Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
52	Аляксей Туранкоў (1886—1958), кампазытар, выпускнік Пецярбурскай кансэрваторыі па клясе кампазыцыі ў прафэсараў А. Лядава й М. Сакалова. Адзін з родапачынальнікаў беларускай масавай песьні, хору й рамансу; напісаў некалькі опэраў, балетаў, кантатаў, сюітаў, твораў інструмэнтальнай музыкі, мноства вакальных твораў для салістаў і хораў. 3 1918 г. жыў у Гомелі, дзе іграў у аркестры, кіраваў харавымі калектывамі, арганізаваў музычную школу, загадваў музычнай сэкцыяй аддзелу народнай адукацыі. 3 1934 г. — у Менску. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, з 1940 г. — заслужаны дзеяч мастацтваў. Туранкоў, як і большасьць беларусаў, нечакана для сябе апынуўся пад нямецкай акупацыяй (відаць, праз гэта Карповіч так цікавіўся ягоным лёсам). У1941—1944 гг. працаваў у менскім і рыскім выдавецтвах, якія выпускалі падручнікі, літаратуру для моладзі. За гэтае “злачынства” быў сасланы ў ГУЛАГ, дзе ледзь выжыў. Рэабілітаваны пасьмяротна ў 1959 г.
53	Пётр Падкавыраў (1910—1977) зь дзяцінства граў у аркестры народных інструмэнтаў, закончыў Свярдлоўскі музычны тэхнікум (1928—1933), дзе
Куліковіча54, Залатарова55 і іншых. Васіль Андрэевіч Залатароў выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў, сярод якіх такія знакамітыя, як Багатыроў, Аладаў, Лукас56, Алоўнікаў57, Падкавыраў. Яго родзіч Анатоль Залатароў быў вучнем бацькі Дзьмітрыя Камінскага. Думаецца, што й сам Дзьмітры Раманавіч трапіў у Беларусь дзякуючы рэкамэндацыі Залатаровых.
займаўся й народнымі інструмэнтамі, і кампазыцыяй. У1933 г. Падкавыраў прыехаў у Менск для заняткаў кампазыцыяй у клясе Васіля Залатарова, які пасьпяхова закончыў у 1937 г. Аўтар опэры, дзьвюх кантатаў, двух харэаграфічных эцюдаў, дзьвюх увэрцюраў, трох скрыпічных канцэртаў, трох сымфоній і многіх іншых твораў, як буйных, гэтак і камэрных (ладная частка — для народных інструмэнтаў).
54 Мікалай Шчаглоў-Куліковіч (1893—1969), беларускі кампазытар, дырыжор, музыказнаўца, аранжыроўшчык беларускай народнай музыкі. Выпускнік Маскоўскай кансэрваторыі, аўтар опэраў, сымфоній, мноства вакальных твораў. У Менску ён жыў з 1936 г., быў заснавальнікам і першым галоўным дырыжорам Менскага тэатру опэры й балету. 3 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, з 1950 г. — у ЗША.
55 Васіль Залатароў (рас. Васйлйй Андреевйч Золотарёз, 1873—1964), расейскі й беларускі кампазытар, прафэсар. Добры прыяцель бацькі Дзьмітрыя Камінскага, якому ў свой час даручыў навучыць ігры на скрыпцы свайго родзіча, Анатоля Канстанцінавіча Залатарова. Яшчэ на пасадзе прафэсара Маскоўскай дзяржкансэрваторыі імя П. I. Чайкоўскага Васіль Залатароў выхаваў плеяду будучых вядучых беларускіх кампазытараў, а калі пераехаў у Менск, то працягнуў гэтую працу. У 1932 г. Залатароў атрымаў званьне “Заслужаны артыст РСФСР”, у 1949 г. — “Народны артыст БССР”. У 1950 г. ён стаў ляўрэатам Сталінскай прэміі II ступені.
56 Дзьмітры Лукас (1911—1979), беларускі кампазытар і тэарэтык музыкі. Нарадзіўся ў Сьвянцянах, закончыў БДК у 1941 г. па клясе кампазыцыі ў Васіля Залатарова. Лукас — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955). Пасьля вайны працаваў галоўным рэдактарам Беларускага радыё, a потым і кіраўніком беларускага радыёвяшчаньня. Ен таксама ўзначальваў вакальную катэдру Менскага пэдагагічнага інстытуту. Аўтар дзьвюх араторый, чатырох опэраў, чатырох струнных квартэтаў, кантаты, музыкі да фільмаў і спэктакляў, мноства песень.
57 Уладзімер Алоўнікаў (1919—1996), беларускі кампазытар. Як і Лукас, закончыў БДК у 1941 г. па клясе кампазыцыі ў Залатарова й па клясе фартэпіяна ў Бэргэра. Алоўнікаў пайшоў на фронт і ўдзельнічаў у баях зь першых дзён вайны. Сьледам за сваім пэдагогам ён выкладаў у БДК (з 1947 г.), стаў дацэнтам (1966), прафэсарам (1980), а ў 1962—1982 гг. быў рэктарам кансэрваторыі. Папулярнасьць прыйшла да Ўладзімера Уладзімеравіча дзякуючы яго камэрнай творчасьці. Яго песьні — пераважна ваенна-патрыятычнага характару — ня толькі ўваходзілі ў рэпэртуар беларускіх вакалістаў і харавых калектываў, але і былі запатрабаваныя і ў іншых рэспубліках СССР.
Пасьляваенны пэрыяд для Алеся Карповіча пачаўся зь лягераў саюзьнікаў. Спачатку ён трапіў у той, дзе ўтрымліваліся пераважна ўкраінцы, а потым перайшоў у “свой”, беларускі. Карповіч сьведчыць, што ў абодвух лягерах, дзе ён знаходзіўся з канца 1944 2; культурнае жыцьцё было багатае й разнастайнае. Ён, напрыклад, у гэтых лягерах ставіў опэры, пісаў вакальнуюмузыку на словы пераважна беларускіх (і ўкраінскіх) паэтаў. Некалькі твораў кампазытар напісаў для фартэпіяна (12 прэлюдый, вальс, “Беларускую рапсодыю” й “Такату”для аргану).
У 1947—1951 гг. большасьць насельнікаў лягераў (зь ліку тых, каго саюзьнікі не выдалі
Сталіну — было выдадзена звыш чатырох мільёнаў чалавек) зьехалі з Эўропы ў ЗША, Канаду, Аўстралію, Новую Зэляндыю й іншыя далёкія краіны. Сям’я Алеся Карповіча ня трапіла ў гэтую хвалю: празь цяжкую хваробу дачкі іх ніхто не прымаў. Давялося асвойвацца ў Нямеччыне: там пачаліся пошукі працы, якія пасьля многіх няўдачаў скончыліся ў 1952 годзе месцам настаўніка ў музычнай школе Альдэнбургу. Спачатку кампазытар атрымаў гадзіны ў выкладаньні акардэону, потым дадаліся клясы па гітары, флейце й нарэшце па ягоным улюбёным інструмэнце — фартэпіяна. Праца, паводле прызнаньня кампазытара, была катаржная, але ён цешыўся тым, што скончыласябезнадзейнаялягернаязалежнасьць, што зьявілася магчымасьць самастойна ўтрымліваць сям’ю58.
У школе Карповіч адпрацаваў 25 гадоў, да пэнсыі. Рэдкія вольныя хвіліны аддаваліся кампазыцыі. Ён напісаў мноства песень на вершы беларускіх паэтаў, пачынаючы ад тэкстаў клясыкаў XIX—XX стст. да лірыкі такіх паэтаў эміграцыі, як Натальля Арсеньнева (1903—1997), Міхась Кавыль (1915—2017), Рыгор Крушына (1907—1979), Масей Сяднёў (1913—2001) і інш. Вось як кампазыітар характарызуе беларускую песенную творчасьць напрыканцы
58 Гл. інтэрвію Алеся Карповіча з д-рам Запруднікам у: Беларус. 1984. № 321.
С. 5-6.
інтэрвію з d-рам Запруднікам: “Беларуская песьня — гэта нашае нацыянальнае багацьце, якім мы з правам можам ганарыцца й пачэсна рэпрэзэнтаваць сябе ўва ўсім сьвеце”.
Алесь Карповіч, безумоўна, прызвычаіўся да Альдэнбургу, але да канца жыцьця ня толькі тужыў па радзіме, а й пакутваў празь недахоп непасрэдных зносінаў з супляменьнікамі, якіх не было ні ў горадзе, ні ў навакольлі. Напэўна, менавіта таму ён так узрадаваўся, калі атрымаў ад мамы пісьмо, і неадкладна на яго адказаў59.
* * *
Альдэнбург, 21 сьнежня 1982 г. Паважаная Дора (напішыце Ваша імя па бацьку) Камінская!
Прыемнай нечаканасьцю было для мяне Ваша пісьмо! Як быццам прыадчыніліся дзьверы ў далёкае мінулае. Вам у 1937 годзе было 14 гадоў, а мне — 27, а зараз мне ўжо за 70, усё жыцьцё ззаду, засталася толькі старасьць зь яе немаччу, хваробамі, дактарамі й таблеткамі. Але даваенны Менск, кансэрваторыю, пэдагогаў і некаторых студэнтаў я памятаю яшчэ добра й іх лёс мяне вельмі цікавіць, таму буду рады, калі нашая перапіска замацуецца. Я цудоўна памятаю несамавіты, цесны, чырвона-цагляны будынак кансэрваторыі зь невялікай заляй на верхнім паверсе й буфэтам на двары. У час вайны там зьмяшчалася ваенная камэндатура, і ўсе інструмэнты былі проста ў двор выстаўленыя — пад сонца, дождж і сьнег. Некалькі інструмэнтаў мне ўдалося ўратаваць, разьмясьціўшы іх па дамах нямногіх знаёмых, якія вярнуліся ў Менск; што сталася зь іншымі — ня ведаю.
Добра памятаю дырэктараў кансэрваторыі, спачатку Гантмана60, потым Бэргэра61, заўгасаў Цыпкіна й Фішара62, пэдагогаў фартэпіяннага
59 Камэнтар Зіны Гімпелевіч.
60 Магчыма, маецца на ўвазе Оскар Гантман, у канцы 1930 — пачатку 1940-х гг. дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатру опэры й балету, пазьней — дырэктар Рускага тэатру ў Менску.
61 Міхаіл Бэргэр (1909—1981), адзін з заснавальнікаў беларускай фартэпіяннай школы, дырэктар БДК у 1937—1941 гг. У 1940 г. атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтваў, у часе вайны ўзначальваў франтавую канцэртную брыгаду. Бэргэр быў выкладчыкам у маёй мамы й лічыў яе самай таленавітай вучаніцай за ўвесь час сваёй багатай пэдагагічнай дзейнасьці. Ен шчыра смуткаваў, што вайна перашкодзіла ёй стаць вядучай канцэртнай піяністкай краіны (гэта было ягонае прадказаньне, калі ён прыняў яе ў сваю клясу яшчэ ў музычным вучылішчы, а праз два гады перавёў у кансэрваторыю).
62 Зьвестак пра абодвух заўгасаў няма.
факультэту Клумава63, Шаршэўскага64, пазьней — Ілю Бэрман65, вакалістаў Ціханава66, Паніну, Карына, Бандарэнка, Ручаёву, скрыпачоў Бясьсмертнага67, Амітон68, духавікоў Папавіцкага69, Сьцягеннага70, харавікоў Шварц71 і Грынбліт72,
63	Аляксей Клумаў (1907—1944), беларускі кампазытар, піяніст і пэдагог. Закончыў кансэрваторыю па клясе фартэпіяна ў Генрыха Нейгауза, a па клясе кампазыцыі — у Міхаіла Гнесіна. У 1940 г. атрымаў званьне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Дзьмітры Камінскі яго часта згадваў, сьцьвярджаючы, што заўчасная сьмерць Клумава не дала яму стаць адным зь вядучых кампазытараў XX ст.
64	Рыгор Шаршэўскі (1913—1991), выбітны піяніст і добры кампазытар, які таксама займаўся і ў Генрыха Нейгауза, і ў Міхаіла Гнесіна. Дзьмітры Камінскі й Рыгор Шаршэўскі былі блізкімі сябрамі.
65	Пакуль няма зьвестак пра піяністку Ілю Бэрман і пра вакалістаў Паніну, Бандарэнка й Ручаёву.
66	Павал Ціханаў (1877—1944), опэрны сьпявак, з 1940 г. — прафэсар БДК па клясе вакалу; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).
67	Аркадзь Бяссмертны (1893—1955), выпускнік Петраградзкай кансэрваторыі (1917), скрыпач-віртуоз, дырыжор і пэдагог, заснавальнік струннасмычковай катэдры ў Менскай кансэрваторыі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1940).
68	Аляксандар Амітон (рас. Александр Наумовйч Амйтон, 1911—1969) закончыў Маскоўскую кансэрваторыю ў 1935 г. і асьпірантуру пры ёй у 1937 г. Ня раз перамагаў на скрыпічных конкурсах. 3 1941 да 1944 г. выкладаў у Саратаўскай кансэрваторыі й даваў сольныя канцэрты. У 1937—1941 гг. і ў 1944—1951 гг. выкладаў у БДК і загадваў катэдрай струнных інструмэнтаў. Заслужаны артыст БССР (1940).
69	Георгі Папавіцкі (рас. Георгйй Константйновйч Поповнцкйй, 1890— 1948) закончыў Пецярбурскую кансэрваторыю па клясе габою ў 1911 г. і быў адным з найлепшых габаістаў у Расейскай імпэрыі й СССР. У 1912— 1929 гг. і ў 1941—1948 гг. ён працаваў у Саратаўскай кансэрваторыі, а ў 1933-1941 гг. у БДК.