25 Янка Раковіч (1923—?), грамадзкі дзеяч. Ад 1950 г. жыў у Кліўлендзе (ЗША). Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі й кіраўніцтва яе Кліўлендзкага аддзелу. яшчэ не разьвязанай, бо яшчэ маюць у ёй голас сп. К[астусь] Акула і сп. Я[нка] Раковіч. Апрача сваёй адмовы даць мне слова на Акадэміі (Банкеце) Сустрэчы, д-р Гарошка як старшыня Галоўнай Управы БАЗА ў згаданым да мяне лісьце заявіў: «Аднак-жа ў сувязі са зьменай ідэялягічнага кірунку газэты “Беларус”, які зусім не адказвае патрэбам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, на другі дзень Сустрэчы было-б вельмі пажадана прадыскутаваць справу далейшай Вашай працы як Рэдактара “Беларуса”». Уважаю, што д-р Р[асьціслаў] Гарошка, хоць і старшыня Галоўнай Управы БАЗА, ня мог гэтак далёка ўзурпаваць свае правы й сам адзін афіцыйна ад імя БАЗА сьцьвярджаць, што газэта “Беларус” зьмяніла свой ідэалягічны кірунак, які “зусім не адказвае патрэбам БАЗА”. У гэткай важнай і прынцыповай справе маглі-б выдаць сваю апінію Галоўная Ўправа БАЗА, а не адзін ейны старшыня, і Ўправы Аддзелаў БАЗА, ня кажучы ўжо пра звычайных сяброў БАЗА. У сувязі з гэтым я й зьвяртаюся да Сяброў Галоўнай Управы БАЗА й да Ўправаў Аддзелаў БАЗА зь ветлівай просьбай абмеркаваць гэтае пытаньне на сваіх паседжаньнях, а яшчэ лепш на шырэйшых сходах сяброў Аддзелаў БАЗА й сьцьвердзіць, ці ідэалягічны кірунак газэты “Беларус” узапраўды “зусім не адказвае патрэбам БАЗА”. Паколькі старшыня ГалоўнайУправы БАЗА д-р Р[асьціслаў] Гарошка пытаньне гэтае вырашыў сам адзін за ўсіх, а ягоны бацька інж. М[ікола] Гарошка самым апошнім часам інтэнсыўна ўзмоцніў у гэткім-жа духу ведзеную ім і раней кампанію супраць газэты “Беларус”, апінія Г алоўнай Управы БАЗА і Аддзелаў БАЗА ў гэтай справе вельмі патрэбная як для БАЗА, гэтак і для Рэдакцыйнае Калегіі газэты “Беларус”. Асабліва несамавітая прапанова старшыні Галоўнай Управы БАЗА д-ра Р[асьціслава] Гарошкі, каб на другі дзень Сустрэчы прадыскутаваць справу далейшай маёй працы як Рэдактара “Беларуса”. Таму хачу прыпомніць, што на 12-м Кангрэсе БАЗА 28 травеня 1967 году ў Нью Брансьвіку быў вялізарнай бальшынёй галасоў прыняты “Нутраны Рэгулямін Рэдакцыйнай Калегіі газэты Беларус”, які ў пытаньнях газэты й да сяньня зьяўляецца законам і для БАЗА, і для Рэдакцыйнай Калегіі газэты “Беларус”. Паводля гэтага “Рэгуляміну”, газэта “Беларус” зьяўляецца аўтаномнай адзінкай у сыстэме БАЗА й падпарадкаваная беспасярэдне Кангрэсу БАЗА, які вызначае (выбірае) ейнага Галоўнага Рэдактара й старшыню Рэдакцыйнае Калегіі ў ваднэй асобе і ўсіх іншых сяброў Рэдакцыйнае Калегіі. 3 глыбокаю пашанаю, Д-р Станіслаў Станкевіч, Старшыня Рэдакцыйнае Калегіі й Галоўны Рэдактар газэты “Беларус”. Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі Кніжная паліца Сяргей Гірык Кіеў НЕВЯДОМАЯ ПРАЦА РЫГОРА (ЦВІ) ФРЫДЛЯНДА АБ ЛЕВЫМ ПААЛЕЙ-ЦЫЯНІЗЬМЕ Ў БЕЛАРУСІ Постаць народжанага ў Менску Рыгора (Цві) Фрыдлянда добра вядомая дасьледчыкам. На пачатку рэвалюцыйных падзей ён быў адным зь лідараў парткаму Габрэйскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (Паалей-Цыён) у Санкт-Пецярбургу, дзе ад 1913 г. вучыўся на юрыдычным факульцеце Псыханэўралягічнага інстытуту, а таксама працаваў дэлегатам ад сваёй палітычнай сілы ў Петраградзкім савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адзначым, што альма-матар Фрыдлянда — створаны ў 1907 г. Псыханэўралягічны інстытут (цяпер Санкт-Пецярбурскі навуковадасьледчы псыханэўралягічны інстытут імя У. Бехцерава) — не была спэцыялізаванай мэдычнай навучальнай установай. У яе складзе no634 з мэдычным і зоавэтэрынарным дзейнічалі таксама юрыдычны й пэдагагічны факультэты. Дзякуючы гэтаму ўжо ў 1916 г. інстытут атрымаўстатуспрыватнагаўнівэрсытэту, аў 1918 г. быўрэарганізаваны ў Другі Петраградзкі ўнівэрсытэт. У Псыханэўралягічным інстытуце ня дзейнічала адсоткавая норма, што стварала дадатковыя магчымасьці для навучаньня там габрэяў. Гэтая ўстанова была вядомая як свайго кшталту “вольная акадэмія”: у яе залях неаднойчы праводзіліся выступленьні літаратараў-футурыстаў і дыспуты зь іх удзелам, якія былі немагчымыя ў шмат якіх іншых месцах1. Цікава, што адначасова з Фрыдляндам у Псыханэўралягічным інстутуце вучыўся й вядомы ў будучыні ўкраінскі паэт-футурыст Міхайль Семянко. Сярод студэнтаў гэтай установы супрацьурадавыя настроі былі нашмат мацнейшыя, чым у іншых навучальных установах сталіцы Расейскай імпэрыі, што стала прычынай для разгляду на ўзроўні кабінэту міністраў і асабіста імпэратара пытаньня аб яго закрыцьці ў 1912—1914 гг.2. 1 Гл. згадкі пра гэтыя мерапрыемствы ў: Лпвшнц, Б. Полутораглазый стрелец. Ленннград: йздательство пнсателей в Ленннграде, 1933. С. 177. Ннкнфоров, Анатолпй. Бехтерев. Москва: Молодая гвардня, 1988. С. 211— 213, 217—219. На пачатку 1919 г. Рыгор Фрыдлянд ужо знаходзіўся ў Беларусі. У гэтыя месяцы сярод сябраў тутэйшых арганізацый ГСДРП(ПЦ) зрабіліся заўважнымі кардынальныя разыходжаньні ў паглядах на будучыню габрэйскай часткі насельніцтва гэтых земляў (у арганізацыях ГСДРП(ПЦ) на Ўкраіне гэты раскол быў бачны яшчэ больш). Прадстаўнікі правай плыні апынуліся на непадкантрольнай чырвоным тэрыторыі. У сваю чаргу, большасьць ячэек партыі на землях, занятых савецкімі войскамі, заявіла аб сваёй ляяльнасьці да савецкай улады. Гэта зрабіла магчымым іх удзел у саветах. Фрыдлянд як адзін зь лідараў Паалей-Цыёну на беларускіх землях увайшоў у склад Цэнтральнага выканаўчага камітэту саветаў Літоўска-Беларускай ССР. У канцы лета 1919 г. адбыўся другі раскол у паалей-цыянісцкім руху ў Беларусі і Ўкраіне. 10—15 жніўня ў Гомелі адбывалася Гомельская канфэрэнцыя камуністаў “Паалей-Цыён”, пасьля якой у верасьні таго ж году арганізацыйна аформілася Габрэйская камуністычная партыя (Паалей-Цыён)3. Рыгор Фрыдлянд стаў сябрам яе Цэнтральнага камітэту й працаваў у Менску. У партыйных дакумэнтах ён вядомы як таварыш Цві. Астатнія арганізацыі ГСДРП(ПЦ) у БССР, УССР і РСФСР дзейнічалі пад старой назвай да 1923 г., пасьля чаго гэтая палітычная група была перайменаваная ў Габрэйскую камуністычную рабочую партыю (Паалей-Цыён)4. У верасьні 1919 г. абедзьве гэтыя партыі падалі заяўкі аб уваходжаньні ў Камуністычны інтэрнацыянал, аднак атрымалі адмову без тлумачэньня прычынаў5. Цягам 1919—1921 гг. адбывалася паступовая эвалюцыя ГКП(ПЦ). На пачатку 1920 г. яе галоўны камітэт ва Ўкраіне6 цягам кароткага часу моцна зблізіўся з Украінскай камуністычнай партыяй (барацьбістаў) — найбольшай нацыянал-камуністычнай партыяй ва Ўкраіне7. Аднак пасьля таго, як у красавіку 1920 г. апошняя была 3 Шолом. Гомельская конференцня // Накануне. Орган ЦК ЕКП(ПЦ). 1919. № 1. С. 9“ю; Резолюцнн Гомельской конференцнн коммуннстов “Поалей-Цнон” io—15.VIII.1919 г. // Накануне. Орган ЦК ЕКП(ПЦ). 1919. № 1. С. 10—12; Декларацня Еврейской коммуннстнческой партнн ко всем еврейскнм рабочнм // Накануне. Орган ЦК ЕКП(ПЦ). 1919. № 1. С. 1—2. 4 Гісторыю гэтай партыі дасьледаваў Барух Гурэвіц: Gurevitz, Baruch. National Communism in the Soviet Union, 1918—28. Pittsburgh, PA: University Center for International Studies, University of Pittsburgh, 1980. — 121 p. 5 Росснйскнй государственный архпв соцпально-полнтнческой нсторнн. Ф. 495. Оп. 1. Д. 1. Протоколы № 1—40 заседаннй йсполннтельного Комнтета Коммуннстнческого Ннтернацнонала (НККН), с прнложеннямн. Арк. 79. 6 Вышэйшы партыйны орган на тэрыторыі рэспублікі, падначалены цэнтральнаму камітэту. 7 Гісторыю іх кароткага “раману" можна часткова рэканструяваць на паглынутая Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Украіны, адзіным цэнтрам ідэйнага й арганізацыйнага прыцягненьня для ГКП(ПЦ) ва ўсіх савецкіх рэспубліках засталіся бальшавікі. У сваю чаргу, у Беларусі гэткага “цэнтру прыцягненьня”, апрача бальшавікоў, увогуле ніколі не існавала. У 1921 г. Рыгор Фрыдлянд стаў адным з ініцыятараў роспуску ягонай партыі, якая была канчаткова ліквідаваная ў 1922— 1923 гг. Пасьля гэтага ён пераехаў зь Менску ў Маскву, дзе зрабіў сур’ёзную акадэмічную кар’еру — закончыў Інстытут чырвонай прафэсуры, выкладаў у шэрагу ВНУ сталіцы СССР, а ў 1934 г., Тытульная старонка кнігі Рыгора (Цві) Фрыдлянда пасьля аднаўленьня гістарычнага факультэту ў складзе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, стаў ягоным першым дэканам. У гэты час у цэнтры навуковых інтэрэсаў навукоўца знаходзіліся падзеі Вялікай францускай рэвалюцыі й постаці яе дзеячаў8. Разам з тым невядомай да сёньня застаецца роля Рыгора Фрыдлянда як аднаго зь першых гісторыкаў паалей-цыянізму. Напісаная ім у 1921 г. расейскамоўная кніга “Камуністычны інтэрнацыянал і камуністычны паалей-цыянізм”9 ніколі ня згадвалася дасьледчыкамі аснове нешматлікіх матэрыялаў з фонду 41 (“Габрэйскія партыі”) і фонДУ 43 (“Украінская камуністычная партыя (барацьбістаў)”) Цэнтральнага дзяржаўнага архіву грамадзянскіх аб’еднаньняў Украіны. Мы коратка апісваем яе ў сваёй кандыдацкай дысэртацыі: Гірік, С. Джерела дослідження ідейннх засад Украінськоі комуністнчно'і партіі (боротьбнстів) (1918— 1920 рр.). Днс.... канд. іст. наук. Кйів: Інстнтут украінськоі археографіі та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН Украінн, 2015. С. 154—156. 8 У 1920—1930-я гг. Цві Фрыдлянд апублікаваў некалькі кніг па гэтай тэматыцы, сярод якіх “Марат до Велйкой Французской революцйй” (1926), ‘Жан-Поль Марат й Гражданская войнаХУІІІв.”(1934), “Дантон” (1934, вышла ў сэрыі “ЖЗЛ”), падрыхтаваў да друку зборнік дакумэнтаў аб антырэлігійнай дзейнасьці францускіх уладаў падчас Вялікай францускай рэвалюцыі, зборнік эпісталярнай спадчыны Рабэсп’ера й г. д. 9 Фрндлянд, Цвн. Коммуннстнческнй ннтернацнонал н коммуннстаческнй поалей-цноннзм. Мннск: Государственное нздательство Белорусснн, 1921. гісторыі ГСДРП(ПЦ) і габрэйскага камуністычнага руху10. Болей за тое, нам не ўдалося выявіць аніводнага асобніка гэтай кнігі ў каталёгах бібліятэк Беларусі (Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН РБ, Прэзыдэнцкая бібліятэка РБ, Фундамэнтальная навуковая бібліятэка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту), Расеі (Расейская дзяржаўная бібліятэка ў Маскве, Расейская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбургу, Дзяржаўная гістарычная публічная бібліятэка ў Маскве й Цэнтар сацыяльна-палітычнай гісторыі ў яе складзе, то бок былая бібліятэка Інстытуту марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС), Украіны (Нацыянальная бібліятэка Украіны ім. У. Вярнадзкага, нацыянальныя бібліятэкі ў Харкаве, Львове й Адэсе, Нацыянальная гістарычная бібліятэка Украіны й Дзяржаўная навуковая архіўная бібліятэка Ўкраіны ў Кіеве, найважнейшыя ўнівэрсытэцкія бібліятэкі), Ізраілі (Нацыянальная бібліятэка Ізраілю, кніжныя фонды Цэнтральнага архіву гісторыі габрэйскага народу, фонды Цэнтральнага сыянісцкага архіву, бібліятэка Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме).