У аповедах канадыйскіх беларусаў можна знайсьці наступныя варыянты матывацыі эміграцыі: 1) наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС й клопат пра дзяцей; 2) цяжкая эканамічная сытуацыя ў Беларусі; 3) палітычныя працэсы пасьля 1994 г. і асабліва 1996 г.; 4) жаданьне зьменаў у жыцьці. Пры гэтым палітычная сытуацыя згадваецца найчасьцей з усіх згаданых матываў. Выкладчыца філфаку БДУ Ірына Лысенка, прыкладам, казала пра зьмену атмасфэры на працы: “Нам адмаўлялі ў магчымасьці гаварыць тое, што мы хацелі гаварыць, стала вельмі цяжка. Мы ведалі, што на лекцыях сярод студэнтаў прысутнічаюць тыя, хто будзе пісаць даносы, нас папярэджвалі. У маім выпадку было такое: ці прыняць тое, што навязвалася, або ўсё кінуць і пачаць з чыстага ліста”4. Спэцыяліст IT Уладзімер Панчанка, кажучы, што ад палітыкі ён быў далёкі, тым ня менш зазначаў: “После событнй 1994 года появйлйсь первые мыслй, а потом, когда товаршц перепйсал дважды Констйтуцйю под себя, стало понятно, что это надолго, возможно, на всю мою жйзнь, й вопрос решйлся сам собой. Так что этому человеку я должен быть благодарен, нначе в Канаде я мог бы не оказаться. [...] Мне было протйвно, что отвратнтельный, малообразованный человек учйт нас, й меня в частностй, жйть. Чйсто на лйчном уровне чувствовал себя унйженным, что, нечаянно включая телевйденйе йлй радно, я должен слушать весь этот бред”5. Доктар мэдычных навук Пётра Мурзёнак казаў: беларускае адраджэньне скончылася не пачаўшыся, пачаліся захады па славянізацыі, гэтыя рэфэрэндумы прайшлі. Жудасна ўсё гэта было бачыць і чуць на найвышэйшым узроўні. Агідна”6 і г. д. Што праўда, шмат у каго з імігрантаў прысутнічае амаль што ўвесь спэктар згаданых матываў. Найчасьцей кажуць пра комплекс прычынаў. Асабліва варта патлумачыць апошні пункт. Сярод эмігрантаў сустракаюцца тыя, хто ў Беларусі ня меў эканамічных складанасьцяў, асабліва не цікавіўся палітыкай, але на пэўным жыцьцёвым этапе адчуў або прыкрую прадвызначанасьць будучыні на бацькаўшчыне, або простае жаданьне выпрабаваць сябе ў новых абставінах, рэзка зьмяніць сваё жыцьцё. Для ілюстрацыі можна падаць прыклад Надзеі Дробінай (хоць ён і не адзіны): “Толік [муж] яшчэ зь дзяцінства быў захоплены Канадай. Ён начытаўся кніжак і марыў туды трапіць. [...] ...у нас была не эканамічная эміграцыя, і не палітычная, у нас была эміграцыя рамантычная. Вось і прыехалі два рамантыкі зь дзіцём сюды, у Канаду, краіну мары”7. 4 Інтэрв’ю з Ірынай Лысенкай. Атава, сакавік 2011 г. 5 Інтэрв’ю з Уладзімерам Панчанкам. Атава, сакавік 2011 г. 6 Інтэрв’ю з Пётрам Мурзёнкам. Атава, сакавік 2011 г. 7 Інтэрв'ю з Надзеяй Дробінай. Таронта, красавік 2010 г. Канада як краіна іміграцыі прываблівала беларусаў, па-першае, магчымасьцямі легальнай прафэсійнай эміграцыі. Штогод тут вызначаецца сьпіс спэцыялістаў, якія патрэбныя эканоміцы, і адпаведныя кандыдаты атрымоўваюць права на сталае жыцьцё й працу ў краіне. Зразумела, што ёсьць і тыя, што едуць са статусам уцекача або скарыстоўваючы сямейныя сувязі. Пры гэтым у Канадзе даволі добрыя сацыяльныя гарантыі для эмігрантаў: прыстойныя выплаты па беспрацоўі, што дазваляюць утрымоўваць сям’ю ў працэсе пошуку працы цягам нават колькіх гадоў, бясплатнае мэдычнае абслугоўваньне, бясплатныя моўныя курсы й інш. Даволі тыпова выглядае тлумачэньне выбару Канады Ірынай Панчанкай: “Ha тот момент это была едйнственная страна, которая давала возможность выехать для незавйсймой профессйональной эмнграцші. М мы пройілй йнтервью, аттестацйю, й это было самое простое средство для нас, поскольку мы не внделй, как мы моглй бы остаться в Европе. Конечно, еслй бы мы ймелн такую возможность, мы бы выбралй Европу. Но у нас такой возможностй не было, не было средств. Канада была более лояльна, давала большйе возможностй для выезда профессйоналов. Мы прйнадлежалй к позйцйям того стіска спецйальностей, которые требуются в Канаде. Поэтому й была Канада”8. Пасьля прыезду ў Канаду беларусы сутыкаліся з рознымі складанасьцямі. Найбольшая — пошук працы. Гэты працэс мог займаць ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Асабліва складана, як правіла, гуманітарыям. Пры гэтым усе імігранты адзначаюць добразычлівае стаўленьне канадыйцаў да новапрыбылых. У адказ і стаўленьне беларусаў да Канады вельмі станоўчае. Часам падкрэсьліваючы разуменьне, што паўсюль ёсьць свае складанасьці, часам наракаючы на павольную канадыйскую бюракратыю, тым ня менш эмігранты выказваюць задавальненьне з свайго жыцьця ў Канадзе. На пытаньне, што ім дала Канада, большасьць найперш называюць пачуцьцё свабоды. Уладзімер Панчанка сфармуляваў гэта так: “Что дает канадское гражданство? В первую очередь это быть спокойным незавйсймым человеком. С белорусскйм гражданством я чувствовал, что я все время кому-то что-то должен. Н любая мелкая белорусская власть, начйная от ЖЭКа й выше давалй мне знать, что я что-то должен. Здесь я нйкому ннчего не должен с этйм канадскйм паспортом, я оіцуіцаю себя очень свободным й одновременно нйкому совершенно не нужным человеком. Н это то, что мне нужно. Это чувство свободы й полного к тебе безразлйчйя. Еслй ты заплатйл налогй, что мы честно делаем, больше 8 Інтэрв’ю з Ірынай Панчанкай. Атава, сакавік 2010 г. нйкому до тебя дела нет”9. Міхаіл Рыкаў, таксама спэцыяліст IT, вызначыў даволі паэтычна: ‘Тражданство дает свободу, возможность поехать куда хочешь. М хоть я не практйкую свою свободу, мне нравйтся знать, что я ймею такую возможность. Я не отказался й от белорусского гражданства. Но еслй отказаться й поехать в Беларусь с канадскйм только паспортом, то оно дает еіце й безопасность”10. Таксама сярод плюсаў эміграцыі ў Канаду часам называюць каштоўны вопыт талерантнасьці, годны ўзровень жыцьця. Прыбылыя ў краіну беларусы далёка не заўсёды далучаюцца да беларускіх арганізацый. Пётра Мурзёнак сьведчыць: “У Атаве жыве каля тысячы беларусаў, большасьць іх занятыя ў кампутарнай галіне. Да нас на імпрэзы прыходзіць каля 70. Гэта пераважна эміграцыя 1997—2000-х гадоў. 3 ранейшых толькі Івонка Сурвіла. Былі некалькі чалавек з эміграцыі пачатку 1990-х, якія тады прыехалі на стажыроўку й тут засталіся. Але яны зусім савецкія людзі. Яны не жылі ў незалежнай Беларусі. Для іх важныя бярозкі, Ала Пугачова... Яны да нас ня ходзяць, бо неразумеюць”11. Эміграцыя рэдка зьмяняе самасьвядомасьць, ідэнтычнасьць чалавека. Нават выехаўшы з палітычных матываў рускамоўны праграміст не ператворыцца ў імгненьне вока ў новай краіне ў беларускамоўнага актыўнага ўдзельніка грамады. Асобныя прыклады ёсьць, але яны, хутчэй, выключэньне. Як правіла, людзі прывозяць у эміграцыю ўвесь свой багаж каштоўнасных арыентацый. Праграмісты зь беларускага асяродку ў Атаве, прыкладам, трымаюцца разам яшчэ старымі менскімі сувязямі, наведваюць беларускія мерапрыемствы таму, што ў іх асяродзьдзі апынуліся некалькі тых самых нацыянальна сьвядомых “рухавікоў”, тых, хто яшчэ ў Беларусі цікавіўся беларушчынай. Адзін з удзельнікаў асяродку гаворыць: “Я выбйраю круг обіценйя, который мне нравйтся. Так как на эттш меропрнятйя ходят людй, обіценйем с которымй я дорожу, я там бывал. Еслй бы оно называлось не белорусское собранйе, а как-то подругому, я бы всёравно туда ходйл”12. У Таронта, дзе крыху іншы склад грамады, пунктам прыцягненьня традыцыйна была царква, а цяпер для новых эмігрантаў — найперш і найбольш гурт “Яваровыя людзі” (пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай) зь ягонай папулярызацыяй традыцыйнай беларускай культуры. 9 Інтэрв’ю з Уладзімерам Панчанкам. 10 Інтэрв’ю з Міхаілам Рыкавым. Атава, сакавік 2011 г. 11 Інтэрв’ю з Пётрам Мурзёнкам. 12 Інтэрв’ю з Уладзімерам Панчанкам. Палітычная матывацыя эміграцыі адгукаецца ў сьвяткаваньнях 25 Сакавіка й час ад часу дэманстрацыях пратэсту перад амбасадаю, аднак асноўны характар дзейнасьці беларускіх арганізацый у Канадзе ў першую чаргу культурніцкі. На сёньня можна канстатаваць, што ў беларускай дыяспары ў Канадзе цягам апошніх 20 гадоў мела месца поўная зьмена пакаленьняў, што і абумовіла цяперашнюю актыўнасьць грамадаў. Аднак гэтая зьмена адбылася не за кошт натуральнага працэсу замяшчэньня бацькоў дзецьмі (дзеці беларусаў папярэдняй (паваеннай) хвалі эміграцыі не прыйшлі ў нацыянальныя арганізацыі), а за кошт новай хвалі эміграцыі з ўжо сувэрэннай Беларусі. Прадстаўнікі гэтай хвалі маюць зусім іншы досьвед, іншыя характарыстыкі самасьвядомасьці, што ў вялікай ступені прадвызначае характар дзейнасьці сучасных беларускіх асяродкаў у Канадзе. 90-Я ЎГОДКІ ЯНКІ ЗАГІРУДНІКА Й ВІТАЎТА КІПЕЛЯ У 2016—2017 гг. у Беларусі і ў ЗША адзначаліся 90-я ўгодкі двух найболып аўтарытэтных беларускіх дзеячаў на Захадзе, доўгагадовых лідараў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва Янкі Запрудніка й Вітаўта Юпеля. Янка Запруднік. 2016 г. Вітаўт Кіпель. 2016 г. Да юбілею гісторыка, журналіста, грамадзкага дзеяча Янкі Запрудніка пабачыла сьвет заснаваная на ягоным эпісталярным архіве кніга Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча “Кантакты: Сіла прыцягненьня Бацькаўшчыны”. Прэзэнтацыя гэтага выданьня ў Менску ў чэрвені 2016 г. з удзелам юбіляра сабрала больш за сотню чалавек і стала вялікай культурнай падзеяй у жыцьці беларускай сталіцы й прыцягнула да сябе значную ўвагу СМІ. А непасрэдна да дня народзінаў Янкі Запрудніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры й мастацтва адчынілася выстава “Зь вераю, што сыйдуцца дарогі”. Яе аснову склалі дакумэнты з асабістага фонду юбіляра. Адмыслова адзначаліся ўгодкі Янкі Запрудніка і ў нью-джэрзійскім Саўт-Рывэры. Да 90-годзьдзя доўгагадовага дырэктара БІНіМу, дасьледчыка гісторыі беларускай эміграцыі Вітаўта Кіпеля ў 2017 г. пабачыла сьвет другое, значна пашыранае й дапоўненае выданьне ягонай працы “Беларусы ў ЗША”. Юбілей быў адзначаны ў Нью-Ёрку прэзэнтацыяй кнігі й адмысловай вечарынай, аў Беларусі — віртуальнай выставай на сайце БДАМЛМ, а таксама шэрагам публікацый інтэрв’ю зь дзеячам. Крыху пазьней, у часе 7-га зьезду беларусаў сьвету была арганізаваная вялікая выстава “Зора і Вітаўт” (да 90-х угодкаў беларускіх дзеячаў у ЗША Зоры і Вітаўта Кіпеляў) у галерэі “Ўнівэрсытэт культуры”, заснаваная на сямейным фондзе Кіпеляў, што захоўваецца ў БДАМЛМ. Выстава, у адкрыцьці якой удзельнічала дачка юбіляра Алеся Кіпель, стала значнай падзеяй і шырока асьвятлялася ў СМІ, у тым ліку па тэлебачаньні.