Апынуўшыся ў такім атачэньні, мой бацька проста абавязаны быў добра іграць, дый Аўэр прымушаў яго добра займацца! Калі Аўэр бачыў прыкметы ляноты або, яшчэ горш, падману, то доўга не разважаў: адной рукой ён трымаў пульт, на якім стаялі ноты, а друтой рукой — галаву вучня са скрыпкай, усё гэта рухалася насустрач, білася адно аб адно й выкідвалася прэч з клясы, у калідор, а па калідоры гулялі дзяўчаты, таварышы... Гэтаму ёсьць дакладная назва: “выгнаць у шыю!”. А якія ў бацькі былі таварышы! Міша Эльман13, бліскучы скрыпач, у Ангельшчыне атрымаў ганаровае званьне лёрда. У свой час бацька ўпрасіў Аўэра ўзяць Мішу ў клясу. Яша Хейфец14, зь якім бацька асабліва сябраваў! Пра Хейфеца бацька казаў так: “хлопчыкам 12 гадоў ён паводле сьпеласьці іграў як стары”, гэта значыць ён быў 8 Ганна Есіпава (рас. Анна Нйколаевна Есйпова, 1851—1914), расейская канцэртуючая піяністка й пэдагог. 9 Марыя Барынава (рас. Марйя Нйколаевна Барйнова, 1878—1956), выбітная расейская піяністка, тэарэтык і пэдагог. Канцэртавала да 1940-х гг. 10 Аляксандар Вержбіловіч (рас. Александр Валерьяновйч Вержбйловйч, 1849—1911), першакласны расейскі віялянчэліст; як і ўсе названыя Камінскім музыкі, зь велізарным посьпехам канцэртаваў і ў Расейскай імпэрыі, і за мяжой. 11 Аляксандар Глазуноў (рас. Александр Константйновйч Глазунов, 1856—1936), расейскі кампазытар (позьняя расейская школа рамантызму), дырыжор і пэдагог. Дырэктар Санкт-Пецярбурскай кансэрваторыі, а пазьней Петраградзкай і Ленінградзкай (1905—1930). Дарма што ў 1928 г. ён выехаў у Францыю на сталае месца жыхарства, да 1930 г. лічыўся дырэктарам. 12 Вячаслаў Сук (рас. Вячеслав Нвановйч Сук, 1851—1933), вядомы расейскі дырыжор і кампазытар, народны артыст РСФСР. 13 Міхаіл (Міша) Эльман (рас. Мйхайл Сауловйч Эльман, 1891—1967) быў вундэркіндам, як і бацька Камінскага; выдатны скрыпач Расейскай імпэрыі, Брытаніі й ЗША. ч Яша Хейфец (рас. Яша Хейфец, 1901—1987), ураджэнец Вільні, таксама быў вундэркіндам, канцэртаваў зь пяці гадоў. Лічыцца найлепшым скрыпачом усіх часоў і народаў. Перабраўся зь сям’ёй у ЗША ва ўзросьце 16 гадоў, ужо з сусьветнай славай выканаўцы. Паспрыяў пераезду свайго настаўніка, Аўэра. Пасьля траўмы бядра ў 1958 г. перайшоў на выкладчыцкую дзейнасьць. ня проста вундэркіндам, а геніяльным майстрам, яшчэ не дасягнуўшы падлеткавага ўзросту. Аўэр навучыў бацьку лёгкасьці штрыхоў. “Цяжка працуючым” скрыпачам Аўэр казаў: “Ад вашай ігры потам патыхае, гэтага ня трэба ў музыцы”. I амаль усе аўэраўскія вучні славіліся відочнай лёгкасьцю й высокім артыстызмам пры выкананьні любых, нават найскладанейшых твораў. Я памятаю, як бацька іграў “Кармэн” у транскрыпцыі Сарасатэ. У гэтай транскрыпцыі вельмі цяжкі фінал — у шалёным тэмпе, усьцяж у двайных нотах. Гэтыя двайныя ноты, тэрцыі, сэксты, актавы праносіліся з жахлівай хуткасьцю, а ён, іграючы, толькі пазіраў на мяне й пасьміхаўся. Я думаю, што яму многае дала Адэса! Ён казаў, што горад у той час “поўніўся эмбрыёнамі таленту менавіта скрыпічнай ігры”. У час навучаньня ў кансэрваторыі бацьку накіравалі для стажыроўкі й практыкі ігры ў аркестар Марыінскага тэатру. Гэта таксама, мякка кажучы, някепская школа: пад кіраўніцтвам Напраўніка аркестар Марыінскага тэатру быў проста ідэальны!15. У 1903 годзе прыйшла пара заканчваць кансэрваторыю, бацьку тады ішоў дваццаць першы год. Многія ў такім узросьце толькі паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а мой бацька ўжо быў выпускніком. За год да заканчэньня ён зьмяніў кватэру, утаіўшы свой новы адрас ад “сябручкоў”, якія заміналі яму займацца скрыпкай, і засеў за працу ўсур’ёз. Для экзамэну была выбраная праграма: канцэрт Бэтховэна й “Атэла” Г[енрыха] Эрнста (фантазія на тэмы опэры Расіні). I больш я нічога ня ведаю, мяне яшчэ тады не было на сьвеце. Я нарадзіўся ў 1906 годзе, так што ўсе гэтыя зьвесткі — са словаў бацькі. Яшчэ ён мне казаў, што год працы са скрыпкай у “пустэльніцтве” даў яму больш, чым усе гады навучаньня ў кансэрваторыі! У маі 1903 года адбыўся выпускны экзамен, але майго бацьку, як круглага выдатніка, прызначылі іграць на акце — гэта асаблівая ўзнагарода, якая давалася толькі тым, хто быў выдатнікам на працягу ўсяго курсу ў навучальнай установе. Пра канцэрт у выкананьні бацькі я магу распавесьці паводле аднаго эпізоду, які здарыўся са мною ў Маскве. Калі я быў у Сакольніцкім парку на канцэрце, вучань майго бацькі (Анатоль Сьцяпанавіч Залатароў)16 паклікаў мяне на хвілінку ўбок, падвёў да музыкі, які стаяў недалёка, і зьвярнуўся да яго: “Дазвольце прадставіць вам сына знаёмага вам Робэрта Камінскага!” Той 15 Эдуард Напраўнік (рас. Эдуард Францевйч Направнйк, 1839—1916), чэскі й расейскі кампазытар з сусьветнай славай найлепшага дырыжора свайго часу, пэдагог. 16 Зьвесткі пра Анатоля Залатарова ня знойдзены. У архіве Дзьмітрыя Камінскага ёсьць, аднак, фотаздымак Анатоля Сьцяпанавіча ў канцэртным гарнітуры. На адвароце — цёплы надпіс бацьку Дзьмітрыя Раманавіча. музыка абамлеў! “Уй, вы сын Рувіма Камінскага? Скажыце, дзе ён? Уй, маё прозьвішча Вэйсбэйн! Перадайце яму, што я дагэтуль памятаю, як ён іграў канцэрт Бэтховэна, гэта было на акце! Гэта было нешта незвычайнае! Гэты гук! Гэтая фразіроўка! Перадайце яму вялікі прывет! Маё прозьвішча Вэйсбэйн! Вы падобны на свайго тату/”Гэта было на пачатку 1930-х гадоў. Пасьля заканчэньня кансэрваторыі Заканчэньне Пецярбурскай кансэрваторыі ў бацькі прайшло бліскуча! Выдатная ігра на акце канцэрту Бэтховэна з кансэрваторскім аркестрам, потым — прысваеньне срэбранага мэдаля й званьня “вольнага мастака”. Бацька атрымоўваў дзьве стыпэндыі: адну ад барона Гінцбурга17 (адзінага яўрэя пры двары Мікалая II), другую — як выдатнік кансэрваторыі. Апрача таго, “камэр-фрэйліна” пры старой імпэратрыцы (Аляксандры Фёдараўне) Ганна Вырубава18 старалася выклапатаць яму камандзіроўку ў Прагу да Отакара Шэўчыка19 для далейшага дасканаленьня. Аднак, паводле словаў бацькі, ён адмовіўся праз матэрыяльны стан (вялікая бацькоўская сям’я мела патрэбу ў падтрымцы). Дый характар майго бацькі — багема! Ён быў вялікі аматар уцех, “знакамітасьць” у кансэрваторыі па гэтай частцы! Нават швайцары ўсе яго ведалі й любілі. Прыехаўшы ў Пецярбург у 1917 годзе па справах, ён зайшоў у кансэрваторыю й падышоў да швайцара, якога бацька пазнаў (праз столькі гадоў!). Бацька спытаўся: “А вы мяне пазнаяце?”! той адразу адказаў: “Камінскі!”Такая папулярнасьць, вядома, прыемная, але часам яна “зараблялася ”за кошт заняткаў, а гэта ўжо кепска! Нават барон Гінцбург, робячы майму бацьку вымову за “паводзіны”, казаў так: “Вы паводзіце сябе непрыстойна для яўрэя! Такія паводзіны пасавалі б вулічнаму хулігану, але не вам. Спадзяюся, гэта больш ніколі не паўторыцца!”. 17 Гарацый Гінцбург (рас. Горацйй Осйповйч (Евзелевйч) Гйнцбург, івЗЗ—1909), банкір, золатапрамысловец, грамадзкі дзеяч і мэцэнат. Атрымаў патомнае баронства ад герцага Гесэн-Дармштацкага. Царскі дом за нястомную дабрачынную дзейнасьць таксама не скупіўся на знакі пашаны для Гінцбурга й надаў яму многа ордэнаў і іншых узнагародаў, a таксама званьне стацкага саветніка. Яго бацька нарадзіўся ў Віцебску. 18 Ганна Вырубава (дзяв. Танеева, рас. Ата Александровна Вырубова, 1884—1961), давераная асоба і ўлюбёная фрэйліна маці Мікалая II, мэмуарыстка. Верная саюзніца й шанавальніца Рыгора Распуціна. 19 Отакар Шэўчык (чэск. Otakar Sevcik, 1852—1934), канцэртуючы чэскі скрыпач і пэдагог з сусьветным імем. Робэрт Камінскі. 1959 г. На выпускны экзамен, і асабліва на акт у Пецярбурскую кансэрваторыю (як і ў Маскоўскую), зьяжджаліся музычныя прадпрымальнікі з усёй імпэрыі, было так і ў 1903 годзе. Бацьку слухаў дырыжор Цярэнцьеў зь Севастопалю й запрасіў яго ў свой аркестар у якасьці канцэртмайстра (бацьку тады яшчэ толькі ішоў 21-ы год). Бацька быў вельмі ўсьцешаны гэтым запрашэньнем; ён думаў галоўным чынам пра тое, як сядзе ў купэ першай клясы цягніка “Пецярбург — Севастопаль”, больш яго нічога не цікавіла! Мінула лета, на восень і зіму бацька падпісаў кантракт на пэдагагічную працу ў Стаўрапалі на Каўказе, і 1904 год ён прабавіўтам. Вядома, гэтая паездкаўСтаўрапаль была фатальнай памылкай, трэба было вяртацца ў Пецярбург! У кансэрваторыю, дзе яго доўга памяталі й калегі, і прафэсура. Паездка ж у Стаўрапаль паклала пачатак жыцьцю ў правінцыі, a правінцыя для сапраўднага артыста вельмі небясьпечная. Публіка там пераважна “ўсёедная”, і ў артыста, які ўжо заняў высокае становішча, няма стымулу расьці далей. У Стаўрапалі бацька сустрэў Ганну Яўгенаўну Красовіч (дваранскага саслоўя), якая стала ягонай жонкай і маёй маці. Пры ўсёй сваёй натуры, якая імкнулася да “прыгожага жыцьця”, бацька быў далікатны й не карыстаўся даходамі з жончыных маёнткаў, утрымліваў сям’ю самастойна. Ну а пасьля ракавога 1917 года так ці іначай трэба было разьлічваць выключна на сябе самога. Аўэр (які зьехаў ад бальшавікоў у Амэрыку ў 1918 годзе) яшчэ ў 1906-м казаў маёй маме, падмацоўваючы словы жэстамі рук: “У вашага мужа вось такі таленцішча, але вось такусенькі розум!” I праўда, бацька быў зусім непрактычны. Ён ужо больш і ня бачыў Пецярбургу, акрамя як у 1917 годзе, калі прабавіў там некалькі дзён. Аднойчы ў Кіславодску, дзе мы зь ім разам адпачывалі, бацька далучыўся да музыкаў аркестру Ленінградзкай філармоніі, які гастраляваў у горадзе. Разгаварыўшыся, бацька спытаўся ў аднаго з музыкаў: “Ну, як цяпер жыве Пецярбург?” Той яму адказаў: “Пецярбург ужо даўно жыве як Ленінград”. Была гэтая гутарка ў 1948 годзе. Тады мне стала шкада ўсяго жыцьця майго бацькі. He ўдалося яно яму! Пра сябе Нарадзіўся я 4 жніўня (паводле старога стылю) 1906 года ў горадзе Екацярынаславе (Днепрапятроўску). 3 раньняга дзяцінства я быў акружаны вялікай увагай і агромністай любоўю “надзвычайнага дабрака”, майго бацькі, а таксама маёй мілай маці. 3 задавальненьнем і глыбокім сумам успамінаю я сваё дзяцінства. Бадай самым прыемным успамінам было нашае жыцьцё ў горадзе Растове-на-Доне, дзе мы пражылі з 1921 да 1933 году. Гэтыя ўласьцівасьці душы — марыць і тужыць па мінулым — выхавалі ў мяне “скрайні” сэнтымэнталізм. Зь дзяцінства я ня мог абыякава глядзець на ад’яжджаючы цягнік, адразу пачынаў “усхліпваць’І Мне здавалася, што я кагосьці выпраўляю назаўсёды, хоць нічога такога не было. Дзякуючы частым паездкам бацькі я прызвычаіўся да вакзалаў і ўсялякіх чыгуначных “падрабязнасьцяў”: праводзінаў, сустрэчаў, чаканьня. Колькі сябе памятаю, любімыя гульні ў мяне тычыліся чыгункі, а паравоз быў любімай цацкай. Калі я трохі падрос і навучыўся чытаць, бацька навучыў мяне карыстацца чыгуначным даведнікам. Гэта адкрыла мне “сьвет бясконцых уцех”. Як я быў яму ўдзячны!