Пытаньне пра нацыяналізм радзімы ў міжваенны час мае свае адметнасьці. Неабходна вызначыць, якая зь дзяржаў на этнічна беларускіх тэрыторыях мае правы мэтраполіі. У тэрытарыяльным вызначэньні перавагу мае БССР, але яе палітычны лад і дзейнасьць не адпавядаюць статусу: кантроль з боку СССР за беларускім жыцьцём і праявамі беларускасьці ў БССР, рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі. Калі разглядаць узаемаадносіны паміж беларусамі Заходняй Беларусі й БССР, то тут пытаньне дапамогі “радзімы” мела палітычны й ідэалягічны характар. На тэрыторыі Літвы беларусы жылі адасоблена, размова ідзе толькі пра ўзаемадзеяньне паміж беларусамі Літвы й беларускімі суполкамі сьвету. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны спыніла сваё існаваньне П Рэч Паспалітая, Заходняя Беларусь была далучаная да БССР. Беларуская мяжа перамясьцілася на захад, але ў склад БССР не былі ўключаныя этнічна беларускія тэрыторыі: паводле Дамовы аб перадачы Літоўскай рэспубліцы гораду Вільні й Віленскай вобласьці й аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой ад іо кастрычніка 1939 г. частка паўднёва-ўсходняй Літвы й Вільня былі перададзеныя Літве. Падчас уваходжаньня Вільні ў склад Польшчы ў 1922—1939 гг. літоўскае насельніцтва зьменшылася тут да 0,5 %. Таму пасьля перадачы Віленскага краю Літве яе ўрад пачаў палітыку засяленьня Вільні й іншых гарадоў літоўцамі, асабліва ў выніку рэпрэсій савецкай улады ў дачыненьні да беларускай інтэлігенцыі ў самой Вільні ў верасьні — кастрычніку 1939 г. Літоўцы засялялі Вільню й іншыя гарады й мястэчкі краю таксама пасьля ліквідацыі гітлераўскімі й літоўскімі паліцэйскімі карнымі падразьдзяленьнямі габрэяў. Такая ж палітыка засяленьня праводзілася й пасьля 1945 г. савецкім урадам Літвы26. Так, паводле ўспамінаў Міраславы Русак, «...як прыйшлі саветы пачаліся рэпрэсіі. Немцы не забаранялі нічога беларускага: працавала Віленская гімназія, якая была адкрыта ў 1919 г. Апошні выпуск гімназіі — вясна 1944 г., а там прыйшла савецкая ўлада з вызваленнем Вільні ад немцаў. Забаранялі беларускае. Нашы асвабадзіцелі “асвабадзілі” ад усяго беларускага: гімназіі, касцёла, царквы, музею, друку... Наша інтэлігенцыя была абвешчана “нацыяналістамі”. Змагацца за беларускасць сталася небяспечна — гэта было ўсё роўна, што падпісаць сабе прыгавор. Пачаліся арышты, бацьку [Станіслава Станкевіча. — Аўт.] пасадзілі. 3 саветамі прыйшло новае жыццё»27. Вільня стала сталіцай Літоўскай дзяржавы, тут канцэнтраваліся адміністрацыйныя ўстановы. У савецкі пэрыяд нязначная колькасьць беларусаў перасялалася ў Вільню й іншыя гарады Літвы па вярбоўцы на новабудоўлі й г. д., асабліва з памежных раёнаў Беларусі. Так, паводле ўспамінаў Валдаса Банайціса, “у савецкі час у Нова Вільні пачалі будаваць заводы, а хто на іх рабіў?.. прыяжджалі беларусы — на заводзе грошы можна было зарабіць. Вучыцца спэцыяльна ня нада: на месцы месяц, другі павучаць і рабі. I ім было да беларускай культуры? He, гэта ўчарашнія людзі, якія працавалі на зямлі. Яны прыяжджалі з мэтай зарабляць грошы, а не займацца культурай”28. Ехалі працаваць і ў калгасы Літвы. Справа ў тым, што селянін у Літве меў зямельны надзел большы, чым селянін у БССР. Таму частка беларусаў пасьля вайны пераехала жыць у Літву29. Яшчэ адзін кірунак міграцыі беларускага насельніцтва ў Літву — адукацыйны: беларусы пераяжджалі ў Вільню дзеля атрыманьня адукацыі. Так, са словаў інфарманткі Леакадзіі Мілаш, яна прыехала навучацца ў Віленскі ўнівэрсытэт і засталася жыць у Вільні30. Такім чынам, беларуская этнічная група ў савецкі час у Літве складалася пераважна з карэннага насельніцтва былога Віленскага ваяводзтва. 26 Грыцкевіч, Анатоль. Беларусы ў Літве [Электронны рэсурс]. Гл.: http:// kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/filamaty/o9/o5.htm. 27 Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (далей — АІМЭФ). Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. 28 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. 29 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. 30 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. Зьмена дзяржаўнай мяжы ў сьвядомасьці жыхара былога Віленскага ваяводзтва мела сваё адлюстраваньне й разуменьне. Мяжа, якая падзяліла Беларусь на Заходнюю і Ўсходнюю ў 1921 г., стала вызначальным фактарам ўспрыманьня беларуса ўсходняй часткі. Вось што згадвала Людвіка Кардзіс: “Я нарадзілася 46 кіламетраў ад Вільніў Астраўцы. У нас у сям’і гаварылі па-беларуску. Вільня ніколі не была для мяне чужым горадам, яна была ў крыві. Мінск — у нас казалі, што там жывуць рускія. Для нас Вільня была родным горадам: людзі ехалі на працу, вучыцца. Гэта было натуральным, што я вось прыехала ў Вільню й засталася”31. Прыток беларусаў прывёў да павелічэньня колькасьці беларускай этнічнай групы. Так, паводле зьвестак усесаюзных перапісаў насельніцтва, у 1959 г. у Літоўскай СССР жыло 30 тысячаў беларусаў, у 1979 — 58 тысячаў32. Аднак павелічэньне колькасьці беларускага насельніцтва ў Літоўскай СССР не прывяло да ажыўленьня беларускага нацыянальнага жыцьця ў рэспубліцы. Прычынаў таго некалькі. Па-першае, тэрыторыі Літоўскай дзяржавы й Заходняй Беларусі з пачаткам Другой сусьветнай вайны ўвайшлі ў адзіную дзяржаву — СССР. Адна з галоўных мэтаў унутранай палітыкі гэтай дзяржавы было фармаваньне адзінай савецкай нацыі. Па-другое, працавалі мэханізмы ўплыву на насельніцтва праз сыстэму ўнутранай бясьпекі. Па-трэцяе, варта згадаць вялікую колькасьць рэпрэсаванай з прыходам савецкай улады беларускай інтэлігенцыі. Вышэй разгледжаны пэрыяд (1945—1985 гг.) характарызуецца нацыяналізмам радзімы, у якасьці якой выступае СССР. Паміж саюзнымі рэспублікамі — Літоўскай ССР і Беларускай ССР — існавалі эканамічныя, культурныя сувязі, але па-за ўвагай засталіся нацыянальныя працэсы, становішча этнічных меншасьцяў. Новая хваля этнічнай мабілізацыі беларусаў у Літве — другая палова 1980-х — зьвязаная з палітыкай перабудовы. У БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, пачалі заўважацца пэўныя прыкметы лібэралізацыі й дэструкцыі савецкага грамадзтва. Сталі ўзьнікаць першыя беларускія культурна-асьветныя арганізіцыі. У 1988 г. у Вільні быў арганізаваны клюб аматараў беларускай народнай творчасьці “Сябрына”33, Таварыства беларускай культуры34. Са спыненьнем існаваньня Савецкага Саюзу мяжа паміж дзьвюма незалежнымі краінамі стала важным аспэктам у жыцьці 31 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. 32 Ціхаміраў, Аляксандр. 3 гісторыі беларускай дыяспары ў Літве. 33 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. 34 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. беларусаў у Літве. У савецкі час мяжа існавала, але не было патрэбы вырашаць дакумэнтавыя пытаньні, каб выехаць у Літву. 3 атрыманьнем незалежнасьці адміністрацыйная мяжа паміж былымі савецкімі рэспублікамі ператварылася ў паўнавартасную мяжу паміж незалежнымі дзяржавамі. На самаадчуваньне суродзічаў, іх зносіны з бацькаўшчынай стаўуплываць візавы рэжым паміж Літвой і Беларусьсю, уведзены з сакавіка 1994 г. 3 улікам наяўнасьці ў Літве этнічных беларусаў для пэўных іх катэгорый былі зробленыя выключэньні, прадстаўленыя ільготы. 3 1994 г. дзейнічае спрошчаны парадак (па пропусках) перасячэньня дзяржаўнай мяжы жыхарамі памежных тэрыторый, але ў той самы час існуюць і нявырашаныя пытаньні35. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Літвы й Беларусі, распаду СССР, становішча беларускай дыяспары ў Літве істотна зьмянілася. Пачаўся працэс вяртаньня беларусаў на бацькаўшчыну, але разам з тым не перапыніўся й выезд іх у Літву. У 1992—1999 гг. у Беларусь прыехала болып за 13,4 тысячы чалавек, а выбыла ў Літву больш за 3 тысячы беларусаў. У 1989 г., паводле зьвестак перапісу, у Літве жыло 63 тысячы беларусаў. За 12 гадоў колькасьць беларусаў зьменшылася: паводле зьвестак Літоўскага статыстычнага дэпартамэнту, на тэрыторыі Літоўскай дзяржавы ў 2001 г. жыло 42 866 беларусаў36. Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Літвы большасьць беларусаў, якія стала жывуць у гэтай дзяржаве, прынялі яе грамадзянства, a пэўная колькасьць атрымала грамадзянства беларускае. Істотна іншы маштаб набыў у гэты час “нацыяналізм” дыяспары — гуртаваньне суродзічаў, выяўленьне й рэалізацыя іх нацыянальных памкненьняў. Беларуская грамада выразна заявіла ўладам і грамадзкасьці пра свае нацыянальныя патрэбы, неабходнасьць адраджэньня культурнай і гістарычнай спадчыны беларусаў на Віленшчыне: у Вільні з 1993 г. дзейнічае Беларуская гімназія імя Францыска Скарыны, Таварыства беларускай мовы. На факультэце славістыкі Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту — катэдра беларускай мовы, літаратуры й этнакультуры. 3 1991 г. беларускія мастакі ў Вільні ўдзельнічаюць у выставах Аб’яднаньня беларускіх мастакоў краінаў Балтыі “Маю гонар”. 3 1997 г. выдаецца газэта “Рунь”37. У 2001 г. была зарэгістраваная 35 Ціхаміраў, Аляксандр. 3 гісторыі беларускай дыяспары ў Літве [Электронны рэсурс]. Гл.: http://www.portalus.ru/modules/belarus/rus_readme.php?subaction=showfull&id=H42i76623&archive=&start_&ucat=&. 36 Статнстнка Лнтвы. Лнтовскнй Департамент статнстнкн [Электронный ресурс]. Гл.: http://www.stat.gov.lt/uploads/docs/2oo2_11_o7.pdf. 37 АІМЭФ. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 226. грамадзкая арганізацыя “Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча” — прадаўжальніца традыцый былога Віленскага беларускага музэю38. На сучасным этапе важнае значэньне мае заканадаўчая база кожнай з краінаў — Літвы й Беларусі. У 1989 г. Вярхоўны Савет Літоўскай рэспублікі прыняў Закон аб нацыянальных меншасьцях, дапоўнены ў 1991, 2014 гг.39. Ад 2000 г. працуе ратыфікаваная Сеймам Літоўскай дзяржавы Рамачная канвэнцыя Савету Эўропы аб абароне правоў нацыянальных меншасьцяў40. У Беларускай дзяржаве правы суайчыньнікаў замежжа былі замацаваныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.05.1993 № 354 «Об одобреніш Государственной программы “Белорусы в мйре” й мерах no ее выполненйю»41. У 2014 г. быў зацьверджаны Закон аб беларусах замежжа42. Паміж Літвой і Рэспублікай Беларусь падпісаны шэраг пагадненьняў, якія сьцьвярджаюць этнічную, культурную й моўную самабытнасьць нацыянальных супольнасьцяў, іх права свабодна выяўляць гэтую самабытнасьць без якой-небудзь дыскрымінацыі й ва ўмовах поўнай роўнасьці перад законам. Так, у кастрычніку 1991 г. была падпісаная Дэклярацыі аб прынцыпах добрасуседзкіх адносінаў зь Літоўскай Рэспублікай, Дагавор аб добрасуседзтве й супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай (падпісаны 6 лютага 1995 г.). Дзяржавы ўзялі на сябе абавязак устрымлівацца ад дзеяньняў, якія могуць выклікаць прымусовую асыміляцыю. Беларусь і Літва падпісалі міжурадавыя пагадненьні аб абароне правоў беларускіх грамадзянаў у Літве й літоўскіх — у Беларусі (1997)-