Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Рэдакцыя “Запісаў БІНіМ” далучаецца да ўсіх выказаных юбілярам у часе сьвяткаваньняў пажаданьняў і зычыць сапраўдным зубрам беларускага жыцьця на Захадзе здароўя й доўгіх гадоў далейшай плённай працы на ніве беларушчыны.
Рэдкалегія
Угодкі
Да 135-годзьдзя Янкі Купалы
Вгтаўт Кіпель
Хаўарт (Нью-Джэрзі)
ЗАЎВАГІ АБ ЭНЦЫКЛЯПЭДЫЧНЫМ ДАВЕДНІКУ ПРА ЯНКУ КУПАЛУ1
Блізу год мінуў ад выхаду Энцыкляпэдычнага даведніка аб Янку Купалу2. За гэты час зьявіліся ў друку цімала рэцэнзіяў ды камэнтароў. У васноўным гэта дадатныя камэнтары, аднак ёсьць у даведніку мясьціны памылковыя ды ёсьць цімала прост невыбачальных для выданьня гэтага профілю пропускаў. 3 заўвагамі аб кнізе “Янка Купала — Энцыкляпэдычны Даведнік” — Вітаўт Зубкоўскі.
Найперш аб адным важным пропуску, бясспрэчна, зробленым сумысьля. Падаючы даведку аб анталёгіі Купалавага вершу “А хто там ідзе?” на мовах сьвету, не адзначана, што выданьне 1983 г. — гэта ўжо другое выданьне анталёгіі3. Звычайна ў энцыкляпэдыях гэткага памеру падаецца заўсёды першае выданьне кожнае кніжкі. Аднак пра першае выданьне анталёгіі выдаўцом і рэдактаром купалаўскае энцыкляпэдыі пісаць не выпадала, бо-ж першае выданьне 1982 г. было поўнасьцю сканфіскаванае дзеля наступнае прычыны. У тым першым выданьні анталёгіі «“А хто там ідзе” на мовах сьвету» за беларускім арыгіналам вершу ўсе іншыя пераклады былі разьмешчаныя ў альфабэтным парадку паводля мовы. Расейская мова ў тым першым выданьні стаяла там, дзе ёй і належыцца — пад літарай “р”. Аднак у новым выданьні анталёгіі расейскую мову ўжо пераставілі: пераклад у расейскую мову адразу ішоў за беларускім арыгіналам, а толькі па гэтым іншыя мовы разьмяшчаліся ў альфабэтным парадку. Гэтак на прыкладзе анталёгіі «“А хто там ідзе” на мовах сьвету» было выразна даведзена, што расейская мова — упрывілеяваная і месца ёй не ў
1 Гэта тэкст перадачы для Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”, якая гучалаў 1987 г.
2 Маецца на ўвазе выданьне: Янка Купала: энцыклапедычны даведнік / рэдакцыйная калегія: I. П. Шамякін (галоўнырэдактар) і інш. Мінск: БелСЭ, 1986. — 727 с.
3 Маецца наўвазе выданьне: Купала, Янка. Ахтотам ідзе?: На мовах свету / укл.: В. Рагойшы, Я. Раманоўскай. Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.
159 с.
Вітаўт КШЕЛЬ альфабэтным парадку, а на самым перадзе. Гэтага ў энцыкляпэдыі Купаліяны ня кажацца!
А цяпер аб колькіх недакладнасьцях ды пропусках. У даведніку ёсьць колькі большых артыкулаў аб творчасьці Янкі Купалы і іншамоўных літаратурах: англійская літаратура і Янка Купала, грузінская літаратура і Янка Купала і г. д. У артыкуле аб сувязі Купалы з ангельскай літаратураю ёсьць важная недакладнасьць. Там напісана, што «ўпершыню на англійскай мове яго паэзія загучала ў 1939 г., калі газэта “Moscow News” (25.12.39) зьмясьціла верш аб Сталіну-сейбіту». Гэта няпраўда. Упершыню ў ангельскую мову быў перакладзены верш Купалы “А хто там ідзе” ды выдрукаваны гэты пераклад быў у 1933 г. у англамоўным часопісе “Агляд Савецкае культуры”, які, дарэчы, выходзіў у Маскве. А ў 1934 г. быў таксама ў Маскве выдрукаваны яшчэ адзін пераклад у ангельскую мову таго-ж Купалавага вершу ў часапісе “Літаратура народаў СССР”. Наагул-жа ў ангельскай мове пра Янку Купалу напісана куды болей артыкулаў, аналізаў ягонае творчасьці, як гэта згадана ў даведніку.
Сьледам за купалаведай у ангельскай мове чытач спадзяваўся-б знайсьці таксама артыкул “Гішпанская літаратура і Янка Купала”. Аднак гэткага артыкулу ў даведніку няма. Аў гішпанамоўнай літаратуры Купала ведамы. Перш-наперш у шмат якіх гішпанамоўных бібліятэках ёсьць Купалава брашура “Культурны прагрэс народаў СССР”, якая, дарэчы, згадваецца ў артыкуле аб ангельскай літаратуры. Гэтая брашура была перакладзеная і ў ангельскую, і ў гішпанскую мовы. Гішпанамоўная была выдрукаваная ў Мэксыцы ў 1940 г. Ёсьць у гішпанскай мове таксама Купалавы пераклады.
Няма ў даведніку і артыкулу “Італьянская літаратура і Янка Купала”. А гэта вялікае ўпушчэньне, бо Купалавы вершы, пачынаючы ад перакладу 1923 г. “Ахто там ідзе?”, перакладаюцца стала. Гэтаксама першы большы артыкул аб паэце ў італьянскай мове быў напісаны сусьветна ведамым італійскім славістам, знаўцам славянскіх літаратураў Этарэ Ла Гата ў 1938 г. Шмат месца прысьвяціў творчасьці Купалы італьянскі прафэсар Джузэпэ Мэсіна. Наагул-жа ў італьянскай мове выдрукавана шмат цікавых матар’ялаў аб Янку Купалу.
Зусім незразумелы таксама факт, што няма артыкулу “Француская літаратура і Янка Купала”, бо ў францускай мове артыкулы аб ім і пераклады ягоных вершаў — сталая зьява ад канца 1920-х — пачатку 1930-х гг.
Тое, што ня ўлучаныя ў энцыкляпэдычны даведнік творы беларускіх эміграцыйных літаратараў, можна вытлумачыць загадам зьверху, не зважаючы на палітыку галоснасьці, аднак тое, што ня ўлучаныя артыкулы, пераклады і дасьледваньні заходніх літаратараў, дык прост незразумела ды надзвычай шкодна.
ДА ЎГОДКАЎ СТАНІСЛАВА СТАНКЕВІЧА
Станіслаў Станкевіч (23.02.1907, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі раён Гарадзенскай вобл. — 06.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, выдавец. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У1933 г. закончыў гуманістычны
Станіслаў Станкевіч
факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1936 г. абараніў доктарскую дысэртацыю “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі”. Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага студэнцкага саюзу, рэдагаваў часопіс “Студэнцкая думка”. У 1937—1938 гг. стажыраваўся ў навучальных установах Югаславіі й Баўгарыі. У 1939— 1941 гг. — выкладчык у Наваградзкай пэдагагічнай вучэльні. У 1941—1943 гг. быў бурмістрам Барысава, у 1944 г. — намесьнікам Прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акругу. Дэлегат Другога Усебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі.
У 1944 — пачатку 1945 г. у Нямеччыне рэдагаваў бэрлінскую газэту “Раніца”. Быў актыўным прыхільнікам аднаўленьня Рады БНР. Ад 1947 г. — радны БНР. У 1948—1962 гг. — рэдактар газэты “Бацькаўшчына” (Мюнхен). Заснавальнік філіі БІНіМу ў Заходняй Нямеччыне. Быў навуковым сакратаром Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхене. У1963 г. выехаў у ЗША. Быў сябрам БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня, у тым ліку ў 1963—1965 гг. — старшынём арганізацыі. Супрацоўнік Радыё “Свабода”. У1963—1980 гг. рэдагаваў газэту “Беларус” (Нью-Ёрк). Аўтар шэрагу навуковых літаратуразнаўчых прац, сотняў публікацый. Пахаваны ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Лісты Станіслава Станкевіча
Мюнхэн, 16.2.1956
Дарагі Антось1!
Твой ліст з 2.2.56 прыпадкова праляжаў у Розэнгайме2, пакуль сяньня мне яго прывезьлі ў Мюнхэн. Гэта таму, што я на апошні “віік-энд” у сувязі з побытам тут Абрамчыка3, ня езьдзіў у Розэнгайм. А той перадапошні Твой ліст зь лістамі да Зоргенфрэя4, Запрудніка5 й Тэадаровіч6, ясна, прапаў. Унізе падаю і на канвэрце адрас маёй мюнхэнскай “гасподы”, куды ў далейшым і шлі. У Розэнгаймаўскі лягер часта прыходзяць лісты з ЗША з далярамі ў сярэдзіне, дык, здаецца, паштальёны нярэдка іх адмыкаюць, а адамкнуўшы, нішчаць. Цяпер да справы па парадку: 1. справа твайго кіраўніцтва груповаю тэмаю хіба ўжо Табе ведамая, бо Зоргенфрэй пісаў Табе аб гэтым. Правалілася! Вельмі прыкра, але і я адзін ў полі ня воін. Паднаготная гэтай справы надта-ж паскудная, якую тут між намі Табе вылажу: на праекце пазбыцца Цябе ад кіраўніцтва тэмай і пераняцьце яго Стыпэндыяльнай Калегіяй зацята настойваў Вакуленка. Зоргенфрэй заняў становішча нэўтральнае, заявіўшы, што калі мае гэта быць запраўднае “руководство”, у чым ён не сумляваецца, дык аплату завысокай ня бачыць. Але й не настойваў! I тут усю справу папсаваў скнара Фрэдэрыксэн7, які трасецца за кажны грош, а мо і ў надзеі, што тэма гэта зусім праваліцца, бо ён яе вельмі баіцца. Вакуленка-ж кіраваўся наступнымі матывамі: спасярод звычайных сяброў Рады (не сяброў прэзыдыюму)
1 Ліст адрасаваны Антону Адамовічу.
2 Розэнгайм (ням. Rosenheim) — горад у Баварыі, на паўднёвы захад ад Мюнхену, дзе ў чэрвені 1949 г. — жніўні 1950 г. дзейнічаў беларускі лягер DP, а пазьней некаторы час жыў Станіслаў Станкевіч.
3 Маецца на ўвазе Прэзыдэнт БНР Мікола Абрамчык.
4 Відаць, маецца на ўвазе Аляксей Зоргенфрэй (рас. Алексей Густавовйч Зоргенфрей, 1895—1957), пэдагог, літаратуразнаўца, прафэсар. Ад 1954 г. працаваў у мюнхенскім Інстытуце вывучэньня СССР, быў намесьнікам старшыні навуковай рады, кіраўніком аддзелу стыпэндый, рэдактарам часопісу “Studzies on the Soviet Union” i старшынём камісіі па правядзеньні навуковых канфэрэнцый.
5 Янка Запруднік на той час жыў у Мюнхене, працаваў у Беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне” й газэце “Бацькаўшчына”.
6 Надзея Тэадаровіч-Абрамава працавала ў той час у Інстытуце ввывучэньня СССР у Мюнхене.
7 Олівер Фрэдэрыксэн, амэрыканскі прафэсар, які быў навуковым кансультантам у мюнхенскім Інстытуце вывучэньня СССР.
ён толькі адзін платны. Тут крывяцца, што старшынства Стыпэндыяльнай Калегіі ня ёсьць поўнай нагрузкай. Ну дык каб сябе поўнасьцю нагрузіць, кіруючы гэтай тэмай, ён і пайшоў на гэта сьвінства. Але будзь пэўны, гэта горка адрыгнецца калі не на ім асабіста, дык на Ўкраінцах. Ужо я аб гэтым пастараюся. Цяпер адразу-ж і якнайскарэй паведамі мне аб адным: возьмешся апрацоўваць беларускі разьдзел тэмы, як гэта Табе прапануюць, ці не. Гэта мне патрэбна вось на што: Паланевіч8 злажыў заяву на стыпэндыяльную працу “Інбелкульт — Беларуская Акадэмія Навук”. I хоць яшчэ не прыслаў цяперашняй стыпэндыяльнай працы (скажы, каб слаў “Люфтпост”9), дык адразу хай шле, бо на красавік — чэрвень ужо стыпэндыі падзялілі, апошняе зацьверджаньне іх у самым пачатку сакавіка, дык яго яшчэ змагу здаецца прапхнуць. 2. Рэзюмэ шлі адразу хоць у ваднэй расейскай мове, але, пажадана, у двух эгзэмплярах, каб адразу можна было перакладаць на некалькі моваў. Прасіў беларускага тэксту таму, што наш ангельскі перакладнік лепш знае па-беларуску, чымся па-расейску. Набор Тваёй працы10 ўжо поўнасьцю скончаны, у наступным тыдні будзе зломлены і адразу-ж будзем друкаваць. У пачатку сакавіка атрымаеш першыя эгз. кнігі. А кніга салідная: трохі больш за 10 друкаваных аркушаў фармату нашых зборнікаў. Цяпер адна сутэстыя: ці ня варта расшыфравацца і пад Н. Недасекам даць унізе ў дужках Ант[она] Адамовіча або наадварот? Я-б на Тваім месцы зрабіў-бы гэтак. 3. Мерцалаў11 узапраўды гне салідарыстаўскую лінію. Гэта-ж ён разваліў плянаваную тут на красавік канфэрэнцыю, аб чым я Табе пісаў. 4. Што Зоргенфрэй знае ангельскую мову, я першы раз даведваюся цяпер ад Цябе. Паўтара году зь ім разам працую, а пра гэта нічога ня ведаў. Ня ведалі пра яго знаёмасьць ангельскай мовы і іншыя