Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
5.	Няпраўдаю ёсьць, што нейкая “Сялянска-Работніцкая Партыя Вызваленьня Беларусі” мела пад Польшчаю юо ооо сяброў. Пад Польшчаю існавала кароткі час, да закрыцьця яе польскаю ўладаю, толькі адна палітычная арганізацыя, колькасьць сяброў якой перавышала 1 ооо ооо, і гэта была “Беларуская СялянскаРаботніцкая Грамада”, якая ня мае абсалютна нічога супольнага з сучаснаю радаю Астроўскага, бо гэта ўжо сяньня партыя гістарычнага, а ня сучаснага значэньня.
6.	Няпраўда, што БЦР Астроўскага падтрымлівае сяньня аж 4 беларускія партыі, а Раду БНР толькі адна “крывіцкая”. Зь пералічаных у зацемцы чатырох партыяў адна ўжо адышла сяньня да фэдэралістых (Кіпеля27), а кіраўнік Сялянскага Саюзу28, былы сэнатар Рагуля, таксама нічога супольнага ня мае з БЦР Астроўскага. Рада БНР тымчасам мае падтрыманьне шырокіх масаў беларускай эміграцыі з пасярод староньнікаў усіх як старых, даваенных партыяў (як Грамада29, Сялянскі Саюз, Хрысьціянская Дэмакрацыя30,
27 Маецца на ўвазе Яўхім Кіпель (1898—1969), грамадзкі дзеяч, бацька Вітаўта Кіпеля. Быў сябрам Тэрміналягічнай камісіі Наркамату асьветы, працаваў у Інстытуце беларускай культуры. Быў рэпрэсаваны. У часе нямецкай акупацыі працаваўу Галоўным школьным інспэктараце, рэдакцыі газэты ‘Толас вёскі”, займаўся падрыхтоўкай падручнікаў. Старшыня Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Браў удзел у грамадзка-палітычным руху, уваходзіў у кіраўніцтва БЦР, рэдагаваў газэту “Беларускае слова”, быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Стварыў Асацыяцыю былых палітвязьняў савецкіх лягераў.
28 Беларускі сялянскі саюз — нацыянальная партыя, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі ў 1925—1929 гг.
29 Відаць, маецца на ўвазе Беларуская сацыялістычная грамада — нацыянальная партыя леварадыкальнага кірунку, заснаваная зімой 1902—1903 гг. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада. Менавітаяе ўдзельнікі ініцыявалі стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі.
30 Беларуская хрысьціянская дэмакратыя — нацыянал-дэмакратычная партыя, заснаваная ў 1917 г. як Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная злучнасьць. Яе заснавальнікамі й ідэолягамі былі беларускія каталіцкія ксяндзы. Пад назвай Беларуская хрысьціянская дэмакратыя арганізацыя існавала з 1926 да 1936 г.
Сацыялісты-Рэвалюцыянеры31), так і новых, паваенных ды ваенных (Нацыянальны Фронт32, Незалежніцкая Партыя33, Нацыянал-Дэмакратычная Партыя34). Для большай адналітнасьці палітычнанацыянальнай працы сябры гэтых партыяў навонкі дзеюць аднак адналітным фронтам пад іменем Рады БНР.
7.	Аб тым, што да БЦР належаць “паважнейшыя беларускія дзеячы”, ня можа быць і гутаркі. Усё паважнейшае згуртавана акурат перадусім пры Радзе БНР, а не БЦР Астроўскага. Бальшыня, і вялікая бальшыня, беларускіх навуковых, культурных, акадэмічных, вайсковых, маладзёжных арганізацыяў усіх краінаў сьвету прызнае акурат Раду БНР, а не БЦР як сваю галоўную палітычную рэпрэзэнтантку. Сяньня няма ніводнай краіны сьвету зь беларускай эміграцыяй, дзе староньнікі групы Астроўскага былі ў болыйай колькаснай сіле, чым староньнікі Рады БНР. А ёсьць шмат краінаў, дзе існуюць моцныя масавыя арганізацыі беларускай эміграцыі пад палітычнаю апекаю БНР і дзе няма ніякой арганізацыі, што падтрымлівала-б БЦР.
Гэтых сем важнейшых прыкладаў паказываюць дастаткова ясна, наколькі інфармацыі, якія былі дадзеныя для сп. Бяленіса, недакладныя, часта зусім хвальшыфыя, і наколькі інфарматары былі несумленныя.
Для дабра лятувіскага й беларускага народаў, як і для справы іх супольнага палітычнага сужыцьця ды добрых суадносінаў, неабходна заўсёды, каб весткі падаваліся якнайдакладнейшыя, праўдзівыя. Для дабра будучага беларуска-лятувіскага сужыцьця трэба ўсьцерагацца фальшывых, нясумленных інфармацыяў, зь
31 Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў — палітычная партыя ў 1918—1924 гг. Аформілася пасьля расколу БСГ. Ініцыятарамі стварэньня была народніцкая група на чале з Тамашам Грыбам і Палутай Бадуновай.
32 Маецца на ўвазе Беларускі нацыянальны фронт, заснаваны ў 1940 г. у Варшаве з удзелам Міколы Шкялёнка, Вінцэнта Гадлеўскага й інш.
33 Беларуская незалежніцкая партыя — вайскова-палітычная арганізацыя, створаная ў часе Другой сусьветнай вайны з ініцыятывы ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. У паваенны час дзейнічала ў эміграцыі. У шэрагах партыі ў 1947—1948 гг. былі прыхільнікі як Рады БНР, так і БЦР, у выніку зьяўляліся розныя арганізацыі, што прэтэндавалі на назву БНП. Значная частка ўдзельнікаў на чале з кіраўніком Замежнага сэктару БНП Дзьмітрыем Касмовічам пазьней далучылася на БЦР, аднак была й група на чале з Барысам Рагулем, якая падтрымлівала Раду БНР і існавала яшчэ як мінімум у 1953 г.
34 Беларуская нацыянал-дэмакратычная партыя паўстала ў Нямеччыне пасьля Другой сусьветнай вайны на чале з Аўгенам Каханоўскім.
якой палітычнай групы яны не паходзілі-б. I гэта адносіцца як да справы інфармацыі аб Беларусі, так і інфармацыі аб Летуве.
“Новое Русское Слово”
Супрацоўніцтва Юркі Віцьбіча ў “Новым Русском Слове” ды выдадзеная па сьмерці на падставе тых артыкулаў кніга (аўтар хацеў назваць яе “Ходйт no Белоруссйй Рогнеда”) — тэма хай і ня вывучаная, але назваць яе цалкам невядомай нельга. Ведамае й даволі нэгатыўнае стаўленьне значнай часткі беларускай эміграцыі да гэтага супрацоўніцтва, калі, асабліва ня ўдумваючыся ў зьмест напісанага, асуджаўся сам факт.
Гэта не было сакрэтам для Віцьбіча й вымушала яго ня раз бы аўпраўдвацца ў лістах. Так, у сакавіку 1969 г. ён пісаў да Вітаўта Тумаша: “3 Ангельшчыны таксама атрымаў ліст ад невядомае мне др. мэд. Т. Руткоўскай35, якой спадабаліся мае творы на беларускую тэматыку ў НРСлове. Піша яна па-расейску, але адзначае, што лепш валодае беларускай мовай. Адказаў ёй, хоць ніколі асабіста ня сустракаўся, але для літаратара апошняе ня істотна. I магчыма яна ня ведае аб тоежсамасьці Стукаліча й Віцьбіча. Прыкра, што нашыя беларускія выданьні на чужыне ня маюць гэткае колькасьці чытачоў, як расейскія ці польскія. Слоў няма, наша эміграцыя колькасна меншая, але справа тут, як мне здаецца, ня толькі ў гэтым. Трэба больш цікава пісаць, парушаючы ў дадатак цікавыя тэмы, а не складаць даволі сумныя, часам, справаздачы ў пісьмовай форме. I першае залежыць ня гэтулькі ад здатнасьцяў, хоць пэўне-ж і яны патрэбныя, колькі ад сумленнага падыходу да матар’ялаў і чытачоў, якіх трэба паважаць”36.1 — праз гады — да яго ж у зьвязку з падрыхтоўкаю кнігі: «Выданьне гэтае, як на мой погляд, прызначаецца не для расейцаў пераважна, а супраць іх, але на іхняй мове. Карацей кажучы, форма іхняя (маючы на ўвазе шырокае кола чытачоў, большасьць якога складаюць расейцы), а зьмест наш. Усё сваё пра Беларусь і за Яе на расейскай мове я, зразумела, не зьбіраю, бо атрымалася-б прыблізна 4 такія кніжкі, як “Змагарныя дарогі” Кастуся Акулы, а нешта каля пятае часткі з таго»37.
Зьмяшчаем яшчэ два лісты ў працяг гэтае тэмы. Хочацца дадаць толькі, што сваімі фэльетонамі Віцьбіч працярэбіў сьцежку ў рэдакцыю “БІового Русского Слова” беларусам, якія прыйшлі яму на
35 Т. Руткоўская была пляменьніцай Міколы Равенскага.
36 Ліст Ю. Віцьбіча да В. Тумаша ад 17.03.1969. Архіў БІНіМу.
37 Ліст Ю. Віцьбіча да В. Тумаша ад 29.06.1974. Архіў БІНіМу.
зьмену; зь ліста да Кастуся Акулы: «Пазнаёміўся я па тэлефону з найновым эмігрантам — Клёнавым38 — што пад гэтым псэўданімам нейкі час таму зьмясьціў у НРСлове вельмі добры артыкул “Мой встречй с Янкой Купалой”, дзе давёў, насуперак вядомаму плявузганьню саветчыкаў, ягонае самагубства ў Маскве. Хоча наведаць мяне, кажа — мы яшчэ ў Менску ў 1940 годзе пазнаёміліся ў Доме Пісьменьніка. Далібог-жа ня помню — а можа ладне падпітым я тагды быў. Ён з жыдоў і належыў, як кажа, да Саюзу Пісьменьнкаў БССР. Запрасіў яго да сябе, спадзяюся, шмат аб чым цікавым ад яго дазнацца»39.
6.3.69 г. Саўт Рывер.
Глыбокапаважаная Спадарыня Руткоўская!
Перадусім, няма ў мяне ўпэўненасьці, што гэты мой ліст патрапіць да Вас, бо чамусьці Ваш ветлівы ліст, датаваны днём 8.8.68 г., на ягонай агортцы на паштовым штампе адзначана 29.2.69 г., a з гэтае прычыны я дастаў яго 5-3-69 гЦі не зьмяніўся за гэты час Ваш адрыс, пададзены ў лісьце? Аднак, адсунуўшы ў бок сваю чарговую працу, з прыемнасьцю адказваю на Ваш добры ліст.
Вельмі й вельмі дзякую за Вашыя цёплыя словы аб маіх творах у “Новом Русском Слове”, якія зьяўляюцца для мяне вялікай маральнай падтрымкай. Чуюся там заўсёды ня гэтулькі літаратарам, колькі жаўнерам, які ў залежнасьці ад сваіх магчымасьцяў не дазваляе нікому абражаць нашую нацыянальную годнасьць ды змагаецца за нашую нацыянальную справу. Калі ўзяць пад увагу, што
38 Андрэй Клёнаў (сапр. Арон Купершток, 1920—2004), пісьменьнік, перакладчык. Друкавацца пачаў у 1935 г. Першы зборнік вершаў “Мой друзья” выдаў у 1940 г. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Па вайне вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце і ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. У лютым 1973 г. эміграваў у Ізраіль, у 1974 г. пераехаў у ЗША. Жыў у Брукліне, Нью-Ёрк. Аўтар кніг: “Неназваная кнйга” (Масква, 1957), “Трй дня в Москве” (Масква, 1961), “Пойскй любвй” (Масква, 1967, другое выданьне, перапрацаванае — Нью-Ёрк, 1989), “Картйнкй НьюЙорка” (Нью-Ёрк, 1983, другое выданьне, дапоўненае — Нью-Ёрк, 1990), “Откровенйе: кнйга поэм” (Нью-Ёрк, 1984), “Утреннйй голос: роман в монологах” (Нью-Ёрк, 1987), “Позднйе цветы: много четверостйшйй, долго ждавшйх йзданйя, новые стйхотворенйя, новые поэмы” (НыоЁрк, 1992), “Пйсателй й кнйгй, йлй Маленькая энцйклопедйя словесного творчества” (Нью-Ёрк, 1996). Болып пра яго гл.: Юрэвіч, Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, 2002. С. 141—148.
39 Ліст К. Акулы ад 27.09.1974. Архіў БІНіМу.
гэтая газэта найбольш пашыраецца на чужыне ды ўплывовая ня толькі на сваіх шматлікіх чытачоў, але й на розныя грамадзкы й дзяржаўныя інстытуцыі, дык уважаю сваю місію у ёй за карысную для ўсіх беларусаў.
Іншая рэч, што хоць, як кажуць, і ня блага валодаю расейскай мовай, бо выйшаў з абмаскаленага асяродзьдзя, вучыўся ў расейскіх навучальных установах, бяз малага ю год пражыў у Маскве, але думаю, гавару ды пераважна пішу на роднай беларускай мове. Таму ў часе творчасьці ня вычуваю гэтак цяплыню вобразаў на расейскай мове, як на беларускай. Ды справа ж тут ня толькі ў форме — “вопраткі душы”, а ў зьмесьце, які ідзе ад душы, ад сэрца, ад пераконаньняў. Адсюль і пісаць па-расейску мне параўнальна цяжка.