У студзені 2017 г. аўтару гэтага артыкулу пашанцавала набыць асобнік згаданай кнігі праз букініста ў Петразаводску. Цяпер ён захоўваецца ў нашай прыватнай калекцыі ў Кіеве. Улічваючы, што кніга да сёньня ня ўводзілася ў навуковы ўжытак дасьледчыкамі Паалей-Цыён, можна зрабіць выснову, што гэты асобнік — адзіны вядомы на дадзены момант. Калі меркаваць па бібліятэчным штампе на тытульнай старонцы, да сярэдзіны 1930-х гг.п ён знаходзіўся ў Растоўскай публічнай бібліятэцы імя Карла Маркса (цяпер — Данская дзяржаўная публічная бібліятэка ў Растове-на-Доне). Храналягічна найбольш позьнія бібліятэчныя пазнакі — штамп аб інвэнтарызацыі 1933 г. (“Переучет 1933”) і 1934 г. (“Проверено 1934”)Арыгінальная вокладка на кнізе не захавалася або, магчыма, яе ўвогуле не было. Фармат кнігі — 16,8x12,5 см. Тэкст абрываецца на старонцы 137, якая, паводле зьместу, зьяўляецца перадапошняй або трэцяй з канца. 3 прычыны памылкі друкароў пасьля старонкі 12 пагінацыя кнігі парушаная, няцотныя старонкі знаходзяцца зь левага боку развароту, а не з правага, як павінна быць, — наступная пасьля старонкі 12 ста- 10 Gurevitz, Baruch. National Communism in the Soviet Union, 1918—28; Gitelman, Zvi Y. Jewish Nationality and Soviet Politics: The Jewish Sections of the CPSU, 1917—1930. Princeton, NJ.: Princeton University Press, 1972. 573 p.; Kessler, Mario. The Comintern and the Left Poale Zion, 1919—1922 // Australian Journal of Jewish Studies. 2010. Vol. 24. P. 116—133 et al. 11 Хутчэй за ўсё, кнігу выдзялілі з фондаў бібліятэкі ў 1936 г., пасьля арышту Рыгора Фрыдлянда. Яго арыштавалі 31 траўня 1936 г., прысудзілі да расстрэлу 7 сакавіка 1937 г., расстралялі 8 сакавіка. ронка мае нумар 14, хоць тэкст не перапыняецца. Пасьля тытульнай старонкі ўклеены непагінаваны аркуш з эратай. Калі лічыць, што тытул і адварот тытулу не ўваходзяць у агульную нумарацыю старонак, яна пачынаецца менавіта з гэтага аркушу. У кнізе шмат друкарскіх памылак, толькі малая частка зь якіх згадана ў эраце. Нават слова “опечаткй” (загаловак аркушу з эратай) надрукавана з памылкай (“отпечаткй”). Публікацыя пачынаецца кароткай прадмовай былых бундыстаў Ільлі Ашэровіча12 й Арона Вайнштэйна13. Цікава, што ролю аўтараў прадмовы адвялі менавіта выхадцам з Бунду, якія перайшлі да Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі незадоўга перад Фрыдляндам. Кніга Фрыдлянда зьяўляецца адначасова й палемічным трактатам, скіраваным супраць ягоных апанэнтаў у паалей-цыянісцкім руху, і навукова-публіцыстычнай працай па гісторыі гэтай палітычнай плыні. Ён пачынае сваю працу развагамі пра адносіны камуністычна настроеных сяброў Бунду й Паалей-Цыён да Камуністычнага інтэрнацыяналу. Цікавай (і далёка не артадаксальнай з пункту гледжаньня савецкай вэрсіі марксізму) ёсьць ягоная тэза аб тым, што “камунізм успрымае ўсё гістарычна выпрабаванае, аддзяляе пралетарскае зерне ад дробнабуржуазных жыцікаў і дае габрэйскаму пралетарыяту магчымасьць у рэвалюцыйным дзеяньні сканструявацца як нацыі (вылучана. — Ц. Ф.)”14. Як памятаем, пасьля публікацыі ў 1913 г. працы Іосіфа Сталіна “Марксызм і нацыянальнае пытаньне” ў партыйнім афіцыёзе бальшавікоў агульным месцам стала адмаўленьне габрэям у статусе “нацыі”, паколькі «можна ўявіць людзей з агульным “нацыянальным характарам” і ўсё-ткі нельга сказаць, што яны складаюць адну нацыю, калі яны эканамічна разьяднаныя, жывуць на розных тэрыторыях, размаўляюць на розныхмовах іг. д. Такімі, напрыклад, ёсьць расейскія, галіцыйскія, амэрыканскія, грузінскія і горскія габрэі, якія, на нашую думку, не зьяўляюцца адзінай нацыяй»15. Першы разьдзел кнігі (с. 9—35) мае назву “Асноўныя заданьні Камуністычнага інтэрнацыяналу”. Яна не зусім адпавядае зьместу — першая частка разьдзелу прысьвечаная гістарычнаму разьвіцьцю 12 Ільля Ашэровіч, сябра КП(б)Б з 1919 г., арыштаваны 24 сьнежня 1937 г., расстраляны 29 лістапада 1938 г. 13 Арон Вайнштэйн, сябра КП(б)Б з 1920 г., у 1921 г. стаў сябрам Цэнтральнага бюро КП(б)Б. Арыштаваны 9 лютага 1938 г., памёр у турме ад сардэчнага прыступу 12 лютага 1938 г. 14 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 5. 15 Сталнн, йоснф. Маркснзм н нацнональный вопрос // Сталнн, й. Сочннення. Т. 2. Москва, 1951. С. 296. ГСДРП(ПЦ) з часоў яе заснаваньня, а другая — эвалюцыі афіцыйных поглядаў Камінтэрну на нацыянальнае пытаньне й пэрспэктывы сусьветнай рэвалюцыі, а таксама розьніцы паміж пазыцыямі ГКП(ПЦ) і Камінтэрну ў гэтай галіне. Парушаная ў першым разьдзеле тэма разьвіваецца ў другім — “Нацыянальнае пытаньне і Камуністычны інтэрнацыянал” (с. 35—58). Як і папярэдні, ён цікавы перадусім тым, як пазыцыі Камінтэрну пераламляліся ў оптыцы бальшавіцкага нэафіту, тым болей што на момант напісаньня кнігі аўтар, як згадваюць у прадмове Ільля Ашэровіч і Арон Вайнштэйн, яшчэ не пасьпеў выйсьці з шэрагаў ГКП(ПЦ), а зрабіў гэта, пакуль праца рыхтавалася да друку. У другой частцы тэксту Фрыдлянд амаль не закранае тэмы гісторыі сваёй партыі, крыху згадваючы толькі пра эвалюцыю яе поглядаў на нацыянальнае пытаньне пасьля 1919 г. у кантэксьце аналізу дакумэнтаў Камінтэрну, разыходжаньняў гэтай партыі з Камуністычным інтэрнацыяналам і г. д. Найбольш багатымі факталягічным матэрыялам зьяўляюцца наступныя часткі кнігі. Трэці разьдзел «Габрэйскае пытаньне і камуністы “Паалей-Цыён”» (с. 58—91) прысьвечаны палеміцы з ідэалягічнымі пазыцыямі, агучанымі ў дакумэнтах ГКП(ПЦ) і артыкулах яе лідараў. Фрыдлянд намагаецца давесьці, што “партыя, якая зьдзейсьніла камуністычную рэвізію сваёй сацыял-дэмакратычнай праграмы ў габрэйскім пытаньні, цяпер зноў праводзіць рэвізію гэтай праграмы, але ўжо ў сацыял-дэмакратычным духу”16 (маецца на ўвазе ГКП(ПЦ)). Ведучы гаворку аб прычынах “сацыялдэмакратычнага рэцыдыву” ў ідэалёгіі сваёй партыі, аўтар апісвае выпадкі ціску на яе сябраў, якія выказвалі спачуваньне ідэйнаму дрэйфу гэтай палітычнай сілы ў бок балыпавікоў. Ясная рэч, набор прыкладаў, якімі Фрыдлянд ілюструе свой аповед, адлюстроўвае ягоную палемічную тэндэнцыйнасьць, але гэта ня робіць тэкст менш цікавым для дасьледчыка. Далейшая частка разьдзелу ўяўляе зь сябе пакрокавы аналіз тэзісаў да чацьвёртага партэйтагу ГКП(ПЦ) з націскам на іх разыходжаньні з ранейшымі базавымі дакумэнтамі партыі (Гомельскай канфэрэнцыі ў жніўні 1919 г. і Харкаўскай канфэрэнцыі ў ліпені 1920 г.), а таксама супастаўленьне гэтага дакумэнту з рэзалюцыямі IV Усерасейскай канфэрэнцыі габрэйскіх сэкцый РКП(б). Фрыдляндавы аналіз зьяўляецца каштоўным сьведчаньнем непасрэднага ўдзельніка падзей і разам з тым ёсьць прыкладам цалкам навуковага, як на час напісаньня працы, дасьледаваньня ідэйнай эвалюцыі ГКП(ПЦ) з моманту яе арганізацыйнага адасабленьня. Фрыдлянд разглядае зьмены пазыцый ягонай партыі ў пытаньнях зьнешняй палітыкі (асабліва 16 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 58. адносна палестынскай праблемы), культурнай палітыкі, прафсаюзаў, канструяваньня ворганаў “нацыянальнага самакіраваньня”, то бок экстэрытарыяльнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі, што было асабліва важна менавіта для габрэяў, і г. д. Апрача таго, што найбольш цікава для дасьледчыка гісторыі палітычных партый Беларусі, Фрыдлянд акрэсьлівае адрозьненьні паміж поглядамі асобных ідэолягаў ГКП(ПЦ) — далёка ня ўсе іх асаблівасьці знайшлі адлюстраваньне ў вядомых на сёння гістарычных дакумэнтах. Аўтар тлумачыць, чаму “палестынізм” нават у той “мяккай” форме, у якой яго агучвалі дакумэнты ГКП(ПЦ), стаў непрымальным для яго асабіста (Фрыдлянд выкарыстоўвае катэгарычную формулу “пацярпеў крах”). Уласна, у партыйных дакумэнтах ГКП(ПЦ) 1920— 1921 гг. можна пабачыць сур’ёзную эвалюцыю поглядаў на пытаньне эміграцыі ў Палестыну й вялікі дыяпазон думак на гэты конт, так што пераход Фрыдлянда да адмаўленьня ідэі палестынізму можна лічыць адным з элемэнтаў унутрыпартыйных дыскусій па згаданай праблеме. Цікава гучаць і рэфлексіі аўтара наконт выказаных у тэзісах да чацьвёртага партэйтагу ягонай палітычнай сілы ідэі аб тым, што ва ўмовах савецкай улады “ідэя канструяваньня нацый робіцца толькі пытаньнем практычнай палітыкі рабочага клясу”17. Свой аналіз ён выкарыстоўвае для абгрунтаваньня патрэбы для тых сяброў ГКП(ПЦ), якія дэкляруюць сваю поўную неапазіцыйнасьць да чыннай улады, пераходзіць у габрэйскія сэкцыі ў складзе партыі балыпавікоў. Фрыдлянд апісвае пазыцыю сяброў ЦК ГКП(ПЦ) адносна пажаданай структуры ворганаў “нацыянальнага самакіраваньня” габрэйскіх грамадаў і распавядае, у чым іх погляды па гэтым пытаньні разыходзіліся з пазыцыямі творцаў габсэкцыяў у складзе кіруючай палітычнай сілы. Ён канстатуе, што “ідэйнае разьвіцьцё Паалей-Цыён у пытаньні аб нацыянальнай аўтаноміі прывяло іх, з аднаго боку, да пераадоленьня супярэчнасьцяў з габсэкцыямі, з другога — да вяртаньня да ідэі нацыянальна-пэрсанальнай аўтаноміі, то бок да выпрошваньня асаблівага нацыянальнага прадстаўніцтва”18. Аўтар асобна спыняецца на супярэчнасьці ідэі прывязаць вырашэньне палестынскай праблемы да лёзунгу “прадуктывізацыі” габрэяў, сьцьвярджэньне асобных ідэолягаў ГКП(ПЦ) пра тое, што савецкія рэспублікі, дзе на практыцы рэалізуецца гэты лёзунг, ператвараюцца 17 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 72. Прыведзеныя словы — цытата Фрыдлянда з тэзісаў да чацьвёртага партэйтагу. Тут зьвяртае на сябе ўвагу выраз “канструяваньне нацый” (зь ім Фрыдлянд ніжэй салідарызуецца), які гучыць цалкам па-сучаснаму нават на пачатку XXI ст. 18 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал... С. 76. ў кірунак іміграцыі габрэйскіх працоўных масаў, якое выказвалася адначасова з думкай пра магчымасьці ліквідаваць стыхійнасьць габрэйскай міграцыі толькі шляхам яе скіраваньня да Палестыны19. Адзначым, што ідэі апанэнтаў Фрыдлянда насамрэч гучалі вельмі заблытана, бо ўяўлялі зь сябе намаганьне паяднаць “палестынізм” з “дыяспарным нацыяналізмам” пры дапамозе сафістычных прыёмаў. Адышоўшы ад палестынізму (лягічным наступствам гэтага быў пераход да балыпавізму), Фрыдлянд тлумачыць свой крок не наўпрост, а палемізуючы з тымі сябрамі сваёй партыі, якія засталіся вернымі згаданай ідэі. Намагаючыся знайсьці прычыны антысэмітызму й шляхі яго пераадоленьня, ён сьцьвярджае, што габрэйскае пытаньне ўскладняецца “лшгчьшым канфліктам паміж патрэбамі габрэйскіх працоўных масаў, сацыяльна-эканамічна адсталых, з масамі іншых, болыа перадавых нацый. I чым больш будуць габрэйскія масы ў сваім эканамічным перароджаньні набліжацца да масаў навакольных народаў, тым хутчэй зьнікне, з аднаго боку, здань асыміляцыі, a зь іншага — той недавер і антыпатыя да ўсяго габрэйскага, якія захоўваюцца ў гушчы пралетарыяту ўсіх народаў”20. Як бачым, у гэтым ягоная ацэнка шмат адыходзіла ад рэчаіснасьці — падзеі наступных дзесяцігодзьдзяў у Эўропе й кашмар Галакосту паказалі, што эканамічная мадэрнізаванасьць і нават амаль поўная культурная асыміляцыя габрэйскай часткі насельніцтва могуць толькі зьмяніць формы антысэмітызму, ал е для ліквідацыі самой зьявы іх недастаткова. Фрыдлянд таксама разважае пра задачы сусьветнага рэвалюцыйнага руху, выказваючы думку аб патрэбе распаўсюджваць “правільную інфармацыю... аб габрэйскім рабочым руху сярод міжнароднага пралетарыяту” й прапануе “ўключыць у праграму дзейнасьці Камінтэрну й ягоных сэкцый задачу эканамічнага перароджаньня габрэйскіх працоўных масаў”2'.