24 Маецца на ўвазе валынскі ваявода Генрык Юзэфскі, які ў міжваенны час праводзіў палітыку пэўных саступак на карысьць украінцаў, мэтай якіх было адцягненьне іх ад антыдзяржаўнай дзейнасьці й фармаваньня ў іх прапольскіх настрояў. 25 IPMS. Sygn.: KOL. 465/35. Notatka kierownika Zespolu Kapelanow Wyznan Niekatolickich PKPR w sprawie obywateli polskich wyznania prawoslawnego. 20 V1947. ранялася ўжываньне роднай мовы жаўнераў у рэлігійным жыцьці (казані, споведзь, катэхізацыя). У практыцы рэлігійныя паслугі выконваліся на роднай мове кожнага жаўнера, а казані адбываліся на польскай мове, паколькі яна была аднолькава зразумела для ўсіх вайскоўцаў26. Сярод 5 праваслаўных вайсковых капелянаў 2-га корпусу 4 паходзілі зь Беларусі. Былі гэта: а. Усевалад Яськоў (шэф праваслаўнага вайсковага душпастырства 2-га корпусу), а. Уладзімер Пятручык (капэлян 5КДП), а. Сэрафім Краскоўскі (капэлян 2ВТД), а. Мікалай Макарэвіч (капэлян зДСК). Падчас службы ў войску аніводзін зь іх не праяўляў зацікаўленьня нацыянальнай справай. Аднак пасьля дэмабілізацыі некаторыя сьвятары падтрымоўвалі сувязі з суродзічамі й нават удзельнічалі ў беларускім рэлігійным жыцьці27. Акрамя капэлянаў у склад дышпастырскай службы ўваходзіў дапаможны пэрсанал, які складаўся з 12 асобаў (кіроўцы, псалмісты, памочнікі). Сярод іх знаходзіўся Алег Мірановіч, які пасьля вайны быў адным са сьвятароў Беларускай праваслаўнай царквы (парафіі ў Манчэстары й Чыкага) у юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Падчас службы ў 2-м корпусе ён выконваў функцыі псалміста 2-й танкавай дывізіі28. Вайсковыя капэляны мелі абавязак рабіць штомесячныя рапарты ў сувязі са сваёй дзейнасьцю. Гэтыя справаздачы зьяўляюцца цікавай крыніцай ведаў пра настроі, якія панавалі сярод жаўнераў.У большасьці выпадкаў вайсковыя сьвятары адзначалі сум і трывогу, што поўнілі жаўнерскія сэрцы. Напрыклад, у справаздачы (студзень 1946 г.) шэфа праваслаўнага душпастырства корпуса а. Усевалада Яськова чытаем між іншым: “Няпэўнасьць у заўтрашнім дні надта непакоіць і дэнэрвуе жаўнера. Жаўнер вельмі цікавіцца ўсялякімі навінамі наконт будучыні і сёньняшнюю сытуацыю разумее”29. 3 часам нічога істотна не зьмянілася, пра што сьведчыць чарговы рапарт: “Я заўважыў, што 26 IPMS. Sygn.: A. 9.V / 38.Odpis р. о. Wojskowego Biskupa Prawoslawnego Biskupa Sawy do redaktora pisma “Ukrainski Holos” z dnia 23 marca 1944 r. 27 У першыя паваенныя гады a. C. Красоўскі i a. M. Макарэвіч уступілі ў Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі. М. Макарэвіч у паваенны час жыў у ЗША й быў сьвятаром БАПЦ. Тым часам а. У. Яськоў (у манастве — архімандрыт Васарыён), які таксама пасяліўся ў ЗША, у 1960-я гг. разглядаўся некаторымі тамтэйшымі праваслаўнымі беларусамі як адзін з патэнцыйных кандыдатаў на ярарха беларускай эміграцыйнай япархіі ў юрысдыкцыі Канстанціопальскага патрыярхату. 28 IMPS. Sygn.: А.ХІ.13/1. Wykaz imienny personelu pomocniczego kapelanow prawoslawnych w 2 Korpusie. 8 V 1946. 29 IPMS. Sygn.: A.XII. 28/17C. Sprawozdanie z czynnosci duszpasterskiej kapelana jednostek pozadywizyjnych i szefa duszpasterstwa prawoslawnego 2 Korpusu ks. kan. Jeskowa Wsiewoloda za miesi^c styczen 1946 r. ў сувязі зь няпэўнай сытуацыяй прыўпаў псыхічны стан часткі жаўнераў. Асабліва іх непакоіць нявызначанасьць заўтрашняга дня й розныя чуткі адносна будучыні 2-га корпусу. Жаўнер добра ўсьведамляе непрымальнасьць вяртаньня на радзіму, нягледзячы на гэта, пэўны адсотак (нязначны) выказаўся за выезд у Польшчу. Гаворка ідзе пра адзінкавыя выпадкі, якія матывуюцца незадаволенасьцю камандзірамі ды асабістымі праблемамі”30. Са справаздачы капэляна 5КДП а. Мікалая Макарэвіча вынікае наступнае: “Жаўнеры 5КДП не выказваюць свайго жаданьня вяртацца на радзіму, паколькі большасьць праваслаўных паходзіць з усходніх крэсаў, якія яшчэ ў 1939—1941 гг. здолелі пазнаёміцца з раскошаю жыцьця ў савецкім раі”3'. Як бачна, большасьць вайскоўцаў апынуліся на жыцьцёвых ростанях і перажывалі ўнутраны крызыс у сувязі зь няпэўнай будучыняй. Разглядаючы побыт беларусаў у 2-м корпусе ў Італіі, варта спыніцца на пытаньні адносінаў паміж вайскоўцамі-беларусамі й іх польскімі сябрамі. Трэба адзначыць, што вайсковае камандаваньне намагалася трактаваць усіх жаўнераў як раўнапраўных незалежна ад нацыянальнай альбо канфэсійнай прыналежнасьці. Тым ня менш ёсьць усе падставы меркаваць, што на ніжэйшым узроўні ў аддзелах 2-га корпусу здараліся выпадкі нацыянальнай неталерантнасьці з боку часткі афіцэраў і шарагоўцаў у адносінах да саслужыўцаў няпольскай нацыянальнасьці. На думку Міністэрства нацыянальнай абароны, быў гэта ў значнай ступені вынік перажытых у СССР пакутаў і крыўдаў, знаходжаньня працяглы час за мяжою ў экстрэмальных умовах. Выпадкі неталерантнасьці ў дачыненьні да нацыянальных меншасьцяў былі распаўсюджаныя сярод вайскоўцаў зь нізкім узроўнем культуры й выразным палітычным нігілізмам32. Можна прывесьці некалькі прыкладаў гэткага кшталту. Жаўнер Васіль Харытанюк у лісьце ад 16 ліпеня 1946 г. пісаў да знаёмага: “Ня ведаем, што зараз рабіць і куды ехаць, бо нам ў гэтай арміі далей няможна знаходзіцца, паколькі праваслаўных трактуюць блага... горлам выходзіць нам гэтае войска”33. Браты Янка і Хведар Мазуры 30 IPMS. Sygn.: А.ХІІ. 28/17C. Sprawozdanie z czynnosci duszpasterskiej kapelana jednostek pozadywizyjnych i szefa duszpasterstwa prawoslawnego 2 Korpusu ks. kan. Jeskowa Wsiewoioda za miesiqc marzec 1946 r. 31 IPMS. Sygn.: A.XII. 28/17C. Sprawozdanie z czynnosci duszpasterskiej kapelana 5 KDP 2 Korpusu ks. kan. Makorewicza Mikolaja za miesigc grudzien 1946 r. 32 IPMS. Sygn.: A.XII. 3/22. Referat na odprawQ Pana Ministra Obrony Narodowej w dniu 30 marca 1944 r. Zagadnienie narodowosciowe i wyznaniowe w wojsku. 33 ББФС. Зборы біскупа Ч. Сіповіча. Ліст Васіля Харытанюка да а. Ч. Сіповіча ад 16 ліпеня 1946 г. з з-й роты 17-га батальёну 5КДП наракалі на капітана Урбановіча, які празь іхную беларускасьць “не даваў ім жыцьця”. Капрал гэтага ж злучэньня Вячаслаў Гузавяка ўзгадваў, што ў войску яго абражалі “кацапам” і “камуністам”34. Трэба, аднак, заўважыць, што ў 2-м корпусе зьява непаразуменьняў паміж жаўнерамі на нацыянальнай глебе не набыла шырокага распаўсюду. Вайскоўцы 2-га корпусу бралі ўдзел у баявых дзеяньнях, і змаганьне за жыцьцё ў адзіным шэрагу было мацнейшым за пачуцьцё адрознасьці паводле нацыянальнасьці альбо веравызнаньня. Акрамя таго, вайскоўцаў 2-га корпусу ядналі агульныя пакуты, празь якія яны разам прайшлі ў савецкай няволі. Трэба заўважыць, што падчас баявых дзеяньняўу Італіі вайскоўцы 2-га корпусу былі не адзінымі беларускімі жаўнерамі, якія тады апынуліся на італьянскай зямлі. Існуюць зьвесткі пра прысутнасьць у той час вайскоўцаў-беларусаў на нямецкім баку. 9 чэрвеня 1944 г. камандаваньне Арміі Краёвай інфармавала, што немцы выслалі ў Італію групу афіцэраў-беларусаў з мэтай іхнага пранікненьня ў 2-і корпус і ажыцьцяўленьня ў яго шэрагах варожай агітацыі35. Пацьверджаньне гэтага факту можна адшукаць у савецкіх архівах, а таксама ў зборах беларускіх эмігрантаў. Кастусь Мерляк ва ўспамінах згадваў, што ў 1944 г. ён апынуўся ў Італіі й атрымаў загад перайсьці лінію фронту ды ўступіць у 2-і корпус. Ен меў падробленыя дакумэнты на імя Конрада Мацкевіча, паляка з Наваградку, прымусова вывезенага гітлераўцамі на працу ў Нямеччыну. Пасьля вайны Мерляк пісаў, што атрымаў ад нямецкіх афіцэраў наступнае заданьне: «Вы будзеце перакінутыя на той бок фронту з даручэньнем пранікнуць у шэрагі арміі генэрала Андэрса, а перадусім у дывізію “Белавежа” (праўдападобна, гаворка ідзе пра 5КДП. — Ю. Г.), якая пераважна складаецца зь беларусаў. Там будзеце нагаварваць беларусаў, каб яны пераходзілі са зброяў на нямецкі бок. Яны будуць далучаныя да існуючых беларускіх фармаваньняў у Нямеччыне, кабразам змагацца за належнае месца для Беларусі ў новай Эўропе»36. Аўтар тых радкоў пасьля пераходу лініі фронту быў затрыманы амэрыканскімі вайскоўцамі, і яму не ўдалося патрапіць у шэрагі 2-га корпусу. Цікавыя зьвесткі наконт прысутнасьці на італьянскім фронце беларусаў у складзе нямецкіх войскаў падаў на допыце адзін зь беларусаў — афіцэраў нямецкай арміі Ўсевалад Родзька. Ён засьведчыў, што з восені 1944 г. на італьянскім фронце дзейнічаў м Архіў інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Менскім аблвыканкаме. Спр. 2393. Арк. 31. 35 IPMS. Sygn.: A. XII. 1/48 d-f. Depesza — szyfr gen. K. Sosnkowskiego do gen. W. Andersa z 12 czerwca 1944 r. 36 Мерляк, Кастусь. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Мінск, 1994. С. 38. аддзел беларускіх дывэрсантаў на чале зь Юрыем Вежанам. Верагодна, гэтае фармаваньне ўваходзіла ў склад аддзелу прапаганды “Ўсход”. Юры Вежан быў агентам Абвэру й на тэрыторыі Трэцяга рэйху ажыцьцяўляў вярбоўку ў сваё фармаваньне беларусаў — былых польскіх ваеннапалонных з 1939 г. Беларускія эмігранты дамагаліся ад немцаў стварэньня на італьянскім фронце асобнага фармаваньня, якое магло б заняць прамежак фронту насупраць пазыцый 2-га корпусу. Такім чынам яны спадзяваліся выклікаць пераход на іх бок польскіх вайскоўцаў-беларусаў. Аднак немцы не пагадзіліся з гэтымі меркаваньнямі, таму заданьнем аддзелу было ажыцьцяўленне закіду сваіх людзей празь лінію фронту з мэтай уступленьня ў якасьці добраахвотнікаў у 2-і корпус. Агенты Абвэру мусілі праводзіць падрыўную працу сярод вайскоўцаў-беларусаў, намаўляючы іх да пераходу на бок немцаў. 3 гэтай мэтай фармаваліся групы па 10—12 асобаў, якія паступова засылаліся на бок альянтаў37. У распараджэньні беларускіх дывэрсантаў была радыёстанцыя38. Юры Вежан у студзені 1945 г., усьведамляючы агульную палітычную сытуацыю ў сьвеце, пачаў шукаць шляхі ўсталяваньня кантакту з заходнімі хаўрусьнікамі з мэтай арганізацыйнага пераходу на іх бок39. Акрамя інфармацыі пра аддзел Юрыя Вежана, існуюць непацьверджаныя зьвесткі наконт беларускага батальёну (каля 1 тыс.), які ў 1943 г. нібыта быў сфармаваны эмігрантамі ў Нямеччыне й накіраваны на італьянскі фронт40. Паводле іншых крыніцаў, беларуская адзінка фармавалася ад 1943 г. на тэрыторыі Аўстрыі41. Таксама маецца 37 Беларускае асобнае войска ў Італіі // Дакуманты і факты. 1952. № 1. С. 1—2.