Аднак галоўным клопатам маці ў эміграцыі заставаўся яе муж. Даволі рана па пераезьдзе ў Канаду мама прыдумала яму занятак: загадала мне забясьпечыць пісьмовыя прыналежнасьці, а яму — пісаць мэмуары. Цяпер, амаль праз трыццаць гадоў, яны ляжаць у мяне, і неўзабаве Дзьмітры Камінскі — чалавек, які навучыў мяне цаніць самастойнае мысленьне, істотна паўплываў на літаратурныя й музычныя густы, — сам загаворыць з вамі, дарагі чытач. Мэмуары майго айчыма валодаюць непараўнальнай трайной каштоўнасьцю. Першае ў іх — безумоўна, даніна эпосе, дзе перадрэвалюцыйная Расейская імпэрыя, асабліва яе паўднёвая частка, апісаная падрабязна й жыва. Цікава, што, чытаючы ўспаміны, мы шмат у чым пройдзем той самы геаграфічны маршрут, што й героі Міхаіла Шолахава11. Розьніца, аднак, у тым, што пісьменьнік цікавіўся перадусім аграрнай і данской Расеяй, тады як у Камінскага апісваецца жыцьцё тыповых прадстаўнікоў такога нетыповага пласту грамадзтва, як рускамоўная інтэлігенцыя, што складалася зь людзей рознага паходжаньня й выхаваньня. Друтая адметная рыса мэмуараў Камінскага — у тым, што аўтар згадвае пасьляваенную музычную дзейнасьць беларускіх кампазытараў. Гэтая частка публікацыі падмацавана лістамі да бацькоў ад кампазытара Алеся Карповіча (1909—1992), які выехаў у Нямеччыну ў 1944 г. У сваіх лістах ён распавёў пра асабісты лёс і даваеннае музычнае жыцьцё ў Беларусі. Трэцяя, сумная рыса ўспамінаў Дзьмітрыя Камінскага — у тым, што па іх можна прасачыць гісторыю ягонай хваробы. Паступова зьмяніліся як почырк аўтара, ператварыўшыся з каліграфічнага ў цяжкачытэльны, гэтак і якасьць самавыяўленьня. Пачынаючы ад 1986 г. Дзьмітры Раманавіч пачаў губляць здольнасьць размаўляць, а ўжо праз два гады ён размаўляў толькі сваімі цудоўнымі сьветлаблакітнымі вачыма, якія запальваліся, бы ліхтарыкі, калі ён бачыў маму. У сувязі з гэтым ягоныя запісы апошніх гадоўтут не публікуюцца. 23 лістапада 1989 г. Дзьмітры Камінскі памёр у Манрэалі. 11 Міхаіл Шолахаў (1905—1984), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Расейскі савецкі пісьменьнік, журналіст і кінасцэнарыст, які нарадзіўся на Доне, у Растоўскай вобласьці. Я шчыра шкадую, што Камінскі амаль зусім не закрануў ва ўспамінах сваёй неспатольнай цікавасьці да Антона Чэхава, Аляксандра Пушкіна, Анатоля Франса, Уільяма Шэкспіра, Андрэ Маруа, Ігара Стравінскага, Дзьмітрыя Шастаковіча, Сяргея Пракоф’ева, а значыць, не пазнаёміць зь імі чытачоў. 3 гэтымі й многімі іншымі дзеячамі культуры я расла, быццам з блізкімі сябрамі, настолькі жыва ён іх абмяркоўваў, “нагбом”, як казала мама. Назва ягоных ўспамінаў — "Пра майго бацьку й сябе. Успаміны пра найлепшага чалавека ў маім жыцьці” — мяне, аднак, не зьдзіўляе. Пра свайго бацьку ён заўсёды гаварыў з такой пяшчотнай любоўю й сымпатыяй, якія рэдка здараюцца ў наш час. Дый увогуле, адметнай рысай майго айчыма была здольнасьць да шчырай любові, якая выяўлялася ў ягонай музыцы. Гэтую адметнасьць чытач, без сумневу, прыкмеціць і ў запісках, прапанаваных ніжэй. Пераклад з расейскай Вольфа Рубінчыка Дзьмітры й Дора Камінскія граюць у шпіталі для хворых. 1988 г. Успаміны Дзьмітры Камінскі ПРА МАЙГО БАЦЬКУ Й СЯБЕ. УСПАМІНЫ ПРА НАЙЛЕПШАГА ЧАЛАВЕКА Ў MAIM ЖЫЦЬЦІ Разумееш, Зінуля, поліфанічная музыка заўсёды гняла кіраўнікоў СССР. Дзьмітры Камінскі Імя маё — Дзьмітры, імя па бацьку — Раманавіч, а прозьвішча — Камінскі. Я сын вядомага ў свой час на поўдні Расеі музыкі, Робэрта Ісакавіча Камінскага. Гэта быў надзвычай адораны скрыпач-віртуоз, выдатны ансамбліст і ўвогуле музыка велізарнага таленту й рэдкіх душэўных якасьцяў: дабрак, спагадлівы чалавек, нястомны аптыміст і жыцьцялюб. Тыя, хто яго ведаў, а ведалі яго вельмі многія, шчыра любілі яго. Асабліва прыхільна да майго бацькі ставілася ягоная публіка, калі ён выходзіў на эстраду са скрыпкай, прыбраны (фрак яму пасаваў), цікавы, нават прыгожы, браў скрыпку й пачынаў іграць так, як толькі ён умеў іграць. Было такое ўражаньне, што ігра на скрыпцы для яго — занятак неверагодна лёгкі! Перш за ўсё ўражваў гук яго інструмэнту, які глыбока пранікаў у душу слухача. Выдатнае, віртуознае валоданьне інструмэнтам, “чароўныя штрыхі”, высакароднасьць фразіроўкі, цудоўны густ — усё гэта рабіла яго ігру незабыўнай. Іграў ён усё, што напісана для скрыпкі. Улюбёнымі яго кампазытарамі былі Бах, Бэтховен, Паганіні, Брамс, Крэйсьлер. На біс ён часта выконваў мноства твораў, папулярных і вядомых музычнай публіцы, напрыклад “На прыгожым узгорку” Пабла Сарасатэ й “Фантастычнае” скерца Антоніа Баціні. Як ён радаваў слухачоў сваім віртуозным майстэрствам! Публіка яго вельмі любіла. У Растове-на-Доне, дзе мы доўгі час шчасна жылі, майго бацьку называлі “галоўны па музыцы” (!). Ці варта казаць пра тое, як я яго любіў, дый ён проста абажаў мяне... Мне хочацца вярнуцца да яго дзяцінства й гадоў навучаньня. Нарадзіўся ён у 1882 годзе ў горадзе Краменчуту (Украіна). У яго бацькі быў прыдарожны гатэльчык (карчма) — крыніца існаваньня даволі вялікай сям’і, дзе нарадзіліся тры хлопчыкі (Леў, Рыгор, Рувім) і дзяўчынка Цыля. Акрамя бацькавага брата Рыгора (дзядзя Грыша), другога брата я ня ведаў, гэтаксама ня быў знаёмы зь цёткай Цыляй. Зь цягам часу ўся сям’я Камінскіх пераехала ў Адэсу, і жылі яны ў самым пралетарскім раёне, на Малдаванцы. Калі бацьку было з тры гады, у двор зайшоў вулічны “ансамбль” музыкаў. У Адэсе такія “ансамблі” называліся “Ванькару-цю-цю”1 У майго таты гэтая музыка пакінула “непазбыўнае ўражаньне”, ён хадзіў з гэтымі музыкамі з аднаго двара ў другі й паўсюль слухаў іх выступы. Пасьля гэтага любімай для майго таты сталася гульня зь дзьвюма палкамі: адну ён прыстаўляў да грудзей (“скрыпку”), а другая была “смыком”. Ён мог гадзінамі “пілаваць” гэтыя палкі, удаючы зь сябе скрыпача. Калі яму споўнілася пяць гадоў, ЯГО аддалі Ў музычную ШКОРобэрт Камінскі (бацька Дзьмітрыя). Да 1017 г. лу — ня памятаю імя выкладчыка. Хлопчык зьдзіўляў пэдагогаў сваімі посьпехамі. У бацькі былі рукі фэнамэнальнай будовы: на левай руцэ мезенец быў гэткай жа даўжыні, як 4-ы палец (як у Паганіні!), таму цяжкасьцяў для яго не існавала. У 1893 годзе ў Адэсу прыехаў Пётр Ільліч Чайкоўскі, наладзілі вялікую ўрачыстасьць. Чайкоўскаму паказалі адораных дзяцей школы, і, вядома, Рувім1 Камінскі ўдзельнічаў у гэтым спаборніцтве2. Ён уразіў Пятра Ільліча сьпеласьцю выкананьня канцэрта № 9 Бэрыа. Чайкоўскі абняў хлопчыка й параіў не перагружаць яго заняткамі: “Ён у вас бледненькі, кволы, яму трэба больш хадзіць на шпацыр! А скрыпка ад яго не ўцячэ!”Тату было тады гадоў адзінаццаць. Пётар Ільліч падарыў бацьку Рувіма сторублёвую купюру — для беднай сям’і гэта было цэлым багацьцем! Чайкоўскі тут жа напісаў хадайніцтва ў Пецярбурскую кансэрваторыю з просьбай прыняць без іспыту рэдкага паводле адоранасьці хлопчыка, а таксама ліст свайму брату Мадэсту Ільлічу з просьбай прытуліць у сябе на кватэры хлопчыка зь беднай сям’і, які прыедзе вучыцца ў кансэрваторыю ў бліжэйшы час. Мадэст 1 У сьвецкім жыцьці — Раман, але нярэдка яго іменавалі Вэнем (па другім імі Вэніямін; згодна з іудзейскім звычаем, немаўлятам давалі два імя). 2 Пётр Чайкоўскі (рас. Пётр Млыіч Чайковскйй, 1840—1893), расейскі кампазытар, дырыжор, пэдагог і музычны крытык. Ільліч3 ахвотна выканаў просьбу брата. Так і пачалося для майго бацькі новае жыцьцё ў Пецярбургу. Гады навучаньня Чым асабліва каштоўныя гады навучаньня ў такой установе, як Пецярбурская кансэрваторыя таго часу? Гэта быў апагей росквіту кансэрваторыі. Бадай, у тыя гады Пецярбурская кансэрваторыя была адной з найлепшых у сьвеце навучальных устаноў паводле ўкамплектаваньня прафэсарамі й складу студэнтаў. Па прыклады далёка хадзіць ня трэба. Прафэсар па тэорыі кампазыцыі — М[ікалай] А[ндрэевіч] Рымскі-Корсакаў4, дырэктар — А[нтон] Р[ыгоравіч] Рубінштэйн5. Прафэсары па клясе скрыпкі — Л[еапольд] Аўэр6 і М[ікалай] Галкін7 (вучань Аўэра), прафэсары па клясе фартэпіяна — Г[анна] 3 Мадэст Чайкоўскі (рас. Модест Млыіч Чайковскйй, 1850—1916), расейскі драматург, літаратурны крытык і опэрны лібрэтыст. У ягонай сям’і расьлі двое сыноў, раўналеткі Рувіма (Рамана, Вэніяміна) Камінскага. Бацька Камінскага пражыў у гэтай сям’і восем гадоў. Дзьмітры Раманавіч сьцьвярджаў, што Пётр Чайкоўскі быў хросным бацькам Рувіма Камінскага. 3 аднаго боку, у дыплёме бацькі майго айчыма напісана так: “Мастацкая Рада С.-Пецярбургскай Кансэрваторыі Імпэратарскага Рускага Музычнага Таварыства гэтым сьведчыць, што Палтаўскай губэрні Крамянчугскі мяшчанін Рубэн-Вэніямін Ісакаў Камінскі, нарадзіўшыся 27 лістапада 1887 г., Іудзейск. закон., які навучаўся ў СПБ. Кансэрваторыі іграць на скрыпцы ў клясах прафэсараў Галкіна й Аўэра, скончыў у маі месяцы 1903 года курс музычнай адукацыі паводле зацьверджанай для атрыманьня дыплёму праграмы” і г. д. 3 другога боку, Дзьмітры Камінскі ніколі не маніў, і многае сьведчыць пра тое, што хрэсьбіны адбыліся. Па-першае, па заканчэньні кансэрваторыі Рувім Камінскі мала кантактаваў з братамі й сястрой, а проста перасылаў грошы бацькам, пакуль яны жылі. Магчыма, гэтая адсутнасьць зносінаў была наступствам хрэсьбінаў. Па-другое, ён уступіў у законны (царкоўны) шлюб з дваранкай (далёкай сваячкай Чайкоўскіх), што таксама гаворыць пра перамену веры. Тым ня менш у жыцьці Рувім Камінскі, як у далейшым і яго сын, былі агностыкамі. 4 Мікалай Рымскі-Корсакаў (рас. Нйколай Андреевйч РймскййКорсаков, 1844—1908), расейскі кампазытар, дырыжор і пэдагог. 5 Антон Рубінштэйн (раск. Антон Грйгорьевйч Рубйнштейн, 1829— 1894), расейскі канцэртны піяніст, кампазытар, дырыжор і пэдагог. 6 Леапольд Аўэр (рас. Леопольд Семёновйч Ауэр, 1845—1930), расейскі скрыпач, які канцэртаваў па ўсім сьвеце, кампазытар, дырыжор, пэдагог (у яго было 300 вучняў). Заснавальнік скрыпічнай школы Расейскай імпэрыі. 7 Мікалай Галкін (рас. Нйколай Владймйровйч Галкйн, 1856—1906), выбітны расейскі скрыпач, дырыжор, пэдагог і саліст Марыінскага тэатру. Есіпава8 й М[арыя] Барынава’, прафэсар па клясе віялянчэлі — А[ляксандар] Вержбіловіч10, прафэсары вакалу — зоркі Марыінскага тэатру! Пазьней ім на зьмену прыйшлі А[ляксандар] Глазуноў11, В[ячаслаў] Сук12 і многія іншыя асобы, якімі ганарылася музычная культура Расейскай імпэрыі.