА заключаўся ў культываваньні беларускай мовы, традыцый, прыхільнасьці ідэі незалежнасьці Беларусі. Пашырэньне беларускіх традыцый выяўлялася ў выкарыстаньні нацыянальнага арнамэнту пры афармленьні друкаванай прадукцыі, правядзеньні вясельляў па беларускім звычаі, сьвяткаваньні, напрыклад, Калядаў (праваслаўнага Раства). Паколькі ў каталіцкай Аргентыне 7 студзеня не зьяўляецца непрацоўным днём, беларусы зьбіраліся па магчымасьці ў бліжэйшы да праваслаўнага сьвята Нараджэньня Хрыстовага выходны. На калядны вечар арганізоўвалі застольле, слухалі хор ЗБА, вершы й дэклямацыі. Калі на вечарыне прысутнічаў сьвятар, то ён бласлаўляў сьвяточнае мерапрыемства. Часта аднаго з прысутных апраналі Дзедам Марозам, які раздаваў дарослым і дзецям падарункі. Прыхільнасьць да беларускай мовы й традыцый магла стаць асновай, якая аб’ядноўвае беларусаў усіх хваляў эміграцыі. Аднак ідэя незалежнай некамуністычнай Беларусі была характэрная толькі для ЗБА. Сярод штогадовых мерапрыемстваў значылася сьвяткаваньне абвяшчэньня незалежнасьці БНР (25 сакавіка). Яно пачыналася з набажэнства за беларускі народ, а працягвалася ўрачыстым вячэрнім мерапрыемствам. На вечарыне хто-небудзь зь беларусаў зачытваў рэфэрат, прысьвечаны БНР; звычайна прадутледжвалася й мастацкая частка — вершы, песьні, дэклямацыі. Гэтае мерапрыемства лічылася Днём Незалежнасьці Беларусі, і на яго ЗБА імкнулася запрасіць прадстаўнікоў ад антыкамуністычных арганізацый тых народаў (украінцаў, літоўцаў, латышоў, палякаў і інш.), якія знаходзіліся ў складзе СССР або пад уладай урадаў, падкантрольных Маскве. На Дзень Незалежнасьці Беларусі запрашаліся й прадстаўнікі мясцовых органаў аргентынскай улады, тым самым ЗБА прапагандавала свой погляд на мінулае й сучаснасьць Беларусі. Для лепшага разуменьня гасьцямі таго, што адбываецца на вечарыне, выкарыстоўвалася ня толькі беларуская, але й гішпанская мова.