Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Даўно ўжо целам я хварэю, I хвор душой, —
I толькі на цябе надзея, Край родны мой!
Уродным краю ёсьць крыніца Жывой вады.
Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды.
Калі-ж у ім умру — загіну, — Ня жалюсь я!
Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой.
Багдановіч позна спазнаў Беларусь. Ён спазнаў яе найперш з кніг, са збораў песень і казак. Ён прыехаў на радзіму ўжо паэтам, зачараваным выявамі, якія прыгажосьць стварае матывамі сусьветнай любові й прагі жыцьця. Але, дакрануўшыся да Беларусі, адчуў пад нагамі глебу, якая з удзячнасьцю прыняла ягоную музу. Беларуская мова — пяшчотная, сардэчная; пяшчотная ў беларускай народнай паэзіі й прырода — яе ўзгоркі, яе замкнёныя раўніны, яе неглыбокія рэкі. Але для паэта стала палёгкай згубіцца напоўненай паэзіяй душой у зеляніне яе лясоў, у квітнеючых лугах, у вольнасьці палёў. Невыпадкова Багдановіч асьцярожна дакрануўся да сымбалізму ў найбольш выразных ягоных рысах і канчаткова павярнуў свою паэзію на шлях крыштальнай, дакладнай думкі, яснага й стрыманага слова. Містычныя цені й таямнічыя алюзіі раньняга сымбалізму не маглі спалучыцца з духоўнай структурай народнай беларускай мовы, яснай, простай і дакладнай.
У ягоных творах непазьбежна ўзьнікае думка пра лёс Беларусі, што ў палымяным жаданьні лепшай долі злучаецца з агульнай душой беларускай сучаснай паэзіі. Характэрны ягоны санэт, дзе ён зьмешвае два такія далёкія сьветы, як Эгіпет і ягоная радзіма:
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Had хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршку насеньня жменю там знайшлі.
Хоць зернейкі засохшымі былі, Ўсё ж такі жыцьцёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясновай збожжа на ральлі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засьне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
II
Ня варта забывацца, што мы гаворым пра Беларусь, пра мову й літаратуру, якія толькі пачынаюць сьвядомы пэрыяд свайго эўрапейскага разьвіцьця...
Паэты зьявіліся ў ёй раней, чым іншаземныя вучэньні далі эстэтычную тэорыю. Яна, несумненна, нараджаецца, але нараджаецца ў мадэлях, ужо выпрацаваных першымі майстрамі роднага мастацкага слова. Ня так важна ведаць, якія матывы й формы Багдановіч запазычыў у паэтаў папярэдніх рэвалюцыі часоў і да якой школы можна аднесьці таго ці іншага паэта. Важней, што такі паэт, як Багдановіч, якога немагчыма аднесьці да нейкай пэўнай школы, здолеў паяднаць сваё высокае мастацкае адчуваньне з вобразамі сапраўднай народнай паэзіі палёў і лясоў. Калі ў зьнешняй прастаце й крыштальнай чысьціні ягонага радка бачацца сьляды розных уплываў, і разам з 3. Гіпіус і Бальмонтам выяўляюцца водгукі Фета, Апухціна, А. Талстога, то ўсё гэта сьляды й адбіткі, якія ўвайшлі ў паэтычную тэхніку паэта, сталі прыладамі ягонага творчага майстэрства, але ў самой паэзіі, як на спакойнай паверхні, адбіваецца асабістая ўнутраная думка аб жыцьці. Багдановіч належыць да той катэгорыі паэтаў, для якіх народная мова й родная краіна зьяўляюцца крыніцай цеплыні й пяшчоты, насустрач якім адкрываецца ягонае палымянае любячае сэрца й скіроўвае ягонае слова да спакойнай сардэчнасьці, да чароўнай прыгажосьці палявых кветак і асьветленага сонцам сну. У гэтым сьне разгортваецца лясная казка:
***
Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, разважаючы сум.
Бытцам тысячы, крэпка нацягнутых, струн, Танкаствольныя сосны зьвіняць.
I ці трэба казаць, чаму сьціхла рака, He шасьцяць у палёх каласы
I аб чым шапаціць галасок вецярка, Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка: Кроплі сьлёз ці халоднай расы?
Тут няма ні Пана, ні Дрыядаў, а ёсьць фантазіі Фета й заціхаючыя акорды Шапэна. А лёгкасьць і пяшчота перадаюцца душы. Няма тут ні містыцызму, ні жаху, ні няпэўнай томнасьці ў нябесным блакіце — усё проста й натуральна, яку самой беларускай паэзіі. “Вадзянік” (дух вады) і “русалкі” (ундзіны) прыходзяць сюды ня зь пекла й нават ня з млынавога кола, не выклікаюць спалоху, ня топяць, а, хутчэй, абмотваюць сеткамі, закалыхваюць і ўсыпляюць. Паслухайце, што кажа пра сябе “Вадзянік”, якому недаспадобы лічыць сябе далёкім сваяком жудасных пачвараў з расейскіх ды ўкраінскіх казак:
Сівавусы, згорблены, я залег між цінай, I гадамі грэюся — сплю на днеракі.
Твар травой аблытаны, бытцам павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Had вадой ля берага, ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць, Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, — I усё навокала сном адвечным сьпіць.
I “Лясун” (дух леса), якому надаюць шмат цёмных правінаў у легендах таямнічых некранутых пушчаў, не адрозьніваецца амаль нічым ад простага селяніна-пчаляра, які шмат ведае, але мала гаворыць.
Вось што распавядае пра яго паэт:
Стаяў калісь тут бор стары
I жыў Лясун у тым бары.
Зрубалі бор — лясун загінуў.
Во сьлед яго ад тэй пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў.
Маўляў у іншы сьвет вакно Ляжыць, спакойнае, яно, Жыцьцё сабою адбівае I ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае.
Паслухайце сьпеў “русалак”, што спакушальна плыве, але ня бойцеся ні жудасьцяў, ні фатальных спакушэньняў. Прасякніцеся
паэзіяй сьветлай летняй ночы. Абудзіце ў сабе прагу паэзіі й мараў, і перад вамі паўстане карціна, створаная паэтам:
Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы сьвеціць, Аглядае бахматые зоркі, Цягне з возера срэбные сеці.
Ў іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбные ніці Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапоча русалкам: “засьніце”...
Але ці гэта сапраўды “русалкі”? А не бязьвінныя душы дзяцей ці нешчасьлівыя ахвяры незадаволенага каханьня? Няма нічога ў іх, што б гаварыла пра нетутэйшае, нічога, што б дазваляла думаць пра чароўнасьць зла, ніякага прадвесьця страчаных душаў. Яны здаюцца, хутчэй, дзяўчатамі, якія прыйшлі з суседняй вёскі, каб пагуляць у срэбнай цемры месяцовай ночы, каб палюбавацца ўласнай прыгажосьцю, каб сасьніць шчасьлівыя сны. Удзень яны ператвараюцца, магчыма, у тых ткачых, пра якіх распавядае верш “Слуцкія ткачыхі”:
Адродных ніў, адроднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад пэрсыдзкі ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зіяе неба з-за вакна — I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расьцвіла вясна, Дзе блішча збожжэ ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам зьзяюць хвалі Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука Заміж пэрсыдзкага узора Цьвяток радзімы васілька.
Іншым разам у лірыцы Багдановіча пераплятаюцца эпічныя матывы. Архаічная выява летапісца, паўтораная шмат разоў, выклікае спакойную далёкую думку, якая лунае па-над чалавечымі лёсамі. Урэшце, паэт не паказвае летапісца мінулых часоў кшталту несьмяротнага пушкінскага Пімена, ён малюе сябе самога ў гэтым летапісцы. Ён хацеў бы жарсна распавесьці пра тое, што перажыла ягоная краіна й што яе ўзрушыла:
Хай тыя ведаюць, што зьявяцца па нас,
Усю праўду пра жыцьцё ў наш і пройшлы час: Пра войтаў, лаўнікаў, і райцаў, і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольства.
Што тут чынілася ў даўныя гады, Што думалі, чаго бажалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Хай зьведаюць усё патомкі праз паперу!
Падобны тон мае верш “Перапісчык”. Папера пакрываецца прыгожымі роўнымі радкамі. Літары адна ад адной вытанчанейшыя і дакладнейшыя. Загалоўныя літары іншага колеру, выкананыя вопытнай рукой зь любоўю й натхненьнем, упрыгожваюць высокія думкі. I спакусы летняга дня, асьветленага сонцам, што паглядае праз вакно, не перамагаюць раўнівага паборніка “прыгожай працы”. Але лірычныя паэты не ператвараюцца ні ў летапісцаў, ні ў старанных паўтаральнікаў чужых ідэй; яны самі ёсьць спакушэньнем для іншых, пазбаўленых дара складаньня новых песьняў. Сфэра Багдановіча ёсьць сфэрай песьні або, можа быць, арыгінальнага суправаджэньня словаў і думак, якое яму прапануе народная беларуская паэзія. Магчыма, адсюль паходзіць уражаньне, што Багдановіч зьяўляецца паэтам і музыкам адначасова, настолькі багатыя мэлёдыямі й рытмамі ягоныя вершы. Іншым разам здаецца, што слухаеш два матывы, два гарманізаваныя тоны: адзін, натхнёны беларускім складнікам, і другі, які зьмяняецца і з пункту гледжаньня памеру надае адценьні і ўкладае ў віртуозную форму сусьветную гармонію:
Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: сьветла сонца Стаўпамі падае праз вузкае ваконца I круціцца у іх прыгожы лёгкі пыл;
Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачэк плыве; шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар, гарашчымі; а тут, каля вакна, Малінаўка пяе і стукае жаўна.
I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць. Ўжо хутка будзе ноч і першая гвезда Благаславіць ксгнец прыгожаго труда.
Такая ў сваіх асноўных рысах паэзія Багдановіча. Ёсьць у ёй шмат яшчэ незразуметага, што заслугоўвала б уважлівага вывучэньня — асабліва ў тых адгалінаваньнях ягонай творчай думкі, дзе з найбольшай сілай выяўляецца ўплыў народнай лірыкі. Але нават таго, што мы сказалі, дастаткова, каб прыйсьці да высновы, што паэт з такой адчувальнасьцю, сілай і гнуткасьцю паэтычнага натхненьня, як Багдановіч, ёсьць вельмі значнай зьявай ня толькі для Беларусі, якая адраджаецца, але й для ўсяго культурнага славянскага сьвету.
Пераклад з італьянскай Аксаны Данільчык
Публікацыі
Надзея Старавойтава
Менск
АБ’ЕКТЫЎНАСЬЦЬ ДАСЬЛЕДАВАНЬНЯ БЕЛАРУСКАГА “ТРЫШЧАНА” Ў ЗАМЕЖЖЫ (на матэрыяле італьянскіх і амэрыканскіх выданьняў)
“Раман пра Трышчана ды Іжоту” (далей — “Трышчан”) займае выключнае месца сярод помнікаў даўняй беларускай літаратуры. Гэты бліскучы твор — перакладны й арыгінальны адначасова — быў створаныў8о-я гады XVI стагодзьдзя на Наваградчыне. Ён зьмешчаны ў “Пазнанскім зборніку”, які цяпер знаходзіцца ў бібліятэцы імя Рачынскіх у Пазнані. На фоне шматлікіх рэлігійных твораў, летапісаў ён вылучаецца сьвецкасьцю й даволі высокім узроўнем мастацкасьці.