Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
15 лістапада 1947 г. часовае кіраўніцтва гэтага Сьцягу пераняў сябра Г.
Спачатку праца ў Сьцягу была вельмі ўтруднёнай з прычыны непрыхільных адносінаў расейцаў, якіх у лягеры большасьць. Яны рознымі нагаворамі стараліся прыцягнуць нашую моладзь у свае дружыны. Аднак, дзякуючы моцнай паставе і стойкасьці скаўцкага актыву і падтрымцы з боку ўкраінцаў, 3-ці Сьцяг перамог усе труднасьці, а перашкоды ўзмоцнілі нацыянальную стойкасьць нашай моладзі й павялічылі ейную актыўнасьць349.
АНГЕЛЬСКАЯ АКУПАЦЫЙНАЯ ЗОНА НЯМЕЧЧЫНЫ
Штандар “Гарц”
Ватэнштэт
У ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня 1947 г. у Народным Доме адбылося спатканьне Новага Году. Сіламі Мастацкіх гурткоў была выкананая багатая праграма Новагодняга вечару. Вечар пачаўся у 20 гадзін канцэртам. У поўнач скаўты выканалі скэч “3 новым Годам”. Стары год памірае і адыходзіць у нябыт гісторыі.
25 студзеня 1947 г. нашы старэйшыя скаўткі — Сёстры Вогнішча, ладзілі вогнішча, на якое былі запрошаны бацькі і прадстаўнікі старэйшага грамадзтва. 3 увагі на вялікія маразы, яно ня было на дварэ, a ў Народным доме і таму выглядала сымбалічна: чырвоныя электрычныя лямпачкі, замаскаваныя галінкамі, суччом і паленамі, пакіданымі ў кучу на падлозе, стварылі ўражаньне сапраўднага вогнішча.
Вечар-вогнішча папярэдзіла сваёй прамовай Галоўная кіраўнічка беларускіх скаўтак, якая ў прыгожых, прадуманых словах расказала
348 Вюрцбург (ням. Wurzburg) — горад у паўднёвай Нямеччыне, у зямлі Баварыя.
349 СІС. № 10. Студзень 1948. — A. В.
аб значэньні, якое меў і мае агонь для людзей, чаму скаўцкая моладзь ладзіць вогнішчы і г. д.
Агонь ня толькі грэе, але й злучае людзей у вадну сям’ю, а нам, беларусам, закінутым на далёкую чужую зямлю, трэба аб’яднацца ў моцную дружную сямейку, бо інакш мы загубімся сярод чужынцаў, a тады і загубім самае дарагое і каштоўнае, што нас вяжа з роднай зямелькай — свае звычаі, сваю мову, усё, што выдзяляе нас як асобны народ. А загубіць усё роднае — гэта грэх перад Богам і сваім Народам.
Пасьля ўступнага слова пачалася мастацкая праграма. Вогнішча ў выкананьні скаўтак. Калі-б хто думаў, што гэта было звычайнае вогнішча з песьнямі, звонкім сьмехам скаўтаў, жартамі і г. д., той глыбока памыліўся-б.
Былі тут, ясна, і песьні, і сьмех, і жарты: скаўты, асабліва малодшыя, укруг пасеўшы ля вогнішча, пяялі розныя песьні, няпрымушана гулялі, сьмяяліся. Галоўнае, аднак, што захапляла прысутных, адбывалася на сцэне.
Скаўткі сур’ёзна і старанна папрацавалі, рыхтуючыся да вечару і далі сапраўды мастацкія і арыгінальныя нумары. 3 іх на асаблівую ўвагу заслугоўвае балет “Вёска”, “Малітва” і “Арляняты”. Калектыўная дэклямацыя, гутарка Палескага з Віленскім і дэклямацыі.
Назвычайнае ўражаньне зрабіў выяўленчы танец “Вёска”, пасьля якога ўсе прысутныя былі ў небывалым захапленьні. Хлапец і дзяўчына ў вясковай беларускай вопратцы спатыкаюцца і... пачынаюць танцаваць. Недзе ў глыбі сцэны, з-за плоту ўглядаюцца дзеці: хлопчык і дзяўчынка. Нічога, здаецца, асаблівага... Але калі канчаецца танец дарослых, выходзяць малыя дзеткі і пачынаюць танцаваць такі-ж самы танец, які... яны падгледзелі з-за плоту.
Гэта адразу падымае публіку! Але гледача чакаюць яшчэ неспадзеўкі: выходзіць раптам цэлы карагод дзяўчат і хлапцоў і пачынаюцца масавыя танцы, якія, урэшце, канчаюцца “Лявоніхай”.
Скаўткі нашыя зразумелі вялікае дзеяньне калектыўнае дэклямацыі і ў гэтым напрамку яны стала працуюць.
“Малітва” пры паўзмроку на сцэне, дэклямаваная паўголасам, сапраўды, закранула ў кажнага самыя тонкія струны душы. I кожны зразумеў, як прыгожа і прыемна маліцца сваімі шчырымі, простымі словамі, як лёгка, прыемна робіцца тады на душы...
Што дало нам гэтае вогнішча? Яно паказала, што нашыя скаўты працуюць, што пры жаданьні і сур’ёзнай сыстэматычнай працы можна зрабіць вельмі шмат.
Часьцей-бы ладзіць такія вечары! Яны даюць кажнаму тую асалоду, якую дае сапраўды нешта прыгожае, а галоўнае, яны будзяць у кажнага імкненьне самаму нешта рабіць, самаму быць нейкім іншым.
На заканчэньне вечару, па ўведзенаму ўжо на скаўцкіх вогнішчах звычаю, усе прысутныя, пабраўшыся за рукі, калышучыся ў такт песьні, прапяялі “Люблю наш край, старонку гэту...”350.
23 сакавіка 1947 г. Ватэнштэцкі скаўцкі Зьвяз імя Каліноўскага ладзіў урачысты вечар у чэсьць вялікага нашага героя, загінуўшага ў 1864 г.
На праграму вечару склаліся: рэфэрат аб жыцьці і дзейнасьці К. Каліноўскага, чытаньне тэкстаў, напісаных Каліноўскім, дэклямацыі і сьпеў. Вечар праходзіў у высока патрыятычным настроі351.
24 сакавіка 1947 г., напярэдадні нашага нацыянальнага сьвята, адбылася вялікая ўрачыстасьць, арганізаваная нашымі скаўтамі ў чэсьць беларускіх герояў, загінуўшых за вызваленьне Беларусі.
Пасьля паніхіды, адпраўленай у мясцовай царкве, скаўцкая моладзь, сабраўшыся на пляцы лягеру пры вогнішчы аддала ўрачыста гонар загінуўшым героям.
Пры вогнішчы новаўступіўшыя ў скаўтынг дзяўчаты і хлопцы злажылі скаўцкую прысягу, а тыя скаўткі і скаўты, што злажылі пробы, атрымалі права нашэньня адпаведных скаўцкіх адзнакаў352.
У гэтым-жа дню жаночы Сьцяг Ватэнштэт атрымаў свой штандар. Акт пасьвячэньня выканаў мясцовы праваслаўны сьвятар у сьвяточна ўпрыгожанай салі. Сьцяг уручыў хросны бацька сп. Д., які заклікаў беларускіх скаўтаў горда і стойка трымаць яго ў сваіх руках, а разам з ім і гонар нашага Народу.
Прыняўшы штандар, сьцяжная Раіса Жукоўская ў імя ўсіх дзяўчат выразіла непахісную волю быць вернай на скаўцкім шляху Богу і Бацькаўшчыне.
Прыгожую прамову пры гэтай нагодзе сказала Галоўная кіраўнічка беларускіх скаўтак, накрэсьліваючы сапраўдны шлях скаўткі, як беларускі і грамадзянкі353.
Беларускі ДП-лягер АБЦ у Ватэнштэце адзначыў нацыянальнае сьвята 25 Сакавіка 1947 г. асабліва ўрачыста. Рана пры ўдзеле скаўцкай моладзі і жыхараў лягеру адбылося ўрачыстае падняцьце сьцягу, пасьля чаго жыхары лягеру прынялі ўдзел у набажэнстве ў мясцовай царкве.
Вечарам у Народным Доме адбылася Акадэмія з багатай канцэртнай праграмай. На асабліваю ўвагу заслугоўваюць выступленьні
350 Шляхам ЖыцьцяВатэнштэт. № 1 (13). 1947. — A. В.
351 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
352 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
353 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
нашых скаўтак. Нязвычайна ўдала была выкананая імі інсцэнізацыя паэмы Я. Купалы “На куцьцю” і паасобныя дэклямацыі.
Ватэнштэцкія скаўткі сваімі імпрэзамі на працягу апошняга году здабылі найлепшае прызнаньне жыхараў лягеру.
3 прывітаньнямі на Акадэміі выступалі прадстаўнікі летувіскага, латыскага і ўкраінскага грамадзянства, якія ў цёплых словах выказалі свае найлепшыя пажаданьні і запэўнілі ў непарушнай братняй прыязьні.
Скаўты ў гэты дзень праводзілі квэсту на ЗКСЧ, якая дала больш іооо марак354.
Вечарам 23 красавіка 1947 г. у дзень сьв. Юрага — патрона скаўтаў усяго сьвету нашы скаўты ў Ватэнштэце ладзілі разам з летувіскімі скаўтамі скаўцкае вогнішча, якое адбылося для замацаваньня міжнацыянальнай прыязьні між нашай і летувіскай моладзьдзю.
2 траўня 1947 г. адбылася нарада скаўцкіх кіраўнікоў разам са скаўтамі сэньёрамі. На нарадзе былі абгавораны актуальныя справы, як арганізаваньне беларускага скаўтынгу ў Англіі, куды распачалася акцыя выезду перасяленцаў на працу, далучэньне нашай арганізацыі да ІСА, справа Джэмбары і інш.
Пастаноўлена ў першай палавіне травеня арганізаваць 14-цідзённы курс для скаўцкіх кіраўнікоў у Ватэнштэце, на якім прымуць удзел прадстаўнікі ад скаўцкіх адзінак ангельскае зоны355.
Зімовы час нашыя скаўты праводзілі за навукай. За гэты час яны ўзрасьлі як духова, так і фізычна і заслужылі назоў і гонар сапраўднага скаўта, які, куды-б яго ні кінуў лёс, даў-бы сабе раду, памог-бы тым, хто патрабуе дапамогі, здабыў-бы павагу сярод тых, з кім ён будзе жыць. Годна рэпрэзэнтаваў-бы сябе і свой народ356.
Скаўцкі Сьцяг утрымліваў сувязь са скаўтамі іншых народаў. Асабліва сяброўскія адносіны былі наладжаны са скаўтамі латышамі і летувісамі з суседніх лягероў. У іх няраз мы былі гасьцямі або ўдзельнікамі ў супольна наладжаных вогнішчах. Супольна з імі беларусы сьвяткавалі Міжнародны скаўцкі дзень 23 красавіка 1947 г., ды ў рамках гэтага сьвята зарганізавалі супольную выстаўку357.
5 жніўня 1947 г. беларускіх скаўтаў у Ватэнштэце запрасілі ангельскія скаўты з Браўншвайгу на вечар, прысьвечаны памяці Бадэн Поўэля.
354 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
355 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
356 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В.
357 Skaut. № 1 (7). 1947. — A. В.
схх
На вечары былі прысутныя і ўкраінскія, польскія, эстонскія, латыскія і летувіскія скаўты. У прыемнай сяброўскай атмасфэры беларускія скаўты правялі некалькі гадзін.
іо жніўня 1947 гдружына “Пралесак” ладзіла вечар для дзяцей. У праграме вечару былі дэклямацыі, сьпевы, гульні і народныя скокі.
14 жніўня з нагоды 959 угодкаў хрышчэньня Украіны ўкраінскія скаўты лягеру 25 у Галендорфе358 запрасілі нашых скаўтаў на традыцыйнае вогнішча,-
Нашы скаўты і скаўткі прымалі ўдзел у сьвяткаваньні. Яны прапяялі цэлы рад беларускіх песьняў і пратанцавалі некалькі беларускіх танцаў359.
Дня 4 верасьня 1947 г. скаўты і скаўткі лягеру Ватэнштэт былі запрошаны на супольнае вогнішча, ладжанае летувіскімі скаўтамі ў лягеры Рэпнэр360. На вогнішчы былі прысутныя таксама латыскія і ўкраінскія скаўты. Асабліва падабаліся прысутным беларускія песьні. У агульнай праграме шмат нумароў была выканана беларускімі скаўтамі. Наагул на вогнішчы колькасна нашы скаўты пераважалі іншых.
Гаспадары вогнішча сапраўды па-сяброўску апекаваліся запрошанымі скаўтамі. Вечар пакінуў па сабе незабыўнае ўражаньне скаўцкай дружбы і салідарнасьці361.
16 лістапада 1947 г. з нагоды 2-е гадавіны існаваньня скаўтынгу ў Ватэнштэце скаўцкая моладзь ладзіла вялікі вечар-вогнішча. На вечары былі прысутныя прадстаўнікі скаўцкай моладзі іншых нацыянальнасьцяў і прадстаўнікі ангельскіх уладаў.
Пасьля кароткага рэфэрату адбыўся багата распрацаваны танцавальны аддзел.
13 і 14 сьнежня 1947 г. у Ватэнштэце адбыўся Зьлёт беларускіх скаўтаў Ангельскае зоны. На Зьлёце былі прысутныя скаўткі і скаўты з Ватэнштэту і Гановэру (з апошняга 12 асобаў), а таксама прадстаўнікі старэйшага грамадзтва. Мэтай Зьлёту было ўтварэньне Штандару беларускіх скаўтаў Ангельскае зоны.