31 сьнежня 1946 г. удзельнічаў у канцэрце, прысьвечаным сустрэчы Новага Году. Скаўткі і скаўты выканалі вельмі ўдала некалькі народных танцаў і патрыятычных дэклямацыяў. 9 студзеня 1947 г. Остэргофэнскія беларускія скаўты прымалі ўдзел у сьвяткаваньні першых угодкаў Сьцягу ў Міхэльсдорфе, каля Каму. 13 студзеня 1947 г. скаўты наладзілі калядаваньне з зоркай. Калядоўшчыкаў-скаўтаў вельмі горача прымала жыхарства лягеру. Сабрана было 357 марак на карысьць Сьцягу. 14 студзеня 1947 г. адбылася скаўцкая калядная ялінка. У мастацкай частцы моладзь выступала з народнымі беларускімі танцамі, калядкамі і дэклямацыямі. Пасьля Дзед Мароз раздаваў усёй моладзі падаркі. На заканчэньне адбыліся гульні і танцы. У гэты самы дзень Остэргофэнскіх скаўтаў наведалі дзьве прадстаўніцы амэрыканскіх скаўтаў. Яны цікавіліся працай нашых скаўтаў. На агульнай зборцы скаўты засьпявалі госьцям некалькі калядак і пратанцавалі пару народных танцаў. Госьці ўзамен навучылі іх сьпяваць адну песьню па-ангельску. На дварэ перад лягерам зрабілі шмат фотаздымкаў у розных позах: у страі, на месцы, у маршы і ў часе сьпеву. На заканчэньне адна з амэрыканак сказала наступныя словы: “Праводзячы час з вамі, дарагія скаўты, і скаўткі, 293 Маецца на ўвазе Беларускае студэнцкае згуртаваньне ў Бэльгіі — арганізацыя беларускіх студэнтаў, што дзейнічала ў 1950-я гг. мне прыпамінаюцца тыя часы, калі я з такой самай групай пачынала працу дома. Па характары праца ваша і наша такія самыя. Я вельмі задаволена, што за такі кароткі час вы. здолелі шмат чаго навучыцца. Я вельмі дзякую вам за так прыгожыя беларускія песьні і танцы, якія вы так стройна выканалі. Я жадаю вам шмат шчасьця і здароўя, а таксама плённай працы на скаўцкай ніве”. Амэрыканскія скаўткі падаравалі нашым скаўтам некалькі скаўцкіх кнігаў па-нямецку, паперы, алавікоў і інш. Беларускія скаўты далі на памятку амэрыканскім гасьцям паштоўкі з нацыянальным гэрбам і беларускімі краявідамі. Сьцяг у Остэргофэне зарганізаваў скаўцкую бібліятэчку, здабыў частку ўніформы і неабходныя спартовыя прылады. Дружыны паасобку рыхтуюцца да спаборніцтва з дружынамі і-га Сьцягу ў Міхэльсдорфе294. 23 лютага 1947 году на ладжаны тут міжнацыянальны зьлёт скаўтаў, прысьвечаны дню нарадзінаў бацькі скаўтынгу Бадэн Поўэля, прыбылі і нашыя скаўты і скаўткі. Гэта была мяшаная група дзяўчат і хлапцоў з Остэргофэну і адзін прадстаўнік з Міхэльсдорфу. Скаўты нашыя вельмі добра рэпрэзентаваліся: здаровы выгляд, адпаведнае адзеньне, вясёлыя і што найважнейшае ветлівыя. Паяўленьне іх тут у Вільдфлэкэне было неспадзеўкаю. Распытвалі і цікавіліся ўсе нашай арганізацыяй. Палякі прынялі нашых скаўтаў вельмі добра і скрозь вызначалі першае месца, але ня ўсюды здолелі пабываць нашыя. He маглі быць на набажэнстве ў каталіцкай сьвятыні, бо ў гэтым часе якраз адбывалася набажэнства спэцыяльна для нашых скаўтаў у мясцовай праваслаўнай царкве. 23 сакавіка 1947 г. адбылося ў Остэргофэне ўрачыстае пасьвячэньне скаўцкага сьцягу. 3 гэтай нагоды было адслужана набажэнства з адпаведнай пропаведзьдзю ў патрыятычным духу. 24 сакавіка была адслужана паніхіда за нашых змагароў, што аддалі жыцьцё за свой Народ і Бацькаўшчыну. A19 гадзіне таго-ж дня скаўцкае вогнішча і прысяга скаўтак і скаўтаў. Урачыстасьць адбывалася на гарадзкім пляцы. Народу як сваіх, так і чужых было многа. Гульні скаўтаў скаўтаў пасьля прысягі, якія сьведчылі аб добрай фізычнай падрыхтоўцы і дысцыпліне, зьвярнулі ўвагу гледачоў. 25 Сакавіка раніцай падняцьце сьцягу. Ад 9.30 да 12.00 — набажэнства, на заканчэньне якога ўпершыню туг у царкве хор пад кіраўніцтвам ведамага беларускага кампазытара Міколы Равенска- га295 пяяў рэлігійны гімн па-беларуску (“Магутны Божа” — словы паэткі Н. Арсеньневай, музыка — М. Равенскага). Мэлёдыя і словы былі ўрачыстыя, ад чаго, здаецца, напаўнялі душу нейкім вышэйшым духам. Здаецца, як-бы чалавек адарваўся ад зямлі, ад штодзённых клопатаў і быў блізка вечнага шчасьця і радасьці. Гэтага самага дня а 14-й гадзіне — адкрыцьцё выстаўкі, пераважна ручных вырабаў нашых жанчын, крыху манэт з часоў нашага Вялікага Княства і крыху з малярства. Выстаўка трывала 3 дні — 25 да 27 сакавіка 1947 г. пад памешканьне была прызначана скаўцкая сьвятліца. Сумняваліся, ці будзе чым запоўніць гэтае памешканьне, дзеля гэтага кіраўніцтва выстаўкі зьвярнулася з просьбай да іншых нашых асяродкаў і згуртаваньняў сабраць і прыслаць на выстаўку ў Остэргофэн ручныя вырабы нашых сялян. Адначасна пачалася рэгістрацыя на месцы адпаведных на выстаўку экспанатаў. Жанчыны нашыя адгукнуліся ахвотна і са зразуменьнем пачалі самі прыносіць экспанаты. Хутка выявілася, што прызначаная заля будзе замалая. Трэба было выбіраць найпрыгажэйшыя рэчы. 3 другіх асяродкаў адгукнуліся і прыслалі свае экспанаты Вільдфлекэн296, Вогэнштраус і Міхэльсдорф. ...У ваколіцы Остэргофэн хіба ня было інтэлігентнага немца, які не наведаў выстаўкі. Былі нямецкія настаўнікі, якія радзілі і сваёй школьнай моладзі паглядзець выстаўку. Былі жыхары гораду, былі і сяляне. Усе захапляліся тканінамі, зробленымі рукамі беларускай жанчыны, захапляліся ручнымі вышыўкамі. Падзіўляліся здольнасьці, замілаваньне да прыгажосьць і вытрываласьці ў працы нашых жанчын... Былі і творы нашых мастакоў-маляроў. Найболып цікавіў “Лірнік” Чайкоўскага297... 295 Мікола Равенскі (1886—1953), кампазытар, хормайстар. У1903—1914 гг. кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. У 1915 г. закончыў рэгенцкія курсы ў Маскве, у 1930 г. — Маскоўскую кансэрваторыю (1930). У 1930-я гг. выкладаўу Менскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансэрваторыі. У 1938 г. быў выключаны з Саюзу кампазытараў. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Працаваўрознарабочым на тартаку пад Мюнхенам. У канцы 1940-х гг. пераехаў у Лювэн (Бэльгія), арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце. Аўтар гімну-малітвы “Магутны Божа” (словы Н. Арсеньневай). 296 Вільдфлэкен (ням. Wildflecken') — мястэчка ў паўднёвай Нямеччыне, у зямлі Баварыя. 297 Маецца на ўвазе Зьміцер Чайкоўскі (1912—2002), мастак, вайсковы дзеяч. Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі, у 1937—1939 гг. — у Пасьля адкрыцьця выстаўкі скаўты зарганізавалі скромную каву для гасьцей. А 18-й гадзіне — акадэмія, а 20-й — канцэрт. Старшыня селішча, адчыняючы ўрачыстую акадэмію, сказаў аб значэньні для нас гэтага нацыянальнага сьвята і перадаў слова для прывітаньняў беларускім прадстаўніком з Вільдфлекэну, Шляйсгайму ды студэнту з Мюнхэну. Пасьля былі прачытаныя прывітальныя тэлеграмы. На ўвагу заслугоўвае прывітаньне каталіцкага духоўніка айца Аляксандра Гольдзікоўскіса298, які першы раз наведаў нас разам з Яго Эксцэленцыяй Біскупам Слоскансам2", а пасьля прыяжджаў спавядаць тутэйшых каталікоў. Гэты айцец шчыра жадаў нам наступнае 25 Сакавіка сьвяткаваць на Бацькаўшчыне. Даклад аб 25 Сакавіку чытаў настаўнік гімназіі, ведамы публіцыст А. Адамовіч300. Ён у сваёй высока мастацкай прамове пазнаёміў слу- Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1942—1943 гг. у рангу лейтэнанта быў камандзірам роты беларускага чыгуначнага батальёну ў Менску. Пасьля эвакуацыі зь Беларусі, у лістападзе 1944 г., атрымаў ранг надлейтэнанта. Да 27.11.1944 быў ад’ютантам камандуючага БКА Ф. Кушаля. Пасьля быў у 1-м кадравым батальёне БКА ў Бэрліне у складзе афіцэрскай школы, сябрам Статутовай камісіі Галоўнага камандаваньня вайсковымі сіламі БЦР. Дц пачатку 1945 г. камандаваў 2-м стралковым батальёнам у 1-й грэнадзёрскай брыгадзе “Беларусь”. У канцы красавіка 1945 г. разам з брыгадай перайшоў праз фронт да амэрыканцаў. Выкладаў малюнак і фізычную падрыхтоўку ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Пасьля вайны жыў у Мюнхене. Працаваў у газэце “Бацькаўшчына”, на Радыё “Вызваленьне” (“Свабода”), быў сябрам БІНіМу. Вядомы майстра партрэту й сакральнага жывапісу. Яго палотны выстаўляліся на розных выставах у Эўропе й Амэрыцы. 298 Аляксандарс Галдзікоўскіс (1906—2002), латыскі рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар. У 1950-я гг. апынуўся ў ЗША. Служыў у Кліўлэндзе. 299 Баляслаў Слосканс (1893—1981), рэлігійны дзеяч, каталіцкі ярарх. Паходзіў з латыскай каталіцкай сям’і. У 1926 г. прызначаны Папам Рымскім Апостальскім адміністратарам Менскім і Магілёўскім, біскупам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзій. За рэлігійную дзейнасьць перасьледаваўся савецкімі ўладамі. Адседзеў шэсьць гадоў у сталінскіх лягерах. У 1933 г. паводле абмену палітвязьнямі выехаў у Латвію. Ад восені 1944 г. на эміграцыі. У1952 г. прызначаны Ватыканам Апостальскім візытатарам для беларусаў-католікаў у Эўропе. Браў удзел у культурным і нацыянальна-рэлігійным жыцьці беларускага замежжа, аказваў матэрыяльную падтрымку беларускім рэлігійным пэрыядычным выданьням. 300 Антон Адамовіч (1909—1998), грамадзкі дзеяч, літаратуразнавец, гісторык, публіцыст, літаратар. Уваходзіў у літаб’яднаньне “Ўзвышша”. У 1930 г. арыштаваны па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі” й высланы ў Глазаў, у 1934 г. пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштаваны паўторна ў 1937, вызвалены ў 1938 г. хачоў з магутнасьцю Вялікага Княства Літоўскага, крыху затрымаўся на асобе Вялікага Князя Альгерда. I так слухачы, навет слаба азнаёмленыя з гісторыяй Беларусі, атрымалі яркі нарыс нашай мінуўшчыны і гарт змаганьня за будучыню свайго народу і дзяржавы... Акадэмія закончылася выступам нашага хору пад дырыгэнствам сп. Равенскага, дэклямацыямі ў выкананьні гімназіяльнай моладзі і нумарамі артыстаў-прафэсыяналаў і ў канцы прапяяньнем усімі прысутнымі нашата нацыянальнага гімну301. Другі зьлёт беларускіх скаўтаў. У днях 8—10 жніўня 1947 г. адбыўся ў Беларускім ДП-лягеры ў Остэргофэне зьезд скаўтаў, сэніёраў і скаўцкіх кіраўнікоў ЗКСЧ. Ужо па дарозе са станцыі ў Беларускі лягер у Остэргофэне спаткала нас прыемная неспадзеўка: на поплаве пастаўлены тры палаткі беларускіх скаўтаў “Вільня”, “Пінск”, “Менск”. У лягеры сьвяточны настрой. Ня дзіва. Тут скаўцкі зьлёт. Усюды бачацца групы беларускіх скаўтаў з рознакаляровымі хусткамі й адзнакамі. Яны прыехалі сюды з усіх бакоў Заходняй Нямеччыны. Раніцаю 8-га жніўня быў падняты бел-чырвона-белы сьцяг пад гукі песьні “Беларусь наша Маці-Краіна”3°2. Пасьля гэтага для ўсіх удзельнікаў зьезду быў адслужаны ў лягернай царкве мясцовым сьвятаром урачысты малебен.