Іван Іванавіч Кузьняцоў (1918—1986), ураджэнец Курскай вобласьці. Гэты кампазытар — самародак, выхадзец з самадзейных гурткоў, які атрымаў цудоўную адукацыю ў кампазытараў Аладава й Багатырова. Аўтар апэрэтаў, але піша пераважна для народных хораў, якія любяць у нас у Беларусі. Рэдка які сьпеўны гурток абыходзіцца бязь песень Івана Іванавіча, а іх у яго — вялікая колькасьць. Іван Іванавіч таксама піша ўдалую музыку да спэктакляў і фільмаў. Мы былі суседзямі з Кузьняцовымі ў Менску, яны добра ставіліся да маёй мамы; Кузьняцовы — добрыя, спакойныя, працавітыя людзі. Рыгор Раманавіч Шырма (1892—1978) — найперш выбітны харавік і дырыжор, а потым ужо — добры кампазытар і цудоўны аранжыроўшчык беларускіх народных мэлёдый, якія ён пачаў зьбіраць яшчэ падлеткам. Ен нарадзіўся ў мястэчку Пружаны (Заходняя Беларусь)120. Я ня думаю, што Рыгор Раманавіч Шырма 120 Дакладней, у вёсцы Шакуны пад Пружанамі. — Заўвага перакл. атрымаў музычную адукацыю: ён — беларускі самародак! Фармальная адукацыя ў яго ўсё ж ёсьць: ён — настаўнік славеснасьці і ў часе вайны скончыў школу прапаршчыкаў. Пасьля Першай сусьветнай вайны Шырма кіраваў некалькімі хорамі, як царкоўнымі, гэтак і сьвецкімі. Ён пакінуў пасьля сябе ня толькі велізарную колькасьць аранжыровак, a цэлыя тамы народнай музыкі. Мы ўсе пастаянна карысталіся ягоным вопытам і ведамі. Рыгор Раманавіч, безумоўна, набыў неабходныя музыкам навыкі 'дзякуючы самаадукацыі, таму што спэцыяліст ён выдатны. Доўгія гады ён узначальваў Беларускую харавую капэлу. У партыю ён уступіў позна, недзе ў 6о-я121, відаць, пад ціскам. Рыгор Раманавіч, як і ўсе мы, героем ня быў, але ў партыю яўна не імкнуўся (у саветаў было для нас добрае вызначэньне: “унутраная эміграцыя”). Са мной у іх не атрымалася пасадзіць мяне на партыйны кручок, і я гэтаму бясконца рады. Аднак ён зрабіў добрую справу, быўшы адным з арганізатараў “Беларускага таварыства па сувязях з суайчыньнікамі за мяжой”. Іх жа, тых, хто пасьля вайны апынуўся за мяжой, усіх пагалоўна абзывалі “ворагамі народу”! Ён таксама дапамагаў людзям у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савету БССР. Я быў шчыра ўсьцешаны, калі Рыгор Раманавіч узначаліў праўленьне Саюзу кампазытараў БССР, і гэтак жа шчыра бедаваў, калі яго ня стала. Ён, безумоўна, узбагаціў беларускую музычную культуру. Кампазытар Вагнэр, Генрых Матусавіч. Нарадзіўся ў Польшчы, вучыўся ў Менску ў Багатырова па клясе кампазыцыі, а па клясе фартэпіяна ў дацэнта Шаршэўскага. Я б не назваў Вагнэра добрым кампазытарам. Большасьць ягоных твораў уяўляе зь сябе больш ці менш “хвосткі” набор тых ці іншых “абаротаў”. Пісаў ён і сымфоніі, і асобныя п’есы для фартэпіяна, скрыпкі й іншых інструмэнтаў, але ўсё гэта аднолькава невыразна. Мне асабіста ягоная творчасьць ніколі не падабалася, дый чалавек ён нейкі назойлівы. Кампазытар Уладзімер Уладзімеравіч Алоўнікаў. Нарадзіўся ён у Бабруйску, вучыўся ў Залатарова па клясе кампазыцыі і ў Бэргэра па клясе фартэпіяна. Пісаў у многіх жанрах, асабліва ўдаваліся яму сымфанічныя паэмы патрыятычнага зьместу й пра прыроду. Мне даспадобы дзьве ягоныя паэмы: “Партызанская быль” і “Возера Нарач”. Музыка гэтага кампазытара запамінальная й заўсёды выдатна інструмэнтаваная. У Алоўнікава вельмі пасьпяховыя песьні пра ваенны час: напрыклад, “Песня пра Даватара” імгненна абляцела СССР, засталася ў сольным і харавым рэпэртуары многіх вакалістаў і харавых калектываў. Уладзімер Уладзімеравіч Алоўнікаў — сур’ёзны й патрабавальны да сябе музыка, выдатны тэарэтык і строгі, бязьлітасны ў дачыненьні да ляноты пэдагог. Зь іншага боку, калі ён бачыў, што 121 Дакладней, у 1959 г. — Заўвага перакл. студэнт стараецца, але не дае рады, то заўсёды дапамагаў. 3 пачатку 1960-х гадоў Алоўнікаў — рэктар БДК. Ня ведаю, ці працуе зараз на гэтай пасадзе Алоўнікаў, але й як кампазытар, і як пэдагог і чалавек, ён дастойны павагі122. Кампазытар Смольскі Дзьмітры Браніслававіч (нар. 1937) — самы малады й здольны член нашага саюзу. Ен працуе ў шматлікіх жанрах, і ў кожным зь іх выяўляецца арыгінальнасьць музычнага мысьленьня, пачуцьцё стылю й, я б сказаў, выдатны балянс інтэлігентнасьці, інтуіцыі й ведаў. Нарадзіўся ён у Менску ў сям’і вядомага музыказнаўцы Браніслава Сільвэстравіча Смольскага. Дзьмітры Смольскі — кампазытар-вундэркінд, ягоныя першыя творы загучалі ў нас яшчэ да ягонага падлеткавага ўзросту. Праўда, здароўе ягонае было кепскае — зь дзяцінства было слабое сэрца. Гэтая акалічнасьць прымусіла яго вярнуцца ў Менскую кансэрваторыю з Маскоўскай, у якую ён паступіў у 18 гадоў. БДК закончыў па клясе кампазыцыі ў прафэсара Багатырова. Сапраўднай сэнсацыяй у музычным сьвеце сталі камэрная араторыя “Песьні Хірасімы” (1965) на вершы японскіх паэтаў і ягоная сымфонія “Актафонія” (1967)Дзьмітры Смольскі атрымаў за іх званьне заслужанага дзеяча мастацтваў. Ен напісаў выдатную опэру на лібрэта Ўл[адзімера] Караткевіча “Сівая легенда” ў 1979 годзе. Я ўпэўнены, што беларускі кампазытар Дзьмітры Браніслававіч Смольскі стане вядучым кампазытарам у сьвеце, чаго я яму ад усёй душы й жадаю!123. * * * На гэтым спыняюцца чытэльныя запісы Дзьмітрыя Раманавіча Камінскага. Тым ня менш спадзяюся, што чытача ўзбагацілі бездакорная эмацыйная памяць, чалавечнасьць, дабрыня і ўспрыманьне жыцьця прадстаўніка пакаленьня царскай і савецкай эпохі, найбольш пабітага рэвалюцыямі й войнамі. Чытач успамінаў Дзьмітрыя Камінскага лёгка зразумее стаўленьне сям’і апошняга да савецкай улады. Як і ў большасьці насельніцтва СССР таго часу, здольнага самастойна мысліць, гэта быў пасыўны супраціў рэжы- 122 Уладзімер Алоўнікаў (1919—1996) займаў пасаду рэктара ў 1962— 1982 гг. 123 Дзьмітры Смольскі (1937—2017) сапраўды стаў адным зь вядучых кампазытараў Беларусі. Што яшчэ больш цешыць, музычнакампазытарская дынастыя Смольскіх не перарываецца, яна доўжыцца ягоным сынам, Віктарам Дзьмітрыевічам Смольскім (нар. 1969) — кампазытарам, мультыінструмэнталістам, пэдагогам і прадзюсарам. Сям'я Смольскіх — тыповая ў тым, што датычыць укладу беларускіх татараў у культуру й навуку роднай краіны. му. Аднак асабіста Дзьмітры Камінскі стараўся жыць паводле сумленьня. Вось, напрыклад, такі выпадак — адзін з многіх, які мне запомніўся. Мне было гадоў 14. Айчым прыйшоў дадому й расказаў, што ў яго на прыёме быў беларускі паэт, рэпрэсаваны пасьля вайны за тое, што пад нямецкай акупацыяй пісаў вершы, друкаваў іх у беларускай прэсе, часам чытаў іх на эстрадзе й па радыё. Чалавек гэты быў абсалютна апалітычны, як і большасьць беларусаў ягонага пакаленьня. Вярнуўшыся пасьля 17 гадоў лягераў і ссылак на радзіму, ён галадаў, таму што праз сваё мінулае ня мог уладкавацца на працу. Ён папрасіў Дзьмітрыя Раманавіча напісаць музыку на ягоныя вершы. Яны дамовіліся, што ў аўтара вершаў будзе новы псэўданім, і Камінскі напісаў некалькі песень на вершы гэтага аўтара, прозьвішча якога ня памятаю124. Гэтае супрацоўніцтва дало імпэт больш-менш нармальнаму жыцьцю няшчаснага паэта. Сьледам за Дзьмітрыем Камінскім і іншыя кампазытары далі яму магчымасьць падзарабіць. У далейшым гэты чалавек атрымаў працу ў Доме культуры нейкага калгасу (таксама па рэкамэндацыі айчыма). Гэтак жа рабіла й мая маці. Пасьля сьмерці бацькі ёй было цяжка спраўляцца зь печамі нашай драўлянай халупы на ўскраіне гораду, і яна з дапамогай братоў вырашыла паставіць агравальны кацёл з батарэямі. Прыйшоў малады чалавек, які аказаўся выхаванцам дзіцячага дому; ягоных бацькоў расстралялі за тое, што ў іх, школьных настаўнікаў, у доме жылі немцы. Хлопец сказаў, што, калі яна баіцца, то ён сыдзе. Гэта было ў 1962 годзе: дзевяць гадоў мінула са сьмерці Сталіна, але страх, відаць, усё адно прысутнічаў у жыцьці людзей. Мамін адказ быў такі: яна пасадзіла хлопца за стол, дзе ён харчаваўся з намі ўвесь час, пакуль працаваў. Хочацца адзначыць, што абодва выпадкі, прыведзеныя вышэй, былі хутчэй тыповыя, чым выключныя для жыхароў Беларусі таго часу. Зразумела, часы зьмяніліся. Аднак пераемнасьць — гэта жывая сіла, і ўспаміны Дзьмітрыя Раманавіча Камінскага дораць нам яе, раскрываючы перад намі панараму падзей, сьведкам якіх ён быў. Мяркую, што ўспаміны Дзьмітрыя Раманавіча Камінскага, вярнуўшыся на радзіму ягонага творчага натхненьня, унясуць шчырую ноту ў гістарычную памяць краіны, памяць пра яе музычную творчасьць. Публікацыя й камэнтары Зіны Гімпелевіч Пераклаў з расейскай Вольф Рубінчык 124 Некаторыя дэталі апісаньня падказваюць, што гаворка ідзе пра Юльяна Сергіевіча (1910—1976). — Заўвага перакл. Архіваліі Лявон Юрэвіч Нью-Ерк БЛІЗКІЯ КАНТАКТЫ ТРЭЦЯЙ СТУПЕНІ Адзін небарака сказаў: жыць у грамадзтве й быць вольным ад яго — нельга. Асоба, арганізацыя, грамада хоцькі-няхоцькі мусіць камунікаваць. Зь іншай асобаю, арганізацыяй, грамадою. Колькі ж у гэтых кантактаў колаў, колькі прыступкаў, ступеняў? Дзевяць? Пачынаем рахаваць... Ліставаньне, выдрукаванае, прыкладам, у кнізе Янкі Запрудніка “Па гарачых сьлядах мінуўшчыны” (Мінск, 2015) або ў “Шматгалосым эпісталярыуме” (Мінск, 2012) аўтара гэтых радкоў, — гэта сьведчаньне кантактаў першай ступені: размовы, абмеркаваньні, сваркі й споведзі беларускай эміграцыі паміж сабой. Выйшла й першая кніга пра эміграцыйныя кантакты другой ступені: з суайчыньнікамі ў БССР. Яна так і называецца — “Кантакты”1. Кантакты ж трэцяй ступені — беларускіх эмігрантаў з эмігрантамі іншых нацыянальнасьцяў — заставаліся тым часам убаку ад пагляду дасьледчыкаў і архівістаў; тут можна хіба назваць толькі троху закранутыя сувязі ў палітычнай сфэры2. А былі ж падобныя і ў сфэры культурніцкай — і таксама вельмі няпростыя, пра што хоць-бы сьведчыць гісторыя Льва Акіншэвіча3. Пра асобныя зь іх — у наступных трох эпізодах-сколках. “Lietuviij enciklopedija” 30 красавіка 1953 г. у Бостане быў выдрукаваны зварот у справе стварэньня “Літоўскай энцыкляпэдыі” — амбіцыёзнага велічнага навуковага й друкарскага праекту невялікай нацыі, што сёньня стаіць на паліцах 36 тамамі. А ўжо 18 чэрвеня Аляксандар РужанецРужанцоў пісаў да Вітаўта Тумаша, прапануючы таму разам рабіць 1 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Кантакты: Сіла прыцягнення Бацькаўшчыны: (да 90-годдзя Янкі Запрудніка). Мінск, 2016. — 280 с.