16 Пагоня. 1946. № 2. С. 16. 17 Пагоня. 1946. № 3С. іо. 18 Пагоня. 1946. № 3. С. 9. 19 Пагоня. 1946. № 3. С. 9. 20 Пагоня. 1946. № 3. С. 11. Яго апаноўвае страх, тым больш што ўсе дзьверы й вокны зачыненыя, а звонку ідзе дождж. Раптам адкрываецца падлога, і ён бачыць дарогу й велізарнага васьмінога трамвайных рэек. Але аказваецца, што гэтая дарога вядзе ў нікуды, а празь перапляценьне рэек ён губляецца, ня ведае, куды ісьці далей. Гэта можа быць інтэрпрэтавана як разгубленасьць, няздольнасьць зразумець і прадказаць, як пойдзе ягоны лёс. Узьнікаюць пытаньні: “Няўжо, як іншыя, і я халодны труп? / Няўжо ня вырвацца мне з тагасьветных путаў?”2'. У сваю чаргу, у вершы “Плыве вадаплаў і плыве" паэт скардзіцца на тых, хто прадказвае яго сьмерць, вечны супакой на дне мора. Ён просіць іх пакінуць яго ў спакоі: “Пакіньце! — прарокаў прашу — / Нялёгка ад вашага мору / Спакойна хаваць мне душу / На дне неспакойнага мора”22. Трагедыю таксама адчувае герой вершу Ўладзімера Дудзіцкага “Апошняя малітва”. Калі ён прыйшоў у храм, каб памаліцца, ня мог паверыць сваім вачам: каля Сьвятой Брамы ў другі раз быў укрыжаваны Хрыстос: зь ягонага цела цячэ кроў, а Каін надзявае на галаву цярновы вянок. Над купаламі храмаў і званіцамі кружаць “чорныя стварэньні”, краіна заселеная няверуючымі ў Бога чужакамі, якія “граюць на струнах д’ябальскіх” музыку да “нялюдзкага танцу”. “Хіба ўжо гэтакая доля Краю, / Табой ахрышчаная ў момант створу?”23 — пытаецца герой, зьвяртаючыся да Хрыста. Ня будучы ў стане пагадзіцца з тым, ён вырашае пакінуць гэты сьвет і просіць, каб “зямлёю роднаю прыкрылі грудзі”. 3 іншага боку, матыў уласнай сьмерці Алесь Салавей разьвівае ў вершы “0, людзі! Паглядзеце на мяне...” (12.08.1944). Ён задае пытаньне: “О, людзі! Паглядзеце на мяне, / хіба я назусім памёр, скажыце?”. Доўга марудзіць, ня можа знайсьці адназначны адказ. Таму што, з аднаго боку, нібыта жыве, рухаецца, зьяўляецца “жывым шкілетам”, з другога — зданьню. Вінаватымі ў гэтым называе ён тых, хто разьвязаў вайну: “Вы мне мячом адсеклі галаву / і гойстрым штрыхам пракалолі грудзі, зямлёй засыпалі”24. Яму нічога не засталося, як толькі пасябраваць з чарцямі й ведзьмамі, разбудзіць ўсіх мёртвых, узяць у рукі касу й распачаць сапраўдную вакханалію. Герой вершу Масея Сяднёва “Сьнежань” выказвае шкадаваньне з нагоды таго, што душа Беларусі пасьля сыходу сваіх найлепшых прадстаўнікоў “чарней начэй”. Расстаньне зь Беларусьсю выклікае ў 21 Пагоня. 1946. № 3. С. 9. 22 Пагоня. 1946. № 3. С. 11. 23 Пагоня. 1945. № 1. С. 14. 24 Пагоня. 1946. № 3. С. 10 героя смутак і боль. Тым ня менш ён спрабуе любой цаной не здавацца, знайсьці ў сабе сілы, каб жыць далей. Дапамагае яму ў гэтым чысты белы сьнег, які ўвесь час падае й супакойвае ягоную душу. Час цячэ павольна наперад, сьнег хавае зямлю — гэта закон прыроды, рэзюмуе герой25. У іншым вершы таго ж паэта “Мара” герой сьцьвярджае, што ён можа жыць толькі дзякуючы мары: яна прыносіць яму радасьць, робіць жыцьцё па-ранейшаму поўным сэнсу й значэньня26. У вершы Алеся Салаўя ‘Тероям Бацькаўшчыны” (06.12.1944) герой ня ў стане зьмірыцца з тым, што да роднай краіны прыйшлі чужакі й занялі яе. Ён ня можа прыняць, што найлепшыя сыны Радзімы былі вымушаныя эміграваць на Захад. Аўтар пытаецца: “Няўжо не змагаром і не героем/ пакінуў Беларусь нашчадак ваш? О, не/”Ен перакананы, што ён абавязкова вернецца, таму што “ён не пакінуў таго, чаго ня можна пакідаць”27. Радзіма зьяўляецца крыніцай трываласьці й сілы, таму кожны яе сын захоўвае здольнасьць змагацца, не здавацца сьмерці й не дазволіць, каб “катні бот” зьнішчыў яе. Ён прыйдзе як пераможца, са зброяй у руках, і пракладзе шлях, па якім вернуцца іншыя.У вершы “Гамоніць даўняй праўды звон” той жа Салавей не хавае сваёй нянавісьці да савецкай улады й параўноўвае яе з варварамі. Яны забілі “самых верных хрысьціянаў”, іншых прымусілі бегчы з краіны, спалілі амаль усе дамы й звон, як сымбаль старых часоў, скінулі ў балота. Аднак здарыўся цуд: звон ня быў страчаны, ляжаў і набіраўся сілаў, каб раптам даць зь сябе магутны гук — выклікаць на барацьбу з ворагам: “Выходзь, мой сыне! Уставай, / зірні — вакол прадвесьне! / Ідзем за праўду ў бой! Твой храм / бяз праўды не ўваскрэсьне”28. Усе тыя, хто чакаў гэтага моманту, адразу прачнуліся й выправіліся ў шлях. Сыгналу з краіны чакае таксама герой вершу Ўладзімера Дудзіцкага “Маліцца хочам на радзіме”. Як толькі сыгнал будзе, усе пойдуць наперад: “Рынемся у бой усе, ня вымавіўшы слова. ...сваімі грудзьмі цябе заслонім ад напасьці”29. Так станецца, таму што радзіма выкарміла, выхавала й дала сілу. Як жыць, калі краіна ахопленая агнём, калі “новыя гаспадары” кіруюць у ёй і руйнуюць? Што належыць зрабіць у гэтай сытуацыі? Вось пытаньні, якія задае герой вершу Алеся Салаўя “Зямля ў агні” (27.06.1944). Ён чуе чужыя галасы, яны пераконваюць яго: “Хадзі сюды, хадзі сюды! / мне кажуць — У паход / мы рушым. Вывядзем 25 Пагоня. 1945. № і. С. 15. 26 Пагоня. 1945. № 1. С. 20. 27 Пагоня. 1945. № 1. С. 22. 28 Пагоня. 1946. № 2. С. 9. 29 Пагоня. 1946. № 2. С. 15. зь бяды / Радзіму і народ!”30. Гэта, аднак, ня проста: адзін дае яму карабін, які ператвараецца ў гнілы й крывы кастыль, другі — келіх, у якім замест напою для ваяроў — чалавечыя сьлёзы й кроў, трэці прапануе ляжаць на ложку й адпачываць. Але аказваецца, што герой ляжыць у труне й бачыць, як побач “ідуць яны, ідуць яны — шкілеты... мерцьвякі...”3'. Рашэньне дзейнічаць прымае герой іншага вершу Салаўя — “Aiea acta est!” (1946). Ён ня ў стане вытрываць пакуты й рабства. Ён ўяўляе, як выправіцца ў падарожжа й трапіць ў логава ворагу. Калі ўсе будуць яшчэ спаць, ён кінецца на аднаго з ворагаў, прыцісьне да зямлі й заб’е. Перамогу абвесьцяць грымоты, а затым усе пакінуць свае дамы, узьнясуць штандары і зьліюцца ў адзін вялікі струмень. Герою здаецца, што ён ужо зараз чуе той марш! Аптымізмам і надзеяй на лепшую будучыню насычаны верш таго ж аўтара “А ўсё ж мы вернемся да хаты...” (12.05.1945). Паэт перакананы, што ўсе беларусы, вымушаныя выехаць, вернуцца ў Беларусь, а разам зь імі й ён. Пасьля вяртаньня ён стане на калені й скажа: “Крывіччына сьвятая! / Хай ты насьмерць была расьпятай, а жывеш./[...] Ты не памрэш, Крывіччына! 3 Табою / ніколі не памрэ крывіцкі род’^2. Падобныя матывы можна знайсьці таксама ва Ўладзімера Дудзіцкага. Вайна, разбурэньні, занепакоенасьць лёсам сваёй радзімы, жаданьне любой цаной вытрываць, не здавацца, весьці барацьбу з ўласнай дэпрэсіяй — гэта галоўныя тэмы ягоных твораў. У вершы “Плача кроплямі золата дзень” (09.1944) герой перажывае катастрофу — у выніку вайны ягоная радзіма была зьмененая да непазнавальнасьці: палаюць дамы, чуваць гнеўны лямант, вянуць і паміраюць прыгожыя расьліны й дрэвы... Калі ўбачыў гэта, “боль нясьцерпны працяў да касьцей маё цела”, — прызнаецца герой. Што трэба рабіць, як рэагаваць, як супрацьстаяць — асноўнае пытаньне, якое задае Дудзіцкі. “Мо скарыцца, замоўкнуцьмо?”— пытаецца герой і тут жа адказвае: “He! / He замоўкне дуйіы мае песьня! / Узьляціць у блакіт, няжывога скране / і заплача ля бацькаўскіх весьніц”. Ён марыць: “Прытулюся ія даразбураных сьцен,/ля курганаў укленчу, схілюся/ імацней запяю, / каб на кажнай вярсьце/ чутны голасмой быў Беларусі”33. Той жа настрой прысутнічае ў вершы Уладзімера Дудзіцкага “Балючым накіпам свае крыві” (1943). Герой адзінокі ў пустым доме. Ямуздаецца, што аднойчыўдом пракралася “рудая, чорная” сьмерць 30 Пагоня. 1946. № 3. С. 8. 31 Пагоня. 1946. № 3. С. 9. 32 Пагоня. 1946. № 3С. 11. 33 Пагоня. 1946. № 3. С. 5. і жыве разам зь ім. Ён ня мае намеру выкінуць яе (урэшце, дом вялікі й цёплы), але прысутнасьць невядомага чалавека выклікае смутак і страх. Герой вырашае супрацьстаяць такому настрою: “Мой сум... / рукамі моцнымі яго вазьму, / шпурну, / каб сэрца не тачыў начамі”. Ён чакае вясны, з прыходам якой, як яму здаецца, сьмерць сыдзе назаўжды. У вершы “Я зь песьняй упоруч пайду” (1943) Дудзіцкі задае ключавое для сябе пытаньне: як паэт павінен адаптавацца да рэальнасьці, якая зьмяняецца, як яе зразумець і апісаць? Бо час непазьбежна гоніць наперад, і тое, што яшчэ сёньня важна, заўтра стане неактуальным. Ёсьць, паводле паэта, дзьве дарогі: пражыць літаратурнае жыцьцё спакойна, збоку, безь якіх-небудзь прэтэнзій на арыгінальнасьць і адчуваньне часу або заўсёды ісьці супраць плыні, змагацца й пакутаваць. Ён выбірае апошняе, хоць разумее, што гэтая дарога ня будзе лёгкая. Але яму дапаможа вясна: “ужо праразаецца воблік вясны, / што цемры скарыцца ня хоча. / У небе займаюцца зоры, гараць, / вяшчуюць нам новае лета...’'34. Даволі шырока прадстаўлена ў часопісе “Пагоня” проза. Апублікаваныя два апавяданьні Максіма Гарэцкага — “Страшная музыкава песьня” (1921) і “Лірныя сьпевы” (1914), Ядзьвігіна Ш. — “Бярозка” (1912), Алеся Салаўя — “Белы сьнег” (10.02.1944), “Чужы” (1946, пад псэўданімам Тамара Залеская), Вольгі Таполі — “Маці” (1943—1944), два фрагмэнты раману ‘Толас крыві” Ўладзімера Дудзіцкага, апублікаванага пад псэўданімам Мікола Дварэцкі: “Перад бурай” і “У палоне думак”. У той час Гарэцкага і Ядзьвігіна Ш. можна было разглядаць як клясыкаў беларускай літаратуры. Таму рэдактары хацелі падкрэсьліць, з аднаго боку, заслугі гэтых двух пісьменьнікаў для разьвіцьця літаратуры, а з друтога боку, праблемы й пытаньні, якія тыя апісалі35. Напрыклад, Ядзьвігін Ш. у апавяданьні “Бярозка” ў друтім выпуску “Пагоні” разглядае тэму чалавечых пакутаў і адсутнасьці разуменьня паміж блізкімі людзьмі. Прыйшоў час, калі Лявон павінен выдаць замуж дачку Марысю. Перад тым як яна пакінула дом, ён сказаў ёй: “Калі табе будзе вельмі цяжка... ідзі лепш у лес, выберы, каторае табе спадабаецца, дрэва і яму, толькі яму аднаму душу сваю адкрывай, жаль свой вылівай...”36. Калі празь некаторы час адправіўся наведаць сваю дачку, Марыська адвяла яго да 34 Пагоня. 1946. № і. С. 6. 35 “3 увагі на тое, што часопіс выдаецца адмыслова для таго, каб было што чытаць звычайным простым людзям, мне шмат дапамагаюць паважаныя клясыкі”, — пісаў Алесь Салавей да Ўладзімера Сядуры й Масея Сяднёва 28.05.1946. (Салавей, Алесь. Творы. Паэзія, проза, лісты. С. 302).