Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Ляту, нясуся ўзвыж, плыву па мягкіх хвалях...
Як лёгка, добра мне!
Гдзе я? Чырвонасьць зор, блакіт паднебнай далі
I сонца ясны блеск, і прозрыстасьць крыштальляў Дрыжыць вакруг мяне.
Ляту, нясуся... Гэй, які абшар шырокі!
Як мгла — душа і грудзь.
Там дзесьці, ў даліне — чуць-чуць дагледзіць вока —
Ляжыць яна — зямля... Так нізка, так далёка!
А тоны ў высь плывуць.
Мяне штось зь імі рве, штось цягне страшнай сілай, Якаясь моц нясе...
Што? — не згадаць ніяк — к жыцьцю ці да магілы...
I ведаць не хачу... Мне добра так, такміла
У высі нямой красе!
Але-ж не здарма наша пясьнярка ёсьць поўнай спачуцьця і каханьня для цёмнага сярмяжніка ідэалісткай-“народніцай”!
Нечакана ў гэту краіну хараства, у якую перанясьлі пясьнярку мо — чутыя празь яе сьпеў або музыка (“А тоны ўвысь плывуць”), a мо толькі поэтыцкае натхненьне, — урываецца балючы ўспамін аб мужыцкім горы і вяртае яе да сумнае сапраўднасьці:
Ціха! Во штосьці ўкруг там дзіўна задрыжала,
А сэрцэ ў тон яму
Забілась моцна так... і біцца перэстала...
Дух зьмёр, а штось ў глыбі там глуха ныць пачала, Штось мчыць у ніз думу.
To болю ціхі стогн прарваўся ў сьветлай песьні
I міма праляцеў,
I сэрца дрыгнула, і дух заныў балесьне,
I згінуў сон... Ізноў ў чароўны край прадвесьні
Мчыць душу дзіўны сьпеў!..
Ідэю гэтага арыгінальнага па форме і зьместу вершу можна тлумачыць яшчэ і гэткім чынам, што асабістае шчасьце людзкое ёсьць нетрывалае і неадлучнае ад гора, зь якім ідзе ў пары, сплятаючыся зь ім у адзін неразрыўны вузел...
Выразна “народніцкай” тэндэнцыяй пранікнута затое чарговая імпрэсыя п[ад] н[азвай] "Каб я мела” (ст. 6), вызначаная маладым ідэалізмам і сьпеўнасьцяй вершу:
Каб я крыльле лёгкай птушкі
Салавейкі мела, Ў гай вясёлы, гаіі зялёны Я-б не паляцела.
Я-бы зь песьняй паляцела
Ў горад той далёкі:
Там ёсць дом пануры, сумны,
Цёмны і высокі.
На вакне закратаваным
Зь песьняй-бы я села
I вастрожнікам нешчасным
Сваю песьню-б пела.
Я пеяла-б аб свабодзе, Аб шчасьлівай долі I забыліся-б пры песьні Яны аб няволі.
Яшчэ больш захапляе сваёй непадкупнай шчырасьцяй, сьвежасьцяй пачуцьцяў і раскошным, наіўным прымітывізмам імпрэсыя “У лесе” (ст. 7), вось яе зьмест:
Як я лесам іду — на душы лёгка мне: Я адна у лясной цішыне;
Аддыхаю душой. Тут, між елак, бяроз
He чуваць ані енкаў, ні сьлёз;
Тут між іх я люблю так хадзіць і хадзіць, Слухаць толькі што лес гаманіць.
Часам хочэцца птушкаю ў высь узьляцець, Між зялёных галінак запець,
I шчасьліва пажыць, і ня відзець бяды, Што пануе ў людзей заўсяды.
Тут люблю я глядзець, як дубочэк з сасной Ціха шэпты вядуць між сабой;
Як з расою-сьлязінай бярозка адна, Якбы мужа схаваўшы жана,
Да зямлі валасы апусьціўшы стаіць, Чагось сумна і нудна шуміць...
Зь іншых імпрэсыяў заслугоўваюць на ўвагу настраёвы “Хаўтурны звон” (ст. 19), апісуючы хаўтуры селяніна; гучная “Лебядзіная песьня” (ст. 20), далікатныя “Кветкі” (ст. 35) і субтэльны “Матыль” (ст. 41); арыгінальна патрактаваная “Туга” (ст. 41), урэсьце поўная нявыказанага хараства “Раніца” (ст. 42) і тонкі па форме, магутны сваёй экспрэсыяй безназоўны верш, пачынаючыся словамі: “Ваал! — Я ўсё ўжо спаліла на аўтары...”.
Вось зьмест “Раніцы:
У вакно маё яснасьць глядзела Ўсходам ясных, вялікіх вачэй 3 русалчаных сьвятлістых плячэй; Росы мглістые хваляй ляцелі...
Яе вусны штось ціха шэпталі: Туды звала, здаецца, яна, Гдзе з праменьнямі ветры гулялі Ды віднела палёў шырына...
— Хадзі, пойдзем, пакінь нуду злую, Хадзі, пойдзем далёка са мной;
Завяду цябе ў ясны сьвет мой
I ўсе чары яго пакажу я.
I праменьні ў вакно мне кідала
I красою маніла сваей,
I ў душы мне сьвятлеці пачала Пад пагляд яе сьветлых вачэй.
А вось пачатак безназоўнага вершу на ст. 51:
Ваал! — Я ўсё ужо спаліла на аўтары...
Глядзі: высокаю ўзносіцца гарой
Мой попел — і німа ўжо больш ў мяне ахвяры, — Дык не гудзі ты там пракляцьцем нада мной, Бо ўсё, што мела я, спаліла на аўтары...
Канчаючы гэтым агляд імпрэсыяў пясьняркі, пяройдзем цяпер да іншых, менш важных у яе творчасьці галін, ласьне да вершаў патрыятычных, прыродаапісальных і зь сялянскага быту.
Вершаў патрыятычных ёсьць агулам няшмат; адны зь іх маюць форму фантазыяў і ўспамінаюць слаўную мінуўшчыну, як, напрыклад, безназоўны верш, пачынаючыся са слоў: “Дзень сканаў” (ст. 12), друтія выяўляюць моцныя “народніцкія” тэндэнцыі, як, напрыклад, прыгожы верш “Да працы” (ст. іо), горача заклікаючы да прасьветнай працы сярод цёмных братоў:
Да працы час, браты! Мы туманы разьвеем:
Бо, як у пялёнках, ў іх ваш сумны край ляжыць, Каханьнем маладым мы дух яго сагрэем, — Нізіны кіне ён і вышэй узьляціць.
Што-ж датыча вершаў прыродаапісальных, дык іх у поўным сэнсе гэтага слова ў зборніку бадай што зусім няма, затое ёсьць апісаньні прыроды, патрактаваныя ў форме фантастычных імпрэсыяў, як, напрыклад, “Ноччу” (ст. 17), “Ноч” (ст. 40), “Русалка” (ст. 46).
Гэтак сама німа ў зборніку вершаў у даслоўным значэньні сялянскіх, і знаходзім тут толькі дзьве невялічкія поэмкі зь сялянскага жыцьця з значнай падмешкай сэнтымэнталізму: “Руты” (ст. 43—44) і “Курган” (ст. 48—49).
Канчаючы гэтым агляд зборніку “Курганная кветка”, адзначым яшчэ тое, што толькі поўная біяграфія пясьняркі, якой дасюль німа, дасьць магчымасьць выявіць поўнасьцю эротычны, асабісты элемэнт у поэзыях К[онстанцыі] Буйло; тое месца, якое займаюць у яе
творчасьці ўласныя перажываньні, але і цяпер ужо відаць, што месца гэта аграмаднае!
У беларускай літэратуры К[онстанцыя] Буйло займае выдатнае месца сярод пярвейшых песьняроў нашаніўскае пары. Галоўную роль грае яна ў беларускім пісьменстве як пясьнярка каханьня, але акрамя таго можна яе разглядаць як імпрэсыяністку, патрыётку“народніцу” і аўтарку сцэнічных твораў.
Пасьля эротыкаў найвялікшую вартасьць у яе творчасьці маюць імпрэсыі, тонкія і вышуканыя, нагадываючыя сваёй інтэлігэнтнасьцяй творы М[аксіма] Багдановіча.
Сьмерць яе была-б вялікай стратай для беларускай літэратуры, дык лепш цешымо сябе надзеяй, што ліра К[онстанцыі] Буйло ня змоўкла яшчэ на векі і што яшчэ ўсьцешыць нас калісь яе салодкі сьпеў.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
Успаміны
Зіна Гімпелевіч
Ватэрлоа (Канада)
ДЗЬМІТРЫ РАМАНАВІЧ КАМІНСКІ (1906—1989):
ЖЫЦЬЦЁ Й МУЗЫЧНАЯ ТВОРЧАСЬЦЬ
Беларускі кампазытар Дзьмітры Раманавіч Камінскі — аўтар яркіх музычных твораў. У СССР было падрыхтавана нямала навуковых дасьледаваньняў, прысьвечаных ягонай творчасьці.
Міхаіл Гальдштэйн
У індывідуальна-адметным пераасэнсаваньні элемэнтаў беларускага фальклору, спалучэньні традыцыйных і сучасных сродкаў перадачы праяўляюцца асаблівасьці шмапланавага фартэпіяннага стылюД. Камінскага, уласьцівыя й іншым ягоным творам для фартэпіяна.
Барыс Гарт
Паважаныя чытачы, дазвольце прапанаваць вашай увазе публікацыю, якая складаецца, галоўным чынам, з успамінаў беларускага
Дзьмітры Камінскі. 1970 г.
кампазытара й піяніста Дзьмітрыя Раманавіча Камінскага (1906— 1989). Музыка Дзьмітрыя Камінскага была шырока вядомая ў Беларусі й за яе межамі. Ен зьяўляўся сябрам прафэсійных арганізацый: Саюзу кампазытараў СССР (ад 1941 г.) і Саюзу кампазытараў БССР (ад 1946 г.), а таксама быў старшынём праўленьня Саюзу кампазытараў БССР (1963—1966). У 1963 г. Дзьмітры Камінскі стаў заслужаным дзеячам мастацтваў БССР. Ен — вэтэран Друтой сусьветнай вайны, быў узнагароджаны некалькімі мэдалямі й ордэнамі за ваенныя заслугі.
Гэты чалавек, які валодаў надзвычайным характарам, ведамі й прафэсійным майстэрствам, увайшоў у жыцьцё нашай сям’і, калі мая сястра была падлеткам, а мне яшчэ ня споўнілася й адзінаццаці гадоў. Ен ажаніўся з маёй мамай пасьля сьмерці нашага роднага бацькі, Якава Захаравіча Гімпелевіча, які прайшоў тую ж страшную вайну ад чэрвеня 1941 г. і ўдзельнічаў ва ўзяцьці Бэрліну1. Пры жыцьці майго бацькі Якаў Захаравіч і Дзьмітры Раманавіч, нягледзячы на розьніцу прафэсій, глыбока сымпатызавалі адзін аднаму. Дзьмітры Раманавіч мне таксама заўсёды падабаўся, таму хоць я й шанавала памяць роднага бацькі, мы скора пасябравалі. Сястра, праз падлеткавы максымалізм, спачатку даволі холадна паставілася да новага члена сям’і, але, пасталеўшы, зусім зьмянілася й цалкам усьвядоміла высокія чалавечыя й прафэсійныя якасьці нашага айчыма. Таму я спадзяюся, што паважаныя чытачы даруюць мне, публікатарцы, некалькі лірычна-сямейных адступленьняў у гэтай кароткай прадмове да ўспамінаў Дзьмітрыя Камінскага. Пачну з момантаў, якія характарызуюць яго шматгранную асобу. Першы зьвязаны з тым, як Дзьмітры Раманавіч, не жадаючы таго, “папаўся” на пасаду “старшыні праўленьня”.
Ішоў зьезд Саюзу кампазытараў БССР, на якім прысутнічаў адзін з гаспадароў Беларусі таго часу, “камуніст з чалавечым абліччам” Пётр Міронавіч Машэраў2. Усчалася шумная валтузьня перад выбарамі новага старшыні праўленьня. Машэраў пэўны час назіраў за гэтай карцінай, а тады падышоў да Камінскага, які нешта захоплена чытаў, і спытаўся ўяго: “Што вы чытаеце, Дзьмітры Раманавіч?” —
1 Якаў Гімпілевіч (1909—1961) скончыў вайну ў званьні капітана й ня раз узнагароджваўся ордэнамі й мэдалямі за вайсковую доблесьць. Ён нарадзіўся ў беларускім мястэчку Сяліба, ад 1947 г., неўзабаве па дэмабілізацыі, працаваў начальнікам плянавага аддзелу на мінскай шчотачнай фабрыцы.
2 Пётр Машэраў (1918—1980) быў першым сакратаром ЦК кампартыі БССР (1965—1980). Чалавек мужны й глыбока сумленны, ён сапраўды імкнуўся многае зрабіць на карысьць Беларусі. Аднак і ў яго былі начальнікі: савецкія рэспублікі моцна залежалі ад Масквы.
«Ды “Палату № 6”, Пётр Міронавіч. Быццам бы ведаю на памяць, а адарвацца немагчыма!» Машэраў, колішні школьны настаўнік, а ў час вайны — адзін з адважных камандзіраў партызанскага руху, таксама любіў Чэхава. Пасьля кароткага абмену цёплымі словамі пра пісьменьніка Машэраў падышоў да трыбуны, узяў мікрафон і сказаў: “Дарагія таварышы! Думаю, што вы згадзіцеся з кандыдатурай на пасаду старшыні праўленьня Саюзу кампазытараў Беларусі Дзьмітрыя Раманавіча Камінскага, нашага вядучага кампазытара! Галасуйце, калі ласка!” Атарапелы Камінскі, які стаў, бадай, адзіным беспартыйным кіраўніком творчага саюзу за ўсю гісторыю СССР, вярнуўшыся дахаты, у асобах апісваў, як “таварышы сьпешна й аднагалосна прагаласавалі”. На наступны тэрмін, аднак, ён не застаўся, дарма што яго доўга ўгаворвалі.