Беларускі скаўцкі рух нельга разглядаць як нейкае паасобнае зьявішча, як нейкую паасобную арганізацыю, зачыненую ў сваіх выхаваўчых мэтах. Калі гэтыя мэты і мае скаўтынг іншых народаў, дык іх у вялікай меры ня меў Беларускі скаўтынг ад самага пачатку. Гэта таму, што наш народ не разьвіваўся ў нармальных умовах незалежнага дзяржаўна-палітычнага жыцьця, як іншыя народы, а быў у палітычнай няволі і залежнасьці. Таму на плечы моладзі ў сілу неабходнасьці спадалі заданьні, якія стаялі перад усім Беларусім Народам. Беларускі скаўтынг заўсёды быў змушаны аддаваць у ахвяру частку сваіх істотных заданьняў для практычных патрэбаў нашага жыцьця. Змагаючыся за ідэалы свайго народу, за ідэалы вольнага чалавека, беларускі скаўт змалку станавіўся ў рады змагароў, дапамагаў старэйшаму грамадзтву і йшоў з ім у ногу. Школа жыцьця беларускага скаўта ўжо з маладых гадоў пачыналася часта з турмы. Але ня гледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасьці, беларускі скаўт заўсёды высока трымаў сьцяг вызваленьня Беларусі, верна і моцна трымаўся запаветаў 25 Сакавіка. Таму скаўцкі рух быў адным з падмуркаў нашага народнага вызвольнага руху, заўсёды быў арганічна спаяны з высілкамі і змаганьнем старэйшага грамадзтва і ніколі не зьбіваўся на вузкія і крутыя сьцежкі. У гэтых асновах Беларускага скаўцкага руху — зарука ягонае будучыні, у іх і ключ да ягонага мінулага. Наш скаўтынг выхоўваў непахісных барацьбітоў за справу Беларускага Народу, выхоўваў пакаленьне беларускіх патрыётаў, і таму ён быў недаспадобы нашым палітычным ворагам, якія імкнуліся асыміляваць наш народ, у першую чаргу пазбавіць яго здаровае нацыянальнае маладое зьмены. Вось чаму ад самага пачатку наш скаўцкі рух спатыкае розныя перашкоды з боку чужацкае ўлады, вось чаму ён мусіць ісьці той-жа цярністай дарогай, якою ішоў увесь Беларускі Народ. Гісторыя Беларускага скаўтынгу яшчэ мала вядомая і амаль не распрацаваная. Таму да 25-лецьця нашага скаўцкага руху мы прыходзім толькі з жменькай фактаў і дадзеных, на падставе якіх можна толькі ў агульных лініях зарысаваць іх гістарычную пасьлядоўнасьць. Гурткі і арганізацыі Беларуская моладзі, якія паўстаюць у часе нацыянальна-вызвольнага ўздыму, падобна “Грамадзе беларускае моладзе” ў Горадні217 (паўстала ў 1918 г.) — гэта прадвесьнікі скаўтынгу ў Беларусі. Яны паставілі тыя-ж ідэалы, якія пасьля выпісаў на сваіх сьцягох і Беларускі скаўтынг. У гадох змаганьня за Беларускую Народную Рэспубліку ўзьнікла патрэба масавай арганізацыі моладзі. Найболын адпаведнай арганізацыйнай формай быў скаўтынг. Аднак ва Ўсходняй Беларусі на перашкодзе ягонаму разьвіцьцю сталі дырэктывы бальшавіцкай партыі. Там, апрача камуністычных арганізацыяў моладзі, не магло быць ніякіх іншых арганізацыяў моладзі. 25-гадовы шлях Беларускага скаўтынгу ёсьць вымоўным доказам вялікай жыцьцёвай сілы скаўцкай ідэалёгіі. Маладога руху ня здолела забіць брутальная сіла. Яна сьсякала маладое скаўцкае дрэва. Але на месца сьсечаных вырасталі новыя галінкі з новай, маладой сілай. Гэты дваццаціпяцігадовы шлях сьветчыць таксама аб няўтомным змаганьні беларускай моладзі за свае правы да існаваньня, да разьвіцьця фізычных і духовых сілаў. Многія беларускія скаўты ў гэтым непасільным змаганьні аддалі сваё маладое жыцьцё за Бацькаўшчыну, асабліва шмат іх загінула ў часе Другой сусьветнай вайны, з сэньёраў назавем найбольш актыўных: кс. д-ра Станіслава 217 Грамада беларускай моладзі ў Горадні — моладзевая арганізацыя. У Беларускай энцыклапедыі (т. 5) Уладзімір Ляхоўскі час дзейнасці арганізацыі падае як 1919—1921 гг. Старшынёй была Паўліна Мядзёлка, пасьля яе ад’езду — Уладзімір Курбскі. Філіялы арганізацыі дзейнічалі ў вёсках Верцялішкі і Крынкі. Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатральныя пастаноўкі. У 1920 г. пры спартовай сэкцыі Грамады існавала скаўцкая дружына. Глякоўскага, Уладыслава Казлоўскага218, Адама Дасюкевіча219, Міхася Мамчыца220. 25-цігодзьдзе існаваньня нашага скаўцкага руху павінна адзначыць беларуская грамадзкасьць на чужыне асабліва ўрачыста, каб скаўцкі рух пранікнуў да сьведамасьці ўсіх і ахапіў усю беларускую моладзь пад сваімі сьцягамі221. *** Дня 21 верасня 1946 г. латыскія скаўты ў Ватэнштэце ўрачыста адзначылі гадавіну існаваньня сваёй арганізацыі на чужыне. Латыская скаўцкая моладзь зладзіла вечар, у якім прынялі ўдзел і нашыя скаўты і скаўткі. На асаблівую ўвагу заслугоўвае “Белы вальс”, выкананы балетнай групай нашых скаўтак. Пасьля вечару адбылася супольная танцавальная вечарына, у часе якой нашы скаўткі і скаўты прапяялі некалькі беларускіх песьняў. Сустрэча беларускіх і латыскіх скаўтаў прайшла ў атмасфэры адзінства і сяброўства. На памятку аб гэтым вечары латыскія скаўты падарылі нам прыгожы абраз, намаляваны адным скаўтам222. 218 Уладыслаў Казлоўскі (1896—1943), грамадзкі дзеяч, журналіст. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. Закончыў настаўніцкія курсы пры Цэнтральнай беларускай радзе Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Арганізоўваў школы ў Сакольскім павеце. У 1920 г. Беларускай вайсковай камісіяй накіраваны ў школу падхарунжых у Варшаве. Служыў у польскім войску. Ад 1930 г. у Вільні. Арганізаваў моладзевае таварыства “Гайсакі”. Блізкі да Фабіяна Акінчыца. Сімпатызаваў ідэям нацыянал-сацыялізму. Рэдагаваў і выдаваў часопіс “Новы шлях” (1933—1937)Падчас нямецкай акупацыі рэдагаваў “Беларускую газэту”, у рэдакцыі якой быў забіты савецкімі падпольшчыкамі. Адзін са стваральнікаў Беларускай народнай самапомачы. 219 Адам Дасюкевіч (1911—1943), грамадзка-палітычны дзеяч. Закончыў Віленскую беларускую гімназію (1933). Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу, уваходзіў у рэдкалегію часопісу “Студэнцкая думка”. Рэдактара газэты “Беларуская крыніца” (1936— 1938). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. 3 прыходам немцаў у 1941 г. быў арыштаваны па даносе. Вызвалены праз дапамогу сваякоў. У 1942 г. стаў бурмістрам Пастаў. Застрэлены зондэрфюрэрам за невыкананьне паставак. 220 Магчыма, маецца на ўвазе не Міхась, а Мікалай Мамчыц (1899—?), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Вучыўся ў Белдзяржунівэрсытэце. Працаваў інспэктарам школ у Калінінскай акрузе (да 1927 г.), у Полацку. Затым — у апараце Наркамату асьветы БССР. У1930 г. арыштаваны па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў пакараньне ў Кіраўскай вобласьці. У 1935 г. паўторна асуджаны на 2 гады лягераў. Далейшы лёс невядомы. 221 СІС. №2.1946.-A. В. 222 Беларускі Скаўт. № 1. Лістапад 1946. — A. В. 3 нагоды 35 угодкаў існаваньня Ўкраінскага скаўтыніу адбыўся дня 27 і 28 верасьня 1946 г. у горадзе Аўгсбургу (Баварыя) вялікі зьлёт Украінскіх скаўтаў. У зьлёце прымалі удзел дэлегацыі ад розных Украінскіх скаўцкіх адзінак, усяго каля 700 чалавек. На зьлёце былі таксама побач з прадстаўнікамі ад латыскіх, летувіскіх, эстонскіх, польскіх скаўцкіх арганізацыяў дэлегаты і ад Беларускага скаўтынгу (з Галоўнай кватэры). Зьлёт адбыўся ў атмасфэры міжнацыянальнае дружбы і зацясьніў яшчэ больш сувязь паміж беларускімі і ўкраінскімі скаўтамі223. Супольнымі сіламі латыскіх і беларускіх скаўтаў ю кастрычніка 1946 г. было наладжана вогнішча ў прыбалтыйскім лягеры Г алендорф. Беларускія скаўты выступілі пры вогнішчы з спартовымі паказамі і нашай нацыянальнай Лявоніхай. Акрамя гэтага, надзвычай удалым было выступленьне скаўцкай гімнастычнай дружыны з калатушкамі. На заканчэньне вогнішча латыскія і беларускія скаўты, пабраўшыся за рукі і абступіўшы вогнішча прапяялі песьні. Пасьля вогнішча адбыліся танцы ў латыскім скаўцкім клюбе. Латыскія скаўты былі вельмі ўдзячны нашым скаўтам за ўдзел у вогнішчы і выказалі пажаданьне, каб падобныя імпрэзы ладзіліся часьцей224. 13 кастрычніка 1946 г. адбылося ў нашым лягеры прыняцьце прысягі 20 скаўтак і скаўтаў. Гэта новыя кадры, якія ўліліся за апошні час у мясцовы сьцяг скаўтаў. Да складаючых прысягу прамовіў Галоўны кіраўнік крывіцкіх скаўтаў і камандант лягеру. У гарачых словах заклікалі яны моладзь быць верным скаўцкім ідэалам і Бацькаўшчыне Беларусі. Дружным “Гатовы” моладзь адказала на заклікі прамоўцаў. Пасьля прысягі адбылося ўручэньне 42 скаўткам і скаўтам зорак, як адзнакаў за здабытыя пробы. Вечарам было наладжана скаўцкае вогнішча, на якім былі прысутныя жыхары лягеру. Скаўцкія іульні, песьні, апавяданьні і дэклямацыі, гумарыстычныя паказы і народныя танцы выпаўнілі багатую праграму. На асаблівую ўвагу заслугоўвае адыгранае пьеса “Нешчаслівае каханьне”, напісанае Старым Скаўтам. На заканчэньне вогнішча яшчэ раз прамовіў Кіраўнік скаўтаў, пасьля чаго ўсе прысутныя, пабраўшыся за рукі і калышучыся ў такт песьні, прапяялі “Люблю наш край”...225. 223 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № іо. 25 кастрычніка 1946. — A. В. 224 Шляхам ЖыцьцяВатэнштэт. № іо. 25 кастрычніка 1946. — A. В. 225 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № іо. 25 кастрычніка 1946. — A. В. Бывай, лета... Апошнія летнія дні. Хочацца выцягнуць рукі ў зару летняе раніцы, напіцца сонца і сасны. Хутка пасмурнае паўночнае неба павісьне маркотай над шэрай зямлёй і сьцісне сэрца. Трэба яшчэ нахапацца сонечнай энэргіі, каб яна праз зіму дадавала нам сіл, пульсавала ў нашай крыві. Таму з такой радасьцю выяжджалі нашы скаўты і скаўткі на... апошнюю экскурсію ў горы Гарцу, 43 — усе маладыя, загартаваныя, абвеяныя вятрамі дальніх дарог. Дым і пыл закурэў на шашы, мільганулі, як у фільме, баракі лягеру і машына пачала ўразацца ў новыя краявіды. Гэта ўжо звычай скаўтаў — пяяць заўсёды і ўсюды. Незмаўкаючы льецца беларуская песьня над нямецкімі палямі. Яна як-бы апавівае наш бел-чырвона-белы сьцяг, што горда павявае над самаходам. Прыбыўшы на месца прызначэньня (невялікі беларускі лягер у падножжы Гарцу), скаўты напоўнілі яго сваімі маладымі звонкімі галасамі. Had берагам возера хутка растуць “лясныя хаткі” — шалашы. Праз некалькі хвілін вырас маленькі скаўцкі лягер — мадэль таго вялікага, з якім разьвіталіся скаўты на некалькі дзён. Had ім — наш бел-чырвона-белы сьцяг, da якога з цікавасьцю npыгляdaюцца розныя прахожыя. Доўга ў першы вечар не маглі заснуць усе на мяккіх яловых лапках, якія dpaжнiлi сьвежым пахам сасны і... успамінамі. Доўга чуліся шэпты і ціхія гутаркі, аж пакуль, урэшце, сон ня ўпаў на павекі. Толькі сілуэты вартавых чорнымі ветразямі плавалі ўсю ноч Had возерам ў сіні начнога неба. A madbi ўдарыў у шалашы сыгнал na6ydKi, і ўсіх спаткала xaлodнaя раніца. Усе ахвотна бегалі і гімнастыкаваліся nad KOMandy сваіх кіраўнікоў, каб перамагчы сьцюжу.