Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
На жаль, нам, скаўтам, выпала крыху горшая доля — мы не на Бацькаўшчыне. Мы не можам непасрэдна пазнаваць нашае краіны, плаваць у нашым Нёмне, Дняпры, Дзьвіне, Прыпяці, ня можам рабіць экскурсіі ў нашыя пушчы, адведваць нашыя слаўныя гарады: Полацак, Смаленск, Тураў, Пінск, Вільню, Наваградак, Магілёў, ня можам пабываць у нашай сталіцы — Менску.Але не падайма духам. Скаўт заўсёды вясёлы і спадзяецца на лепшае — на хуткі зварот
на Беларусі, а здабыцьцё вольнае Беларусі будзе йсьці праз цяжкае змаганьне, да якога мы павінны быць загартаваныя.
I вось тут, у Баварыі, на чужыне, мы маем ладную частку таго, што патрэбна для загартаваньня духу й цела скаўта. Цяпер, з надыходам летняга сезону, мы павінны пастпарацца правесьці гэты сезон якнайлепш. I Альпы, і Гарц, і Баварскі Лес262, і Альгаў263, Дунай264, Ізар265, Рэйн266 — усё павінна быць адпаведным чынам выкарыстана.
Магчыма, у вашых мясцовасьцях будуць скаўцкія лягеры і іншых нацыянальнасьцяў. Ідзеце туды і мяняйцеся зь імі скаўцкім досьведам, навучайцеся ад іх усяму лепшаму й будзьце зь імі ў добрых адносінах.
Дык “Напагатове!” загартоўваць свой дух і цела для будучага змаганьня за Беларусь!
“Заўсёды!”267.
В. Рысь268.
262 Баварскі Лес (ням. Bayrischer Wald) — горны хрыбет у паўднёвазаходняй Нямеччыне.
263 Альгаў (ням. Allgau) — рэгіён у паўднёвай Нямеччыне й паўночнай Аўстрыі, пралягае ад перадальпійскіх земляў да Альпаў. Папулярнае месца адпачынку.
264 Дунай — рака, якая бярэ пачатак у Нямеччыне, працякае па Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Сербіі, Балгарыі, Румыніі, Малдове, Украіне. Упадае ў Чорнае мора.
265 Ізар (ням. Isar) — рака, якая бярэ пачатак у Аўстрыі, працякае па Нямеччыне, дзе ўпадае ў Дунай.
266 Рэйн (ням. Rhein) — рака, якая бярэ пачатак у Швайцарыі, цячэ па Ліхтэнштэйне, Аўстрыі, Нямеччыне, Францыі, Нідэрландах і ўпадае ў Паўночнае мора.
267 Напагатове. № 4-5. Красавік — травень 1947 г. — A. В.
268 В. Рысь — скаўцкі псэўданім Вітаўта Кіпеля (нар. 1927), грамадзкага дзеяча, навукоўца, дасьледчыка беларускай эміграцыі. У 1933— 1942 гг. разам з бацькамі жыў у Расіі. Потым вучыўся ў Менску, пакуль у 1944 г. ня выехаў з бацькамі ў Нямеччыну. У 1945—1948 гг. вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, займаўся скаўтынгам. Паступіў на мэдыцынскі факультэт Цюбінгенскага ўнівэрсытэту, а ў 1953 г. закончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт са спэцыяльнасьцю гэоляга, а ў 1955 г. атрымаў ступень доктара мінэралёгіі. Быў заступнікам старшыні Саюзу беларусаў Бэльгіі. У 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у навуковавытворчых фірмах, у Балтымарскім унівэрсытэце (штат Мэрылэнд). У 1959—1985 гг. — у Дасьледчым цэнтры навукі й тэхналёгіі Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі (у тым ліку на пасадзе выканаўчага дырэктара). У 1962—1963 гг. вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі) па
Міжнародная скаўцкая канфэрэнцыя
Міжнародная скаўцкая п-я канфэрэнцыя ў Шато дэ Росны269 ў Францыі ў жніўні 1947 гпастанавіла паклікаць да жыцьця самастойны аддзел Міжнароднага скаўцкага бюра для справаў ДП, якіх лік у Нямеччыне і Аўстрыі выносіў 15 ооо.
Прадстаўніцтва Міжнароднага скаўцкага бюра ў Нямеччыне, дзеючае ў паразуменьні з акупацыйнымі ўладамі і ІРО270, атрымала наступныя даручэньні для праводжаньня свае дзейнасьці:
1)	Пасярэдніцтва паміж скаўтамі ДП, Міжнародным Бюро і нацыянальнымі скаўцкімі арганізацыямі.
2)	Шкаленьне скаўтаў у веку ад 8 да 18 год і тварэньне новых групаў у асяродках ДП.
3)	Шкаленьне скаўцкіх інструктараў шляхам арганізаваньня “Гільвэрскіх” курсаў.
4)	Праводжаньне прынцыпаў і пастановаў скаўцкага руху, каб мэты, мэтоды і асновы скаўтынгу былі ўспрыманыя і выконваныя ўсімі, каб не праводзілася палітычная прапаганда, каб не было розьніцаў што да паходжаньня, нацыянальнасьці, рэлігіі, расы і колеру, каб кажны сябра адносіўся лаяльна да рэлігійных пачуцьцяў іншых і да свайго веравызнаньня, каб прыналежнасьць да скаўцкага руху была добраахвотнай і асновы скаўтынгу былі дабравольна ўспрыйманыя ўсімі сябрамі.
спэцыяльнасьці “бібліятэказнаўства”. Лідар беларускага рэспубліканскага руху. Пры канцы 1960-х гг. выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У i960—1980-х гг. супрацоўнічаў з Радыё “Свабода”. У 1972—1982 гг. старшыня Фэдэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў. У1974 г. абраны на старшыню Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрзі. Рэдактар газэты нью-джэрзійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фэстываляў у Нью-Джэрзі (1976—1979). У 1972 г. у Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфэдэрацыі амэрыканскіх этнічных груп. У 1975 г. узнагароджаны мэдалём Паняволеных народаў Эйзенхаўэра. У 1978—1982 гг. старшыня Этнічнай рады штату Нью-Джэрзі. Ад 1982 г. старшыня БІНіМу. Аўтар працы “Беларусы ў ЗША” (1993 і 2017 гг.; ангельскамоўнае выданьне 1999 г.), шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у тым ліку артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амэрыканскіх энцыкляпэдыях.
269 Шато дэ Роні (фр. Le chateau de Rosny-sur-Seine') — замак y горадзе Ронісюр-Сен у дэпартамэнце Івэлін у Іль-дэ-Франс. Менавіта ў гэтым замку ў 1947 г. адбывалася 11-я Міжнародная скаўцкая канферэнцыя.
270 ІРО (анг. International Refugee Organization, IRO) — Міжнарожная арганізацыя па справах уцекачоў, створаная ААН у красавіку 1946 г. Стала спадкаемцам UNRRA. Дзейнічала да 1952 г.
5)	Выхаваўчая служба за пасярэдніцтвам інструктараў у справах, якія адносяцца да стасаваньня скаўцкай мэтоды ў выхаваньні моладзі.
6)	Служба па арганізацыі групаў.
7)	Лягерніцтва і фізычнае выхаваньне.
8)	Міжнароднае братэрства, каб дапамагчы скаўтам ДП увайсьці ў цесны кантакт з іншымі братамі скаўтамі ў іншых частках сьвету і іх нацыянальнасьцямі.
9)	Рэпатрыяцыя, каб з узгляду на нацыянальныя скаўцкія арганізацыі дапамагчы кажнаму скаўту і сталаму скаўту пасьля вярнуцца на сваю Бацькаўшчыну.
На Зьлёце была таксама абгавораная справа Міжнароднага скаўцкага зьлёту, які мае адбыцца 12—13 чэрвеня 1948 году ўлатыскім ДП-лягеры Эсьлінгэн271.
Наступная Канфэрэнцыя адбудзецца 12—13 чэрвеня 1948 г. у латыскім лягеры Эсьлінгэн272.
Другі Дзявочы Сьцяг
Нашы дзяўчаты, прабыўшы разам з хлапцамі ў адным Сьцягу паўтары гадоў, пабачылі, што між хлапцоўскім скаўтынгам і дзявочым ёсьць розьніца і што яны ўжо даволі моцныя, каб пачаць самастойную працу.
28	верасьня 1947 г. адбылося ўрачыстае адлучэньне дзяўчат ад Першага Сьцягу і заснаваньне Другога Дзявочага Сьцягу.
У гэты дзень зладжаны быў вельмі добра канцэрт сіламі адных дзяўчат. Зімовы час нашыя скаўты праводзілі за навукай, у пазнаваньні ўсё новага і новага... 3 надыходам вясны, нашыя скаўты былі даволі добра падрыхтаваныя ўва ўсіх галінах скаўцкіх спраўнасьцяў і якасьцяў.
У гэтым годзе нашых скаўтаў можна заўважыць амаль на ўсіх міжнародных скаўцкіх сустрэчах. Першым заслугоўвае на ўвагу Джэмбары, якое адбылося 25—31 сакавіка 1947 г. у Гамбургу273. Тут прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх ДП-скаўтаў, а таксама скаўтаў ангельскіх, амэрыканскіх і інш. Гэта была першая сустрэча беларускіх скаўтаў з ангельскімі. Ангельцы цікавіліся нашым скаўтынгам, нашым
271 Эсьлінген (ням. EJilingen) — мястэчка на захадзе Нямеччыны, у зямлі Рэйнланд-Пфальц.
272 12-я Міжнародная скаўцкая канфэрэнцыя адбывалася ў 1949 г. у маленькім нарвэскім мястэчку Эльвесэтар (Elveseeter).
273 Гамбург (ням. Hamburg) — горад на поўначы Нямеччыны, другі па велічыні ў краіне і з’яўляецца адной з 16 зямель Нямеччыны.
народам, яго гісторыяй і г. д. Якраз тут наша моладзь годна зарэпрэзэнтавала сябе, свой Народ і Край.
24 жніўня 1947 г. адбылося ўрачыстае сьвяткаваньне другіх ўгодкаў Міжнароднай Скаўцкай Арганізацыі ў Рэгенсбургу. У гэтай урачыстасьці ад беларускіх скаўтаў прымалі ўдзел 35 сябровак і сяброў з і-га Сьцягу “Баварыя”, 16 з 6-га і сьцяжны 2-га Сьцягу. Днём адбыўся ўрачысты парад, у якім прымалі ўдзел скаўты шасьці нацыянальнасьцяў, вечарам — урачыстае вогнішча, на якім скаўты паасобных нацыянальнасьцяў выступалі са сваімі праграмамі274.
Другія ўгодкі Першага Сьцягу.
16 лістапада 1947 г. Першы Сьцяг у Міхэльсдорфе ўрачыста сьвяткаваў 2-я ўгодкі свайго існаваньня.
Сьвяткаваньне пачалося раніцай малебнам у лягернай царкве, а вечарам а 5-й гадзіне ў лягерным клюбе адбылася ўрачыстая частка. Перад вялікай грамадай мясцовых скаўтаў, гасьцей скаўтаў з Віндзішбэргэрдорфу, Остэргофэну, Майнлёйзу275 і інш. ды жыхароў лягеру прайшлі сьцяжныя тройкі са сьцягамі Першага Сьцягу скаўтаў і Друтога Сьцягу скаўтак. Пры ўрачыстай цішыні прачытаны быў першы загад Першага Сьцягу ў 1945 г.
Наступна заступнік Галоўнага кіраўніка ЗБСЧ штандаровы Штандару “Баварыя” расказаў аб працы і поступах гэтага Сьцягу за два гады.
3 прывітальнымі словамі выступалі: апякун Штандару “Баварыя”, апякун Першага Сьцягу, дырэктар Гімназіі імя Янкі Купалы сп. А. Орса276, сьцяжны Другога Сьцягу ў Остэргофэне і іншыя. Пась-
274	СІС. № 9. Верасень 1947. — A. В.
Майнлёйз (ням. Mainleus) — горад у зямлі Баварыя, побач зь якім у казармах разьмяшчаўся ДП-лягер, дзе дзейнічалі беларускія дзіцячы садок, пачатковая школа. Беларусы ў лягеры знаходзіліся ад 1947 да 1948 г.
276	Аляксандар Орса (1896—1959), грамадзкі дзеяч, пэдагог. У 1913 г. закончыў Наваградзкае гарадское вучылішча, потым — двухгадовыя настаўніцкія курсы. Мабілізаваны ў царскае войска, закончыў школу прапаршчыкаў і быў накіраваны на фронт. У 1918 г. вярнуўся на радзіму, настаўнічаў. У1923—1929 гг. вучыўся ў Празе ва Украінскім пэдагагічным інстытуце, потым у Карлавым унівэрсытэце. Доктар прыродазнаўчых навук. У 1929—1934 гг. выкладаў прыродазнаўства ў Наваградзкай беларускай гімназіі. У 1938 г. разам зь сям’ёю прымусова выселены ў этнічную Польшчу, аднак з пачаткам Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Беларусь, настаўнічаў, працаваў школьным інспэктарам у Наваградзкай акрузе. Ад 1944 г. на эміграцыі. У Нямеччыне быў дырэктарам Беларускай
XCIV
ля ўрачыстай адбылася мастацкая частка. Сіламі Першага і Друтога Сьцягоў быў дадзены невялікі канцэрт, у якім вельмі добра вышаў мантаж “Кастусь Каліноўскі” і пьеса “Чорт і баба”277.
Урачыстасьць закончылася скаўцкай вечарынкай278.
Віндзішбэргэрдорф*'9