72 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Групавы фотаздымак сьвяткаваньня 25 сакавіка 1945 г. 73 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Віктара Сянкевіча ад 28 верасьня 1945 г. 74 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Мэмарыял Беларускага камітэту самадапамогі ў Італіі да галоўнага камандаваньня Войска Польскага ад 26 красавіка 1946 г. й чытаньне сярод асабовага складу выданьня “Беларускія Навіны”. Тэхнічны бок распаўсюду выданьня ўскладаўся на аддзел культуры й прэсы 2-га корпусу. Акрамя таго, дзеля сувязі штабу корпусу зь Беларускім камітэтам самадапамогі вызначалася адказная асоба, інж. Яраслаў Жаба75. 3 зразумелых прычынаў вайсковае кіраўніцтва захоўвала пэўны недавер і насьцярогу ў адносінах да нацыянальнага руху, у якім бачылася пагроза падзелу жаўнерскіх масаў паводле нацыянальнай прыкметы. Галоўнай мэтай камандаваньня было захаваньне баяздольнасьці й вайсковага маналіту ўзброеных сілаў, якія, як меркавалася, можна яшчэ было выкарыстаць у далейшай барацьбе за дзяржаўную незалежнасьць Польшчы. Трэба адзначыць, што польскія вайсковыя ўлады непараўнальна больш хвалявала ўкраінская актыўнасьць у войску, чым беларуская76. Можна меркаваць, што беларускія дзеячы маглі падтрымоўваць сувязі з украінцамі, якія служылі ў 2-м корпусе. Аднак пакуль нам не ўдалося адшукаць адпаведных і верагодных доказаў гэтага супрацоўніцтва на італьянскай зямлі. Увосень 1946 г. 2-і Польскі корпус пакінуў Італію й быў перакінуты ў Вялікабрытанію, дзе распачаўся паступовы працэс дэмабілізацыі польскіх аддзелаў на Захадзе. Беларускія гурткі працягвалі сваю дзейнасьць у новых умовах. Па-рознаму склаўся далейшы лёс беларусаў з 2-га корпусу. Некаторыя ўзялі чынны ўдзел у нацыянальным жыцьці на чужыне. Былыя вайскоўцы 2-га корпусу былі заснавальнікамі й актывістамі шэрагу беларускіх эміграцыйных арганізацый (у тым ліку камбатанцкіх) у Вольным сьвеце. Перадусім гэта тычыцца беларускіх асяродкаў у Вялікабрытаніі, дзе былыя 75 ББФС. Фонд біскупа Ч. Сіповіча. Адказ ген. Казімежа Вісьнеўскага на імя Беларускага камітэту самадапамогі ў Італіі ад 4 кастрычніка 1946 г. 76 На апошнім этапе баявых дзеяньняў актывізавалася дзейнасьць украінцаў у Італіі, чаму спрыяла прысутнасьць на Апэнінскай паўвысьпе канадыйскіх аддзелаў 8-й Брытанскай арміі, у складзе якіх знаходзіліся іхныя суродзічы. Дзякуючы іх намаганьням у Італіі распачаў дзейнасьць мясцовы аддзел Саюзу ўкраінскіх канадыйскіх ваякаў (СУКВ). Нацыянальную працу сярод суайчыньнікаў падтрымлівалі ўкраінскія вайсковыя капэляны канадыйскай арміі, а таксама япіскап Іван Бучка, прадстаўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы ў Ватыкане (пазьней Апостальскі візытатар украінцаў-каталікоў у Заходняй Эўропе). Польскае вайсковае камандаваньне асьцерагалася празьмерных уплываў канадыйскіх жаўнераў украінскага паходжаньня на сваіх суродзічаў з 2-га корпусу. Выразны непакой вайсковых уладаў выклікала навіна пра зьезд СУКВ, які адбыўся ў Рыме на пачатку студзеня 1945 г. Арганізатары зьезду нават накіравалі ліст да аддзелу прапаганды 2-га корпусу з просьбай дазволіць жаўнерам-украінцам удзел у вышэйзгаданым мерапрыемстве. андэрсаўцы складалі стрыжань нацыянальнай эміграцыі. Некалькі сотняў былых вэтэранаў баёў у Італіі пасьля вайны вярнуліся на бацькаўшчыну, дзе іх сустрэў гаротны лёс. Мусілі чарговы раз прайсьці праз сталінскія вязьніцы й дэпартацыі, а пра іх гераізм беларускаму грамадзтву нічога не было вядома ажно да распаду СССР77. Сьвятары (сядзяць) Пётра Татарыновіч, Леў Гарошка і Часлаў Сіповіч з жаўнерамі 2-га Польскага корпусу. Рым, 3 лістапада 1945 г. Грыбоўскі, Юры. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваннях у 1918—1945 гг. Санкт-Пецярбург, 2006. С. 418—443. Публікацыі Уладзімер Калупаеў Сэрыятэ (Італія) КРЫНІЦЫ ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ЗБОРАХ ІТАЛЬЯНСКАГА ЦЭНТРУ “ХРЫСЬЦІЯНСКАЯ РАСЕЯ” Цэнтар “Хрысьціянская Расея” (“Russia Christiana”) быўзаснаваны ў 1957 г. сьвятаром япархіі Трэнта (Trento) Рамана Скальфі (Romano Scalfi, нар. 1923) з групай аднадумцаў, сярод якіх былі: візантыст, экзэгет і кіраўнік Амбразіянскай бібліятэкі (Biblioteca Ambrosiana) Энрыка Гальбіяці (Enrico Galbiati, 1914—2004); прафэсар філязофіі ў Мілянскім каталіцкім унівэрсытэце Сьвятога Сэрца й унівэрсытэце Мюнхену, а таксама перакладчык на італьянскую працаў расейскіх філёзафаў — П’етра Мадэста (Pietro Modesto, 1923—2009); прафэсар філязофіі ў Кома (Collegia Arcivescovile Edmondo De Amicis) Адольфа Аснагі (Adolfo Asnaghi, 1917—2007) i сьвятар з досьведам місіянэрскай працы з былымі савецкімі DP (displaced person) у лягерах Неапалю, а потым з уцекачамі ў Трыесьце — Ніла Кадона (Nilo Enzio Cadonna, пам. 1997). Уладзімер Калупаеў і Рамана Скалфі. Сэрыятэ, 2015 г. Здымак Н. Гардзіенкі Мэтай цэнтру стала спрыяньне міжцаркоўнаму адзінству, вывучэньне ўсходнеславянскай праваслаўнай рэлігійнай культуры й дапамога вернікам і дысыдэнтам ў СССР. Скальфі быў выхаванцам і прадаўжальнікам традыцый рымскага калегіюму “Русікум”, створанага для падрыхтоўкі сьвятароў ва ўмовах СССР у 1929 г., калі кіраўніцтва Ватыкану ўсьвядоміла рэальнае становішча рэлігіі й жах савецкіх атэістычных ганеньняў. Калегіюм таксама ператварыўся ў своеасаблівы цэнтар рускай рэлігійнай культуры ў замежжы. У той час, калі ў Савецкім Саюзе вынішчаліся ўсялякія згадкі пра Бога й царкву, у “Русікуме” зьбіралася бібліятэка з выратаваных расейскіх і славянскіх кніг, аднаўлялася й разьвівалася музычная царкоўная культура, фармаваўся збор карцінаў з помнікамі царкоўнай архітэктуры ды іншых артэфактаў, пачалася ўласная выдавецкая дзейнасьць. Тут выкладалі прадстаўнікі першай хвалі эміграцыі. Рамана Скальфі за гады знаходжаньня ў “Русікуме” ад 1951 да 1956 г. вывучыў рускую мову, богаслужбовыя рытуалы й літургічныя традыцыі ў праваслаўных і славянска-візантыйскіх культавых формах, вывучаў клясічную расейскую й савецкую літаратуру, філязофію, а таксама займаўся крытычным аналізам марксісцкай ідэалёгіі. У сфэры ягонай увагі была й сацыялістычная рэальнасьць, усё тое, што адбывалася ў СССР. Жаданьне паехаць за жалезную заслону ажыцьцявіць не ўдалося, будаўнікі камунізму ня мелі патрэбы ў сьвятарах, у візе было адмоўлена. У выніку Скальфі шмат разоў наведваў розныя гарады Расеі й іншых рэспублік Саюзу, але толькі ў якасьці турыста. Потым доўті час да перабудовы быў у СССР пэрсонай нон грата. Забарона на ўезд у краіну была зьнятая толькі ў 1993 г. Але вернемся да 1957 г. Гэта быў пэрыяд Мікіты Хрушчова (1894— 1971). У Італіі ў гэты час былі вельмі популярныя левыя тэндэнцыі, камуністычная ідэалёгія набірала прыхільнікаў сярод бедных слаёў у спустошанай і эканамічна слабой краіне. Таму ў процівагу чырвонай Расеі-СССР Рамана Скальфі са сваімі паплечнікамі акцэнтавалі ўвагу на хрысьціянскіх аспэктах, адсюль і назва створанага імі цэнтру “Хрысьціянская Расея”. Гэта быў свайго кшталту выклік, моцны выклік прыхільнікам кампартыі, які меў на мэце паказаць хрысьціянскія карані ўсходнеславянскіх культураў і прысутнасьць веры ў СССР. Рабочая рэзыдэнцыя цэнтру разьмяшчаецца на віле Амбіверы ў Сэрыятэ {via dei Tasca 36, 24068 Seriate (BG)). Даступны сайт для кансультацыі анлайн: http://www.russiacristiana.org. Разгледзім кірункі сучаснай актыўнасьці цэнтру й ягоныя дакумэнтальныя зборы ў зьвязку зь беларускай тэматыкай. Выдавецтва “La Casa di Matriona” (“Матреннн двор”) Выдавецтва было заснаванае ў 1975 г. з мэтай публікацыі тэкстаў літаратурнага, філязофскага, гістарычнага характару, а таксама матэрыялаў па мастацтве. Назва “Матренйн двор” паходзіць ад другога з апублікаваных у часопісе “Новый мйр” за 1963 г. апавяданьняў Аляксандра Салжаніцына (1918—2008). Агулам на сёньня выдавецтва выпусьціла каля ібо найменьняў друкаванай прадукцыі. Дасьледчыку беларусікі могуць быць цікавыя наступныя кнігі: Parravicini, Giovanna. Marija Judina: Piii della musica. Milano: La Casa di Matriona, 2010. 200 p. (“Болын, чым музыка”) — гісторыя жыцьця вядомай савецкай піяністкі габрэйскага паходжаньня Марыі Веніямінаўны Юдзін (1899—1970), ураджэнкі Віцебскай вобласьці. 3 улікам тэрытарыяльных і этнакультурных гістарычных беларуска-літоўскіх сувязяў згадаем таксама: Parravicini, Giovanna. Lituaпіа: popolo е Chiesa. Milano: La Casa diMatriona, 1984 (“Літва: народ i Царква”) ды Cronaca della Chiesa cattolica in Lituania. Milano: La Casa di Matriona, 1976 (“Хроніка каталіцкай царквы ў Літве”). Публікацыя па сакральным мастацтве: Pis kun, Jurij. Al crocevia d’Europa: Antiche icone della Bielorussia. Libro-calendario. Milano: La Casa di Matriona, 2006. 50 p., 25 tavoli a colori. Гэтае выданьне належыць да катэгорыі штогадовых ілюстраваных календароўальбомаў пэўнай іканаграфічнай тэматыкі, што выдаюцца ад 1979 г. Пэрыёдыка Часопіс на італьянскай мове “La Nuova Europa” (“Новая Эўропа”). Выходзіць раз на два месяцы, выдаецца ад 1960-х гг. Ён першапачаткова назваўся “Russia Cristiana” і ў большасьці сваёй друкаваў матэрыялы па самвыдаце, альтэрнатыўнай падпольнай культуры й апазыцыі таталітарызму. Ад 1985 г. выходзіў пад назвай “L’Altra Europa” (“Іншая Эўропа”), спэцыялізуючыся на цікавасьці да Ўсходняй Эўропы цалкам, а ад 1992 г. ператварыўся ў “La Nuova Europa”. Беларускай тэматыцы ў часопісе прысьвечаныя наступныя артыкулы (паводле храналёгіі): 1. Situazioni nuove // Russia Cristiana. 1981. № 6. P. 68. 2. La Chiesa cattolica in Ucraina // L’Altra Europa. 1985. № 4. P. 69. 3. Poleski, Tadeusz. La Chiesa cattolica in Bielorussia // L’Altra Europa. 1987. № 1. P. 115. 4. Un prete audace in Bielorussia // L’Altra Europa. 1987. № 1. P. 128. 5. Boero, Delfina. I frutti di un lungo lavoro // La Nuova Europa. 1994. № 2. P. 13. 6. Andrejanov, Igor. Vivere nel mondo e mostrare Cristo / intervista di Thiry Jean-Francois //La Nuova Europa. 1996. № 1. P. 9. 7. Broun, Janice. Un crocevia di influssi // La Nuova Europa. 1996. № 1. P. 7. 8. Filaret di Minsk. Cristo ё vivo e presente nella sua Chiesa / intervista di Vicini Anna // La Nuova Europa. 1996. № 4. P. 7. 9. Filaret di Minsk // La Nuova Europa. 1996. № 4. P. 8. 10. In Bielorussia decide il presidente // La Nuova Europa. 1996. № 4. P. 18. 11. Swiatek, Kazimierz. Collaborando con Dio / intervista di Thiry Jean Francois // La Nuova Europa. 1996. № 4. P. 17.