Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Анатоль Залатароў, вучань Робэрта Камінскага перад сольным канцэртам у Маскве. 1957 г.
сама чамусьці стаў сьпешна закопваць дарагую мне магілу. Я моцна плакаў — каго ж я хаваю! Ды мне лягчэй самому з жыцьцём разьвітацца, чым з горача любым бацькам! Маму я адправіў да родных, a сам паехаў дадому ў Менск... У Менску прыкладна праз тыдзень бацька прысьніўся мне. У сьне я адразу зразумеў, што трэба, не марнуючы часу, пасьпець спытацца ў яго, як яму там? I я пасьпеў спытацца! Што ж ён адказаў? ‘‘Выдатна! Я ніколі так не адпачываў, як цяпер!” Я прачнуўся ашчасьліўлены. Мне хацелася быць забабонным і верыць у замагільнае жыцьцё! Вось так і скончылася няўдалае і ў той жа час па-свойму шчаснае жыцьцё майго палка любімага бацькі, Робэрта Ісакавіча Камінскага.
Апошні жывы напамін ад бацькі быў мне, здаецца, на пачатку 1960-х гадоў. Татаў вучань Анатоль Сьцяпанавіч Залатароў, вярнуўшыся з Масквы, прывёз мне цёплае прывітаньне ад старога сябры бацькі па кансэрваторыі, выбітнага скрыпача Яфрэма Цымбаліста28, які
38 Яфрэм Цымбаліст (рас. Ефрем Александровйч (Ароновйч) Цймбалйст,
старшынстваваў на конкурсе скрыпачоў. Бацька яго часта й захоплена згадваў. Цымбаліст вельмі падрабязна распытваў Залатарова пра майго бацьку, тужыў па ім, быў вельмі зьбянтэжаны з прычыны ягонай сьмерці.
Маю мілую, дарагую маму я пахаваў у Менску ў дзень новага, 1965 году. У той дзень я нічога не разумеў, ня цяміў. Я ўжо ня памятаю падрабязнасьцяў — толькі страшную яву, як я адзін вёз яе на могілкі. Ох, як гэта было цяжка, і не знаходзіцца ў мяне словаў, каб патлумачыць, што я перажыў. Адно толькі ведаю: мой горача любімы тата й мілая мама будуць вечна жыць у маім сэрцы. Я заўсёды стараўся жыць паводле іх запаветаў, па прыкладзе майго дарагога таты: сумленна й зьмястоўна, а галоўнае, быць удзячным за тое добрае, што прыносіць жыцьцё. У памяць пра тату я распавяду пра гарады, у якіх мы жылі.
Пра Новачаркаск
У1911 годзе мой бацька атрымаў запрашэньне паступіць на службу ў Новачаркаскае музычнае вучылішча й музычную школу. У Новачаркаск ён прыехаў з Луганску, дзе граў сэзон са сваім старым сябрам дырыжорам I. I. Розэнфэльдам29. А я з мамай жыў у гэты час у Стаўрапалі, дзе непадалёку, у фамільным маёнтку, пастаянна жылі ейныя сёстры. Я выдатна помню, што лета 1913 года я з мамай правёў у Есентуках, там было мала цікавага. А ў 1914 годзе бацька наняўся на сэзон у Сімфэропаль, мы з мамай прыехалі да яго пасьля сэзону й разам потым вярнуліся ў Новачаркаск. Недзе ў канцы траўня або на пачатку чэрвеня я з мамай сеў у цягнік, і мы паехалі да станцыі Сінельнікава, а там была перасадка далей на поўдзень. Як усё было цікава! Асаблівае значэньне я надаваў надпісам на вагонах: вэнзэль паўднёвых дарог — “Е”(“Екатерйнйнская дорога”), а “Нйк”— вэнзэль Мікалаеўскай СНйколаевской”) дарогі! Я наперад смакаваў асалоду расказаць пра гэта майму найлепшаму сябру Лёню. Які ён будзе рады даведацца ўсе гэтыя “тонкасьці”'. А вось і рака Салгір, на якой стаіць Сімфэропаль. На вазаку паехалі ў гарадзкі сад, дзе ў аркестры іграў тата, а вось і ён сам! Як добра! Ён нас адвёз у зьняты для нас пакой, і зажылі мы там раскошна, бо Сімфэропаль — цудоўны горад! Неўзабаве перазнаёміліся з музыкамі аркестру, дырыжор — важны пан. Аркестранты да нашага прыезду паставіліся выключна гасьцінна. Майго тату пасьпелі палюбіць як вельмі добрага скрыпача, нястомна-
1889—1985), расейскі й амэрыканскі скрыпач. Пасьля Хейфеца й Эльмана — самы вядомы вучань Аўэра. Канцэртаваць за мяжой пачаў у 1907 г., як толькі закончыў Пецярбурскую кансэрваторыю.
29 Зьвесткі пра гэтую асобу ня знойдзены.
га аптыміста й найбольш сардэчнага чалавека. Парк, у якім штовечар граў аркестар, быў найвыдатнейшы! Так, у нас была маса знаёмых, і нас вельмі любілі. Але пачалі ўжо пагаворваць пра вайну, і ў хуткім часе тата паехаў прызывацца ў Новачаркаск (па месцы прапіскі). Мы засталіся ў Сімфэропалі без навінаў, поўныя хваляваньня. Аднойчы мы з мамай зайшлі на пошту даведацца пра пісьмы. Нас сустрэў чыноўнік з усмешкай: «Вам прыйшла добрая тэлеграма, хоць і аднаслоўная: “Вольны!”». Я саромеўся паказаць сваю радасьць перад чыноўнікам, ведаючы, чаго вартая такая тэлеграма ў час мабілізацыі. 3 пошты я й мама сышлі шчасьлівыя. Хутка скончыўся сэзон, і мы ўсёй сям’ёй вярнуліся дадому, у Новачаркаск. Уражваў тлум на вакзалах, народ заварушыўся — вайна! Я, безумоўна, не разумеў у той час усяго маштабу катастрофы, дый ніхто не разумеў, нават дарослыя.
Да вясны 1915 году я ўжо быў падрыхтаваны да паступлення ў Пятроўскую гімназію, і ўсё прайшло выдатна. Вытрымаў я іспыт у другую падрыхтоўчую клясу. На іспыце я зрабіў адну памылку: слова “вверх” напісаў паасобку. Настаўнік Рэбрыкаў, які прымаў іспыт, пасьмяяўся і пакінуў гэтую памылку без наступстваў! Дома мяне сустрэлі як імяніньніка! Добра жыць на сьвеце! У той жа дзень я пайшоў да майго найлепшага сябры Лёні, ён таксама паступіў, але ў настаўніцкую сэмінарыю, яму карцела стаць настаўнікам. Якая цудоўная пара — дзяцінства! Нічога няма лепей. Дома я ўпрасіў бацьку купіць мне дзіцячую чыгунку, і ён, вядома, купіў, бо ён жа быў вельмі добры! Гэта быў паравозік, і да яго прыстаўляліся тры вагоны. Які я быў шчасьлівы — зь дзяцінства я надзвычайна любіў чыгункі і ўсё, што было зь імі зьвязана. Купіў мне тата гэты падарунак у горадзе Растове-на-Доне за пяць рублёў. На той час гэта былі шалёныя грошы: за іх можна было купіць падводу вінаграду.
Гэта было даўно, але было на сьвеце, і я гэта памятаю. Я не забуду “Атаманскі спуск”, дом № іо зь ягонай кватэрай № 2. Там доўгадоўга мы жылі, і з намі было хараство, якое няможна, грэх забыць. За тры гады жыцьця ў Новачаркаску ў нас зьявілася мноства знаёмых і сяброў. Найперш хочацца назваць стрыечнага брата мамы, Пракоф’ева (ён быў старшынёй судовай палаты)30, і ягоную жонку, наймілейшую Праскоўю Аляксандраўну. Іхны сын Сярожа, мой раўналетак, здаваўся мне ня вельмі сымпатычным, так што асаблівага сяброўства ў нас не было. Бацька й мы з мамай пасябравалі зь сям’ёй ягонай
30 Час (войны, рэвалюцыі, міграцыі, эміграцыі й наступныя савецкія ўзрушэньні) зьнёс у нябыт мільёны. Таму, калі людзі не былі сусьветнымі знакамітасьцямі, то знайсьці пра іх зьвесткі цяжка. Большасьць родзічаў і знаёмых сям’і Камінскіх, згаданых у разьдзеле пра гарады (такія, як сям’я Пракоф’евых), на жаль, належаць да катэгорыі забытых гісторыяй.
таварышкі па службе М. Ф. Гінзбург. Яе муж, Салямон Ільліч Гінзбург, прысяжны павераны, быў найвядомейшы ў горадзе, дый увогуле на Доне адвакатам. Яны жылі ў доме № 25 на Гарбатай вуліцы, недалёка ад нас. Добра памятаю гэты дом, выдатную кватэру, а галоўнае, гэтых людзей: тата лагодна менаваў іх “рафінаваная інтэлігенцыя”'. У сям’і было двое дзетак, хлопчык Сярожа й дзяўчынка Ліда. Лёс іхны у час Другой сусьветнай вайны быўжахлівы: за “яўрэйскае пахожаньне” іх расстралялі ў шахтах. Так, Салямон Ільліч быў хрышчаным яўрэем — і з пункту гледжаньня ідыёта Гітлера гэтая “правіннасьць” каралася сьмерцю ўсёй сям’і. Гэтай вар’яцкай гнюснасьці няма назвы! Я ў чымсьці забег наперад, але мушу сказаць, што тады, перад вайной і рэвалюцыямі, антысэмітызму, гэтага зьвярынага шаленства, на Доне не назіралася.
Там, у доме № іо, у нас былі суседзі, зь якімі мы выдатна ўжываліся. Гэта была сям’я Зазерскіх: бацька быў афіцэрам, служыў у войску. У яго была жонка Ганна Міхайлаўна й дзьве цудоўныя дачкі, Ірачка й Кіці. Мы вельмі сябравалі, і гэта было сапраўднае, самае шчырае сяброўства! Малодшая, Кіці, забаўляла нас сьпевамі. Была ў яе такая песня: “вот маленькйй кабанчнк взобрался в скользку гору...”. Гэта было так забаўна й так добра! Кіці й мая мама абажалі адна адну. У той жа час у мяне быў неразлучны сябра Лёня Сарокін, я згадваў яго раней. Мы зь ім апантана любілі Новачаркаск і пастаянна блукалі па горадзе ды навакольлі. Так, Лёня быў незвычайным хлопчыкам паводле душэўнага складу й па сваёй дабрыні, спагадлівасьці. Нешматслоўны, ён мог выказаць глыбокія й самастойныя думкі, у якіх мелася імкненьне да маралі й справядлівасьці. Дзіўна, як хутка мы знаходзілі агульную мову й разумелі адзін аднаго. Лёня жыў з маці, Антанінай Уладзіславаўнай. Яна была сьціплая й добрая жанчына, вельмі любіла свайго Лёньку. Памерла Антаніна Ўладзіславаўна ў 1943 годзе ад разрыву сэрца, калі даведалася, што Лёня ўпаў з паравозу, які рухаўся... Мне гэтыя людзі вельмі дарагія, яны мне родныя.
Так, у нас наладзіліся сяброўскія стасункі са многімі. Хочацца ўспомніць хоць некаторых: Анатоль Залатароў, Гукаў (скрыпачы), Міхаіл Міхайлавіч Хуцыеў, Алоіс Стэрнардт (віялянчэлісты), ваенныя (атаманы й проста казакі), дактары, настаўнікі, юрысты, просты й адметны народ, які жыў ва ўзаемапавазе да войнаў і рэвалюцый31. Алоіс Стэрнардт у свой час, калі пачалася рэвалюцыя, намаўляў майго бацьку пакінуць Новачаркаск і назаўсёды (праз Турцыю) зьехаць у Ангельшчыну, але бацька адмовіўся, і вельмі шкада! Стэрнардт неўзабаве пасьля ад’езду прыслаў нам пісьмо ў Новачаркаск з Канстанцінопалю. Яно не захавалася, але я памятаю першыя радкі: “Дарагія мае, пішу
31 Зьвестак пра гэтых людзей, як і пра тых, што згадваюцца далей, няма.
вам з Турцыі! Збіраюся ехаць у Ангельшчыну! Як шкада, Веня (памяншальнае імя бацькі), што ты не паехаў са мной!”. Мая мілая мамуля пасьля гэтага пісьма доўга-доўга плакала...
У мяне быў яшчэ адзін блізкі сябра, звалі яго Віктар Каклюгін. Быў ён бацькавым вучнем, здольным скрыпачом, мой тата яго вельмі любіў. Жыў ён з бацькамі на Марыінскай вуліцы. Памятаю яго маці, яна была ўжо немаладая, звалі яе Вольга Міхайлаўна. У яе было найтанчэйшае пачуцьцё гумару, яна заўсёды нас сьмяшыла. Вольга Міхайлаўна таксама нас усіх вельмі любіла. Бацька Віці, Канстанцін Каклюгін, быў міністрам унутраных справаў пры Данскім урадзе. Калі Віця прыходзіў да нас, мы яго сустракалі “пераможна”! 3 ушанаваньнямі садзілі за стол, і тады пачынаўся абед, які заўсёды праходзіў весела. Памятаю, яшчэ быў у майго бацькі вялікі сябра, яго благародзьдзе, казацкі афіцэр — есаул Ломцеў. Служыў ён у мясцовай камандзе на Хрышчэнскім спуску, па дарозе на вакзал да станцыі Новачаркаскай. Жыў Ломцеў на скрыжаваньні Хрышчэнскага спуску й Аксайскай вуліцы. Сяброўства з маім бацькам у іх было моцнае й шчырае, яны пастаянна наведвалі адзін аднаго. Дый я любіў яго, мне падабалася ў яго бываць. Ломцеў вучыў мяне казацкім песьням, вось прыпеў адной зь іх: “Так громче музыка, йграй победу, мы победйлй й враг бежйт, бежйт, бежйт! Так за царя, царя й нашу веру, мы грянем громкое ура! ура! ура!”. Вельмі многа было сяброў, усіх не пералічыш і пра ўсіх не раскажаш!