Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
У часе знаходжаньня на італьянскім фронце колькасны склад 2-га корпусу значна павялічыўся. Калі на 1 сьнежня 1943 г. фармаваньне налічвала 52 688 чалавек, то ўжо 30 чэрвеня 1945 г. у ягоным складзе знаходзілася 103 244 чалавекі. У выніку былі створаныя новыя тактычныя адзінкі50. Галоўнай крыніцай папаўненьня былі былыя вайскоўцы нямецкай арміі, якія апынуліся ў альянскім палоне й пажадалі ўступіць у польскія аддзелы. У сувязі з гэтым паміж польскім урадам і ўрадамі заходніх хаўрусьнікаў была дасягнутая згода аб дазволе на вярбунак сярод нямецкіх ваеннапалонных добраахвотнікаў. Нямецкія вайскоўцы, якія паходзілі з тэрыторыі міжваеннай польскай дзяржавы, разьмяшчаліся ў амэрыканскіх і
50 Partacz, Czeslaw, Lada, Krzysztof. Polska wobec ukrainskich dazen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. S. 196.
брытанскіх лягерах ваеннапалонных на тэрыторыі Вялікабрытаніі й Францыі. У адпаведнасьці з дамоўленасьцямі польскі Генэральны штаб накіроўваў у кожны буйны лягер сваіх афіцэраў сувязі. Брытанцы й амэрыканцы падзялялі ваеннапалонных на групы ў залежнасьці ад нацыянальнасьці. Задачай афіцэраў сувязі быў улік палонных палякаў, агітацыйная справа сярод іх па закліку да ўступленьня ў польскае войска, а таксама ажыцьцяўленне сэлекцыі падчас запісу й адпраўкі ваеннапалонных да месцаў дыслякацыі рэзэрвовых базаў польскай арміі, ролю якіх у 2-м корпусе выконвала 7-я пяхотная дывізія, якая кватаравалася ў Сан-Базыліё. Кандыдаты ў Войска Польскае накіроўваліся хаўрусьнікамі ў фільтрацыйны лягер “Яланта”, дзе праходзілі агледзіны контрвыведкі.
Сярод добраахвотнікаў пераважалі палякі — жыхары Сілезіі й Пазнаншчыны, якія падчас акупацыі прымусова мабілізоўваліся ў Вэрмахт і іншыя нямецкія вайсковыя аддзелы. Аднак знаходзіліся таксама прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў. Для добраахвотнікаў сярод нямецкіх ваеннапалонных не існавала нацыянальных абмежаваньняў, а ў якасьці асноўнага крытэру вызначалася наяўнасьць у міжваенны час польскага грамадзянства. Цяжка вызначыць дакладную колькасьць беларусаў — былых нямецкіх ваеннапалонных, якія ўступілі ў 2-і корпус. Пэўнае ўяўленьне можа даць аналіз зьменаў колькаснага складу вайскоўцаў праваслаўнага веравызнаньня. У пэрыяд ад восені 1944 г. да пачатку 1946 г. колькасьць праваслаўных жаўнераў у шэрагах 2-га корпусу павялічылася з 2156 да 2609. На жаль, невядомая нацыянальнасьць гэтых людзей. Як адзначае Чэслаў Партач, галоўным чынам гэта былі “палякі зь Віленшчыны”51. Уступленьне былых нямецкіх ваеннапалонных у 2-і корпус паўплывала на павелічэньне агульнай колькасьці беларусаў у шэрагах гэтага фармаваньня. Калі прыняць адсоткавую вагу беларусаў сярод жаўнераў праваслаўнага веравызнаньня, раней выкарыстаную ў дачыненьні да палеглых (звыш 90 %), то можна меркаваць, што ў 1945—1946 гг. колькасьць праваслаўных беларусаў у корпусе генэрала Андэрса складала ня менш за 1800—2000 чалавек. Да гэтага належыць дадаць беларусаў-каталікоў, дакладную колькасьць якіх вызначыць немагчыма. У параўнаньні зь іншымі нацыянальнымі меншасьцямі ў 2-м корпусе беларусы былі найболып шматлікай групай.
Зараз варта зьвярнуць увагу на тое, кім былі беларусы — былыя нямецкія ваеннапалонныя, якім напрыканцы Другой сусьветнай вайны ўдалося апрануць мундуры польскіх жаўнераў у Італіі. Галоўным чынам гэта былі былыя жаўнеры 30-й грэнадэрскай дывізіі СС
51 Partacz, Czeslaw, Lada, Krzysztof. Polska wobec ukrainskich d^zen niepodleglosciowych w czasie II wojny swiatowej. S. 205.
(расейскай № 2). Злучэньне было створанае ў жніўні 1944 г. на тэрыторыі Польшчы з парэшткаў беларускіх, украінскіх, расейскіх і казацкіх вайскова-паліцыйных фармаваньняў, якім удалося эвакуявацца на Захад. У склад дывізіі ўвайшлі шутцманшафт (ахоўныя) батальёны, якія на працягу 1942—1944 гг. фармаваліся натэрыторыі Заходняй Беларусі (бо-ы — Баранавічы, 64-ы — Глыбокае, 65-ы — Наваградак), а таксама курсанты Менскай камандзірскай школы Беларускай краёвай абароны (БКА). У верасьні 1944 г. дывізія была перакінутая ў Францыю на прамежак фронту паміж Белфартам і Мюльхаўзэнам, а таксама ў раён Кольмару й Шлетстаду52. Пра настроі вайскоўцаўбеларусаў 30-й дывізіі падчас удзелу ў баявых дзеяньнях супраць альянтаў сьведчыў нямецкі афіцэр сувязі пры 30-й дывізіі обэр-лейтэнант Гансэн, які 6 верасьня 1944 г. у палявым дзёньніку занатаваў наступнае: “У складзе 30-й дывізіізнаходзіцца фармаваньне, складзенае з афіцэраў Саюзу беларускай моладзі53. Нягледзячы на тое што маральны стан жаўнераў дывізіі ўпаў, а таксама існуе недахоп узбраеньня й забесьпячэньня, беларуская адзінка надалей захоўвае сваю баяздольнасьць”54. Назіраньні нямецкага афіцэра не адлюстроўваюць агульнай сытуацыі ў злучэньні. На працягу існаваньня 30-й дывізіі выпадкі дэзэрцый, у тым ліку калектыўных, здараліся вельмі часта. За ўцёкі й бунты частка жаўнераў была накіравана ў карныя палкі. Інцыдэнты былі настолькі значныя, што нямецкае камандаваньне ў сьнежні 1944 г. было вымушанае адклікаць рэшткі злучэньня з фронту й перавесьці ў тыл. Частка жаўнераў і афіцэраў нават была аддадзеная пад суд55.
Апынуўшыся ў альянцкім палоне, беларусы з прычыны свайго даваеннага грамадзянства былі залічаныя лягернай адміністрацыяй да польскай групы. Вось як згадваў сваё знаходжаньне ў лягеры ваеннапалонных у Францыі Мікола Сенька: “Умовы ўтрыманьня былі надзвычай цяжкімі. Кожны марыў нейкім чынам як мага хутчэй выйсьці на волю. У хуткім часе амэрыканцы пачалі нас сартаваць паводле нацыянальнасьці. Сярод ваеннапалонных было шмат роз ных нацыянальнасьцяў. Выкрочылі — бэльгійцы, французы, нар-
52 Hausser, Paul. Soldaten wie andere auch. Der Weg der Waffen-SS. Osnabruck, 1966. S. 428—429.
53 Хутчэй за ўсё, гэта камандзірская школа БКА, створаная ў Менску ў сакавіку 1944 г.
54 Juergen, Thorwald. Wen Sie verderben wollen. Bericht des grossen Verrats. Stuttgart, 1952. S. 403.
55 Grzybowski, Jerzy. Pogon mi^dzy Orlem Bialym, Swastykq i Czerwonq Gwiazdq. Bialoruski ruch niepodleglosciowy w latach 1939—1956. Warszawa 2011. S. 356-357-
вэжцы, палякі й інш. У рэшце рэшт засталася толькі нашая група, паколькі беларусаў ня выклікалі. Тады амэрыканскі афіцэр пацікавіўся наконт нашага паходжаньня, на што мы адказалі, што мы беларусы. Тады ён сказаў, што ня ведае такой краіны. Параіўшыся зь іншымі амэрыканскімі вайскоўцамі, ён паведаміў, штомы мусім далучыцца да палякаў, паколькі зьяўляемся польскімі падданымі. Але калі хто жадае, то можа пайсьці да расейцаў, якіх накіруюць у СССР”56. У гэтай сытуацыі дэкляраваньне сябе польскімі грамадзянамі ды ўступленьне ў польскае войска было адзіным шляхам уратавання ад рэпатрыяцыі ў “савецкі рай”. He павінна зьдзіўляць, што большасьць беларусаў з 30-й дывізіі ў адсутнасьці іншага выйсьця наважылася на ўступленьне ў польскія аддзелы. Трэба адзначыць, што рабілі гэта яны безь вялікага маральнага задавальненьня й разглядалі дадзены крок выключна як неабходнасьць. Яскрава характарызаваў настроі беларусаў адзін з былых жаўнераў 30-й дывізіі Юры Весялкоўскі: «У наш лягер прыйшоў амэрыканец польскага паходжаньня й паінфармаваў нас дакладна, як саветы апякуюцца “здраднікамірадзімы”, і параіў нам запісацца палякамі, паколькі мы зьяўляемся польскімі грамадзянамі. Ён быў у Італіі, бачыў польскае войска і раіў нам ехаць у Італію, калі ня хочам падвергнуцца перасьледу сталінскай тыраніі. Паляк гутарыў з намі па-польску, і мы яго добра разумелі. Меў ён добрыя інфармацыі й жадаў нам дабра. Аднак у нас была нейкая антыпатыя да палякаў, і мы не хацелі да іх ісьці. Цяжка сказаць, дзе я й другія з нас маглі-б быць, калі-б не Максім Рудзь. Ен быў нашым старшынёю ў камандзірскай школе БКА ў Менску, і ўвесь час мы ставіліся да яго з пашанай як да свайго начальніка і старэйшага досьведам чалавека. Таму цяпер, калі афіцыйна стала вядома, што адно нашае слова вырашае нашую будучыню, мы пастанавілі паслухаць свайго былога старшыню й пайсьцічасова да палякаў.-.Яасабіста выказваўсяза тое, каб ня ісьці да палякаў. Але мяне пераканаў Максім Рудзь. Тлумачыў ён, што як я быў беларусам, так і застануся, бо гэта толькі часовы пераход. Пасьля такога настаўленьня я з балючым сэрцам падпарадкаваўся большасьці... Праз пару дзён мы праходзілі камісію... сьпісвалі нашыя асабовыя дадзеныя, рабілі фотаздымкі і т. п. Пасьля гэтых працэдураў трэба было назваць сваю нацыянальнасьць. Нас залічылі да палякаў, імы чакалі ад’езду ў далейшую дарогу»57.
Варта адзначыць, што сярод беларусаў — былых нямецкіх ваеннапалонных вядомыя выпадкі, калі ў 2-і корпус уступалі ўраджэнцы
56 Грыбоўскі, Юры; Козак, Кузьма. Забытыя жаўнеры Польскага войска ў часы Другой сусветнай вайны. Мінск, 2003. С. 85.
57 Весялкоўскі, Юры. Няясна мроіліся новыя дарогі. Лёндан, 1997. С. 97.
Усходняй Беларусі, якія ніколі ня мелі польскага грамадзянства. Падчас уступленьня ў 2-гі корпус амаль усе беларусы з 30-й дывізіі запісваліся палякамі. 3 боку польскага камандаваньня не адзначана істотнага супраціву закліку беларускіх добраахвотнікаў. Значна больш засьцярогаў польскі бок меў да ўкраінцаў, якія нярэдка належалі да Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) альбо падчас нямецкай акупацыі служылі ва ўкраінскіх вайскова-паліцыйных фармаваньнях (дывізія СС “Галічына”).
Пераважная большасьць залічаных у 2-і корпус беларусаў падчас службы ў нямецкіх вайсковых і вайскова-паліцыйных фармаваньнях належалі да шараговага складу. Выключэньнем былі толькі лейтэнант БКА Канстанцін Hop і некалькі падафіцэраў. Аднак у польскае войска яны былі прынятыя ў годнасьці шарагоўцаў58. Беручы пад увагу атрыманую на радзіме падчас нямецкай акупацыі адукацыю, шмат былых курсантаў Менскай камандзірскай школы БКА паступілі ў гімназіі пры 5-й крэсовай пяхотнай і 3-й карпацкай дывізіях, дзе атрымоўвалі поўную сярэднюю асьвету. Апрача таго, многія зь іх пайшлі ў падафіцэрскія школы. Так, напрыклад, у падафіцэрскай школе ў Сан-Базыліё існавала нават цэлая дружына, складзеная зь беларусаў — былых нямецкіх ваеннапалонных. Заслугоўвае ўвагі яшчэ той факт, што некаторыя беларусы пасьля ўступленьня ў 2-і корпус зьмянілі свае прозьвішчы. Напрыклад, Мікалай Сенька стаў Мікалаем Яблонскім, Канстанцін Качан — Канстанцінам Акулам, Аляксандр Бочка — Аляксандрам Надсанам і інш. Паводле іх словаў, рабілі яны гэта дзеля бясьпекі59.