1,1 Гэта апошні ліст, які захаваўся ў невялікім бацькоўскім архіве. Але перапіска, відаць, працягвалася: Алесь Карповіч прыслаў артыкул, дакладней, сваё інтэрвію з д-рам Запруднікам, галоўным рэдактарам “Беларуса”. Яно было надрукаванае ў гэтай газэце ў жніўні 1984 г. Аўтарскі канцэрт Дзьмітрыя Камінскага ў Белдзяржфілярмоніі. 1955 г. што іначай да ранку ўсё бясьследна зьнікне». Гэта быў звычайны адказ на маё пытаньне пра тое, як ён піша свае творы. Цікава, што прыкладна такое ж апісаньне творчага моманту сустракаем у Барыса Пастарнака, калі ён апісвае гэты працэс у паэта, Юрыя Жывага: “Пасьля дзьвюх-трох строфаў і некалькіх параўнаньняў, якія ўразілі яго самога, праца завалодала ім і ён адчуў набліжэньне таго, што называюць натхненьнем”112. Магчыма, да калегаў Камінскага, пра якіх ён распавядае ў ніжэйпададзеных запісах, натхненьне прыходзіла гэткім жа чынам. Саюз Савецкіх кампазытараў Беларусі Успаміны-нарысы Па заканчэньні Маскоўскага музычна-пэдагагічнага інстытуту імя Гнесіных у 1939 годзе я атрымаў запрашэньне на працу ў якасьці канцэртмайстра ў Менскую філярмонію. Запрашэньне я ахвотна прыняў: мне падабаўся горад Менск, які я ведаў раней. Вось там я й атабарыўся ў 1940 годзе. А ў сакавіку 1940 г. я быў прыняты маскоўскім сакратарыятам у члены Саюзу кампазытараў і неўзабаве, у маі 1941 г., аформіўся 112 Пастернак, Борнс. Доктор Жнваго. Ann Arbor: University of Michigan Press, 1959C. 448. ў Саюз кампазытараў Беларусі. Старшынём у тыя гады быў народны артыст БССР, прафэсар А[натоль] В[асільевіч] Багатыроў. Ён быў вучнем В[асіля] А[ндрэевіча] Залатарова, які жыў доўгі часу Менску, пакінуўшы пасьля сябе дастойную зьмену кампазытараў і пэдагогаў. Багатыроў працаваў даволі пасьпяхова ў самых розных жанрах: напісаў тры сымфоніі й дзьве опэры (“У пушчах Палесся” й “Надзея Дурава”), а таксама кантату “Партызаны” й мноства рамансаў. У ягоных творах адчуваецца незвычайнасьць таленту й салідны прафэсіяналізм. Як пэдагог, Багатыроў валодае ведамі, добрым густам і ўменьнем перадаць свае веды й досьвед вучням. У Беларусі імя Багатырова вельмі шануецца, і гэтай пашаны ён, безумоўна, заслугоўвае. Пра кампазытара Яўгена Карлавіча Цікоцкага хочацца найперш гаварыць як пра абаяльнага чалавека. Рэдкая ўважлівасьць да калегаў, спагадлівасьць, дзіўная душэўнасьць ды весялосьць! Я ня памятаю Яўгена Карлавіча ў кепскім гуморы. А як ён любіць дзяцей! Гэта выдатная чалавечая якасьць! Цікоцкі — кампазытар, які працуе ў мностве жанраў. Ен — аўтар опэраў, сымфоній, паэмаў, араторый, вялікай колькасьці музыкі датэатральных спэктакляў. Ягоная творчасьць карыстаецца заслужаным посьпехам. Цікоцкі — рамантык, і гэты кірунак яскрава праяўляецца ў ягонай музыцы. Ягоны рамантызм заражае публіку, якая шчыра любіць Яўгена Карлавіча. Цікоцкі напісаў выдатныя опэры: “Міхась Падгорны”, “Дзяўчына з Палесься” (“Алеся”), чатыры сымфоніі, вельмі ўдалую музыку да спэктаклю “з-я патэтычная”, рамансы й песьні. Так, нямногія кампазытары ўзнагароджаныя такой моцнай і пастаяннай любоўю ў нашага беларускага народу. Я з задавальненьнем успамінаю Яўгена Карлавіча: мы былі вялікімі сябрамі. Кампазытар Мікалай Мікалаевіч Чуркін — найстарэйшы кампазытар Беларусі (памёр у 95 гадоў)113. Ён быў вучнем М[іхаіла] Іпалітава-Іванава. М[ікалай] М[ікалаевіч] Чуркін — аўтар першай сымфоніі, напісанай у Беларусі. Ён дыхаў музыкай! Да глыбокай старасьці Чуркін захаваў ясную памяць і цьвярозае мысьленьне. М[ікалай] М[ікалаевіч] Чуркін — ураджэнец Закаўказьзя, таму ў ягонай музыцы маюць месца грузінскія й армянскія напевы. Аднак ягоная першая сымфонія 1924 года, як і далейшыя творы, напісаная пераважна на матэрыяле беларускага фальклёру, які ўдала падабраны й нясе слухачам сапраўдную асалоду дзякуючы сваёй прастаце й даходлівасьці. Ёсьць у Чуркіна й опэры — “Вызваленьне працы” (1922), “Рукавічка” (1941) — але, на вялікі жаль, мне не ўдалося іх паслухаць. 113 Мікалай Чуркін (1869—1964) быў таксама першым прафэсійным беларускім этнографам: анталёгія сабраных ім твораў беларускай народнай музыкі, выдадзеная супольна з Еўдакімам Раманавым у 1910 г., — узорная праца й да сёньня. Кампазытар Мікалай Ільліч Аладаў. На жаль, я зусім ня памятаю, у каго Мікалай Ільліч вучыўся, але памятаю, што ён выпускнік Пецярбурскай кансэрваторыі (менавіта Пецярбурскай, а не Ленінградзкай!)114. Аладаў — кампазытар вельмі своеасаблівы, ягоная музыка не падобная на творчасьць ніводнага з больш-менш знаёмых мне кампазытараў. Ен — адзін з заснавальнікаў беларускага сымфанічнага жанру, напісаў дзесяць сымфоній. Мікалай Ільліч Аладаў — аўтар дзьвюх опэраў: “Тарас на Парнасе” (камічная, 1927) і “Андрэй Касьценя” (1947). Значны ўклад ён зрабіў і ў разьвіцьцё харавога й вакальна-інструмэнтальнага жанраў. Беларускі фальклёр і тэматыка займаюць значнае месца ў ягонай, без сумневу, таленавітай творчасьці; яны нясуць важнае культурна-адукацыйнае пасланьне будучым пакаленьням. Некалькі словаў пра велізарную ролю Мікалая Ільліча ў беларускай музычна-асьветнай дзейнасьці. Ен ня толькі браў самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да адкрыцьця першай у Менску кансэрваторыі, але быў галоўнай дзейнай асобай у гэтай складанай і шляхетнай справе. Менавіта ён запрасіў цэлы шэраг высокакваліфікаваных выкладчыкаў, такіх як М[іхаіл] А[ркадзевіч] Бэргэр, Р[ыгор] Ю[дэлевіч] Шаршэўскі, Г. М. Пятроў (піяністы), А[ркадзь] Л[ьвовіч] Бясьсьмертны, A. Н. Крук (скрыпачы), Арлоў (віялянчэліст), Папавіцкі (ангельскі ражок), многіх іншых першаклясных музыкаў і пэдагогаў. Так, кляс дырыжыраваньня вёў вядомы ў свой час дырыжор Ільля Мусін115. Іншымі словамі, Мікалай Ільліч заслужыў усе свае званьні і ўзнагароды. Ен быў народным артыстам БССР, кавалерам ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сьцягу й “Знак Пашаны”. Кампазытар Пётр Пятровіч Падкавыраў, вучань В[асіля] А[ндрэевіча] Залатарова, пісаў у многіх жанрах. Ён — аўтар опэры “Павел Карчагін”, некалькіх сымфоній, канцэртаў для многіх інструмэнтаў, 114 Аладаў займаўся кампазыцыяй прыватна ў вучня Рымскага-Корсакава Я. В. Прохарава (1870—1942). У 1910 г. Мікалай Ільліч экстэрнам здаў экзамэны па клясе кампазыцыі й тэорыі музыкі. 115 Ільля Мусін (рас. Млья Александровйч Мусйн, 1903—1999), вядучы савецкі дырыжор, піяніст і пэдагог (Валеры Гергіеў — адзін зь ягоных вучняў; менавіта ён паставіў настаўніку помнік на магілу ад імя “Марыінскага тэатру”'), родапачынальнік “ленінградскай школы” дырыжыраваньня. Дарэчы, Мусін паспрыяў публікацыям нотаў Дзьмітрыя Камінскага ў Ленінградзе, а значыць, папулярызацыі ягонай творчасьці. У 1934— 1935 гг. Ільля Мусін быў кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага сымфанічнага аркестру БССР. Ён — заслужаны артыст БССР (1939), заслужаны дзеяч мастацтваў Узбэкскай ССР (у час вайны працаваў у Ташкенце), народны артыст РСФСР (1983), ганаровы сябра Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лёндане. квартэтаў, квінтэтаў, вакальна-інструмэнтальнай музыкі. Творы гэтага кампазытара прыцягваюць увагу слухача сваёй арыгінальнасьцю, яны адрозьніваюцца некаторай “даўкасьцю”. У яго ёсьць цудоўныя рамансы на словы М[аксіма] Багдановіча (1891—1917), А[ляксандра] Пушкіна (1799—1837) і Т[араса] Шаўчэнкі (1814—1861), дзьве кантаты на словы Э[дзі] Агняцвет116 і А[ркадзя] Куляшова (1914—1978). Ён таксама быў выдатным аранжыроўшчыкам беларускіх народных песень. У Падкавырава ярка выяўлены “свой” мэлядычны й рытмічны склад музыкі. Падкавыраў шмат напісаў ня толькі канцэртных, але й пэдагагічных твораў, якія ахвотна выконваліся як сьпелымі музыкамі, гэтак і студэнтамі (ён быў выбітным пэдагогам). Кампазытар Юры Ўладзімеравіч Семяняка117 быў узнагароджаны званьнямі заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, народнага артыста БССР, зьяўляўся ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР. Ягоным настаўнікам быў кампазытар Анатоль Багатыроў. Семяняка — аўтар многіх сцэнічных твораў: опэраў, пяці апэрэтаў, музыкі да спэктакляў і фільмаў. Юры Уладзімеравіч асаблівых посьпехаў дасягнуў у беларускай вакальнай музыцы, істотна ўзбагаціў яе. Кампазытар Семяняка напісаў некалькі соцень песень. Ён пісаў пераважна на вершы беларускіх паэтаў: М[аксіма] Багдановіча, Я[нкі] Купалы (1882—1942), Я[куба] Коласа (1882—1956), М[аксіма] Танка118, Г[енадзя] Бураўкіна119, Э[дзі] Агняцвет і іншых таленавітых паэтаў. “Песьняры”, “Верасы”, “Лявоны” й іншыя папулярныя вакальнаінструмэнтальныя беларускія ансамблі “біліся” за ягоныя творы. Іх шчырая мэлядычнасьць, почасту заснаваная на глыбіні беларускай народнай традыцыі, вабіла як выканаўцаў, гэтак і слухачоў. Мяркую, што, як кампазытар-песеньнік і майстар вакальнага жанру, ён зьяўляўся самым папулярным беларускім кампазытарам нашага часу. Так, мэлёдыі зь ягонай опэры-паэмы “Зорка Вэнэра” (па матывах паэзіі М[аксіма] Багдановіча) былі настолькі вядомыя, што многія ўважалі іх за народныя. Я яго глыбока паважаю. У нашым лёсе было шмат агульнага: ён таксама быў на фронце (узнагароджаны мэдалямі й ордэнам Айчыннай вайны), ня вельмі любіў КПСС і быў старшынём праўленьня Саюзу кампазытараў БССР (1978—1980). Шчыра цаню той факт, што 116 Эдзі Агняцвет (сапр. Каган; 1913—2000), папулярная ў свой час паэтка. 117 Юры Семяняка (1925—1990), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1962), народны артыст Беларусі (1974). У Менску яго імем названая вуліца. 118 Максім Танк (сапр. Яўген Скурко, 1912—1995), народны паэт Беларусі (1968), акадэмік АН Беларусі (1972), грамадзкі й палітычны дзеяч. Генадзь Бураўкін (1936—2014), паэт, дзяржаўны дзеяч. Юры Ўладзімеравіч ня ўдзельнічаў у ганеньнях на мяне пасьля таго, як я абвясьціў пра эміграцыю з СССР (назваўся хворым і не прыйшоў на сход, дзе мяне “клеймавалі ганьбай”). Гэта было ўчынкам мужнага чалавека, на які нямногія здольныя ў нашай краіне “пабядзіўшага сацыялізму”. Кампазытар Леў Майсеевіч Абеліёвіч (1912—1985) — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР і кавалер ордэну “Знак Пашаны”. Нарадзіўся ў Вільнюсе, але вучыўся ў Маскоўскай кансэрваторыі ў самога Мікалая Мяскоўскага! Таксама вучыўся ў В[асіля] А[ндрэевіча] Залатарова. Цікавы кампазытар, схільны да пошукаў. Леў Майсеевіч у сваёй музыцы прытрымліваецца “заходняй арыентацыі”, ня ўлічваючы, што ў нас да такога кірунку ў музыцы не прывыклі. У выніку ягоныя творы “зь цяжкасьцю” ўспрымаюцца шырокім колам слухачоў. Кампазытар Абеліёвіч — чалавек надзвычай адукаваны й вельмі адораны, таму сардэчна шкадую, што ягоныя творы не сустракаюць болып цёплай рэакцыі, якой, безумоўна, заслугоўваюць. Ен — аўтар чатырох сымфоній, канцэрту для фартэпіяна з аркестрам. Піша Абеліёвіч галоўным чынам інструмэнтальную музыку. У яго ёсьць нямала п’есаў і для камэрных ансамбляў, і гэтая сфэра творчасьці ўдаецца кампазытару лепей, чым усе астатнія. Кампазытар мае надзвычай удалы фартэпіянны цыкль “Фрэскі”, які піяністы ахвотна выконваюць. Вельмі добры й зьмястоўны таксама яго вакаліз “Памяці Д[зьмітрыя] Д[зьмітрыевіча] Шастаковіча». Леў Майсеевіч Абеліёвіч пісаў песьні й рамансы на вершы М[аксіма] Багдановіча, Я[нкі] Купалы, А[дама] Міцкевіча (1798—1855) і М[аксіма] Танка. Мне ён заўсёды быў блізкі паводле разуменьня ролі кампазытара ў грамадзтве й праз спробы не саступаць “кепскаму густу”.