Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Колас не ідэалізуе прыроду Беларусі, але ўмее раскрыць яе прыгажосьць ва ўсёй паўнаце духоўнага ўспрыманьня й вучыць любіць яе не таму, што яна бывае прыгожай, а таму што найперш яна свая, блізкая: прырода, зьвязаная з душой, радасьцю й болем беларуса. Мноства прывабных краявідаў і малюнкаў прыроды дае Колас у сваіхвялікіх паэмах “Новая зямля”й “Сымон-музыка”. Цяжка аддаць перавагу адной зь іх, бо абедзьве зьяўляюцца прыкладам майстэрскага пяра мастака й лірыка:
Ідуць касцы, зьвіняць іх косы, Вітаюць іх буйныя росы, А краскі ніжай гнуць галовы, Пачуўшы косакзвон сталёвы. Касцы ідуць то грамадою, To шнурам цягнуць, чарадою, To паасобку, то па пары;
Ідуць касцы, ідуць, як хмары, I льецца сьмех іх разудалы. Як веснавыя перавалы9
Праца дае радасьць і задавальненьне, але ў мінулым гэтая праца была пастаўленая ў цяжкія ўмовы. Яна была прымусовая, абкладзеная падаткамі й прыносіла працаўніку пакуты й беднасьць. Гэтае мінулае паэт не забывае:
Што-ж? бядота гоніць,
Толькі сілы траціш, Толькі косьці ломіць, Як хваробу схваціш.
Эх, ты доля, доля!
Голад ты, галота! He свая тут воля, He свая ахвота10.
Гэтае мінулае яшчэ не зусім зьнікла. Ва ўсёй Беларусі ідзе ўпартая барацьба за дасягненьне тыхсацыяльных даброт, што былі толькі абвешчаныя, але яшчэ вельмі далёкія ад зьдзяйсьненьня. Пакаленьне, якое вынесла ўсе цяжкасьці й беды апошніх гадоў, глядзіць у будучыню стомлена й спалохана. Сапраўды, у гэтай будучыні ёсьць яшчэ шмат трывожных і неспрыяльных момантаў. Паэт ускладае свае надзеі на моладзь: хай новае пакаленьне вучыцца ў старога працаваць, клапаціцца й любіць радзіму, чый лёс залежыць цалкам ад маладой энергіі, мэтанакіраванасьці й адукацыі, і паэт зьвяртаецца да моладзі ў радках, якія заклікаюць і падбазёрваюць.
За работу жыва, жыва!
Каб нас доля не ўшчувала, Каб ня сохла наша ніва, Каб нуда нас больш ня гнала!“.
Больш за ўсё паэту важна абудзіць у народзе ўсьведамленьне нацыянальнай еднасьці й незалежнасьці.
Кожная галіна славянскага племені ў розныя часы змагалася за ўласныя ідэалы яднаньня й палітычную свабоду; гісторыя
9 Колас, Якуб. Новая зямля. Мінск, 1922.
10 Колас, Якуб. Плытнікі [у арыгінале: Якуб Колас. Чырвоны дудар. Мінск, 1924. -А.Д.].
11 Колас, Якуб. Кіньце смутак [у арыгінале: Якуб Колас. Чырвоны дудар Мінск, 1924. — А. Д.].
кожнай зь іх — балючая й сьветплая старонка бясконцых ахвяраў, палымянага энтузіязму й самаадданасьці ў імя радзімы. Цяпер прыйшоў час Беларусі. Яе народ павінен абудзіцца й сабраць вакол сьцягу сваёй свабоды й сваёй культуры ўсіх сваіх сыноў і тых, хто быў сілай адлучаны ад яго ў тыя дні, калі рэвалюцыйныя спадзяваньні былі так жорстка разьбітыя аб разьлікі несумленных і абыякавых кіраўнікоў.
Нас падзялілі — хто? Чужаніцы, Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы! К д’яблу граніцы!.. Нашы тут гоні, бары!12.
Гэты верш датуецца 1921 годам. Вельмі цікавая дата: яна сьведчыць, што паэт даволі хутка ацаніў уяўныя й сапраўдныя даброты, якія вайна й рэвалюцыя прынесьлі Беларусі. Яго пранікнёная крытычная думка не асьлеплена пышнымі гучнымі словамі аб свабодзе й шчасьці беларускай зямлі. У адным зь вершаў, дзе ён азіраецца назад на ўжо пройдзены шлях перажытага ім рэвалюцыйнага вопыту, ён ўвасабляе ў вобразе ланцуга тое, што стала галоўным прынцыпам палітычнага жыцьця:
Кавалі другія, А ланцуг той самы — Песьні ўсе старыя Неаджытай гамы13.
Як падаецца, 1921 год стаў важным момантам у разьвіцьці творчасьці нашага паэта. Пасьля некалькіх гадоў, праведзеных у Расеі, Колас вярнуўся на радзіму й тут інакш паглядзеў на глыбокія язвы народнага жыцьця. Лёс уласнай краіны зь ягонай няпэўнасьцю поўніў яго сэрца турботамі й страхам. Што будзе з краінай, якая столькі пакутвала й яшчэ працягвае адчуваць наступствы цяжкага мінулага ?Што будзе зь ягоным народам, які захаваў у душы столькі духоўнай прыгажосьці й паэтычнасьці? Гэтае пачуцьцё жахлівай няпэўнасьці адлюстравалася ў цудоўным вершы, вельмі глыбокім, дзякуючы свайму сымбалічнаму сэнсу: “Цені-страхі”. Эпоха, якая настае, падаецца паэту ўвасобленай у вечаровых прывідах. Набліжаецца ноч, якая нараджае ў душы чалавека пачуцьцё самоты, прадчуваньне жудаснага. Ноч і самота. Прачынаюцца толькі совы — для іх надыходзіць дзень, груганы лятаюць над лесам і аб нечым папярэджваюць, але аб чым дакладна — хто іх зразумее!
12 Колас, Якуб. Беларускаму люду. Мінск, 1922.
13 Родныя малюнкі [у арыгінале публікацыі з памылкамі. — А. Д.].
Старцы ідуць па дарозе, мудрыя ад досьведу й сьвятла разваг, набытых на працягу доўгіх гадоў. У іх трэба спытацца, што чакае самотнага паэта, які напружана думае пра шчасьце свайго народу.
Але нават старцы ня могуць адказаць.
Насустрэч старцы дыбаюць.
— Скуль вы людзі?хто такія?
Воч старцы не падымаюць1-’.
Той самы матыў неспакою за будучыню знаходзім таксама ў іншым найцікавейшым па форме вершы — “Звон шыбаў”. Твор поўны фанэтычных імітацый арыгінальнага сымбалізму гукаў, які адлюстроўвае ўсю гаму пачуцьцяў неспакойнага стану душы, захопленай прывідамі страху. Вось некаторыя радкі:
Няма ветру, ўсюды ціха:
Шыбы-ж звоняць — што за ліха?
Хто ў іх стукнуў? хто чапае?
Ці то знак хто хоча даць,
Што згубілі мы дарогу, Б’е трывогу.
Ходзіць ўсіх прасьцярагае
I накладвае пячаць.
На шляхі, дарогі тыя,
Дзе крыжы згнілі старыя, Ці зумыслу пазьнімалі Як аджыўшыя свой час.
Хто такі ён? Невядомы, Незнаёмы.
А мо’ дзе і сустракалі,
Мо’зь ім бачылісь ня раз‘5.
Колас яшчэ адносна малады, і яго краіна можа чакаць ад яго многа новых удалых твораў. Акрамя вершаў, афарбаваных моцным нацыянальным мясцовым каларытам, ягоная паэзія ўтрымлівае ў сабейматывыагульначалавечагазначэньня.Сфэрагэтыхматываў, безумоўна, пашырыцца, асабліва калі ягоная радзіма апраўдае надзеі й стане свабоднай і адукаванай. Тады яго творчасьць будзе вывучацца зь яшчэ большай увагай і любоўю, а ў яго мастацтве будуць знойдзеныя новыя шырокія далягляды й памкненьні. Але відавочнаўжоцяпер,што надягоўласным “я”йтадыбудзе панаваць сонца яго мілай Беларусі, якая праз шматвекавыя пакуты здолела
14	Цені-страхі.
15	Колас, Якуб. Звон шыбаў.
захаваць усьмешку паэзіі й прыгажосьць працавітага, чыстага й яснага жыцьця.
Беларускі паэт Максім Багдановіч16
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба зь цярпеньнем.
Як ударыш па ім, ён як звон зазьвініць, Бразнуць іскры з халодных каменьняў.
Багдановіч
Някрасаў неяк заўважыў:
He рыдай так безумно над hum, Хорошо умереть молодым!17.
Беларусь, якая адраджаецца, так ня скажа. Ёй асабліва дарагія маладыя сілы, і каліяна страчвае кагосьці са сваіх творцаў у росквіце гадоў і надзей, вялікіміробяцца яе горыч ішкадаваньне. Так заўчасна памёр адзін зь яе найлепшых паэтаў — Максім Багдановіч. Яму было толькі 25 гадоў, калі бязьлітасныя сухоты забралі яго 25 траўня 1917 года — на досьвітку новага жыцьця ягонай краіны й творчасьці. Сын этнографа Адама Багдановіча, навучэнец Дзямідаўскага ліцэю ў Яраслаўлі, ён яднаў тонкую паэтычную чульлівасьць з шырокімі ведамі ў галіне расейскай і замежнай літаратур. Лёс падрыхтаваў яму зайздросную кар’еру будзіцеля маладой Беларусі, і ён мог бы ўзьняцца на вышыню сучаснай эўрапейскай думкі й найноўшых дасягненьняў мастацтва.
Тое, што Багдановіч пакінуў сваім суайчыньнікам, не вызначаецца вялікай колькасьцю, але мае вялікую каштоўнасьць і высокую якасьць. У маленькай кнізе (М. Багдановіч, “Вянок”, Вільня, 1923) застаўся выразны адбітак ягонага натхненьня, які дае яму пачэснае месца ў беларускай літаратуры ў галіне апошніх удасканальваньняў паэтычнай тэхнікі.
Сярод беларускіх паэтаў XX стагодзьдзя ён дасягнуў найвышэйшай віртуознасьці формы, якая лёгка падпарадкоўваецца душэўнаму стану, паслухмяна рухаецца ўсьлед за ўсімі ягонымі капрызамі й настроямі. Душэўны стан у большасьці выпадкаў
16 Пераклад зроблены паводле: LjacKij, Eugenio. Un poeta Bianco-russo. Mas­simo Bagdanovic // Rivista di letterature slave. 1928. № 4. C. 193—201.
17 Радкі зь вершу Мікалая Някрасава “Нерыдай так безумно над hum...”. — А.Д.
вынікае з найглыбейшага эстэтызму. Яго найперш вабіць прыгажосьць — як у форме зьнешніх уражаньняў, так і ў форме ўнутраных адлюстраваньняў эстэтычнага ўспрыманьня. Ягоная паэтычная кар’ера пачалася ў пэрыяд найбольшага росквіту рускага сымбалізму, і ў сваім імкненьні апяваць пераважна прыгажосьць ён доўгі час быў пасьлядоўнікам расейскіх сымбалістаў. Празь іх працяла ягоную душу пяшчотная чароўнасьць Вэрлена й Анры Рэнье, якіх ён напэўна ведаў і ў арыгінале: “Les chansons grises” Вэрлена зрабілі вялікае ўражаньне на Багдановіча, бо надалі ягонай паэзіі эфірную лёгкасьць ліній у апісаньнях прыроды, напоўненых пяшчотным рамантызмам смутку й незадаволеных памкненьняў. Менавіта яны адарвалі ягоную думку ад суровай рэальнасьці й распусьцілі яе ў няўстойлівай туманнасьці нябеснай фантазіі. Менавіта яны нарэшце падказалі пяшчотную й томную гармонію, што абуджае найболыа глыбокі сум аб недасягальнай вечнасьці.
Але зьмест паэзіі Багдановіча не вычэрпваецца матывамі раньняга францускага сымбалізму. Узвышаны, няпэўны, чыста эстэцкі складнік — толькі прыступка, дасягнутая Багдановічам у тэхнічнай працы ў галіне беларускай мовы. Гэтая мова, старажытная, як славянская кроў у зморшчынах сучаснага чалавецтва, старога ймудрага, яшчэ вельмі маладая, наіўная, вельмі даверлівая да ўсіх спробаў эўрапейскай літаратурнай культуры. Багдановіч павёў гэтую мову па крутых вяршынях зелянеючых гор і бліскучых вадаспадаў да вышыні чыстых сузіраньняў, асьвечаных вечным зьзяньнем прыгажосьці. Але ў ягонай душы быў яшчэ й іншы складнік — прыгажосьць і сум, любоў і пакуты з-за сваёй Беларусі. Ён не захацеў заставацца на парнаскіх вышынях эстэтызму, чароўнага, але халоднага. Беларусь клікала яго да сябе спакойнай задумлівасьцю сваёй прыроды, пяшчотнай скаргай мацярынскага клопату на незразумелы смутак сваіх сыноў. Песьні Багдановіча, прысьвечаныябеларускімматывам, — гэтанятолькіўзыходжаньне на парнаскія вышыні, ня толькі адмова ад іх, але й спроба дасягнуць гармоніі, пашырыць і паглыбіць гаму адчуваньняў, якімі валодае паэт. Ня ўсё, аднак, добра спалучаецца ў агульным тоне. Гарадзкія песьні Брусава немаглі спалучыцца з паэтычнымі алегорыямі беларускага краявіду, зь ягонымі раўнінамі й лугамі. Холадна гучаць і матывы болю й пакутаў чалавецтва. Больш жывыя колеры, больш цёплае гучаньне маецца там, дзе паэт адчувае пад сваімі нагамі родную беларускую глебу: