Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
2 Гардзіенка, Наталля; Юрэвіч, Лявон. Рада БНР (1947—1970): Падзеі. Дакументы. Асобы. Мінск, 2013.— 648 с.
3 Юрэвіч, Лявон. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія. Мінск, 2015. С. 449-459.
артыкулы: «..Але ж усё гэта “дробязі” ў параўнаньні зь лістом, які атрымаў я сёньня з рэдакцыі “Літоўскай Энцыкляпэдыі”. Пакідаю ліст (далучаю копію) бязь перакладу. Спадзяюся, што атрымаю згоду на супрацоўніцтва, а ўжо з ганарарам, калі яго праўдзіва будуць плаціць, умовімся дзяліць на палову (калі ня будуць плаціць, дык супрацаўнікі ўспомняць вельмі папулярнае ў ліцьвіноў “neapsimoka”4 іразыйдуцца па дамам...Дыкжа дадаю ігэтакзваныя “веці” (gaires)5 з парадамі рэдактарам і супрацоўнікам. Патрэбны будуць кароткія біяграфіі: прозьвішча, імя, даты нараджэньня й сьмерці, мейсца нараджэньня, адукацыя, навуковая ці грамадзкая праца, творы, рэдагаваньне часапісаў і г. д., але ж якнайкарацей. Сягоньня, “да зарэзу”, патрэбна мне біяграфія сп. Прэзыдэнта М[іколы] Абрамчыка! Бо ўжо пачынаюць набіраць! Дык жа зь ёй як мага хутчэй, спадзяюся, што ў інфармацыйных выданьнях яна друкавалася ня раз. Апрача гэтага сьв. п. Ф[ранцішка] Аляхновіча, Н[атальлі] Арсеньневай-Кушаль, [Радаслаў] Астроўскі, da II тому [Палута] Бадунова, М[аксім] Багдановіч, Ф[ранцішак] Багушэвіч. Найболыа будзе ў тым томе, дзе будзе літара G — Gudija, gudai, gudu6 і г. д. Буду чакаць вашага адказу і спадзяюся, што будзе ён прыхільны. Валей інфармацыю аб Беларусі і беларусох даюць беларусы і перакладае таксама беларус. Але-ж сьв. п. Вацлаў Іваноўскі часам казаў, што ў Смаленшчыне беларусаў ужо не было, дыкжа я быў крыху падазрэнны, а яшчэ й крыху “зьліцьвінялы”...»7.
У паперах Аляксандра Ружанцова ў БІНіМе захаваліся накіды артыкулаў і пра Міколу Абрамчыка, і пра Радаслава Астроўскага, і пра Натальлю Арсеньневу, нескарыстаныя, на жаль, рэдакцыяй “Літоўскай энцыкляпэдыі”, сьпісы асобаў, чые біяграфіі плянавалася яшчэ напісаць, а таксама ліст Вітаўта Тумаша, які тлумачыць нам сёньня асаблівасьці беларуска-літоўскіх стасункаў на эміграцыі й чаму супрацоўніцтва ўрэшце не атрымалася.
2 верасьня 1953 г.
Вельмі Паважаны Спадару Палкоўніку!
Толькі сяньня атрымаў, пасьля доўгіх вандровак туды-сюды, Ваш ліст да мяне, пісаны аж 26 чэрвеня! Два месяцы ды яшчэ з
4 Neapsimoka (літ.) — ня варта.
5 Gaires (літ.) — інструкцыі.
6 Gudija, gudai, gudu (літ.) — адзін з варыянтаў назваў: Беларусь, беларус, беларускі.
7 Гэты й наступныя цытаваныя ў тэксьце лісты захоўваюцца сёньня ў БДАМЛМ.
гакам! Зь яго толькі цяпер даведаўся, што біяграфію Абрамчыка Літоўская Энцыклёпэдыя зьмясьціць адмовілася ды што Вы таксама адмовіліся ад супрацоўніцтва.
Паколькі гэтая справа цяпер прыблізна выясьнілася, дык напішу тут і мой пагляд. Раней стрымліваўся ад сваіх камэнтароў, бо чакаў, які будзе адказ Біржышкі8 на Ваш ліст, у якім Вы ставілі рубам справу. Цяпер сытуацыя ясная.
Дык мушу сказаць, што супрацоўніцтва Інстытуту зь Літоўскай Энцыклёпэдыяй у такой форме, якой Вы прапанавалі, для Інстытуту была няпрыемлімая. Інстытут няможа й ніколі ня будзе магчы супрацоўнічаць у такой працы афіцыяльна, публічна, як фірма, хоць заўсёды гатовы памагчы ўсім, чым толькі можа неафіцыяльна, праз паасобных сяброў.
А прычына гэтага такая, што шмат у нас ёсьць справаў сплеценых, паблытаных і ў гісторыі, і цяпер, на сутнасьць якіх такрозныя існуюць пагляды і ў нас, і ў летувіскіх вучоных, што Інстытут ніколі ня можа ў нейкі нават ускосны спосаб нясьці афіцыяльную адказнасьць за тое, што будзе напісана ў ЛЭ аб нас. Гэта можа мець для Інстытуту непрыемныя такія кансэквэнцыі, што злосныя адзінкі з пасярод беларусаў, даведаўшыся аб тым, што Інстытут супрацоўнічае з рэдакцыяй ЛЭ, посьле будуць нам закідаць, чаму ў ЛЭ тое й так напісана, а не накш, што мы “прадаліся” і г. д., і г. д. Можа, часам гэтага й ня быць, але трэба лічыцца з тым, прынамся, мы мусім лічыцца з такімі магчымасьцямі — у палітыканаў ды дэмагогаў няма межаў ды граніц — і таму супрацоўніцтва нашае й можа існаваць толькі неафіцыяльнае, толькі паасобных сяброў, але Інстытут ня можа браць на сябе й ценю адказнасьці за тое, што фактычна ад яго зусім і не залежыць.
Думаю, добра нас разумееце ды ня будзеце гневацца за такое адзіна для нас магчымае становішча.
Цяпер, калі ходзіць аб біяграфію Абрамчыка, дык нам няведамыя меркаваньні, дзеля якіх яна адкінутая. Можа ў гэтым і разумная палітычная асьцярожнасьць: пакуль палітычныя фігуры яшчэ жывуць і дзеюць, часта бывае лепш нічога пра іх не пісаць, каб пазьней ня прыходзілася адварачываць “ката дагары нагамі”. Калі толькі з гэтых меркаваньняў біяграфія ня пускаецца — гэта можна зразумець. Падабаецца нам ці непадабаецца, але рэдактары энцыклёпэдыі як гаспадары маюць цалкам права рабіць сабе такую
8 Вацлавас Біржышка (літ. Vaclovas Birziska, 1884—1956), літоўскі юрыст, бібліёграф, грамадзкі й палітычны дзеяч. Ад 1944 — эмігрант. У 1949 г. пасяліўся ў ЗША. Быў ганаровым кансультантам Бібліятэкі Кангрэсу, у 1953—1954 гг. — галоўным рэдактарам “Lietuviy enciklopedija” (36 тамоў, 1953-1969)-
эсэкурацыю. Калі ёсьць іншыя прычыны — тады іншая справа. Калі, напрыклад, біяграфія Абрамчыка ня будзе памешчаная, але затое біяграфія Астроўскага, ягонага палітычнага контрагента, гэта будзе значыць, што рэдакцыя ЛЭ ідзе па лініі груповых сьімпатыяў да адных, а антыпатыяў да другіх. Паколькі энцыклёпэдыя друкуецца толькі раз на дзесяткі гадоў, дык такое становішча ўжо было-б блізавокім, неразумным, бо ў палітыцы вельмі часта бывае, што сяньняшнія блізкія прыяцелі робяцца заўтра ворагамі, і наадварот. Ня думаю, што ЛЭ, маючы такога дасьведчанага рэдактара, як прафэсар Біржышку, такую кардынальную памылку наагул зробіць.
Для нас практычна гэта значыць, што памяшчэньне ці непамяшчэньне біяграфіяў двох — і інж. Абрамчыка, і Астроўскага — ня ёсьць такой істотнай справаю. Затое памяшчэньне толькі аднае Астроўскага было-б ужо выразнаю вузка груповаю сьцежкаю, і тады супрацоўніцтва Інстытуту ня было-б магчымым і нават у неафіцыяльнай, прыватнай форме дапамогі паасобнымі сябрамі.
Сам Інстытут па духу свае працы ня ёсьць груповаю, а чыста навукова-культурнаю арганізацыяй, якая пакідае сваім сябрам поўную свабоду ў іх палітычна партыйных паглядах, калі яны толькі ня ёсьць антыбеларускімі. У сябрах Інстытуту хоць вялікая бальшыня (каля 8о %) і староньнікаў БНР (Абрамчыка), але ёсьць і значная колькасьць і зусім безпартыйных ды нават некалькі сяброў БЦР (напр[ыклад], Сяднёў). Калі Інстытут усё-ж неафіцыяльна мае своіі твар крыху npo-БНР, дыкгэта толькі таму, што бальшыня ягоных сяброў гэтага кірунку. Ня могуць-жа людзі зусім вылезьці з свае скуры. Але афіцыяльна Інстытут ёсьць і будзе заўсёды арганізацыяй па-за партыйнаю, справы партыйныя — не ягоныя. Вось таму Інстытут і ня можа браць удзел у такіх працах ці імпрэзах, якія пастаўленыя ў вузка партыйнай плошчы.
Было-б шкода, хоць і не такая вялікая бяда, калі-бЛЭ пайшла такой вузкапартыйнай сьцежкай. Шкода — бо нічога добрага з гэтага ня выйшла ў выніку й для літоўскіх чытачоў (ад аднастароньніх хвалыйывых інфармацыяў). Невялікая бяда — бо ад таго, што лятувіскае грамадзянства будзе аднастароньне паінфармаванае, можа быць скарэй шкода самым лятувісам, а не беларусам. ЛЭ і так чытаюць толькі самі лятувісы, а іншы, заходні сьвет, мушу тут з поўнай сьведамасьцю падчыркнуць, і так заўсёды, аказываецца, куды лепш паінфармаваны аб нас, чым нашыя самыя блізкія суседзі (прынамся той, каму трэба). Аб гэтым я наглядна пераканаўся, калі чытаў некалі інфармацыйную зацемку аб нас у “Лятуве”9
9 Маецца на ўвазе “Lietuva” — часопіс, выданьне Камітэту вызваленьня Літвы і Камітэту вольнай Эўропы. Выдаваўся ў Нью-Ёрку ў 1952—1956 гг.
спадара Беленіса. Свае галоўныя заўвагі, якія перадаю яму гэтымі днямі на рукі, аб гэтай інфармацыі пасылаю тут і Вам для Вашага ведама. Гаварыў ужо зь ім тэлефанічна й пабачымся за некалькі дзён.
Чалавек падыходзіў да справы, магчыма, зусім шчыра, але адна група падсунула яму памфлетную літаратуру партыйную самага нізкага гатунку, і бедны Беленіс, не падумаўшы аб тым, што такія рэчы заўсёды трэба праверыць і зь іншай стараны, паўтарае іх, лічачы, відаць, што робіць добрую прыслугу свайму грамадзянству. Таксама аб поўнай незаінтэрэсаванасьці ў лепшых справах і паглядах сьветчаць артыкулы й Матусаса10, і яшчэ некага, якія Вы мне некалі даслалі. Нейк усе пішуць аб нашых справах з такім зарыентаваньнем, як аб нейкіх полінэзыйцах! Мы моцна гэтым галавы ня ломім, дзеля раней пададзеных прычынаў: для нас шкоды ад гэтага мінімальныя, калі наагул якія. Як прыйшлося пераканацца і ў Вашынгтоне, і ў Эўрапэйскіх вузлавых палітычных мясцох, ведамасьці аб нас там куды лепшыя ды глыбейшыя ад інфармацыяй “Летувы”, вось таму і выходзіць такі парадокс, што хоць Беленіс піша аб групе Астроўскага як аб самай дужай ды ўплывовай, дык у палітычным жыцьці міжнацыянальным лічацца аднак амаль усе (за вылучэньнем хіба лятувісаў) акурат з групаю БНР.
Калі такое становішча сьведамае, дзеля таго, што БНР “не аддала Вільні” — гэта мала папраўляе палажэньне. Падчас доўгіх некалі перамоваў з сп. Сідзікаўскасам11 (яшчэ ў Эўропе) з боку БНР прапанавалася: 1. наагул аб справе Вільні не гаварыць, пакінуўшы яе вырашэньне гісторыі; 2. плябісцыт; 3. фэдэрацыя з супольнаю сталіцаю Вільняю і 4. тры кантоны — лятувіскі, беларускі ды асобна віленскі. На нішто сп. Сідзікаўскас ня мог пагадзіцца, а дамагаўся толькі “паперкі”, на якой было-б зрачэньне ўсялякіх правоў з нашай стараны12. Паколькі на ўсіх этнаграфічных картах салідных навукоўцаў сьвету падаецца, што Вільня ляжыць сяньня
10 Ёнас Матусас (літ. Jonas Matusas, 1899 — 1962), літоўскі гісторык, доктар гісторыі (1930). Закончыў Вілкавіскую духоўную сэмінарыю, ад 1924 г. сьвятар. У 1924—1930 гг. вучыўся ў Літоўскім унівэрсытэце. Ад 1940 г. дацэнт Каўнаскага ўнівэрсытэту, выкладаў гісторыю Літвы й літоўскай культуры. У1945—1946 гг. жыў у Нямеччыне, ад 1948 г. — у ЗША.
11 Вацлавас Сідзікаўскас (літ. Vaclovas Sidzikauskas, 1893—1973), вядомы літоўскі дыплямат, юрыст, актыўны дзеяч Найвышэйшага літоўскага камітэту вызваленьня. Пазьней, у 1964—1966 г., ягоны Прэзыдэнт.