Таксама дыяспарная мова адрозьніваецца ад мовы новапрыбылых пэўным лякальным лексычным пластом, створаным на Захадзе (напрыклад, слова-дыяспарызм “сьвецень”, тады як у самой Беларусі кажуць хутчэй “флюарэсцэнцыя”, “хварэц”, “хварыца” ў дыяспары — “пацыент”, “пацыентка” ў Беларусі й пад.). Часьцяком ужываныя ў дыяспары словы цалкам адсутнічаюць у беларускай рэчаіснасьці (напрыклад, такія дыяспарызмы, як “субожня”, “галавар”, “галаварка”, “круцігалоў”, “аўтаналад” і г. д.). Іншым важным адрозьненьнем дыяспарнай мовы ад мовы (новай) эміграцыі зьяўляецца сымбалічнае вымярэньне: так, у дыяспары мова — гэта сымбаль, цэмэнт ідэнтычнасьці7, тады як для новапрыбылых мова не (заўсёды) выконвае такую функцыю. Такім парадкам, дыяспарная мова — гэта сукупнасьць як сацыяльных, так і моўных уласьцівасьцяў: гэта заўсёды мова мяншыні, мова ва ўмовах дзьвюх-, а можа й шматмоўя, а таксама мова, адарваная ад мэтраполіі. Што да моўных якасьцяў, якія натуральна вынікаюць з вышэй паданых сацыяльных, то тут варта прыгадаць аналіз дасьледніцы 6 Donabedian-Demopoulos, Anaid. Les langues de diaspora une categorie (socio)-linguistique? 7 Donabedian-Demopoulos, Anaid. Langues et diasporas: enjeux linguistiques et enjeux identitaires. Reflexion a partir du cas de l’armenien occidental // Bruneau, M. et al. Armeniens et Grecs en diaspora: approches comparatives. Athenes (Grece): Ecole Francaise d’Athenes, Oct. 2001. P. 523—538, 2007. Анаід Данабэдзян-Дэмопулас8: дыяспарная мова — сымбаль ці важны атрыбут тоеснасьці. Яна заўсёды багатая на барбарызмы, запазычаньні й калькі з асноўнай кантактнай мовы (для беларускай дыяспарнай мовы гэта часьцей за ўсё ангельская мова). I нарэшце, гэта мова ў хісткім, калі не сказаць, небясьпечным становішчы, што да будучыні й пэрспэктываў. Можна дадаць, што дыяспарная мова, у прыватнасьці беларуская, часьцей за мэтрапольную мову падуладная пэўнаму валюнтарызму з боку моўных дыяспарных лідараў, якія пры адсутнасьці моўнай структуры, інстытуцыі прадпрымаюць харызматычныя спробы рэфармаваньня мовы. Дыяспарная мова складаецца зь некалькіх пластоў. Перадусім клясычная беларуская мова (абалонка, бачынка, гарывада, гарэльня, едасьпіс, заламаньне (валюты — крах) і г. д.). Потым пласт, сфарманы ўжо ў дыяспары. I тут у мове можна вылучыць гэтак званыя дыяспарызмы — словы, уласьцівыя выключна дыяспарнаму узусу. Так, дыяспарызмамі беларускай мовы можна лічыць наступныя словы: субожня, аліянты, Вугорыя й Мадзяршчына, бавяльня, кавейнік (паравік), канцатыдзень, кансэрват(-ка), кантына, князёўна (як сынонім “міс”), мяняльня (абмен валютаў), перашуфлёўка, перашуфляваньне (габінэту міністраў) і пад. Акрамя лексыкаграфічных аспэктаў дыяспарнай мовы нас могуць цікавіць напрацоўкі беларускай мовы дыяспары ў шматлікіх кірунках, малавядомых у БССР ці Беларусі. Так, пачынаючы з сярэдзіны XX ст. беларуская дыяспарная мова хутчэй за мэтрапольную беларускую мову пачала апісваць многія зьявы, якія па палітычных, ідэалягічных і эканамічных прычынах адсутнічалі ў БССР (у сфэры рэклямы, касмэтыкі, дэмакратыі, фэмінізму й пад.). А таму ў вывучэньні дыяспарнай мовы ляжыць яшчэ й своеасаблівая культурніцкая ды дэмакратычная місія. Зрэшты, дыяспарны досьвед важны й карысны з пункту зору перакладніцтва тым, што падае пласт лексыкі, уласьцівай англа-саксонскай традыцыі, якую дыяспара перакладала наўпрасткі без усякай мадэрацыі расейскай ці польскай моваў: Дзень Удзячнасьці (Дзякаваньня), пераплаўка ці гаршчок растайваньня замест ксэнізму melting pot і пад. Карыснай для перакладніцтва будзе дапамога дыяспарнай мовы ў перадачы імёнаў уласных, геаграфічных. Бо многія геаграфічныя назвы (амэрыканскія, брытанскія ці аўстралійскія) дыяспара адаптавала да беларускай мовы наўпрасткі, абыходячы кантроль афіцыйнай беларускай мовы, якая часьцяком проста пераймала нормы расейскай мовы: Тэксас, Атлянтык Сіты, Нью Дзэрдзі, Нэвада, Мангэтан, 8 Donabedian-Demopoulos, Anai'd. Langues et diasporas... Флярыда, Адэляйда, Ньюёрк і Нью Ёрк, Нью Брансуік, Аява, Гаваі (і Гаваі, і Багамы). Гэта датычыць і іншых назваў: Гэлсінкі й Гэльсінкі, Лювэн, Венэцуэля, Бэльгія, Анвэра і Антвэрпэн, Марсэля, Страсбур, Альзас і Эльзас і пад. Яшчэ адной прынцыповай рысай дыяспарнай мовы зьяўляецца актыўная фэмінізацыя назваў пасадаў: боска, навукоўка, фрызерка (фрызёрка), рэдактарка, кіраўнічка, сцювардэса, нашчадніца, галаварка, губэрнатарка, выканаўчыня, аўта-вадатайка, выкладоўка, балетніца (балерына), забароньніца (дысідэнтка), ірцярка і пад. Дадзеная зьява ёсьць натуральным вынікам нормы клясычнага правапісу, але ў дадатак яна ўзмацняецца пад уплывам першапачаткова англа-саксонскай, а цяпер і ўсёй заходняй традыцыі палітычнай карэктнасьці. Падобная зьява назіраецца, напрыклад, у дыяспарнай польскай мове, калі пад уплывам ангельскай мовы фэмінізуюцца многія нязвыклыя для палякаў назвы пасадаў9. Бяруся сьцьвярджаць, што ў беларускім выпадку праз кансэрватызм, уласьцівы беларусам замежжа, чыньнік палітычнай карэктнасьці мае мізэрны ўплыў. Асобна варта разглядаць тэму барбарызмаў у дыяспарнай мове: парквэй, амбулянс, сабатыкал, плямбэрка, вікенд, лівінг, лоер, лоерскі, абстракт, лякатэр, дуана, фрызюра, ірытацыя, бранч, трафік, гамбургэрс, порч, кар(а), даўнтаўн, пунч, мушлі, сукцэс, шрымпы, зразыгнаваць і г. д. Перадусім барбарызмы ў пэўнай дозе — зьява натуральнага кантактаваньня моваў, а да ўсяго цікавая і пэрспэктыўная з пункту зору выпрацоўкі новай лексыкі. Нарэшце, неабходна ўлічваць аўтарскія падыходы ў разьвіцьці дыяспарнай мовы. Нельга ігнараваць пэўныя валюнтарызм і харызматызм дыяспарных мовазнаўцаў і пісьменьнікаў у распрацоўцы мовы. Неадымнай часткай дыяспарнай мовы зьяўляюцца наватворы й аказіяналізмы: антыпсіхічныя пігулкі (антыдэпрысанты), круцігалоў (пазл), Скарынінка (Скарынаўка), эфэктоўна (эфэктна/ этнік (чалец этнічнай групы) і пад. Аналіз тэкстаў дыяспарных мовазнаўцаў (Янка Станкевіч, Валянціна Пашкевіч, Ян Пятроўскі) і пісьменьнікаў (Юрка Віцьбіч, Леў Гарошка й іншыя) можа стацца ўзбагачальнай крыніцай у вывучэньні мовы. Пэрспэктыўнымі бачацца так званыя case-studies у вывучэньні аўтарскіх падыходаў і ўплываў на разьвіцьцё дыяспарнай мовы. 9 Serejska Olszer, Krystyna. Polszczyzna z oddali... S. 24—25. Дасьледаваньне дыяспарнай мовы на прыкладзе працы В. Пашкевіч (case-study): Ангельска-беларускі слоўнік • слова круцігалоўка ўжываецца замест пазлу; • круцігалоў — кастэт; • галавар і галаварка — шэф, шэфка; • хварэц і хварыца — пацыент, пацыентка; • вадаплаў — карабель; • сьвецень — флюарэсцэнцыя; • мыцельная машына — пасудамыйная машына; • шытная машына — швэйная машына; • нацеліва — бялізна, паддзёўка; • Швэдыя — Швэцыя; • Харваччына — Харватыя; • Турэччына — Турцыя й пад. Такім парадкам, вывучэньне і ў пэрспэктыве складаньне слоўніка дыяспарнай мовы — гэта важны лексыкаграфічны этап у разьвіцьці любой мовы, якая зьведала раскол на мову мэтрапольную й дыяспарную. Навуковае й неідэалягічнае дасьледаваньне дадзенай зьявы мусіць спрыяць кансалідацыі й падкрэсьліваць творчы патэнцыял мовы. Калі перафразаваць цьверджаньне Рышарда Капусьцінскага, перад тым як стаць паліглётам у дачыненьні да іншых моваў, спачатку станем паліглётамі ў межах роднай мовы. Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VI Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі Андрэй Масквін Варшава БЕЛАРУСКАЯ ЭМІГРАЦЫЙНАЯ ПІСЬМОВАСЬЦЬ: НА ПРЫКЛАДЗЕ ЧАСОПІСУ “ПАГОНЯ” Ў 1945—1946 гг. Літаратура беларускай эміграцыі на працягу многіх гадоў была невядомая, а яе прадстаўнікі лічыліся ў Беларусі ворагамі й здраднікамі. Сытуацыя пачала мяняцца толькі на пачатку 1990-х гг., калі пачалі зьяўляцца публікацыі прац самых важных прадстаўнікоў беларускай эміграцыі1. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў выгнаньні апынуліся 75— 100 тыс. жыхароў Беларусі ўяе цяперашніх межах. Найбольш эмігрантаў было ў трох заходніх акупацыйных зонах ў Нямеччыне, а таксама ў Аўстрыі й Італіі. Там знайшлася даволі вялікая група беларускай інтэлігенцыі зь незалежніцкімі і антыкамуністычнымі поглядамі. Большасьць тых эмігрантаў пакінулі радзіму ўлетку 1944 г., перад заняцьцем Беларусі савецкай арміяй. Гэтыя людзі ведалі, што іх будзе чакаць пасьля прыходу Чырвонай арміі. Намаганьнямі інтэлігенцыі ў лягерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне даволі хутка пачалася сацыяльна-культурная й адукацыйная праца. Адным з прыярытэтаў стала выдавецкая дзейнасьць, у тым ліку пэрыядычны друк. Гэты артыкул прысьвечаны аналізу часопісу “Пагоня”, публікаванага ў 1945—1946 гг. беларускімі эмігрантамі ў аўстрыйскім Зальцбургу. Часопіс быў ініцыятывай паэта Алеся Салаўя2 ў супрацоўніцтве 1 Бібліяграфія гэтых публікацый вельмі шырокая. Падамо тут толькі некалькі прыкладаў: Туга па Радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі / пад рэд. Б. Сачанкі. Мінск, 1992. — 639 с.; А часу больш, чым вечнасць: літаратура беларускага замежжа: для старэйшага школьнага ўзросту / аўт. прадм. і ўклад. Б. Сачанка. Мінск: Юнацтва, 1995. — 332 с.; Савік, Лідзія. Пакліканыя: Літаратура беларускага замежжа. Мінск: Тэхналогія, 2001. — 479 с.; Юрэвіч, Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, 2002. — 244 с.; Юрэвіч, Лявон. Мэмуары на эміграцыі: крыніцазнаўчае дасьледаваньне. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 332 с. 2 Алесь Салавей (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кад- з двума іншымі літаратарамі — Уладзімерам Дудзіцкім3 і Аляксеем Грыцуком4. Згодна з інфармацыяй, прадстаўленай у пэрыёдыку, няк, 1922—1978), паэт, выдавец. У 1940 г. ён скончыў навучаньне ў двухгадовым тэхнічным каледжы ў Менску. Як паэт дэбютаваў у часопісе “Піянер Беларусі”. Падчас вайны супрацоўнічаў з “Беларускай газэтай”, з кастрычніка 1942 да жніўня 1944 г. быў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу “Новы шлях” (Рыга). У1945—1949 гг. Салавей жыў у Зальцбургу, дзе быў адным з рэдактараў газэты “Зь Беларускага жыцьця” й часопісу "Пагоня”. У 1949 г. разам зь сям’ёй пераехаў ў Аўстралію. Аўтар зборнікаў вершаў: “Mae песьні” (Рыга, 1944), “Сіла гневу” (Аўстрыя, 1948) і “Нятускная краса” (Нью-Ёрк — Мэльбурн, 1982). 3 Уладзімер Дудзіцкі (сапр. Гуцька, на эмігр. Гіцкі, 1911 — пасьля 1976), паэт, празаік, эсэіст і перакладчык. Нарадзіўся ў сельскай мясцовасьці, а ў 1927 г. пераехаўуМенск, дзескончыўсямігадовуюшколу (1930). Працягнуў навучаньне ў Менскім пэдагагічным тэхнікуме, які ня скончыў, бо, як “беларускі нацыяналіст”, быў выключаны са сыіісу студэнтаў. Працаваў рэдактарам у штодзённай газэце “Савецкая школа”, выдавецтве Беларускай акадэміі навук. Пачаў сваё навучаньне ў Беларускім пэдагагічным інстытуце, але 23 лютага 1933 г. быў арыштаваны й абвінавачаны ў “контррэвалюцыйнай дзейнасьці” й “антысавецкай агітацыі”. Пакараньне адбываў у Новасібірску, Марыінску й Ташкенце. Пасьля выхаду з турмы жыў у Віцебску, дзе працаваў настаўнікам беларускай мовы й літаратуры. У1939 г. быў звольнены з працы й зьехаўу Расею, дзе мусіў хавацца ад іншага арышту. Незадоўга да пачатку нямецкай акупацыі вярнуўся ў Беларусь і стаў працаваць выкладчыкам у вэтэрынарным тэхнікуме ў Менску. У 1941—1942 гг. быў загадчыкам акруговага аддзелу культуры й асьветы ў Менску, працаваўу “Беларускай газэце”, служыў школьным інспэктарам у Барысаве. Са студзеня да чэрвеня 1944 г. узначальваў аддзел прапаганды й культуры Беларускага культурнага згуртаваньня (старшынёй быў тады Аўген Калубовіч). Летам 1944 г. адправіўся ў Нямеччыну, далучыўся да Камітэту вызваленьня народаў Расеі генэрала Андрэя Уласава, працаваў у Міністэрстве прапаганды й на нямецкай прапагандысцкай радыёстанцыі “Vineta”. Пасьля заканчэньня вайны жыў у Зальцбургу, у амэрыканскай зоне акупацыі. Пазьней пераехаў у Вэнэсуэлу, дзе заснаваў Беларускі камітэт. У 1950—1960-я гг. быў галоўным рэдактарам беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне” (Мюнхен). 3 1962 г. выкладаў рускую мову ва ўнівэрсытэце ў Блюмінгтане (штат Індыяна, ЗША). У 1976 г. зьнік, і з таго часу ягоны лёс невядомы. Паэт падрыхтаваў да друку некалькі тамоў паэзіі, але ніводны не пабачыў сьвету пры ягоным жыцьці. Гэта: “Песні і думы” (1933), “Напярэймы жаданьням” (1941), “Хвалі” (1948), “Да блізкіх і далёкіх” (1948), “Журботныя струны” (1953). Толькі ў 1994 г. Беларускі інстытут навукі й мастацтва выдаў кнігу “Напярэймы жаданьням”.