Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
У склад трэцяй часткі, самай ёмістай, у якой вылучаныя два разьдзелы: першы, прысьвечаны БІНіМу, друті — Беларускай бібліятэцы й музэю імя Францыска Скарыны, увайшлі некаторыя аўтарскія публікацыі з “Запісаў БІНіМ” — гэта ‘Тісторыя заснавання Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў дакументах і паведамленнях” (2005, № 29); "Кнігі і рукапісы” (2009, № 32), “Версіі: смерць Янкі Купалы” (зборнік памяці Віталя Скалабана “Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей”, Мінск, 2013), аб’яднаныя назвай “БІНіМаўская Купаліяна”, іншыя, асабліва “Літаратурны побыт, Скарына і кнігаведа ў лістах дырэктара БІНіМа Вітаўта Тумаша”, толькі часткова былі раней надрукаваны й зьмяшчаюць багаты фактаграфічны матэрыял па гісторыі скарыназнаўства за 1954—1981 гг. Каштоўнасьць карэспандэнцыі Вітаўта Тумаша, знакамітага дасьледчыка Скарыніяны ў эміграцыі,
2 Дадаткова гл., напр.: Корбут, Віктар. Фарміраванне вобраза Францыска Скарыны ў віленскім беларускамоўным друку 1909—1917 гг. // Матэрыялы міжнароднага кангрэса “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”: у 2 ч. Мінск, 14—15 верасня 2017 г. / НББ; [складальнік A. А. Суша]. Мінск, 2017. Ч. 1. XIII Міжнароныя кнігазнаўчыя чытанні. С. 128—132; Вабішчэвіч, Аляксандр. Ушанаванне памяці Францыска Скарыны ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг. // Тамсама. С. 133—138; Бабяй, Л. Кннгонздательское дело украннскнх н белорусскнх эмнгрантов в Чехословацкой Республнке в межвоенныйпернодХХв.:тематнческнентнпологнческнеособенностн // Тамсама. С. 234—238; Коваль, Вольга. Стварэнне і захаванне кніжных калекцый беларускімі эмігрантамі ў Чэхаславакіі (1918—1939 гг.) // Тамсама. С. 325—329.
надзвычайная й з таго пункту гледжаньня, што раскрывае ягоную постаць як кнігазнаўцы, выяўляючы навуковую лябараторыю майстра, адносіны да савецкіх дасьледаваньняў у галіне скарыназнаўства, a таксама спэцыфіку эміграцыйнага кнігавыданьня.
Прадстаўленыя ў гэтай частцы й артыкулы такіх аўтараў, як Аляксандар Надсан (“Кніга Скарыны ў Капэнгагене”, Запісы БІНіМ, 2006, № 30), Юрка Віцьбіч (“Знайшлі тапор пад лавай”, Беларус, 1967, № 120), на пачатку іх тэкстаў Лявон Юрэвіч падае свае камэнтары ці, так бы мовіць, прадмовы. Уключыў аўтар у трэцюю частку й бібліяграфічны спіс (79 запісаў) артыкулаў, прысьвечаных Францыску Скарыну, што публікаваліся на старонках газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” у 1952—1995 гг., таксама забясьпечыўшы сьпіс уласным камэнтарам: «Постаць Францыска Скарыны на старонках газет “Бацькаўшчына” і “Беларус”», у якім адзначыў ролю заснавальніка й дырэктара БІНіМу ў Нью-Ёрку Вітаўта Тумаша, ягоныя арыгінальныя артыкулы, рэцэнзіі, агляды літаратуры, бібліяграфічную працу “Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны”, дзякуючы якому “Запісы БІНіМ” называліся “скарынаведнымі””. Як нам падаецца, бібліяграфічныя зьвесткі паводле зьместу названых пэрыядычных выданьняў “Бацькаўшчына” й “Беларус” маглі б лягічна зьмясьціцца і ў папярэдняй частцы — “Скарынава справа на эміграцыі: перыядычныя выданні і постаць Францыска Скарыны ў іх”, але ўкладальнік распарадзіўся інакш, аддаўшы перавагу пэрсанальнай катэгорыі.
Частка чацьвертая мае чамусьці назву, якая пачынаецца, як і назва другой часткі “Скарынава справа на эміграцыі”, хоць і мае ўдакладненьне: “календары, кнігі і іншае”. Насычаны фактаграфічнымі зьвесткамі артыкул Лявона Юрэвіча “Календарыстыка”, прысьвечаны гісторыі выданьня беларускіх календароў ад “Паскаліі” Францыска Скарыны ў “Малой падарожнай кніжцы”, аб чым пісаў Вітаўт Тумаш і адзначаў 450-годзьдзе беларускага календара ў 1972 г. на старонках газэты “Беларус”, да 2007 г., калі традыцыя іх выпуску на эміграцыі была ўзноўленая Маратам Клакоцкім, рэдактарам “Вестак і паведамленьняў”, заснавальнікам і выдаўцом альманаху “Беларус”. Наступныя артыкулы аўтара пра рэдкія кнігі: рукапісныя — “Кнігарукапісы Міколы Панькова” (публікуецца паводле зборніка навуковых прац “Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры”, Мінск: БДУКМ, 2012, вып. 4), машынапісныя, выкананыя на друкарцы — “Тамтэйшы самвыдат, або Гімн друкарцы”, друкаваныя — “Калюмбы” (пра мастацкае афармленьне аднайменнага зборніку Янкі Юхнаўца 1967 г.), “Кніга садоўніка Садоўскага” (публікуецца паводле выданьня “Запісы БІНіМ”, 2008, № 31), “Прыпавесці Язэпа Германовіча” (пра выданьне 1970 г., якое выйшлаў нямецкай друкарні “Логос”).
Акрамя матэрыялаў да гісторыі стварэньня кніг, падаюцца дзьве публікацыі Кастуся Мерляка і пра беларускія бібліятэкі і архівы на
эміграцыі (публікаваўся артыкул у газеце “Беларускі Голас”, 1974, № 225 і асобнай адбіткай), якім папярэднічае тэкст пра Кастуся Мерляка з газэты “Беларус” (2007, № 505) з камэнтарам Лявона Юрэвіча. Завяршае чацьвертую частку артыкул “Made in BNR: да гісторыі марак і кружэлак на эміграцыі” (паводле публікацыі ў выданні “Запісы БІНІМ”, 2010, № 33).
Пятая частка — успаміны-артыкулы: “Кніганоша Вітаўт Кіпель” (адмыслова напісаныя для дадзенай кнігі ўспаміны Вітаўта Кіпеля), “Ян Пятроўскі, перакладчык і друкар”, “Калекцыянер з беларускімі каранямі: Расціслаў Палачанін”, “Бібліятэкар з душою музыкі: Васіль Шчэцька”, «“Людзі родзяцца роўнымі”: Леў Акіншэвіч», «“В порядке нсключення”: Аляксандр Ружанцоў», “Іпастасі Вацлава Пануцэвіча”, «“Я-ж пісаць ня ўмею”: Часлаў Будзька», "Пісьменнік без біяграфіі: Пятро Палягошка”, “Дзве душы маргінальнага беларуса: Кастусь Якуб-Птах”, “Скарынавым шляхам: Аляксандр Орса”, “Беларускі час: Мікола Гарошка”, “Каралеўскі мастак: Міхась Саўка”, “Мастак дадатнай і адмоўнай прастораў: Мікола Казак. Да 20-х угодкаў смерці”, “Берлінскі скарыназнаўца: Норберт Рандаў”.
I завяршае кнігу “Post scriptum: дзеці БССР”: лісты і ўспаміны пра Рыгора Родчанку й Язэпа Дылу — з “Запісаў БІНіМ” (2005, № 28), Алену Юрэвіч3 — маці аўтара.
Цалкам кніга Лявона Юрэвіча, як можна заўважыць, — складанка з успамінаў, лістоў, публікацый дзеячаў беларускай эміграцыі ў галіне кніжнай справы, а таксама ўласных рэфлексій аўтара паводле гэтых матэрыялаў у выглядзе прадмоваў-камэнтараў, даведкавых зьвестак і бібліяграфічных сьпісаў, спробаў пэўнага асэнсаваньня, а найболей разуменьня неабходнасьці захаваньня памяці пра ўнікальныя й амаль невядомыя ў Беларусі вынікі працы кніжнікаў, пісьменьнікаў, стваральнікаў і выдаўцоў часопісаў, календароў, брашураў, кніг — рукапісных і друкаваных, прадаўжальнікаў справы Скарыны на эміграцыі й ролі дзеячаў эміграцыі, у тым ліку й самога Лявона Юрэвіча, у разьвіцьці скарыназнаўства.
У распаўсюджвальнікаў беларускіх кніжных выданьняў можна знайсьці самую разнастайную характарыстыку кнігі “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія”: гістарычная, краязнаўчая, літаратуразнаўчая, мастацтвазнаўчая, мовазнаўчая — паводле зьместу, паводле мэтавага прызначэньня — навукова-папулярная, літаратурна-
3 Гл. таксама: Доўнар, Ларыса. Моваю бібліяграфіі пра Алену Юрэвіч // Запісы БІНіМ. Вып. 31. Нью-Ёрк — Менск, 2008. С. 9—22; Бібліяграфія Алены Юрэвіч [падрыхтоўка да друку Таццяны Дзем’яновіч, Тамары Самайлюк, Ларысы Доўнар] // Запісы БІНіМ. Вып. 31. Нью-Ёрк — Менск, 2008. С. 30—44.
мастацкая, публіцыстычная (эсэістычная). I гэта, безумоўна, так. I ўсё ж. Апублікаваныя дакумэнты хоць і шматтэматычныя, аднак “нанізаныя” на агульную скарыназнаўчую вось, уяўляюць зь сябе адналітасьць, якую ўтварае іх кнігазнаўчая аснова — дакумэнтная й бібліяграфічная — ад стварэньня, распаўсюджаньня, чытаньня да захаваньня кніг, пэрыёдыкаў, календароў, гісторыя якіх падаецца праз выдавецкую, бібліятэчную й архіўную справу. Безумоўна, ужо даўно насьпеў час ацаніць усё тое, што было створана беларускай эміграцыяй у галіне кніжнай справы4 й такім чынам вярнуць гэтую спадчыну з эміграцыі на радзіму. Зразумела, што такое вяртаньне — гэта найперш спэцыяльнае капітальнае вывучэньне, заснаванае на сучасных падыходах да гісторыка-кнігазнаўчых дасьледаваньняў і на аб’яднаньні намаганьняў вучоных з-за мяжы й з мэграполіі. Дадзеная праца Лявона Юрэвіча, адлюстроўваючы кантэкст разьвіцьця скарыназнаўства, якому было характэрна змаганьне “за праўду” паміж савецкімі й замежнымі дасьледчыкамі, становіцца першай падобнай тэматычнай кнігай-архівам, важкай крыніцазнаўчай базай для далейшых канструктыўных навуковых распрацовак па гісторыі беларускай кнігі5 й гісторыі станаўленьня цалкам беларускага кнігазнаўства6, якое, сягаючы ў часы Францыска Скарыны, да ягоных прадмоваў, таксама раскрывае своеасаблівую Скарынаўскую апалёгію... апалёгію кнігі й чытаньня (асьветы, навукі, мудрасьці “спасьціжэньня самога сябе”), зь якой бярэ пачатак і сама беларуская кнігазнаўчая думка.
4 Довнар, Ларнса. Белорусское кннговеденне н нацнональное возрожденне 1920-х годов // Knygotyra. Vilnius, 2007. Т. 48. С. 53—66; Доўнар, Ларыса; Герасімаў, Валер. Кніга беларускага замежжа: вызначэнне асноўных тэндэнцый у кнігавыданні // Новае слова ў беларусістыцы. Гісторыя і культуралогія: матэрыялы V Міжнароднага кангрэса беларусістаў, Мінск, 20—21 мая 2010 года / Міжнародная асацыяцыя беларусістаў; [пад рэд. A. А. Суіпы; рэдкал.: Багдановіч I. Э. і інш.]. Мінск: Четыре четвертн, 2012. С. 168—176. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 33).
5 Гл.: Гераснмов, Валернй; Довнар, Ларнса. Наследне белорусской эмнграціш в современной печатн Беларусн н зарубежья // Knygotyra. Vilnius, 2008. Т. 50. С. 158—187; Доўнар, Ларыса. Гісторыя беларускай кнігі: вучэбны дапаможнік. Мінск: БДУКМ, 2012. — 252 с.
6 Доўнар, Ларыса. Праблемнае поле беларускай кнігазнаўчай навукі і адукацыі // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай кулыуры: зборнік навуковых артыкулаў. [Вып. 1]. Ч. 2. / Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. Мінск, 2006. С. 204—209; Довнар, Ларнса. До н после Вацлава Ластовского: белорусская наука о кннге в контексте персонального кннговедення // Knygotyra. Vilnius, 2013. Т. 60. С. 170—191; Доўнар, Ларыса. Гісторыя беларускай кнігі і кнігазнаўства: дасягненні і патрэбы // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: зборнік навуковых прац. Мінск, 2014. Вып. 5. С. 44—63.
Аляксандар Фядута
Менск
“ЛІТШТУДЫІ” ЛЯВОНА ЮРЭВІЧА
Юрэвіч, Лявон. Літштудыі. Мінск: Кнігазбор, 2017. — 208 с.
Лявон Юрэвіч ЛІТШТУДЫІ
Традыцыйна прадмова да філялягічнага дасьледаваньня мае адпавядаць шэрагу стандартаў. Яна пішацца або да выніковага, часьцей за ўсё юбілейнага выданьня працаў мэтра, што падводзіць вынік шматгадовых пошукаў і роздумаў, або да пасьмяротнай ягонай кнігі, што зьяўляецца данінаю памяці й павагі навукоўцу, які адышоў. У абодвух выпадках прадмову піша чалавек, чые навуковыя дасягненьні прынамсі раўнавартасныя дасягненьням юбіляра / памерлага — гэткі ж тытулаваны дасьледчык, што мае права паставіць сябе ў адзін зь ім навуковы шэраг. Кніга вядомага навукоўца Лявона Юрэвіча “Літштудыі”, пры ўсёй маёй павазе