“Я шукала” (ст. 22) спатыкаем выяўленьне магутнай, спрадвечнай тугі жанчыны за мужчынай, якога аўтарка ўжо здаўна чакала і радасьць ад яго зьяўленьня: Я шукала цябе мілы мой ўжо даўно, — Я шукала цябе выглядала, Вось такога, як сьніўся ў дзявочых мне снох, Хоць тагды я цябе йшчэ ня знала! — пачынае свае вызнаньні поэтка, але саромлівасьць, навык да скрытасьці, а яшчэ больш жаноцкая амбіцыя не дазваляюць ёй рабіць гэткіх шчырых рэвэляцыяў аб яе ўнутраным міру, і яна, спыняючы сябе, кажа ў адным зь безназоўных вершаў (ст. 32): He хачу я нічога казаці табе, Бо баюся, што ў словах маіх Выліецца каханьне маё для цябе, Што усё зразумееш ты зь іх. Дый ня толькі казаць яму штось баіцца яна, але нат узірацца на яго: He хачу я глядзець, каб з маіх ты вачэй Тайны сэрца майго не згадаў, Каб паблеск іх таёмных, гарачых лучэй, Як цябе я люблю — не сказаў. А вычытаць гэтую тайну зь яе вачэй мілому будзе тым лягчэй, што ягоны вочы маюць на яе нейкісь асаблівы ўплыў, гэтак уладарна магнэтызуючы яе, крыючайся ў іх чорных бяздоньнях, палкасьцяй, ажно яна спуджана пытаецца: Скажы, мілы, чаму — Толькі гляну я ў вочы твае — Мне здаецца, што ноч прад сабою я маю? Так глыбокі яны, як яна, I так ясны, як зоркі яе. Ажно часам я вочы свае прыжмураю... Скажы, мілы, чаму У глыбокае іх глубіне, Як на кніжцэ патчас — так чытаць я гатова? Уся глуб твайго сэрца у іх Чорна-ясным атсьвеціцца дне, Адабьецца ляпей і ясьней, як у словах... Чаму зь сілы усей Часам хочэцца мне закрычаць: He глядзі — адвядзі ад мяне свае вочы! Бо ўсё тое, што часам у іх Мне удасца ўглядзець, прачытаць, To мне разум, душу і ўвесь сьвет замарочэ?.. (“Чаму”, ст. 26). Але раз пачатыя прызнаньні перапыніць трудна, і пясьнярка, крыху далей, ужо зусім адкрыта прызнаецца мілому ў сваім палкім каханьні: Як я цябе люблю, — хай скажэ гэта морэ, Што у грудзях маіх бушуе, — хай гаворэ Аб гэтым сэрцэ, што паглёд тваіх вачэй Сон прабудзіў яго, аж дрогнула сільней I так забілася, як птушачка у клетцы, Што вырвацца з грудзей хацела ўжо здаецца... Як я цябе люблю, — хай скажэ салавей, Што ночкамі пяяў над галавой маей; I ночкі гэтые — бяссонныя ўсе ночы, — Што да цябе нясьлі рой дум маіх дзявочых, Як ты далёка быў — далёка ад мяне... (“Як я цябе люблю”, ст. 29). Чым далей, тым прызнаньня ахопленай полымям каханьня маладое дзяўчыны робяцца што раз то больш палкімі і неакелзанымі: He глядзі на мяне... Маё сэрцэ так бьецца, дрыжыць; Твае вочы ў крыві у маей запаляюць агонь, кажа яна, а крыху далей дабаўляе: He глядзі! Твае вочы ясьнеюць, як неба у дзень, Якбы зоркі у небе — так ясна, так мягка блішчаць; Мой пагляд у іх тоне, бы ў той у марской глыбіне... He хачу ўжо глядзець, а вачэй не магу адарваць. He глядзі! Ты глядзіш, а тады так хацелася-б мне Мой распалены твар да грудзей да тваіх прытуліць I глядзець ў твае вочы ўвесь век і на яве, і ў сьне.. He хачу... А цябе не магу, не магу не любіць! (“He глядзі”, ст. 31). Урэсьце, просячы яго, каб дазволіў пацалаваць сябе пры разьвітаньні, кажа: За твой пагляд адзін ўсё аддала-б на сьвеце — I славу, і пачот, і шчасьце у жыцьці... Пазволь апошні раз на цябе паглядзеці, Пацалаваць цябе, а потым памярці! (“He глядзі”, ст. 28). Бурлівы эротызм гэтак пранікае ўсю істоту К[онстанцыі] Буйло, што нат’ гэткія адарваныя паняцьці, як “туга”, прыймаюць у ейных поэзыях яскрава-эротычную форму любоўнага адданьня: Прыйшла ты да мяне ў паўночны ціхі час, Прысела на маей раскіданай пасьцелі, I сон мой адляцеў кудысь далёка — ўраз, I мары сьветлые кудысьці адляцелі, I былі мы з табой ў паўночы ціхі час... I ўраз знайшлася я ў галубленьнях тваіх: Ты абвіла мяне гарачымі рукамі, Палючых вусн агонь лёг на грудзях маіх, А ў вочы мне сваймі панурымі вачамі Ўпілась ты, й мёрла з мук ў ваб’яцьцях я тваіх... (“Туга”, ст. 41). У гэтай сапраўднай сымфоніі каханьня, якой ёсьць любоўныя вершы К[онстанцыі] Буйло, не бракуе і сумных тонаў скаргі, адчаю, сьмяротнае туті... Адным зь лепшых вершаў у гэтым родзе ёсьць імпрэсыя п[ад] н[азвай] “Адна” (ст. 34) — скарга кабеты, згубіўшай свайго мілага, ці мо пакіненай ім. Пачынаецца ён гэтак: Адна, ізноў адна, як колас той у полі He сьцяты ў час жніва нагострэным сярпом, Зламаны ветрамі гулячымі на волі Між апусьцелых ніў, спалосканых дажджом. Адна, ізноў адна... Тужліва сэрцэ ные. Наўкола пуста, глуш... Ноч цёмная стаіць. А за вакном віхор так жаласьліва вые, Якбы сканаць ня мог, ня хочучы больш жыць. Напасьледак зьвернем тут яшчэ ўвагу на адзін абразок, найболып можа стыльны і суцэльны з усіх любоўных вершаў К[онстанцыі] Буйло; носіць ён назоў “Дзяўчына” (ст. 27). Ад усяго гэтага вершу, утрыманага ў цёплых, пульсуючых гарачай крывёй, тонах, вее нявыказаным чарам дзявоцкае сыпяльні і бурлівае маладосьці; вось яго зьмест: Ўжо сьвечка пагасла, ўжо ноч за вакном... Ў пасьцелімне душна, ня сьпіцца... О сон! Ты самкні мае вочы скарэй, Мо мілы сягоньня прысьніцца! Гадзіны ідуць, я ў пасьцелі ляжу, I сон не змыкае мне вочы, А месяц праз вокны лье сьвет залаты, Малюнкамі сьцены залочэ... Устану з пасьцелі, вакно адчыню, — Мо вецер, што ў полі гуляе, Мне скажэ, што робіць мой мілы цяпер, — Мяне, як даўней, ці кахае?.. I вось наша дзяўчына ўстае, адчыняе вакно і глядзіць на чароўны малюнак летняе месячнае ночкі і здаецца ёй, што ня толькі ветрык, але ўся агулам прырода кажа ёй аб сталасьці каханьня мілага, ды — нажаль — начны халадок хутка перапыняе гэтыя лятуценьні: А ночка халодна: ўжо чую, якмне Дрыжаньне пабегла па целі; Іду ўжо, лажуся у цёплай маей I мягкай і белай пасьцелі... Заснула дзяўчына, а месяца сьвет На вочы і вусны лажыцца. Праз сон штось сьмяецца дзяўчынка мая; Відаць, што ўжо мілы ей сьніцца. Канчаючы гэтым агляд любоўнай творчасьці К[онстанцыі] Буйло, спынімся тут толькі праз момант над роляй, якую яна грае ў беларускай адраджонай літэратуры. Вось-жа галоўнай заслугай К[онстанцыі] Буйло зьяўляецца ўвядзеньне моманту выразна-эротычнага ў беларускую літэратуру. Hi адзін спаміж беларускіх пісьменьнікаў перад ёй, а нат і па сяньняшні дзень ня пісаў гэтак шчыра, палка і адважна аб сваіх любоўных пачуцьцёх, дык прадусім К[онстанцыя] Буйло пройдзе ў гісторыю беларускай літэратуры як пясьнярка каханьня. Але на гэтым не канчаецца яе роля ў беларускай літэратуры, бо К[онстанцыя] Буйло будучы прадусім пясьняркай каханьня, адначасна з гэтым зьяўляецца і дасканальнай і тонкай імпрэсыяністкай, у харастве сваіх настрояў не ўступаючай паэзыям вядомай пясьняркі беларускай — Натальлі Арсеньевай, але гэта — асобная тэма, аб якой пагаворым іншым разам. Констанцыя Буйло як імпрэсыяністка17 Крытычны нарыс Констанцыя Буйло, аўтарка зборніку поэзыяў п[ад] н[азвай] "Курганная кветка”, займае бязсумліўна першае месца сярод песьнярак Беларусі (другое — Н[атальля] Арсеньнева, трэцяе — А[лаіза] Кейрысова — “Цётка”). 3 паходжаньня дачка дваравога служачага ў Вішневе Ашмянскага павету, — К[онстанцыя] Буйло ўрадзілася ў самым канцы мінулага стагодзьдзя і адукацыю атрымала яна хатнюю, але шмат папоўніла яе праз сыстэматычнае чытаньне цэнных і карысных твораў. Даведаўшыся аб беларускім руху ад аднаго студэнта-адраджэнца, яна захапілася справай і незабавам зрабілася сталай і выдатнай супрацоўніцай “Нашай Нівы”. Займаючы па чарзе рад службовых становішч у рожных інстытуцыях і прапрыемствах грамадзкага характару, яна ўрэсьце — ужо падчас вайны — выходзіць замуж за нейкага В[італя] Калечыца і больш-менш з гэтага часу ўсякія весткі аб ёй спыняюцца. Паводле апошняй — з-прад некулькі год — яна, пачынаючы з часоў рэвалюцыі, мелася жыць у Маскоўшчыне на станцыі Шахаўской Аляксандраўскай жалезнай дарогі. 3 той пары нічога ўжо больш аб ёй не чуваць! Быць можа — памёрла яна, а хутчэй — заелі яе, як і шмат іншых замужак, сямейныя клопаты і абавязкі, адрываючы адначасна ад літэратурнай творчасьці і наагул ад інтэлектуальнага жыцьця. У кожным выпадку аднэй зь пярвейшых задач для менскіх культурнікаў зьяўляецца выясьненьне далейшых лёсаў К[онстанцыі] Буйло, адшуканьне яе, калі яна жыве яшчэ, ухіленьне тых фактараў, якія спынілі яе паэтыцкую творчасьць і прыахвочваньне яе да далейшае літэратурнае працы, калі-ж яна памёрла — сабраньне ўсіх не друкаваўшыхся або параскіданых па газэтам і календарам яе твораў дый апрацоўкі падрабязнае яе біографіі. А цяпер пяройдзем да самага яе зборніку. Старанліва выданы ў 1914 годзе ў Вільні заслужанай для беларускага адраджэнскага руху друкарняй М[арціна] Кухты — ён абыймае каля іоо старонак друку фармату васьмёркі. Зьмешчаныя ў зборніку творы не падзелены на нейкія асобныя аддзелы, але прыгледзіўшыся бліжэй, можна ў ім прыкмеціць пэўную з грубшага праведзеную групіроўку матар’ялу; гэтак у самым пачатку пераважаюць імпрэсыі з дадаткам вершаў патрыятычных, далей бачым вялікую групу любоўных, у канцы-ж — ізноў імпрэсыі. Акрамя таго знойдзем мы тут у перамежку зь іншымі паэзіямі і некалькі вершаў фантастычных, прыродаапісальных, а гэтак-жа 17 Беларускае Слова. № н (40). 8 красавіка 1927. С. 2—3. пару маленечкіх паэмак зь сялянскага жыцьця. Пасьля вершаў, якім прысьвечана 50 старонак зборніку, рэшту яго займаюць два вершаваныя драматычныя творы, выяўляючыя даволі значную літаратурную вартасьць: 1. “Кветка Папараці” — фантастычны абразок у 1 акце з сымвалічным зьместам, пісаны пад моцным уплывам Купалавага “Сну на кургане”, і 2. “Сяньняшнія і даўнейшыя” — драма ў з-х дзеях з жыцьця сучаснае шляхты, малюючая барацьбу дзьвёх пакаленьняў: старога рэакцыйнага, узгадаванага ў духу прыгонных часоў, і маладога “народніцкага”, настроенага паступова і рэвалюцыйна. Насколькі ў “Кветцы папараці” бачым мы ідэолёгію пэрыяду зусім сьвядомага адроджэньня, пастолькі ў “Сягоньняйшніх і даўнейшніх” гучаць яшчэ даволі моцна ноткі шляхоцкага рамантызму. Вяртаючыся да вершаў, трэба адзначыць, што сярод іх галоўнай і найбольш характэрнай групай зьяўляюцца “эротыкі” — вершы любоўныя, аднак дзеля таго, што мы іх як патрабуючых больш падрабязнага досьледу, разгледзілі ўжо ў адумысловым артыкуле на іншым месцы, спыняцца тут над німі ня будзем, а спрабуем высьветліць іншую, гэтак-жа вельмі цэнную і важную галіну яе творчасьці — імпрэсыі. Ужо на 4-й старонцы зборніку спатыкаем вельмі прыгожую і вызначную глыбінёй думкі і поэтыцкім размахам імпрэсыю “На крыльлі песьні”; восьяе пачатак: