36 Пагоня. 1946. № 2. С. 11. бярозкі, а тая была ўся чорная. Калі Лявон узяў сякеру і сьсек дрэва, то аказалася, што ўсярэдзіне яно гнілое. “Татачка, а чаму паміж людзей я не знайшла, каму пажаліцца?’^7 — спытала яна бацьку. Але ён ня змог ёй адказаць. У іншай гісторыі “Страшная музыкава песьня” ўжо Максім Гарэцкі дасьледуе важны для беларускай літаратуры й культуры матыў, кажа пра вялікую сілу й моц, уласьцівую беларускай народнай музыцы, а таксама пра ролю мастака, чыя задача палягае ў тым, каб перадаць гэтую моц слухачу. Галоўны герой апавяданьня, Арцём Скамарох, быў вымушаны зайграць на пахаваньні каханкі маладога паніча, якую той атруціў. На працягу ўсёй ночы ён іграў на скрыпцы поўныя смутку, горычы й жалю мэлёдыі. У іх можна было адчуць поўнае пакутаў жыцьцё музыкі, а таксама гаротны лёс беларускага народу. Паніч ня вытрымаў гэтае музыкі й скончыў жыцьцё самагубствам. У апавяданьні “Лірныя сьпевы”, апублікаваным у трэцім нумары “Пагоні”, Гарэцкі ўздымае праблему чалавека й радзімы, а таксама чалавека й гістарычнай спадчыны. Ён апісвае гісторыю сям’і князёў Саламярэцкіх. Пасьля сьмерці апошняга князя Мсьціслава ягоная дачка Ганна засталася адна. Цяпер ад яе залежыць будучы лёс маёмасьці і ўсёй зямлі — захаваць незалежнасьць або ўступіць у саюз з польскім панам Уладзіславам Ваябойскім. Ганна выбірае другі шлях. Як толькі прымае гэтае рашэньне, яна пакараная, а ўсё княства заваявана Княствам Маскоўскім. Пытаньне аб сувязі чалавека з радзімай уздымае таксама Алесь Салавей ў апавяданьні “Белы сьнег”. Ягоны герой, салдат, пасьля некалькіх гадоў адсутнасьці вяртаецца на радзіму, дадому. Нягледзячы на тое што цяжка паранены, хворы, ён хоча як мага хутчэй убачыць сваю сям’ю, зь якой на працягу доўгага часу ня меў ніякага кантакту. Ён асьцерагаецца, што ўсе паверылі ў ягоную сьмерць: “Усё-ж ён не загінуў, ён жыве. Ён ніколі не забываўся на блізкую сэрцу зямлю, на родных сваіх і дарагіх. Ен разам зь імі жыў у мроях і ў мроях імкнуўся да іх...”38. На працягу некалькіх дзён падае сьнег, засыпаючы дарогу. Дамы, куды салдат мог бы зайсьці й папрасіцца на ноч, засталіся ззаду, а наперадзе — нічога, акрамя засыпанай сьнегам дарогі, бярозаў і палёў. “Цяжка рухацца гэтым шляхам, ісьці наперад. Цьвёрды тор засыпаны глыбокім сьнегам. Ногі западаюць у глыб, топнуць у ёй. Нельга ступаць. Здаецца, не наперад рухаешся, а назад. Цяжка, але трэба ісьці”39, — спрабуе пераканаць сябе герой. Аднак ён стаміўся, 37 Пагоня. 1946. № 2. С. 12. 38 Пагоня. 1946. № 4. С. 28. 39 Пагоня. 1946. № 4. С. 28. яму пачынае мроіцца кароткі адпачынак: “Хацелася б легчы ў пуховую пасьцелю, адпачыць. Няшмат — адну толькі часінку”40. Да дому засталося толькі некалькі кілямэтраў, і трэба пасьпець, прайсьці гэты кавалак дарогі як мага хутчэй. Аднак настае змрок, мучае кашаль, смага... Герой некалькі разоў падае, але ўздымаецца й зьбірае свае сілы й зноў адпраўляецца ў шлях. Нарэшце ён ужо ня ў стане ісьці, ляжыць і думае: “Цяпер зусім добра. Цёпла, як у хаце. Ня страшна, што мароз. Няхйй сабе... Затое цёпла і добра”41. Раптам ён адчуў сябе дрэнна: яго пачаў душыць кашаль, ён страціў прытомнасьць, а з горла палілася тонкая бруя крыві. Прыйшла сьмерць, якая назаўсёды зьвязала героя са сьнегам. У выніку аўтару ўдалося стварыць трагічны вобраз рэальнасьці вайны: вяртаньне на радзіму, дадому не заўсёды лёгкае й простае. Уладзімер Дудзіцкі, у сваю чаргу, падняў вельмі важнае для тагачасных беларускіх сялянаў пытаньне аб калектывізацыі. Трывога й перажываньні, выкліканыя калектывізацыяй, былі паказаныя аўтарам ва ўрыўках раману “Голас крыві”. Яны паказваюць яскравы вобраз беларускага селяніна — прывязанага да зямлі, працавітага, чулага да сьвету, адказнага за спадчыну сваіх бацькоў, такога, каму неабходны кантакт з прыродай, схільнага да рэфлексіі, але безабароннага перад несправядлівасьцю, няздольнага супраціўляцца й абараняць праўду. Гісторыя адбываецца ў вёсцы Пяшчанкі ў 1930-я гг. Галоўны герой, Палікар Ярашэвіч, жыве са сваёй жонкай Тэкляй і двума сынамі — Віктарам і Алесем. Калісьці ён сваімі ўласнымі вачыма бачыў жорсткія паводзіны прадстаўнікоў улады ў адносінах да некалькіх сем’яў у суседняй вёсцы, бачыў, як забіралі жывёлу, а жанчыны плакалі, крычалі гучна й рвалі на сабе валасы. Ня будучы ў стане забыць тыя думкі, герой вяртаецца да падзеі. Але ў той жа час ён баіцца, што ўсё можа адбыцца зноў, і тады ахвярай будзе ён і ўся ягоная сям’я. Супярэчлівыя пачуцьці трывожаць Палікарпа: ён баіцца разбурэньня дому й гаспадаркі, якія ён атрымаў ад бацькі, але разумее, што няздольны супрацьстаяць сіле й агрэсіі ўлады. “А няхай ідзе, як ідзецца, калі ўжо гэтак суджана”42, — спрабуе пераканаць сябе герой. Палікарп Ярашэвіч шукае суцяшэньня ў кантакце з прыродай — глядзіць на зьмены, якія адбываюцца ў ёй, захапляецца сьпевамі птушак. Празь некаторы час, аднак, яго спасьцігае страх перад мясцовай пушчай, якая “выглядала як вялічэзная чорная пляма”. Ён згадвае словы свайго дзеда пра “вятры сьмерці”, якія ў ранейшыя 40 Пагоня. 1946. № 4. С. 29. 41 Пагоня. 1946. № 4. С. 30. 42 Пагоня. 1946. № 4. С. 26. часы выходзілі з пушчы й крыўдзілі людзей. Яму здаецца, што пушча “от-от разгайдаецца, разбракне і папаўзе, прыцісьне да зямлі саламяныя стрэхі будынкаў”™. Тады адзіным ратункам для Палікарпа становіцца праца. Ён бярэ сваю касу й пачынае працаваць. Ён адчувае радасьць, што цягам многіх гадоў быў зьвязаны зь зямлёй: “I які шчасьлівы той чалавек, якому доля наканавала таптаць бацькавы сьцежкі-дарожкі... якога не адарвала яна ад зямлі і ня кінула ў вір нафарбаванага, блуднага жыцьця...”44. Але кожны раз, калі Палікарп бачыць набліжэньне машыны й пыл, што ўздымаецца па дарозе, пачынае вельмі хвалявацца. “Вось так і жыве чалавек... жыве і ня ведае, што яго чакае заўтра... Ня ведае і ня знае. Можа і сьмерць, і можа яна зусім блізка?”45 — думае герой. Лёс мастака на фоне ваенных падзей прадстаўлены Алесем Салаўём у апавяданьні “Чужы”, апублікаваным пад псэўданімам TaMapa Залеская. Галоўны герой — Сьцяпан Кажура, вядомы мастак. Ён чалавек “просты і разумны”, звычайна “поўны энергіі і запалу, у кампаніі вясёлых і тых, што любяць жыцьцё”. Зь дзяцінства ён трымаўся простага, але, як аказалася, вельмі добрага прынцыпу: заўсёды мець пляны на будучыню і любой цаной іх рэалізоўваць. Дзякуючы гэтаму Сьцяпан шмат дасягнуў, стаў вельмі вядомым. Аднак асабістае жыцьцё ня складвалася. Калі ён ажаніўся першы раз, ягоная жонка памерла праз два гады. Праз гэта ён цягам году быў у дэпрэсіі, ня мог ствараць. Урэшце мастак ажаніўся другі раз і ў новым шлюбе займеў двое дзяцей. Зноў ён пачаў маляваць карціны й атрымліваць асалоду ад жыцьця. Цяпер, аднак, перашкодзіла яму вайна: ён быў вывезены ў Нямеччыну на цяжкую фізычную працу. Калі даведаўся, што падчас абстрэлу загінула ўся ягоная сям’я, зноў дэпрэсія апанавала яго. Сьцяпан Кажура ня мог працаваць, ня меў сілаў, каб зноў нешта маляваць. Ён праводзіў час у адзіноце ў парку, дзе ў цішыні дрэў спрабаваў дасягнуць гармоніі з самім сабой. Аднойчы ягоную ўвагу прыцягнула жанчына, якая шпацыравала з каляскай, ён пачаў уважліва сачыць за ёй, назіраючы за яе рухамі, як яна займаецца дзіцём. Пасьля некалькіх такіх сустрэчаў мастак адчуў, як “усё больш і больш б’ецца яго сэрца, душа становіцца сьвятплей і ярчэй”46. Ён страчвае нават сон. У адну бяссонную ноч дастае мальбэрт і пачынае маляваць, і ўжо на наступны дзень малюнак з жанчынай, што схілілася над дзіцячай каляскай, гатовы. Мастак захапляецца сваёй працай, ён 43 Пагоня. 1946. № 4. С. 26. 44 Пагоня. 1946. № 4. С. 27. 45 Пагоня. 1946. № 4. С. 27. 46 Пагоня. 1946. № 3. С. 22 разумее, што павольна прачынаецца ў ім той Сьцяпан, якім ён быў да вайны, на сваёй радзіме. Зноў ён захацеў жыць і працаваць. Як будзе складацца лёс героя ў будучыні — аўтар не адказвае. Пад тэкстам рэдакцыя разьмясціла жартоўную заўвагу: “На гэтым перарываецца прысланае ў рэдакцыю апавяданьне. Відаць, паважаная аўтарка ня ўклала праз памылку ў купэрт апошніх балонак твору. Навязаць лучнасьць з аўтаркай нам не ўдалося”47. У апавяданьні Вольгі Таполі “Маці” (1943—1944) апісаныя адносіны паміж маці, 48-гадовай настаўніцай, і яе дачкой Валянцінай. Нейкі час маці сур’ёзна хворая, і ўсё паказвае на тое, што ў любы момант яна можа памерці. Дачка разумее гэта, менавіта таму яна заўсёды ля маці, гатовая выканаць кожнае яе жаданьне. Абедзьве заўсёды жылі ў гармоніі й згодзе. Маці, жанчына з “крышталёва чыстым сэрцам”, была на працягу многіх гадоў сяброўкай для сваёй дачкі. Яна клапацілася пра яе, баючыся, што тая “занадта сумленная й пяшчотная”, з сэрцам “занадта мяккім і адчувальным”. Маці распавядала дачцэ казкі, якія чула ад сваёй маці. Валянціна ня толькі іх запісвала, але, будучы чулай асобай, складала й свае ўласныя. I вось надыходзіць момант, калі маці памірае. Валянціна губляе прытомнасьць і ўсё, што адбываецца пасьля — як маці ляжала ў труне, як зь ёй разьвітвалася, як яе хавалі, — памятае цьмяна. Толькі тады, калі застаецца сама, яна зноў прытомнее й жыве нейкі час успамінамі. Яна ўспамінае сваю маці, а таксама памерлых раней брата й сястру. Цяжка справіцца з адзінотай, Валянціна разумее, што яе сэрца “мусіць любіць, толькі любіць, ахвяроўваць сабой дзеля блізкіх, дарагіх, аддаваць дзеля іх ўсё, жыць дзеля іх...”48. Яна вяртаецца да напісаньня казак, але неўзабаве кідае гэтую справу, таму што разумее, што ўсё марна. Калі побач няма блізкага чалавека, нішто ня вартае намаганьняў — да такой высновы прыходзіць Валянціна. Трэцім вельмі важным элемэнтам зьместу часопісу “Пагоня” ёсьць публіцыстыка. Тут публікаваліся працы Аляксея Грыцука: у другім нумары — “Усяслаў Чарадзей”, у трэцім — “Да пытаньня аб Крэўскай вуніі”, у чацьвертым — “Беларусь і польска-швэдзкая вайна: 1655— 1660”. У трэцім і чацьвертым нумарах надрукаваныя два артыкулы Юркі Віцьбіча — ‘‘Там, дзе шуміць незабытнае Пола” і “Б’е з-пад муру сьвятая крыніца”. Таксама быў апублікаваны артыкул Уладзімера Глыбіннага “Залаты век”. Алесь Грыцук апісвае разьвіцьцё Полацкага княства, нагадвае пра ролю Ўсяслава Чарадзея, тлумачыць важнасьць Крэўскай уніі для гісторыі Вялікага Княства Літоўскага й літоўска-польскіх стасункаў,