Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
8 Гіпаліт Паланевіч (1907—1997) жыў у Нью-Ёрку. Працаваў бібліятэкарам. Быў адным са стваральнікаў газэты “Беларус” разам зь Міколам Кунцэвічам. Сябра Беларуска-Амерыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Нью-Ёркскага аддзелу арганізацыі.
9 Luftpost (ням.) — авіяпошта.
10 Маецца на ўвазе праца: Недасек, Н. Большевнзм в революцнонном двнженнн Белорусснн. Введенне в нсторню большевнзма в Белорусснн. Мюнхен: Ннстнтут по нзученню СССР, 1956. — 151 с.
11 Уладзімер Мярцалаў (рас. Владймйр Сергеевйч Мерцалов, 1901—1960), расейскі навуковец і грамадзскі дзеяч, сябра Народно-трудового союза. У сярэдзіне 1950-х гг. быў друтім (пасьля Барыса Якаўлева) дырэктарам Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхене. Аўтар прац “Закрепоіценное хозяйство: сельскохозяйственная полйтйка КПСС” (Мюнхен, 1958), “Советское колхозное сельское хозяйство” (Bad Homburg, 1952), “Проблема жйвотноводства в СССР” (Мюнхен, 1956), “Biographic directory of the USSR” (New York, 1958).
працаўнікі Інстытуту, якія тут даўжэй, чымся я. 5. Цяпер справа сучаснай беларускай савецкай літаратуры: а. што тычыцца “лякальнага калярыту” ці “рэгіяналізму”, дык на падставе ведамых мне твораў яго фактычна няма. У некаторых аўтараў, як Пасьлядовіч12 (раман “У добры час”), які сам паходзіць з Добрускага павету Гомельшчыны, разьвівае акцыю раману на гэтай-жа тэрыторыі, а таксама Янка Брыль разьвівае акцыю свайго раману “У добры час”13 у Наваградчыне і толькі. Дык гэта-ж, брат толькі вонкавы рэгіяналізм, фактычна ніякі. б. што-ж датычыцца поўрэалізму ці дэсоцрэалізму, дык я яго ніяк нідзе не заўважыў, затое гіпэр-соцрэалізм ці, як Ты называеш, псэўдарэалізм — пануючая зьява: ува ўсіх чатырох маладых празаікаў (Мележ, Шамякін, Пасьлядовіч, Брыль) усе “положйтельные герон” — гэта зусім нерэальныя тыпы: жаўнеры толькі й бачаць сваё шчасьце ў тым, каб папасьці на найбольш небясьпечны адрэзак фронту, калгасьнікі толькі й мрояць аб тым, каб як найбольш зьнізіць свае працадні на кошт “непадзельнага фонду”, маладыя жанчыны толькі й рвуцца да найцяжэйшай працы, якую цяжка выконваць нават мужчынам, жонка выдае партызанам мужа, які супрацоўнічае зь Немцамі, прасяклая савецкім патрыятызмам старуха дае прыклад патрыятызму й граміць за гэта свайго інтэлігэнтнага сына і г. д., ня кажучы ўжо аб такой красачцы, калі ў “Пяюць жаваранкі” Крапівы матка багаславіць дачку з нарачоным... іконай-партрэтам Сталіна. Вось падобнымі тыпамі й сцэнамі перасыпаная ўся сягоньняшняя творчасьць. I толькі бясспрэчныя таленты чатырох успомненых маладых празаікаў робяць іхныя творы ўсё-ж у многім цікавыя. 6. Справа гадавіны “Нашай Нівы”, “Узвышша” Тваіх нарысаў аб гэтым і пад., дык я дзіўлюся, што Ты мяне пытаеш, што з гэтага мне адказвае. Здаецца, ня было выпадку, каб я чагось Твайго не зьмясьціў, затое былі выпадкі, што Ты абяцанага ня выконваў. Што-ж датычыцца зборнічкаў Пушчы ды Дубоўкі14, дык трэба сьпяшацца: хутка скончу “У палескай глушы”15 (наступныя часткі гэтай трылёгіі зь ведамых прычын друкавацца ня будуць), і калі да таго часу нічога ад Вас ня будзе, займу падвал нечым іншым і таксама вялікім. Пра “Ўзвышша” ў сувязі з гадавінай патрэбна было-б даць
12 Макар Пасьлядовіч (1906—1984), пісьменьнікі перакладчык.
13 Відавочная памылка ў Станкевіча.
14 У 1956 г. у газэце Бацькаўшчына былі апублікаваныя некалькі вершаў Язэпа Пушчы (№ 24 (306). 10 чырвеня 1956. С. 3—4) і Ўладзімера Дубоўкі (№ 25—26 (307—308). 24 чырвеня 1956. С. 5). Аднак да выданьня зборнікаў паэтаў справа не дайшла.
15 “У палескай глушы” Якуба Коласа публікавалася ў газэце “Бацькаўшчына” ад кастрычніка 1955 да канца траўня 1956 г., а ў 1957 г. выйшла ў выдавецтве “Бацькаўшчына” асобнай кнігай.
добры артыкул у “Беларускі Зборнік”16. Але ці-ж хто з Вас яго напіша і калі? Гэта трэба хутка! А мо Гуткоўскі17? Ня выключана, што ягоны артыкул пойдзе й на чацьвёртай мове: Інстытут выдае калектыўны ўсіх нацыянальнасьцяў зборнік для Немцаў па-нямецку, і я запрапанаваў гэты артыкул. 7. Адказы на анкеты нашага Зборніка надзвычайна сымпатычныя. Ужо атрымана каля 6о штук: пасьля першых 30 штук тут зь цікавейшых зрабілі фотакопіі й пераслалі др. Пэннару18. Сяньня зрабілі такія фотакопіі і з 30 наступных. Ты іх там можаш пабачыць. Той адзіны “нэгатыўны” адказ фактычна быў нэгатыўным у тым сэньсе, што адзін ангельскі прафэсар напісаў: паколькі хтось займаецца Савецкім Саюзам як цэласьцю, патолькі немагчыма яму цікавіцца яго складовымі часткамі. Але ўчора прыйшоў і другі нэгатыўны адказ: наш сьв. айцец Аляксандр Крыт19 напісаў, што ўважае Зборнік за бескарысны, бо ў ім няма нічога аб рэлігіі й сьвятынях... Ужо поўнасьцю набраная кніга другая Зборніка па-ангельску і ў палавіне сакавіка будзе гатовая. Але, здаецца, будзе і апошняя.
Ну, думаю, хопіць. Дык бывай здароў! Усе мы вітаем усіх Вас і жадаем Вам усяго найлепшага!
Твой Ст. Станкевіч.
Dr. Stanislau Stankevic
(13b) Munchen 25
Daiserstr. 47/111 bei Stawinski
16 “Беларускі зборнік” — альманах, які выдаваўся беларускі аддзелам Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхене пад рэдакцыяй Станіслава Станкевічаў 1950—1960 гг. Частка матэрыялаўу перакладзе на ангельскую мову перадрукоўвалася ў “Belorussian Review”. Пабачылі свет 12 выпускаў.
17 Язэп Гуткоўскі (сапр. Ізыдар Плашчынскі, 1908—1986), грамадзкі дзеяч, публіцыст, малодшы брат Язэпа Пушчы. Жыў у ЗША, у Нью-Ёрку. У 1950-я гг. друкаваўся на старонках выданьняў мюнхенскага Ннстытуту вывучэньня СССР, быў пазаштатным аўтарам Беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”.
18 Якаў Пэнар быў сябрам навуковай рады й прадстаўніком мюнхенскага Ннстытуту пры Камітэце Радыё “Вызваленьне / Свабода” ў Нью-Ёрку.
19 Аляксандар Крыт (царк. Андрэй, 1901—1983), рэлігійны й грамадзкі дзеяч. Ад i960 г. быў у Кліўлендзе (ЗША). У1968 г. быў рукапакладзены ў сан япіскапа БАПЦ, а ў 1972 г. стаў першаярархам БАПЦ.
Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва Аддзел у Мюнхэне
Munchen 13
Adalbertstr. 38/0
Tel. 34-27-98 bei W. Bortnik
18 жнівеня 1962 r.
Сп. Павал Урбан
Мюнхэн 13
Шлясгаймэрштр. 171
Вельмі Паважаны Спадар Урбан!
Ліст Ваш з 68.8.62 атрымаў, за які вялікі дзякуй. Гэтта перасылаю апошнія карэктарскія адбіткі артыкулаўМ[іколы] Куліковіча й С[ымона] Кабыша20. Артыкул Куліковіча я пасылаў самому аўтару, які й удакладніў выкінутую ў Друкарні зноску на бач. 227. Такім чынам адбітку гэтага артыкулу можна адразу-ж перадаваць у Друкарню, дзе, пасьля выпраўленьня адзначаных памылак і праверкі гэтых паправак Вамі, можна друкаваць. Затое артыкул Кабыша трэба спачатку паказаць самому аўтару. У ім на бачыне 260 паміж радкамі 7 і 8 зьверху апушчаны адзін радок. Значыцца, аўтар павінен яго аднавіць, і толькі тады можна даваць друкаваць. Як мне пісаў сп. Бабкоў, сп. Кабыш выехаў на адпачынак нейдзе ў Шварцвальд, дык гэтую папраўку, відаць, ён зможа зрабіць толькі пасьля свайго павароту ў Мюнхэн. Затое артыкул Куліковіча можна даваць адразу.
Вы нічога ня пішаце, як справа з рэгістрацыяй БІНіМу, з чаго можна судзіць, што яшчэ ў гэтым кірунку нічога ня зроблена. Як будзе нешта новае, вельмі прашу паведаміць мне аб гэтым. Тут нічога новага. Летняе зацішша, як заўсёды, ды як і ў Вас у Мюнхэне. Адно часьць публікі ўжо зьбіраецца да падарожжа ў Канаду на 5-ю сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Таронта21. Мне запрапанавалі на сустрэчы зрабіць галоўны даклад на тэму “Расейскі каляніялізм у Беларусі і Купала й Колас як носьбіты беларускіх вызвольных, а не камуністычных ідэяў”. Сфармуляваньне тэмы, як бачыце, ідыёцкае, але яе фармулявалі там у Таронта, а я мушу прыстасоўвацца. Гэты даклад спачатку меўся мець др. Жук-Грышкевіч22, але нядаўна ён меў
20 Сымон Кабыш (да эмігр. Кандыбовіч, 1890—1971), грамадзкі дзеяч, гісторык, які жыў у Мюнхене. Дд 1954 г. працаваў у Беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне / Свабода”, а ад 1963 г. — у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене. Дасьледаваў пытаньні эканамічнай гісторыі.
21 Пятая Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбывалася ў Таронта 1—3 верасьня 1962 г.
22 Маецца наўвазе ВінцэнтЖук-Грышкевіч.
цяжкі і небясьпечны атак сэрца, што палажылі на даўжэйшы час у шпіталь, і лекар забараніў ня толькі чытаць і пісаць, але нават сядзець. Дык [Кастусь] Акула, а ўчора Барыс Рагуля тэлефанічна зьвярнуліся да мяне, каб я замяніў яго. Я згадзіўся. Усё гэта робіцца пакуль што ў сакрэце, каб не даведаўся Мярляк23 і не нарабіў афронтаў. Ён мае быць прадстаўлены перад дакананым фактам. Я тут із Адамовічам і Запруднікам прыгатаўляем таксама і тэкст праекту рэзалюцыі, якая мае быць прынятая на гэным зьезьдзе.
На гэтым канчаю й жадаю Вам усяго найлепшага! Прывітаньні Вашай жонцы ад усіх нас.
3 пашанаю Ст. Станкевіч.
Нью Ёрк, 19 жніўня 1974 г.
Д-ру Вітаўту Тумашу як сталаму супрацоўніку газэты “Беларус” для інфармацыі
27 ліпеня сёлета я зьвярнуўся да старшыні Галоўнай Управы БАЗА д-ра Р[асьціслава] Гарошкі24, старшыні Галоўнай Управы ЗБК К[астуся] Акулы й старшыні Кліўлендзкага Аддзелу БАЗА Я[нкі] Раковіча25 як арганізатараў і гаспадароў н-ай Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі зь лістом наступнага зьместу:
«У часе Акадэміі на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі сёлета ў Кліўлендзе ветліва прашу даць мне слова на вельмі важную, актуальную й зьвязаную з 25-мі ўгодкамі БАЗА й ЗБК тэму: “Роля беларускага друку ў жыцьці й дзейнасьці беларускае эміграцыі”. Гэтая мая прамова заняла-б часу ня больш, як 15 мінут або й менш».
У вадказ на гэта я атрымаў афіцыйны ліст пакуль што толькі ад старшыні Галоўнай Управы БАЗА, копія якога пры гэтым залучаецца. Як відаць з гэтага ліста, д-р Р[асьціслаў] Гарошка адказаў на маю прэсьбу адмоўна сам адзін, не чакаючы на думку двух астатніх арганізатараў і гаспадароў Сустрэчы, якім пераслаў адно да ведама копіі свайго адмоўнага ліста да мяне. Таму ўважаю справу гэтую
23 Кастусь Мерляк (1919—2006) у 1959—1964 гг. быў старшынём Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня.
24 Расьціслаў Гарошка (нар. 1938?), грамадзкі дзеяч, сын Міколы Гарошкі. Жыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 1960-я гг. быў у кіраўніцтве Нью-Ёркскага аддзелу, а ў 1971— 1975 гг. — старшынём Галоўнай управы БАЗА. Быў сябрам рэдкалегіі газэты “Беларус”. У 1975 г. выйшаў з арганізацыі й пачаў выдаваць газэту “Беларускі час” (Byelorussian Time).