Перадапошні разьдзел кнігі названы “Паалей-Цыён у гады рэвалюцыі” (с. 91—113). Як відаць з назвы, ён носіць цалкам рэтраспэктыўны характар, уяўляючы зь сябе кароткі нарыс дзейнасьці ГСДРП(ПЦ) з 1917 г., уплыву Берасьцейскага міру на раскол у партыі й фармаваньне ў яе складзе левай плыні, канстатуе факт арганізацыйнага разьмежаваньня паміж ГКП(ПЦ) Беларусі і Ўкраіны. Асабліва падрабязна, як непасрэдны ўдзельнік тых падзей, Фрыдлянд апісвае працэсы, якія адбываліся ўнутры тэрытарыяльна беларускіх арганізацый ГКП(ПЦ): фармаваньне прабальшавіцкай фракцыі ў згаданай групе, 19 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 82—83. 20 Фрндлянд, Цвн. Коммунпстнческнй ннтернацнонал... С. 89. 21 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 90. АресжАН шьда PACCFmHd.UJ.W РЕА&ШМвМ 8 Мэмарыяльная шыльда на будынку ў Маскве, дзе жыў Рыгор (Цві) Фрыдлянд. Здымакз hist.msu.ru A перамовы ГКП(ПЦ) з Бундам (маецца на ўвазе яго камуністычнае крыло) у 1920 г. аб магчымым аб’яднаньні, перамовы партыі з Выканкамам Камінтэрну й ЦК РКП(б). Гэты разьдзел зьяўляецца найбольш каштоўным для дасьледчыкаў гісторыі палітычных партый у Беларусі ўвогуле й мінулага паалей-цыянізму ў прыватнасьці, паколькі зьмяшчае шмат інфармацыі, невядомай з архіўных крыніцаў22 і прэсы ГКП(ПЦ). Апошні разьдзел кнігі — “Камуністы Паалей-Цыён на 3-м кангрэсе Камінтэрну” (с. 114—132) — прысьвечаны ўдзелу дэлегацыі Камуністычнага вэлтфарбанду Паалей-Цыён у Трэцім кангрэсе Камуністычнага інтэрнацыяналу й кантактам дэлегатаў беларускай часткі ГКП(ПЦ) з прадстаўнікамі Вэлтфарбанду. Гэты сюжэт вядомы гісторыкам, але апісаньне адпаведных падзей прадстаўніком апазыцыі ў складзе ГКП(ПЦ) уяўляецца самастойным інтарэсам. Завяршае кнігу кароткая пасьлямова “Што робіш — рабі хутчэй! Вынікі і пэрспэктывы”, у якой Фрыдлянд яшчэ раз выказвае думку пра непатрэбнасьць далейшага існаваньня ГКП(ПЦ) у якасьці асобнай партыі. Знойдзеная кніга Рыгора (Цві) Фрыдлянда дазваляе рэканструяваць некал ькі невядомых ці мал авядомых старонак гісторыі габрэйскіх палітычных партый у Беларусі і Ўкраіне. Яна адначасова зьяўляецца як каштоўнай гістарычнай першакрыніцай, сьведчаньнем “знутры” аб расколах у ГКП(ПЦ), так і храналягічна першай навуковай (ці, калі глядзець з нашага часу, навукова-папулярнай, бо апарат спасылак у кнізе амаль адсутнічае, а яе стыль блізкі да публіцыстычнага) працай па гісторыі левага крыла ў паалей-цыянізьме на беларускіх і часткова ўкраінскіх землях. 22 Гаворка ідзе аб фондах Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь (Менск), Расейскага дзяржаўнага архіву сацыяльна-палітычнай гісторыі (Масква), Цэнтральнага дзяржаўнага архіву грамадскіх аб’еднаньняў Украіны (Кіеў) і Цэнтральнага архіву гісторыі габрэйскага народу (Ерусалім). Кніжная паліца Ларыса Доўнар Менск НА ШЛЯХУ ДА НАБІЛІТАЦЫІ ЭМІГРАЦЫЙНАГА СКАРЫНАЗНАЎСТВА Юрэвіч, Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ціАпалогія. Мінск: Кнігазбор, 2015. — 624 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 25). Асоба й творчасьць Лявона Юрэвіча добра знаёмыя ў асяродзьдзі беларусістаў, дасьледчыкаў Беларусі й асабліва тых, хто вывучае дзейнасьць беларускага замежжа. Досьвед архівіста ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, дзьве навуковыя ступені — адна ў галіне філялёгіі, друтая ў галіне бібліятэказнаўства — сталі ўзаемадапаўняльнымі ў выкарыстаньні аўтарам адпаведнай мэтадалёгіі пры стварэньні такіх працаў, як “Архіўная кніга” (Нью-Ёрк, 1997), “Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі” (Нью-Ёрк, 1999), “Літаратурны рух на эміграцыі” (Менск, 2002), “Мэмуары на эміграцыі” (Менск, 2005), “Шматгалосы эпісталярыум” (Менск, 2012), “Відымусы” (Мінск, 2015) і інш. На ягоным ліку ўкладальніцкая праца па выпуску шэрагу выданьняў выдатных дзеячаў беларускага замежжа: Барыса Рагулі, Уладзімера Дудзіцкага, Міколы Целеша, Лявона Савёнка, Юркі Віцьбіча, Антона Адамовіча, Янкі Юхнаўца, Дзьмітрыя Сямёнава ды інш. Бярэ Лявон Юрэвіч удзел у працы над бібліяграфічнымі выданьнямі, як “Беларускі друк на Захадзе” (Нью-Ёрк; Варшава, 2006), цікавяць яго пытаньні гісторыі кнігі й кніжных калекцый, пра некаторыя зь якіх ён напісаў у зборніку навуковых працаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры й мастацтваў (БДУКМ) “Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай літаратуры” — гэта артыкул “Кнігарукапісы Міколы Панькова” (2010), у якім апісваецца рукапісная кніжная сэрыя, што выдавалася Міколам Паньковым, першым бібліёграфам эміграцыйных выданьняў у лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне ў паваенныя гады, і яшчэ адзін артыкул “Збор эміграцыйных пэрыёдыкаў у Нью-Ёркаўскай Публічнай Бібліятэцы” (2011), дзе прыводзіцца бібліяграфічны сьпіс калекцыі беларускіх пэрыядычных выданьняў — часопісаў, газэтаў, бюлетэняў, цыркуляраў, — што выходзілі ў ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Бэльгіі, Гішпаніі, Аргентыне, Францыі, Італіі й Чэхаславаччыне ў 1940—1990-я гг. і якія былі сабраныя й падараваныя Зорай і Вітаўтам Кіпелямі амэрыканскай бібліятэцы. Зусім ня новая для Лявона Юрэвіча й тэма, зьвязаная з Францыскам Скарынам. Яшчэ ў 1995 г. Лявон стаў суўкладальнікам разам з Валянцінай Грышкевіч бібліяграфічнай працы “Францішак Скарына: жыццё і дзейнасць: паказальнік літаратуры; дадаткі за 1530—1988 гг., 1989—1993 гг.” (выдадзеная ў Менску Нацыянальным навукова-асьветным цэнтрам імя Ф. Скарыны), якая была пэўнай спробай працягу “Пяці стагодзьдзяў Скарыніяны, XVI—XX” Вітаўта Тумаша, a таксама й пачаткам новай, рэцэнзаванай тут працы. Асоба Францыска Скарыны, як вядома, знакавая для ўсёй бе- ларускай эміграцыі. Справядліва адзначыла Натальля Гардзіенка ў прадмове “Л юдзі й кнігі” да новага выданьня Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Алалогія”: «Скарынам беларусы на Захадзе адкрыта ганарыліся, яго дасягненні не выклікалі ні пытанняў, ні пярэчанняў. Папулярызуючы першадрукара эміграцыйныя навукоўцы і грамадскія дзеячы выконвалі тое ж заданне “паставіць Беларусь на сусветнуюмапу”, засведчыць еўрапейскасць беларускай культуры, нацыянальную адметнасць беларусаў» (с. 3). Скарыназнаўства стала дабратворным кірункам і стымулам для навуковай дзейнасьці беларускага замежжа: у 1950 г., калі эмігрант зь Беларусі Баляслаў Грабінскі першы ўбачыў партрэт Францыска Скарыны ў “Зале сарака” ў Падуанскім унівэрсытэце; у i960 г., калі Янка Садоўскі адшукаў новы дакумэнт пра экзамэн першадрукара й ягонае сакратарства ў “караляДацыі”; у 1972 г., калі айцец Аляксандар Надсан паводле знойдзенага ў Капэнгагене асобніка “Малой падарожнай кніжкі” ўдакладніў час выхаду першага віленскага выданьня, і г. д. Дасягненьні беларускага замежнага скарыназнаўства доўгі час замоўчваліся й таму патрабавалі ды патрабуюць адпаведнага асьвятленьня. I вось Лявон Юрэвіч паспрабаваў у год 525-годзьдзя з часу нараджэньня Францыска Скарыны й свайго 50-годзьдзя1 прэзэнтаваць 1 Гардзіенка, Наталля. Рэцэнзія на кн.: Лявон Юрэвіч. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія. Мінск: Кнігазбор, 2015. 624 с. Бібліятэка сьвету тыя скарыназнаўчыя тэксты — артыкулы, лісты, аповеды пра кнігі й кніжнікаў, што адлюстроўваюць жыцьцё й дзейнасьць асьветніка, ягоную спадчыну на эміграцыі ды дзейнасьць пасьлядоўнікаў Скарыны на Захадзе. У кнізе таксама адзначана, што яна прысьвячаецца аўтарам-укладальнікам Лявонам Юрэвічам і рэдактарам Натальляй Гардзіенкай памяці аднаго з аўтарытэтных скарыназнаўцаў беларускага замежжа айца Аляксандра Надсана (1926—2015). Складаецца выданьне зь пяці частак: частка I — “Пачаткі скарынаведы на эміграцыі” (с. 5—60), частка II — “Скарынава справа на эміграцыі: перыядычныя выданні і постаць Францыска Скарыны ў іх” (с. 61—120), частка III — “Імя Скарыны ў дзейнасці эміграцыйных арганізацый” (с. 121—346), частка IV — “Скарынава справа на эміграцыі: календары, кнігі і іншае” (с. 347—400), частка V “Паслядоўнікі Скарыны” (с. 401—587), “Post scriptum: дзеці БССР” (с. 588—601), а таксама ўключае “Іменны паказнік” (с. 602— 620). Тэксты суправаджаюцца дадаткова рэдактарскімі падрадковымі заўвагамі й камэнтарамі. Зьмешчаныя 12 аркушаўілюстрацый: маркі, капэрты, эмблемы, плякаты, паштоўкі, вокладкі буклетаў, улётак, часопісаў, кніг, лісты з аўтографамі, фатаграфіі. Дызайн вокладкі распрацаваў Анатоль Лазар. Выданьне было ажыцьцёўлена МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”» сумесна зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва (Нью-Ерк, ЗША). Задае, так бы мовіць, тон выданьню і адкрывае першую частку невялічкае ўступнае слова аўтара пад назвай “Ад Вацлава Ластоўскага, Пётры Крэчэўскага ды Тамаша Грыба пачатак”, у якім выказаная запаветная мара беларусаў-эмігрантаў — аб’яднаньня ўсіх беларусаў незалежна ад таго “з БЦР яны ці БНР, Усходняй Беларусі або Заходняй, крывічы ці зарубежнікі, праваслаўныя або рыма-каталікі, аўтакефалісты ці з якой іншай юрысдыкцыі” (с. 9). I вось такім культурным сымбалем для яднаньня было й ёсьць імя Скарыны, ягоная дзейнасьць, як і скарыназнаўчая дзейнасьць (навукова-дасьледчая, публіцыстычная, кніжная) беларускай эміграцыі на працягу XX—XXI стагодзьдзяў, як і пошук агульначалавечых шляхоў да незалежнасьці й волі. Спачатку зьмешчаныя артыкулы Вацлава Ластоўскага “Доктар Франціш Скарына (1525—1925) (з часопіса “Крывіч” за 1924 г. № 2 (8)) і Пётры Крэчэўскага “Скарына і незалежнасьць” (з “Замежнай Беларусі”, Прага, 1926). Захоўваючы храналёгію падачы матэрыялаў, Лявон Юрэвіч захоўвае й храналёгію ў адпаведнасьці паўстаньня Бацькаўшчыны; кн. 25 // Roczniki Humanistyczne. 2016. Т. LXIV. Z. 7. S. 219—221. DOI: http://dx.doi.org/1o.1829o/rh.2oi6.64.7-i4. “скарынаўскага пытаньня”, зьвязанага як з пэрсонамі (В. Ластоўскі), так і з галоўнымі пунктамі беларускага замежжа гэтага часу — Літвой (са сталіцай у Коўне) і Чэхіяй (Прага)2. Наступныя й асноўныя публікацыі першай часткі — гэта пяць артыкулаў Тамаша Грыба (з праскага часопісу “Iskry Skaryny” за 1931,1934, !935 гг.), што падаюцца як праграмныя па дасьледаваньні спадчыны Францыска Скарыны, a таксама прысьвечаны разгляду значэньня ягонай асобы ў вызвольнаадраджэнскім руху. Частка другая знаёміць са зьместам чатырох раньніх паваенных пэрыядычных выданьняў беларускай эміграцыі, што ўзьніклі на тэрыторыі Нямечччыны, і з артыкуламі, якія былі апублікаваныя на іх старонках пра Францыска Скарыну: Юркі Віцьбіча — “Доктар Францішак-Юры Скарына” (часопіс “Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі”, Рэгенсбург / Міхельсдорф, 1946, № 6); яго ж — “Вялікі сын вялікага народу (Францішак Скарына)” (часопіс “Шыпшына”, 1947, № 4); Уладзімера Глыбіннага — “Ня згаснуць іскры Скарыны” (часопіс "Шыпшына”, 1946, № 2); Антона Адамовіча — “Ля вытокаў нацыянальнага” (часопіс “Сакавік”. Остэргофэн, 1948, № 1 (2)); Вітаўта Кіпеля — “Сьлядамі Францішка Скарыны” (часопіс “У выраі”, Рэгенсбург, 1947).