Б. Лішчонак375. Канада, Сакавік, 1947 г. * Угодкі Слуцкага Паўстаньня 30 лістапада 1947 г. адбыўся ўрачысты Вечар, прысьвечаны 27 угодкам Слуцкага Паўстаньня. Яшчэ напярэдадні скаўткі і скаўты лягеру зладзілі вогнішча, пры якім былі прачытаны й памянуты загінуўшыя за Беларусь змагары. Скаўты з паходнямі прайшлі праз лягер і апусьцілі сьцяг да паўмашты. У вячэрнім змроку шарэнгамі праз лягер ідзе моладзь. Твары асьветлены паходнямі, паднятымі высока ў цямнеючае небы. Гучаць баевыя песьні. У іх пяецца аб Бацькаўшчыне, аб змаганьні, аб шчыльных радох, у якіх ішлі такім-жа крокам, бясстрашныя на сьмерць... яны. Іх няма ўжо сярод жывых. Але ня ўпалі іх паходні да зямлі. Яны падхоплены моцнай рукой другімі, што заступілі іх. Паходні асьвятляюць суровыя твары. I навакола яшчэ больш цёмна. У чорнай цемры асабліва рэзка зарысоўваюцца постаці хлапцоў і дзяўчат. Толькі адны зоркі спакойна мігцяць у вышыні. Яны ня ведаюць адлежнасьці, якая дзеліць гэтых людзей ад іх Бацькаўшчыны. Яны аднолькава асьвятляюць курганы загінуўшых герояў, родныя палеткі і гэтую чужую зямлю, на якой сабралася такая грамада моладзі, каб успомніць тую справу і тых людзей, што былі 27гадоў таму... Схіляем галовы. Сэрца сьціскаецца і ня можа адлегчы... “Загінулі за Бацькаўшчыну!” — раздаюцца галасы, быццам жорсткі пясок падае на магілы. Вечная памяць... Вечная памяць усім, што загінулі ў змаганьні за лепшую долю і волю, за сьветлую Будучыню... Хаўтурны марш... 3 глыбокага засмучэньня родзіцца моцная пастанова. Паходні падняты! Крок упарты! У ім адбіваецца воля і імкненьне. Ён гаворыць аб нашай перамозе. Паходні не ўпадуць. Многія з нас пойдуць сьледам тых, што ўжо сьпяць пад курганамі. I над намі будзе такая цем, толькі зоркі таксама будуць мігцець у неабсяжнай вышыні... Але наш сьпеў бадзёры, у ім няма 375 Баляслаў Лішчонак (1919—1990), грамадзкі дзеяч. Пазьней сакратар аддзелу Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі ў Брадфардзе. У канцы 1940-х гг. выехаў у Канаду. Заснавальнік аркестру “Ашава Мэлоды”, браў актыўны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады. “Матар’ялы да гісторыі беларускага скаўтынгу” аніводнай ноткі жалю. Справа нашая будзе жыць! Паходні ніколя ня згаснуць! Роўна калышацца паход. Мы ідзем! Р.А™Ь. Склад Штабу Штандару «Гарц» 18 сьнежня 1947 г. пакліканы штандаровым на становішча кіраўнікоў паасобных рэфэратаў наступныя сяброўкі і сябры: 1. Арганізацыйны — М. Лужыцкі377 і М. Левуш. 2. Выхаваўчы — М. Сенька378. 3. Прапаганды — Л. Шурак379. 4. Сувязі — Ю. Сенькоўскіз8° і Н. Занковіч381. 5. Гаспадарчы — В. Косараў. 376 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 11 (23). Лістапад 1947. — A. В. 377 Магчыма, маецца на ўвазе Міхась Лужынскі (1926—2011), грамадзкі дзеяч. У 1942 г. паступіў у Маладэчанскую гандлёвую школу. Сябра СБМ. Пасьля закрыцьця школы падаўся добраахвотнікам у школу Люфтвафэ. Канец вайны спаткаў у Нямеччыне. У 1948 г. закончыў Беларускую гімназію імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. Браў удзел у скаўтынгу. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Радны БНР. У 1952 г. стаў старшынём Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. У 1953—1954 гг. рэдактар БНРаўскага варыянту часопісу “Новае Жыцьцё”. Пазьней сакратар Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, яго старшыня. Ад 1976 г. сябра Беларускага радыёвага камітэту. У 1976—1980 гг. сакратар Фэдэральнай Рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ад 1983 да 1993 г. рабіў беларускія радыёпраграмы ў Сыднэі на станці 2ЕА. 378 Маецца на ўвазе Міхась Сенька. 379 Лявон Шурак, грамадзкі дзеяч. Зь Нямеччыны ў 1950 г. выехаў у ЗША, дзе служыў у войску, а потым быў актыўным удзельнікам рэдкалегіі часопісу “Беларуская моладзь”, сябрам саўт-рывэрскай беларускай вэтэранскай арганізацыі, сакратаром Нью-Джэрзійскага аддзелу БАЗА. 380 Юры Сянькоўскі (1926—1995), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Залескай польскай, Маладэчанскай беларускай школах. У 1942 г. паступіў у Віленскую настаўніцкую сэмінарыю. Належаў да СБМ. У 1944 г. выехаў зь Беларусі. Знаходзіўся ва Усходняй Прусіі. Дэсантнікам батальёну “Дальвіц” быў скінуты ў Беласточчыну. Ад 1946 г. у Нямеччыне. Закончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт у Бэльгіі (1956). Працаваў на Радыё “Вызваленьне”, на якім узначальваў Беларускую рэдакцыю (1983—1991). 381 Напэўна, маецца на ўвазе Надзея Занкавіч (Занковіч). якая пазьней уваходзіла ў саўт-рывэрскі аддзел Аб’еднаньня беларускіх жанчын. ФРАНЦУСКАЯ ЗОНА АКУПАЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ Вайнгартэн Мы зь вялікім напружаньнем чакаем на якую-небудзь вестку ад Галоўнай кватэры, якая зьяўляецца для нас штуршком да далейшай працы. Праца ў Зьвязе ідзе наперад, паміма вельмі вялікіх перашкодаў. Школа наша падпарадкавана Варшаўскай адміністрацыі, таму й адносіны паміж намі вельмі напружаныя. Дня 6 сакавіка 1947 г. невялічкая група нашых вучняў і скаўтаў езьдзіла ў Шварцвальд382 на курсы лыжаў. 25 Сакавіка мы таксама сьвяткавалі нашае нацыянальнае сьвята. На гэтую тэму быў прачытаны рэфэрат. У слухаючай моладзі наглядалася вялікае зацікаўленьне нашай нацыянальнай справай. Кожны выйшаў з пастановай змаганьня за шчасьце і дабрабыт Беларускага народу і Бацькаўшчыны. Цяпер у нас ідзе інтэнсыўная падрыхтоўка да матуральных экзамэнаў, а ў скаўцкім Зьвязе да злажэньня скаўцкіх пробаў. У днях ад 2 жніўня да 3 верасьня 1947 г. быў зладжаны, дзякуючы ініцыятыве сьцяжнога Сьцягу Вайнгартэн сябры Жэромскага383, пры дапамозе дырэкцыі ІМКА, павету Заўльгаў384, лягер адпачынку для скаўцкай моладзі. На лягер скаўты выбралі маляўнічую ваколіцу над Дунаем. Дзякуючы здольнасьцям нашых скаўтаў, хутка вырас на дузе пад лесам горад з палатак. Побач, пасуседзку, разьмясьціліся расейскія скаўты. Ля пераможнага францускага сьцягу павяваў з аднаго боку беларускі бел-чырвона-белы, а з другога расейскі сьцяг. Скаўты стараліся па-магчымасьці найлепш выкарыстаць воду і сонца: яны шмат купаліся, гулялі й сьпявалі. Цёплую атмасфэру, якая вытварылася ўлягеры, нарушылі толькі інтрыгі кіраўнікоў расейскага скаўтынгу, якім цяжка было пагадзіцца з тым, што камандантам лягеру быў беларус і, што ня ўсе сьцягі сіня-бела-чырвоныя. Гэта ясна. Але з фактамі, хочаш ня хочаш, трэба звыкацца. 382 Шварцвальд (ням. Schwarzwald) — горны масіў у паўднёва-заходняй Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. 383 Уладзімер Жэромскі (Жыромскі), дзеяч СБМ. Разам зь Віктарам Войтанкам быў ініцыятарам стварэньня скаўцкіх аддзелаў у францускай акупацыйнай зоне Нямеччыны. 384 Заўльгаў (ням. Bad Saulgau) — горад на поўдні Нямеччыны, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Дня 31 жніўня 1947 г. лягер наведаў штандаровы д-р Войтанка ў асысьце некалькіх скаўтаў. Скаўты пры гэтай нагодзе пасьпяхова злажылі экзамэны і здабылі адпаведныя ступені. У аснаўным скаўты правялі вельмі весела гэты час, разьяжджаліся з прыемнымі ўражаньнямі і з адным вялікім жаданьнем як найхутчэй ізноў спаткацца ў падобным лягеры385. БЕЛАРУСКІЯ СКАЎТЫ Ў АНГЛІІ У выніку пераезду ДП у Англію на працу разам зь іншымі беларусамі пераехала туды і група нашых скаўтаў з Ангельскае зоны. Яны распачалі арганізацыйную дзейнасьць над стварэньнем беларускага скаўтынгу ў Англіі. Незалежна ад гэтага нашыя скаўты ў новых асяродках не забываюцца аб сваіх абавязках у нацынальнакультурнай галіне. Вось што піша Лонданскі беларускі часапіс “На шляху”386 № 4 аб адной з нашых групаў: “Невялічкая група з Ватэнштэту пасьпела ўжо паказаць сябе і беларускае мастацтва на новым селішчы. Падаём выняткі зь іхняй карэспандэнцыі... “Жывем мы цяпер у пераходным лягеры ў Мальвэрму. Беларусаў ёсьць тут іо асобаў, а рэшта гэта латышы, эстонцы і ўкраінцы. Кажную суботу ладзяцца нацыянальныя выступы з танцамі, сьпевамі й г. д. Мы таксама сваею маленькаю групаю не засталіся ад другіх. Адна наша дзяўчына прапяяла солё, пасьля чатыры пары пратанцавалі Лявоніху і прапяялі дзьве песьні. Усё гэта выйшла вельмі дообра. Наш выступ вельмі спадабаўся ангельцам і ўсім прысутным”387. 385 Студэнцкі Кліч. № 2 (16). 1947. — A. В. 386 “Na Slachu” — бюлетэнь Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, які выдаваўся ў Лёндане ў 1946—1951 гг. 387 СІС. № 7.1947. — A. В. 1948 г. ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ ЗБСЧ На днях Галоўная кватэра ЗБСЧ атрымала ад Міжнароднага скаўцкага Бюра ў Лондане афіцыйнае пісьмо ў справе прызнаньня нашай скаўцкай арганізацыі і прыняцьця яе пад свой пратэктарат. Такім чынам стараньні Галоўнага кіраўніцтва, распачатыя яшчэ год таму, закончыліся добрым посьпехам. ЗБСЧ у Нямеччыне і Аўстрыі атрымала права на легальнае існаваньне, што зьяўляецца незвычайна важным мамэнтам у гісторыі нашага скаўтынгу. У першых днях 1948 г. Галоўная Кватэра атрымала ад ІБ — Інтэрнэйшэл Бюро рэгістрацыйнае пасьветчаньне пад №№-мі 1, 2 і 3 з рэестру ДП скаўтаў з дня 30.12.1947 г.388. Ад гэтага моманту ЗБСЧ ня толькі намінальна, але й фактычна ўліваецца ў Міжнародны скаўтынг. Галоўны кіраўнік ЗБСЧ ад гэтага часу забавязаны ня толькі прымаць дзейны ўдзел ува ўсіх канфэрэнцыях, скліканых упаўнаважаным для спраў ДП ад Міжнароднага скаўцкага Бюра (ІБ) у Лондане, актыўна удзельнічаць у пастановах гэтых канфэрэнцыяў, але пазьней правозіць іх у жыцьцё ў сваёй арганізацыі. АМЭРЫКАНСКАЯ ЗОНА АКУПАЦЫІ НЯМЕЧЧЫНЫ ТПтандарт “Баварыя” Міхэльсдорф Пасьля выезду ў Англію штандаровага ў студзені 1948 г. і амаль усіх сяброў Штабу Штандару “Баварыя”389 працу перанялі новыя сябры, вызначаныя Галоўнай кватэрай ЗБСЧ, і здолелі перамагчы ўсе перашкоды рознага характару. Энэргічнуто дзейнасьць разгарнуў сябра В. Кіпель, заступнік штандаровага, і трэба спадзявацца, што скаўцкая праца ня толькі не занепадзе ў Амэрыканскай зоне, а, 388 Skaut. № 6. 1948. -A. В. 389 Маюцца на ўвазе сябры “Дванаццаткі”. Гл. падрабязьней у: Запруднік, Я. Дванаццатка: Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гт.). Нью Ёрк, 2002. — 510 с. сххх наадварот, будзе далей разьвівацца. Штандар ’‘Баварыя’’ 30 студзеня 1948 г. выдаў 7-мы нумар “Ганца” і падрыхтоўвае да друку свой часапіс “Напагатове”. Сьвята Калядаў і Новага 1948 году Беларускія скаўты адзначылі ўва ўсіх мясцовасьцях, ладзячы традыцыйную ёлку з падарункамі для дзяцей і скаўцкімі імпрэзамі. Асаблівым прызнаньнем цешыліся скаўты-калядоўшчыкі ў Міхэльсдорфе, якія пры гэтай нагодзе сабралі значныя матар’яльныя сродкі. Дрэннае надвор’е перашкодзіла гэтай групе наведаць іншыя беларускія асяродкі.