Мабыць, самым маштабным мерапрыемствам ЗБА стала сумешчанае сьвяткаваньне 35-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР і 5-годзьдзя існаваньня ЗБА. Цырымонія прайшла 12 красавіка 1953 гі пачалася ўскладаньнем вянка да сымбалічнай магілы Эвы Пэрон (у будынку фонду яе імя). Пасьля гэтага ва ўкраінскай праваслаўнай царкве прайшоў малебен за беларускі народ, а ў залі літоўскага клюбу, упрыгожаным выявай гербу “Пагоня” й партрэтам прэзыдэнта Хуана Пэрона, прайшоў урачысты сход. Кастусь Мерляк вітаў гасьцей і коратка апісаў гістарычныя падзеі, якія прывялі да абвяшчэньня Акту 25 сакавіка 1918 г., “за ажыцьцяўленьне ў жыцьцё якога й сёньня змагаецца беларускі народ”. Уладзімер Другавец апісаў 5-гадовую дзейнасьць антысавецкай беларускай арганізацыі ў Аргентыне, і прысутным раздалі асобнікі выдадзенай ЗБА кнігі на гішпанскай мове ‘'Bielorrusia у los bielorrusos еп la Republica Argentina” (“Беларусь i беларусы ў Рэспубліцы Аргентына”). Падчас вечарыны з прывітаньнямі выступілі запрошаныя прадстаўнікі розных этнічных групаў; адзін з прысутных аргентынцаў адзначыў, што “5-гадовая дзейнасьць ЗБА зьмяніла пагляды аргентынцаў адносна беларускае эміграцыі, паказала беларускі народ і яго імкненьні, а перадусім здабыла давер у афіцыйных колах ураду”2'. Нацыянальная канцэпцыя, выкладзеная ў “Bielorrusia у los bielorrusos еп la Republica Argentina”, адстойвала старажытнасьць беларускай дзяржаўнасьці, паказвала, як нацыянальнае адраджэньне на пачатку XX ст. прывяло да абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. Але затым усталявалася савецкая ўлада, і стварэньне БССР азначала акупацыю Беларусі “балыйавіцкай Расеяй”. У рэчышчы гэтай канцэпцыі ЗБА накіроўвала ў аргентынскія органы ўлады лісты й тэлеграмы з нагоды прасавецкай дзейнасьці Беларускага саюзу ў Аргентыне або неправамоцнасьці дэлегатаў БССР прадстаўляць Беларусь. Напрыклад, у кастрычніку 1952 г. у БуэнасАйрэсе праводзілася міжнародная канфэрэнцыя па тэлекамунікацыі, і ЗБА накіравала ў адрас міністэрства тэлекамунікацыі Аргентыны тэлеграму пратэсту супраць удзелу ў мерапрыемстве прадстаўніка ад БССР Аркадзьева. На думку ЗБА, прадстаўляць Беларусь магла толькі дэлегацыя ад БНР22. Для папулярызацыі ведаў пра Беларусь ЗБА выкарыстоўвала й перадачы на мясцовых радыёстанцыях. У 1954 г. напярэдадні сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі на станцыі “Эксцэльёр” ЗБА арганізавала радыёпраграму, прысьвечаную гэтай падзеі. Прагучаў рэлігійны гімн “Магутны Божа”, прайшла інфармацыя пра БНР і “акупацыйную палітыку расейскага балыйавізму”, пра дзейнасьць ЗБА. Таксама перадаваліся беларускія песьні з тлумачэньнем народнага фальклору. Гэтую праграму паўтарылі затым яшчэ дзьве радыёстанцыі. ЗБА, выкарыстоўваючы посьпех, у траўні 1954 г. папрасіла ў прадстаўніка Міністэрства ўнутраных спраў даць час для рэгулярных радыёперадачаў для “беларускай калёніі”. 21 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі... С. 78—79. 22 Bielorrusia у los bielorrusos en la Republica Argentina. Buenos Aires, 1953. S. 63. Праз тыдзень быў атрыманы станоўчы адказ на гэтую просьбу: на радыё “Эксцэльёр” для ЗБА адводзілася 30 хвілінаў на тыдзень. Закранаючы палітычную актыўнасьць ЗБА, варта адзначыць і арганізацыйнае адзінства паваенных беларусаў: у Заходняй Эўропе, а затым і ў ЗША, Канадзе беларусы падзяліліся на прыхільнікаў БНР і БЦР (Беларускай Цэнтральнай Рады, створанай падчас нямецкай акупацыі Беларусі). У “Рэспубліцы Срэбра” расколу не адбылося: ЗБА лічылася прадстаўніцтвам БНР, хоць у канцы 1950 г. у Аргентыну прыяжджаў Радаслаў Астроўскі, першы прэзыдэнт БЦР і галоўны ідэоляг бэцээраўскай галіны беларускай эміграцыі. Аднак Радаслаў Астроўскі жыў у Аргентыне “інкогніта” зь сям’ёй сваёй дачкі, якая была замужам за доктарам Мікалаем Мінкевічам. Прадстаўніком БЦР у Аргентыне быў Мінкевіч, але ягоная актыўнасьць была мізэрная, да таго ж ён стаў працаваць у аргентынскай правінцыі, удалечыні ад Буэнас-Айрэсу, эпіцэнтры беларускага грамадзкага жыцьця ў краіне. ЗБА заўсёды салідарызавалася з рашэньнямі органаў БНР: напрыклад, па просьбе апошніх у 1950 г. была высланая ў Канаду рэзалюцыя-пратэст у адказ на заяву генэрала Андэрса пра тое, што Польшчы павінны належаць заходнебеларускія землі23. Такім чынам, паваенныя ўцекачы-беларусы ў Аргентыне былі малалікія й знаходзіліся ў канфрантацыі з прасавецкімі эмігрантамі. Тым ня менш было створанае антысавецкае таварыства ЗБА, якое займала актыўную палітычную пазыцыю. Дзякуючы арганізатарскім здольнасьцям, у першую чаргу Кастуся Мерляка, паваенныя беларусы наладзілі цесныя сувязі з аргентынскай адміністрацыяй і прапагандавалі свой нацыянальны погляд на падзеі, зьвязаныя зь Беларусьсю й дзейнасьцю беларускіх арганізацый у Аргентыне. Паваенныя ўцекачы лічылі сябе беларусамі, а сваю радзіму Беларусь разглядалі як дзяржаву, акупаваную “расейска-бальшавіцкім рэжымам”. Штогод ЗБА ладзіла мерапрыемствы, якія выконвалі як палітычную, так і культурна-рэкрэацыйную функцыю. Заслугай ЗБА зьяўляецца распаўсюджваньне ў Аргентыне зьвестак пра Беларусь і азнаямленьне аргентынцаў са сваёй антыкамуністычнай пазыцыяй. На жаль для ЗБА, у сярэдзіне 1950-х гг. з Аргентыны ў ЗША пераехала большасьць актыўных паваенных эмігрантаў (Кастусь Мерляк, Уладзімер Другавец і іншыя). Пасьля гэтага яшчэ каля дзесяці гадоў Ф. Фамін і Мікалай Ланкевіч рэпрэзэнтавалі паваенных беларусаў, але ЗБА ліквідавала сваю канцылярыю, і яе дзейнасьць паступова спынілася. 23 Рэзалюцыя ЗБА ад 26.11.1950 // Library and Archives Canada. Mikola Silvanovich Fonds. MG31-H90. Vol. 3. F. 28. Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі Алена Ізергіна Менск УПЛЫЎ ЗЬМЕНАЎ ДЗЯРЖАЎНЫХ МЕЖАЎ НА ФАРМАВАНЬНЕ БЕЛАРУСКАЙ ЭТНІЧНАЙ СУПОЛЬНАСЫДІ Ў ЛІТВЕ (XX — пач. XXI ст.) Адной з найважнейшых задачаў сучаснасьці, на думку шэрагу навукоўцаў, зьяўляецца вывучэньне малых этнічных групаў, што абумоўлена зьменай ролі апошніх у жыцьці нацыянальнай радзімы й прымаючай краіны пад уплывам розных фактараў — як лякальнага, гэтак і агульнасусьветнага значэньня. Адэкватнае ўяўленьне пра рэаліі сацыякультурнага разьвіцьця дыяспары за межамі мэтраполіі, дазваляе вырашаць досыць шырокае кола пытаньняў, цесна зьвязаных з этнічным кантэкстам. Дыяспары фармуюцца ў залежнасьці ад навакольных умоваў, сярод якіх вызначальнымі зьяўляюцца сацыяльнаэканамічныя й этнапалітычныя. Вынік трансфармацыйных працэсаў у кожным выпадку можа быць індывідуальным, таму дасьледаваньні канкрэтных умоваў і спэцыфікі фармаваньня этнічных групаў дастаткова значныя. У кірунку дасьледаваньня ўзаемаадносінаў паміж краінай-зыходу, краінай пасяленьня й дыяспарай дасьледчыкамі высоўваюцца розныя падыходы, у якіх робяцца спробы растлумачыць фэномэн сучасных дыяспараў, прычыны іх узьнікненьня. Традыцыйна пад дыяспарай разумеюць частку народу (этнічнай супольнасьці), якая пражывае па-за краінай свайго паходжаньня, мае агульныя этнічныя карані й духоўныя каштоўнасьці. Для дыяспары характэрна ўсьведамленьне сябе часткай народу, які жыве ў іншай дзяржаве, наяўнасьць ўласнай стратэгіі ўзаемаадносінаў зь дзяржавай пражываньня й гістарычнай радзімай1. Роджэрс Брубэкер (прафесар-сацыёляг з ЗША) вылучае адмысловую падгрупу дыяспараў — “дыяспары катаклізму”, якія 1 Коваль, Вольга. Кантакты беларускай і ўкраінскай дыяспар міжваеннага перыяду [Электронны рэсурс]. Гл.: https ://docviewer.yandex. by/?url = ya-serp%3A%2F%2Fpdf.kamunikat.org%2Fi3i78-io. pdf&lang=be&c=556o6669feb7. склаліся ў сувязі з дэзінтэграцыяй і распадам буйных дзяржаўных утварэньняў і са зьменай палітычных межаў. Дыяспары катаклізму ў адрозьненьне ад гістарычных і працоўных дыяспараў узьнікаюць імгненна ў выніку рэзкай зьмены палітычнага ладу, насуперак жаданьням людзей2. У сваёй працы «Дыяспары катаклізму” ў Цэнтральнай іЎсходняй Эўропе і іх адносіны з радзімамі» Роджэрс Брубэкер сьцьвярджае, што “дыяспару катаклізму” неабходна ахарактарызаваць як постполінацыянальную, якая ўзьнікае ў выніку дэзінтэграцыі вялікіх поліэтнічных палітычных утварэньняў — распаду Расейскай, Габсбурскай імпэрый пасьля Першай сусьветнай вайны, Савецкага Саюзу, Югаславіі й Чэхаславаччыны па завяршэньні халоднай вайны3. Гэта грандыёзная рэарганізацыя палітычнай прасторы паводле нацыянальнай прыкметы ўвасабляла ідэю нацыі-дзяржавы, калі межы нацыі й дзяржавы павінны супадаць. Навуковец разглядае сыстэму “дыяспара —радзіма — прымаючая краіна”й высоўвае ідэю, што “нацыяналізацыя” раней поліэтнічнай палітычнай прасторы стварае тры ўзаемазьвязаныя тыпы нацыяналізму. Першы тып — “нацыяналізуючы” нацыяналізм новых незалежных дзяржаваў (альбо дзяржаваў са зьмененымі межамі). Ён мае на ўвазе палітыку, якая праводзіцца ў імя “тытульнай” нацыі альбо “галоўнай” нацыі. Тытульная нацыя ўспрымаецца як законная “ўладальніца” дзяржавы, а сама дзяржава разумеецца як дзяржава гэтай нацыі й для гэтай нацыі. Аднак, нягледзячы на валоданьне “ўласнай” краінай, апошняя лічыць свае пазыцыі слабымі й таму стварае “баявыя парадкі”, лічачы дадзеную сытуацыю вынікам дыскрымінацыйнай палітыкі ў адносінах да сябе, якая праводзілася да атрыманьня незалежнасьці. Гэтая ўяўная дыскрымінацыя зьяўляецца апраўданьнем “кампэнсацыйнай” стратэгіі выкарыстаньня ўсёй улады дзяржавы дзеля мэтаў “галоўнай” нацыі4. Другі тып — нацыяналізм радзімы — арыентаваны на грамадзянаў іншых краінаў, якія ўспрымаюцца ўякасьці этнакультурна роднасных. “Радзіма” лічыць сваім правам і абавязкам сачыць за тым, як жывуць “супляменьнікі” ў іншых краінах, аказваць ім рознага кшталту дапамогу, падтрымліваць іх палітычную актыўнасьць, іх арганізацыі й інш. У цэлым — абараняць правы й інтарэсы “сваіх”. Падобныя 2 Попков, Вячеслав. Феномен этннческнх днаспор. Москва: ЯС РАН, 2003. -337 с. 3 Брубекер, Роджерс. “Днаспоры катаклнзма” в Центральной н Восточной Европе н нх отношенне с родннамн // Днаспоры: Незавнснмый научный журнал. Москва, 2000. № 3. 4 Брубекер, Роджерс. “Днаспоры катаклнзма”... прэтэнзіі выклікаюць найбольшы рэзананс, калі “сваім” пагражае нацыяналізуючая палітыка дзяржавы, у якой яны пражываюць. Такім чынам, нацыяналізм радзімы нараджаецца ў прамой апазыцыі і ў дынамічным узаемадзеяньні з нацыяналізмам нацыяналізуючай дзяржавы. Нацыяналізуючы нацыяналізм і нацыяналізм радзімы не зьяўляюцца ўзаемавыключальнымі зьявамі5.