Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
Другі Сьцяг скаўтак у Міхэльсдорфе налічвае 6о дзяўчат і праводзіць працу згодна з праграмай. На асаблівую ўвагу заслугоўвае праваднічка “Пралесак” Юзя Брэчка390, якая ў сваёй выхаваўчай працы выяўляе найбольш стараннасьці.
Другі дзявочы Сьцяг вядзе падрыхтоўку да сяброўскай сустрэчы з скаўтамі 3-га Сьцягу ў Міттэнвальдзе.
1 лютага 1948 г. у Міхэльсдорфе адбыўся сяброўскі вечар, на якім прысутнічалі скаўты і-га, 2-га дзявочага і 6-га Сьцягоў. У лягернай салі было ўладжана сымбалічнае вогнішча, пры якім скаўты прадэманстравалі свае ўмеласьці. Пасьля мастацкай часткі адбыліся гульні і танцы.
8 лютага 1948 г. у Рэгэнсбургу адбылася вялікая гульня-марш з перашкодамі, зарганізаваная Інтэрнацыянальнай Скаўцкай Асацыяцыяй. Першае месца ў ёй здабылі расейскія скаўты, якія набралі 64 пункты. Дружына беларускіх скаўтаў з Міхэльсдорфу асталася ад расейцаў толькі на два пункты і здабыла такім чынам 2-е месца. Да калекцыі дыплёмаў у Міхэльсдорфскай скаўцкай сьвятліцы дойдзе яшчэ адно адзначэньне.
У Міхэльсдорфе заснаваўся баксёрскі гурток пад кіраўніцтвам майстры боксу сп. Стасьцевіча. Сярод наведвальнікаў гуртка ёсьць колькі асобаў з 6-га Сьцягу з Віндзішбэргэрдорфу. Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень.
У гэтым годзе прыпадаюць 40-я ўгодкі сусьветнага скаўцкага руху. Усе арганізацыі скаўтаў па ўсім сьвеце адзначаюць іх з вялікай урачыстасьцю. 7 сакавіка 1948 г. гэтыя ўгодкі ўрачыста адзначалі і нашыя скаўты Штандару “Баварыя” ў Міхэльсдорфе391.
17 красавіка 1948 г. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе адзначыла з-ці выпуск матурыстых. Пасьля малебну матурыстым былі ўручаны атэстаты сталасьці. Матурысты й
390 Маецца на ўвазе згаданая раней Юзэфа Найдзюк (дзяв. Брэчка).
391 СІС. № 12. Сакавік 1948. — A. В.
матурысткі ў сваёй большасьці сябры ЗБСЧ, якія побач школьнай вучобы вельмі актыўна ўдзельнічалі ў скаўцкім руху. Частка іх ужо паступіла на вышэйшыя студыі на ўнівэрсытэт у Цюбінген (Француская зона). Жадаем нашым абсальвэнтам і студэнтам далейшай выдайнай працы для дабра нашага Народу і нашага скаўцкага руху392.
18 красавіка 1948 г. адбылося ў лягеры Міхэльсдорф адкрыцьцё спартовага летняга сэзону. У спартовых змаганьнях прымалі ўдзел скаўты й скаўткі тутэйшых сьцягоў. У бегу на іоо м 1-е месца асягнуў зьвязовы Хведар Паіуда393 — 12 сэк., юначка Вольга Маляш394 — 16,5 сэк. У скоках у далечыню Пагуда — 5,19 м, юнак Шыбут395 — 4,9 м, юначка Л. Харытончык396 — 3,43 м. У скоках уверх юнак Рыгор Мікуліч397 — 1,55 м, скаўт Янка Заруцкі398 — 1,50 м, юначка Жэня Ляцяга399 —1,15 м.
На заканчэньне спартовых змаганьняў адбыўся футбольны мэч паміж скаўцкай дружынай “Штурм” і нямецкай “АСФ” з вынікам 6:0 у карысьць “Штурму”400.
25 красавіка 1948 г. нашы скаўты з Міхэльсдорфу і Віндзішбэргэрдорфу прымалі актыўны ўдзел у міжнародным сьвяце ў чэсьць патрона скаўтаў сьв. Юрага ў Рэгэнсбургу, ладжаным Міжнароднай Скаўцкай Асацыяцыяй Рэгэнсбургскай акругі. У сьвяце прымалі ўдзел, апрача нашых скаўтаў, украінцы, латышы, летувісы,
392 СІС. № 13. Травень 1948. — A. В.
393 Хведар (Фёдар, Тодар) Пагуда, грамадзкі дзеяч. У 1950-я гг. жыў у ЗША. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У 1957 гстаў сакратаром Амэрыканска-Беларускага культурна-дапамаговага аб’еднаньня. Жыў у Кліўлэндзе.
394 Вольга Маляш, навучэнка Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
395 Гэта можа быць або Віталь Шыбут (?—1948), актыўны ўдзельнік скаўтынгу, сын Хведара Шыбута, або Янка Шыбут (нар. 1933), навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне, сын Хведара Шыбута. У канцы 1940 — пачатку 1950-х гг. з бацькамі выехаў у ЗША. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
396 Людміла Харытончык, навучэнка Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
397 Рыгор Мікуліч, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
398 Янка Заруцкі, навучэнец Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне.
399 Яўгенія Ляцяга (Ліцяга, у шлюбе Дубяга), навучэнка Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне. Жонка Алега Дубягі. Жыве ў ЗША.
400 СІС. № 13. Травень 1948. — A. В.
палякі, расейцы і эстонцы. Урачыстасьць пачалася цырымоніяй падняцьця нацыянальных сьцягоў усіх прысутных нацыянальнасьцяў і кароткай прамовай старшыні асацыяцыі праф. Іваненкі401. Потым адбыліся міжнародныя спаборніцтвы ў скаўцкім камбінаваным бегу з рознымі перашкодамі і спраўнасьцямі ў стаўляньні палаткі, а дзяўчаты ў кухоннай спраўнасьці і сваім бегу. Нашыя скаўткі і скаўты ў гэтых змаганьнях атрымалі аж 5 дыплёмаў, як узнагароду за здабыцьцё першых, другіх і трэйціх месцаў (найбольшую колькасьць з усіх нацыянальнасьцяў).
Вечарам гэтага самага дня прадстаўнік амэрыканскіх уладаў урачыста ўручыў заслужаным сябром асацыяцыі памятныя адзнакі з адпаведнымі дыплёмамі за заслугі ў разьвіцьці скаўцкага руху. Нашыя скаўты атрымалі тры адзнакі першай клясы і 12 другой клясы.
На вялікім вогнішчы на заканчэньне ўрачыстасьці нашыя скаўты разам з іншымі нацыянальнасьцямі выступалі з беларускімі нацыянальнымі песьнямі і спартовымі паказамі. I ў гэтым спаборніцтве так, як і на ўсіх іншых на працягу трохгадовага існаваньня асацыяцыі, нашыя скаўты выявілі сябе з найлепшага боку, трымаючы высока гонар свайго Народу і Бацькаўшчыны402.
Першая скаўцкая канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў нацыянальных арганізацыяў
8—9 траўня 1948 г. у г. Аўгсбургу адбылася Першая скаўцкая канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў нацыянальных скаўцкіх арганізацыяў у Нямеччыне і Аўстрыі, скліканая ўпаўнаважаным для справаў ДП ад Міжнароднага скаўцкага бюро ў Лондане.
На гэтай канфэрэнцыі былі дадзены справаздачы з жыцьця і дзейнасьці паасобных арганізацыяў і прынятыя пастановы.
Кампэтэнцыі Міжнароднага скаўцкага Бюро:
МСБ з’яўляецца сакратарыятам Міжнароднай канфэрэнцыі і міжнароднага скаўцкага руху. Міжнародная канфэрэнцыя, камітэт і бюро твораць Сусьветную ўладу скаўцкага руху.
23 траўня 1948 г. на спартовым пляцы ў гораде Каме нашая скаўцкая спартовая дружына “Штурм” згуляла футбольны мэч з жыдоўскай “Такабі”. Гледачоў было больш за 2 тысячы. Вынік і:о у карысьць “Штурму”.
401 Прафэсар Іваненка быў шэфам Інтэрнацыянальнага скаўтынгу й памёр у Рэгенсбургу 25 лістапада 1948 г.
402 СІС. № 13. Травень 1948. — A. В.
30 траўня 1948 г. той-жа “Такабі” хацеў адыграцца. Гледачоў было каля іооо, пераважна немцаў. Вынік 3:2 на карысьць зноў “Штурму”403.
Другая канфэрэнцыя Дарадчага камітэту пры ДП-алдзеле ІБ
12—13 чэрвеня 1948 г. адбылася у Эсьлінгене 2-я канфэрэнцыя Галоўных кіраўнікоў, у якой прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя з Галоўным кіраўніком на чале.
Кажная дэлегацыя злажыла свой плян летніх лягероў, зьлётаў і курсаў. Прадстаўнік ІБ (Інтэрнацыянальнае Бюро) рабіў стараньні ў адпаведных уладаў, каб забясьпечыць ў летнія лягеры неабходныя харчы і ўладжаньні.
Паводле нашага пляну прадбачылася наступная дзейнасьць ЗБСЧ на летні сэзон 1948 г.:
У ліпені — зьлёт і скаўцкі лягер у Брытанскай зоне, у верасьні (6—13) курс для дружыновых і зьвязовых у Остэргофэне, (15—31) зьлёт з усяе Нямеччыны і летні лягер у Графэншаў (Альпы), удзел у Гільвэрскіх курсах для скаўтмайстраў (12 асобаў), удзел у Шкоцкім джэмбары ў Шатландыі, удзел у Інтэрнацыянальным лягеры, арганізаваным ІБ, будзе ў лягерох ІМКА.
Нажаль, намечаная праграма не магла быць выкананай поўнасьцю ў аснаўным з дзьвюх прычынаў:
1)	Грашовай рэформы, у выніку якой на працягу чэрвеня і ліпеня быў немагчымы выезд з лягеру, і
2)	Ад канца ліпеня да канца верасьня ў Амэрыканскай зоне Нямеччыны былі забаронены ўсякія зборкі, зьлёты і лягеры з прычыны эпідэміі дзіцячага паралюшу. Зьлёт у Брытанскай зоне ня змог адбыцца з прычыны перамяшчэньня некаторых лягероў, дзе знаходзілася нашая скаўцкая моладзь. 3 прычыны эпідэміі не адбыўся наш нацыянальны лягер у Графэншаў. Таксама дзеля неатрыманьня ўязных візаў не ўдалося дэлегатам ад ДП скаўтаў (у тым ліку і нашым) прыняць удзел у Шкоцкім джэмбары404.
Ад 28 чэрвеня да 6 ліпеня 1948 г. група старэйшых скаўтаў пад кіраўніцтвам сп. В. Кіпеля адбыла скаўцкі марш Кам — Бэртэсгадэн405, каля 450 клм. Па дарозе далучыліся да іх старэйшыя скаўты з Остэргофэну. Гэта быў пачатак скаўцкага летняга сэзону і падрыхтоўка да лягернага жыцьця.
403 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
404 СІС. № 14. Лістапад 1948. — A. В.
405 Бэрхтэсгадэн (ням. Berchtesgaden) — мястэчка ў Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
Летні лягер ІМКА
У Марыенталі ад 25 ліпеня адбыўся летні інструктарскі лягер ІМКА для розных нацыянальнасьцяў. Ад ЗБСЧ прымала удзел 16 асобаў пад кіраўніцтвам сьцяжнога С. Кірыліка406, які адначасна быў інструктарам на курсе.
Гільвэрскія курсы для скаўтмайстраў у Касэлі
Пачынаючы ад 12 ліпеня 1948 г. адбыліся двухтыднёвыя Гільвэрскія курсы для скаўтмайстраў, арганізаваныя Латыскай скаўцыяй пад пратэктаратам ІБ4°7.
У гэтых курсах удзельнічалі 4 кандыдаты ад ЗБСЧ (с. с. М. Тулейка4°8, В. Кіпель, Я. Арцюх і Пагуда)409.
Нашы скаўты на інтэрнацыянальным зьлёце ў Касэлі
Ад 19 да 31 жніўня 1948 г. адбыўся інтэрнацыянальны скаўцкі Зьлёт у Касэль-Валенродзе. На Зьлёце прымалі ўдзел сем нацыянальнасьцяў ДП і францускія скаўты, а таксама 19 нашых скаўтаў у Міхэльсдорфу, Віндзішбэргэрдорфу і Остэргофэну.
На працягу двух тыдняў адбыўся цэлы рад гульняў і спаборніцтваў. На другі дзень зьлёту адбылося змаганьне ў плаваньні, дзе тры першыя месцы, з чатырох магчымых, здабылі нашыя скаўты: Молаш
401’ Сьцяпан Кірылік, грамадзкі дзеяч. У беларускай гімназіі ў Остэргофэне выкладаў фізычнае выхаваньне. Адзін зь лідараў беларускіх скаўтаў у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны. У 1950-я гг. жыў у ЗША.
407 Маецца на ўвазе Міжнароднае скаўцкае бюро ў Лондане.
408 Міхась Тулейка (1915—!998), грамадзкі дзеяч. У 1936 г. закончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, адкуль адразу быўзабраны ў пол ьскае войска на падрыхтоўчыя афіцэрскія курсы. Працаваць настаўнікам пачаў у 1937 г. у Нясьвіжы, пазьней — у Снове. У 1939 г. быў зноў мабілізаваны, пад Варшаваю паранены. Працаваў у Нясвіжы — спачатку настаўнікам, пасьля заступнікам дырэктара настаўніцкай сэмінарыі. Пазьней працаваў у Баранавіцкай настаўніцкай сэмінарыі. Кіраваў камітэтам БНС на Баранавіцкую акругу. Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. на эміграцыі. Студыяваў у Мюнхенскім унівэрсытэце UNRRA і Ўкраінскім вольным унівэрсытэце ў Рэгенсбургу. Заснавальнік Беларускага студэнцкага зуртаваньня. У 1949 г. выехаў у ЗША. Быў абраны першым старшынём Згуртаваньня беларуска-амэрыканскай моладзі. Уваходзіў у рэдакцыйную калегію часапісу “Віці”. Зарганізаваў першы беларускі скаўтынгавы атрад у Амэрыцы. Сябра БАЗА, у тым ліку пэўны час кіраваў Нью-Ёркскім і Нью-Джэрзійскім аддзеламі арганізацыі. Найбольш часу аддаваў працы на пасадзе старшыні парафіяльнай рады БАПЦ у Брукліне, быў рэгентам хору. Пазьней, пераехаўпіы ў Нью-Джэрзі, працягваў сваю грамадзка-рэлігійную дзейнасьць у Гайлэнд-Парку.