На сучасным этапе адным з пытаньняў нацыяналізму радзімы зьяўляецца адсутнасьць сфармаванай сыстэмы трансгранічных 38 Віленскі Музэй. Беларускі інфармацыйны цэнтар [Электронны рэсурс]. Гл.: http://vilnia.com/museum/default.asp?newsld=i8. 39 Фонд поддержкн н затнты прав соотечественннков, прожнваюіцнх за рубежом [Электронный ресурс]. Гл.: http://pravfond.ru/?action=view&id=i74 o&module=news. 40 Рамочная конвенцня о зашнте нацнональных меньшннств [Электронный ресурс]. Гл.: http://conventions.coe.int/Treaty/rus/Treaties/Html/157.htm. 41 Постановленне Совета Мнннстров Республнкн Беларусь от 31.05.1993 № 354 «06 одобреннп Государственной программы “Белорусы в мнре” н мерах по ее выполненню» [Электронный ресурс]. Гл.: http://www.levonevski.net/pravo/norm2o13/num69/d69448.html. 42 Закон Республнкн Беларусь от 16 нюня 2014 года №162-3 «О белорусах зарубежья» [Электронный ресурс]. Гл.: http://base.spinform.ru/show_doc. fwx?rgn=6g864. адносінаў і руху рэсурсных патокаў. Дадзены тып узаемадачыненьняў у постсавецкіх краінах толькі наладжваецца пасьля перапынку, зьвязанага з распадам СССР. У доўгатэрміновай пэрспэктыве ад надзейнасьці такіх сацыяльна-эканамічных кантактаў будзе залежаць ступень і форма арыентацыі суайчыньнікаў на Беларусь у вырашэньні сваіх праблемаў, ступень іх інтэграцыі з радзімай. Такім чынам, у выніку геапалітычных зьменаў на мапе Эўропы на працягу XX ст. беларусы ператварыліся з карэнных жыхароў Віленшчыны ў нацыянальную меншасьць Літоўскай дзяржавы. Палітыка Польскай, Літоўскай, Савецкай дзяржаваў, пад уплывам якіх знаходзілася беларуская этнічная група, была скіраваная на інтэграцыю й асыміляцыю беларускага насельніцтва. Уздым беларускага жыцьця на сучасным этапе ў Літоўскай Рэспубліцы зьвязаны з пачаткам перабудовы. Для разьвіцьця беларускіх цэнтраў у Літве важнае значэньне мае стабільная грамадзка-палітычная й культурная сытуацыя ў Беларусі, дзяржаўная зацікаўленасьць у захаваньні этнічных асаблівасьцяў беларусаў. Этнанацыянальныя ідэалёгіі, захаваньне распрацоўкі творчай элітай вобразаў мінулага спрыяюць кансалідацыі беларускай супольнасьці й фармаваньню этнічнай ідэнтычнасьці розных узроўняў. Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі Натпальля Гардзіенка Менск АПОШНЯЯ ХВАЛЯ ЭМІГРАЦЫІ Ў КАНАДУ: КОЛЬКАСНЫЯ Й ЯКАСНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ На пачатку верасьня 2016 г. у Атаве адбылася чарговая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. У гэтым горадзе яна праходзіла ўпершыню й была адметная адлюстраваньнем тае значнае актыўнасьці, якую сёньня выяўляюць канадыйскія беларусы. Так, у гэтай краіне ўжо цягам больш як 10 гадоў дзейнічае гурт “Яваровыя людзі”, які актыўна выступае на беларускіх і шматкультурных мерапрыемствах, рэгулярна выходзіць інтэрнэт-часопіс “Культура. Нацыя” (нядаўна пабачыў сьвет ужо 15-ы выпуск), працягваюць сваю дзейнасьць Згуртаваньне беларусаў Канады, БІНіМ у Канадзе, Рэлігійна-грамадзкі цэнтар у Таронта з парафіяй Сьв. Кірылы Тураўскага. Пры гэтым як у новых арганізацыях, так і ў старых пераважную большасьць удзельнікаў і кіраўніцтва складаюць беларусы, што прыехалі ў Канаду цягам апошніх 25 гадоў — г. зн. апошняй хвалі эміграцыі. Хто яны? Колькі іх? Чаму выехалі ў Канаду й як адаптаваліся да новага жыцьця? На такія пытаньні паспрабуем адказаць, выкарыстоўваючы і канадыйскія статыстычныя зьвесткі, і інтэрв’ю з прадстаўнікамі гэтай хвалі эміграцыі, запісаныя ў 2011 г. Пачнём з вызначэньня храналёгіі й адметнасьцяў статыстыкі. Апошняя хваля выездаў зь Беларусі на Захад, як вядома, была зьвязаная з працэсам развалу СССР і адмены абмежаваньняў на свабодны выезд ды пачалася ў 1990 г. Аднак канадыйская іміграцыйная статыстыка стала фіксаваць беларусаў асобна ад іншых эмігрантаў з СССР толькі ад 1992 г. Таму колькасныя характарыстыкі першых гадоў эміграцыі беларусаў у Канаду падаць немагчыма. Можна толькі канстатаваць, што нашыя суайчыньнікі ўваходзілі ў лік 2819 народжаных у СССР, якія прыбылі ў краіну ў 1990 г.‘. Што праўда, прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі ўлічваліся ў канадыйскай 1 Тут і далей выкарыстаны зьвесткі афіцыйнай статыстыкі Дэпартамэнту па грамадзянстве й іміграцыі Канады, зьмешчаныя на сайце: http://www.cic. gc.ca/english/resources / statistics. Табліца і2. Нараджэнцы Беларусі, што прыбылі на сталае жыхарства ў Канаду ў 1992—1996 гг. яедеяя A XI 4£ co co я 00 co 62 9I4dB.LHV X XI 4£ 00 co о ст 118 114 367 О [\ © гЧ MO ю co — t\ 00 тГ ’■ф CM -59 co к см CO CM тЧ 0 ю S fh юмбі fm co CM S © 'w' 49 CM '. Кал со г- O' rH Калі 01 00 © S’ £ U о S Брыт 0 .s a: CM CM Врыт. •+ 0 a -39 co 1 fh алюмС MO CM Салюм CM 1 o 64 ix ва 30 S эбэрт т ыт. К co f4 LO CM 2 CM CM эрта, 65 Зь Cs 01 1 1 МО a ш 1 тГ co 1 CM Альб оо 1 © 01 О ба, 1 ■ CO та, 2 гЧ мбія LO та, 13 co 1 fH 32 20 8 CM аніто МО іьбэр —1 2 2? іьбэр' CT' CM вань. 0 да S CM § 1 LO мо эыт. I CM CM 1 \0 co зкача X CM CM СЗ ІЧНІЧЬНВЖ ^ІЭНД Ю CM ^лэнд LO LO 1 00 MO длэнд 5 1 40 248 ічнічьжА^ LO юфаўн; 0 CM юфаўн; O' Ю іьбэрт; 0 СнХвфо 101 нітоба, 255 MO f4 1 — Ны LO ’ф 1Ны 114 1 о 146 1 — Ны 182 3 — Ма 503 Год N O' іўвагі £661 іўвагі O' O' 1995 3 £ 9661 іўвагі 'азам й м м м Табліца заснаваная на зьвестках са штогадовых справаздачаў Дэпартамэнту па грамадзянстве й іміграцыі Канады: Citizenship and Immigration Canada. Immigration Statistics. 1992,1993, 1994,1995,1996. статыстыцы асобна ўжо тады. Варта адзначыць, што савецкі напрамак іміграцыі сур’ёзна саступаў колькасна ганконгскаму (23 134 чал.), польскаму (16 536 чал.), кітайскаму (14 193 чал.), ліванскаму (12 974 чал.), філіпінскаму (12 590 чал.), індыйскаму (12 572 чал.), в’етнамскаму (9175 чал.), партугальскаму (7740 чал.), сальвадорскаму (4375 чал.), іранскаму (3975 чал.), тайваньскаму (3549 чал.), шрыланкійскаму (3430 чал.), румынскаму (2968 чал.) напрамкам. Усяго ў Канаду ў 1990 г. прыехалі 214 230 чалавек. У 1991 г. колькасьць народжаных у СССР, што прыехалі ў Канаду, склала 2419 чалавек (зноў за выключэньнем прадстаўнікоў балтыйскіх рэспублік) з агульнай лічбы ў 230 781 імігрант. Ад 1992 г. можна больш дакладна прасачыць колькасьць белару- саў, якія атрымоўвалі статус пастаяннага рэзыдэнта ў Канадзе. Праўда, канадыйская іміграцыйная статыстыка даволі няроўная. Калі ў 1992—1996 гг. падаваліся дэталёвыя зьвесткі пра полаўзроставыя характарыстыкі імігрантаў зь Беларусі, а так- Табліца 2 сама месцы, куды яны прыяжджалі ў Канадзе, то ад другой паловы 1990-х гг. можна знайсьці толькі агульную колькасьць прыбылых нараджэнцаў Беларусі. Калі агулам ахарактарызаваць беларусаў, што прыбывалі ў Канаду цягам 1992—1996 гг. (503 чалавекі, гл. табліцу 1), то можна заўважыць, што колькасьць імігрантаў штогод павялічвалася ад 16 (1992) да 182 (1996). Пры гэтым жанчын і мужчынаў сярод іх прыкладна роўная колькасьць, а паводле веку дамінуюць асобы працаздольнага ўзросту (ад 20 да 50 гадоў) пры даволі значнай і групе дзяцей ды падлеткаў да 20 гадоў. Пераважная большасьць прыбылых пасялялася ў правінцыі Антарыё, на другім месцы — Квэбэк, на трэцім — Брытанская Калюмбія. Статыстыку за 1997—1998 гг. знайсьці не ўдалося, што ж датычыць далейшага пэрыяду, 1999—2015 гг., то можна сказаць, што на 1999— 2008 гг. прыпадае найбольш актыўны час эміграцыі беларусаў у Канаду, калі прыехалі 5171 чалавек (гл. табліцу 23). Год Прыехала беларусаў 1999 450 2000 550 2001 476 2002 453 2003 468 2004 598 2005 643 2006 441 2007 581 2008 511 2009 454 2010 427 2011 357 2012 277 2013 247 2014 175 2015 214 7322 3 Табліца 2 заснавана на зьвестках штогадовых справаздачаў Дэпартамэнту па грамадзянстве й іміграцыі Канады, апублікаваных на сайце: www.de. gc.ca/english/resources/statistics/index.asp. Штогод у сярэднім у Канадзе сталае жыхарства атрымоўвалі каля 520 беларусаў. Далей, да 2014 г., ішоў спад эміграцыі нашых суайчыньнікаў у Канаду — ад 454 чалавек ў 2009 г. да 175 чалавек ў 2014 г. Паводле перапісу 2006 г., у Канадзе зафіксавана 7270 беларусаў, з іх прыбылых да 1991 г. — 1330 чалавек, найбольш — 2685 чалавек у 2001—2006 гг., 2405 — у 1996—2000 гг., 845 — у 1991—1995 гг. Такім чынам, на сёньня ў Канадзе жыве болып за іо тысяч беларусаў, пераважная большасьць якіх прыехалі пасьля 1996 г. Сярод іх можна вылучыць некалькі важных (заўважных) прафэсійнастатусных групаў: 1) спэцыялісты ў галіне інфармацыйных тэхналёгій (IT); 2) мэдыкі; 3) гуманітарыі; 4) бабулі для догляду ўнукаў. Першая група найбольш бачная ў Атаве, куды ад пачатку 1990-х гг. актыўна запрашалі на працу беларускіх праграмістаў. На мяжы 1990—2000-х гг. выяжджалі колішнія выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі й радыёэлектронікі ледзь ня цэлымі групамі. Праз адносна невялікі час гэтыя людзі знаходзілі прыстойную працу ў канадыйскіх кампаніях і далучаліся да мясцовай “сярэдняе клясы”. Мэдыкаў сярод беларускіх эмігрантаў у Канадзе ня так шмат. Каб працаваць тут па спэцыяльнасьці, неабходна пацьвярджаць дыплём, што займае даволі шмат часу й сілаў. Таму даволі часта беларускія мэдыкі працуюць на ніжэйшых мэдычных пасадах, у якасьці малодшага пэрсаналу ў шпіталях (паводле сьведчаньняў Пётры Мурзёнка). Складана ўладкоўвацца ў Канадзе гуманітарыям, якім даводзіцца цалкам зьмяняць сфэру сваёй прафэсійнай дзейнасьці, часта пагаджацца на малакваліфікаваную працу. Часам нават атрыманьне новай гуманітарнай адукацыі не гарантуе эмігранту працаўладкаваньня па спэцыяльнасьці (выпадак Ірыны Лысенкі). Цікавую групу складаюць “беларускія бабулі” — жанчыны пэнсійнага веку, якія прыяжджаюць у Канаду дамапагчы сваім дзецям у справе гадаваньня іх дзяцей. Як правіла, гэтыя жанчыны найскладаней адаптуюцца да мясцовага жыцьця. Прадстаўнікі ўсіх згаданых катэгорый прысутнічаюць у грамадах Таронта й Атавы — двух найбуйнейшых сучасных беларускіх асяродкаў Канады. Запісаныя ў сакавіку — красавіку 2011 г. у гэтых гарадах інтэрв’ю дазваляюць зразумець матывацыю беларускіх імігрантаў, іх уяўленьні пра сябе, адлюстроўваюць вопыт адаптацыі.