Зразумелая рэч, што нашыя ворагі заўсёды нішчылі ў зародышу ўсялякі пачын ў напрамку нацыянальнай арганізацыі нашай моладзі, разумеючы добра, што гэта адна з галаўнейшых пазыцыяў нашага руху. Дзякуючы гэтаму ў нас да сёньняшняга дня справа арганізацыі моладзі адстае і знаходзіцца ў незадавальняючым стане. А тымчасам гэта адна з найважнейшых справаў, якія сёньня стаяць перад намі. Бо толькі пры наяўнасьці моцнае нацыянальнае здаровае зьмены мы можам думаць аб будучыні нашага народу. Кожнае сьвядомае грамадзтва, якое дбае аб сваёй будучыні, у першую чаргу клапоціцца аб належным узгадаваньні маладога пакаленьня, маладое зьмены, якая працягвала-б працу папярэдніх пакаленьняў. Калі ў сьвеце зьвяроў справа ўзгадаваньня маладняка адыгрывае вялікую ролю і зьяўляецца складаным зьявішчам, то ў людзей яно прыймае асаблівыя формы і ёй удзяляецца асаблівая ўвага. У зьвяроў працэс выхаваньня трывае коратка і абмяжоўваецца пераважна сфэрай інстыктаў, то ў чалавека ён трывае доўгі час. Чалавек, каб навучыцца жыць і авалодаць складанымі спосабамі здабыцьця сродкаў да існаваньня, мусіць пераняць увесь досьвед папярэдніх пакаленьняў, без чаго ён ня будзе здольны да жыцьця. Досьвед жа гэты надзвычай вялікі. Вось чаму ў людзей паўстаюць адмысловыя інстытуцыі, у якіх яны арганізавана навучаюць і ўзгадоўваюць маладое пакаленьне. Школа зьяўляецца носьбітам ўзгадаваўчых ідэалаў таго ці іншага грамадзтва, праз навучаньне і ўзгадаваньне якіх ня толькі падрыхтоўвае моладзь да практычнага жыцьця, але й прышчапляе яму ідэалы, якія вызнае дадзенае грамадзтва. Школа, аднак, выпаўняючы гэтыя выхаваўчыя і дыдактычныя заданьні, ня можа цалкам пераняць усяе функцыі фармаваньня дасьпелага поўнавартаснага сябра тае ці іншае грамады. У дапамогу ёй прыходзіць сям’я, асабліва арганізацыі моладзі, якія, дапасоўваючы сваю працу да асаблівасьцяў фізычнага й духовага дасьпяваньня моладзі, адчыняюць шырокія магчымасьці для пэдагагічных уплываў. Яны ўводзяць у выхаваньне новыя элемэнты грамадзкага парадку, якія фармуюць у першую чаргу грамадзяніна, падрыхтоўваючы актыўнага сябру грамады. Гэтыя агульныя асновы, з якіх вынікае патрэба арганізацыі моладзі. Але ў народу, які змагаецца за зьдзейснечьне сваіх нацыянальна-палітычных ідэалаў, заданьні арганізацыі моладзі яшчэ большыя і вымагаюць ад моладзі самаахвярнасьці і напружаньня сілаў, але адначасова вымагаюць і ад старэйшага грамадзтва ўважлівых адносінаў да гэтых арганізацыяў, падтрымкі й дапамогі. Скаўтынг, як форма ўзгадаваньня нашае моладзі, толькі цяпер пачынае быць шырэй ведамым сярод нашага грамадзтва на эміграцыі. Дэмакратычныя ўмовы жыцьця адчынілі цяпер шырокія магчымасьці для нашага скаўцкага руху. Ён мае выразны нацыянальны зьмест, ён узгадоўвае здаровую нацыянальна моладзь нашага народу, ён збліжае моладзь родных народаў, вырабляе ў ёй гуманнасьць і ахоўвае, такім чынам, ад вузкага шавінізму ці фанатызму. Праз нацыянальнае ўзгадаваньне скаўтынг уводзіць моладзь у шырокі круг агульна-людзкога поступу. Скаўтынг мае на мэце ўзгадаваньне ня толькі патрыёта, гатовага кожную хвіліну да найбольшых ахвяраў для дабра свайго народу, але і ўсебакова разьвітага чалавека, прыстасаванага да найбольш складаных умоваў жыцьця, здольнага заўсёды хутка арыеюпавацца і разьвязваць усялякія труднасьці і перамагаць перашкоды. Больш шырокага ідэалу ўзгадаваньня нельга сабе уявіць. А гэты выхаваўчы ідэал, ідэал выхаваньня ўсебакова падрыхтаванага да жыцьця чалавека ў кажную хвіліну аддаць жыцьцё за справу свайго народу, а гэтым самым за свабоду чалавека, і адпавядае ўмовам, у якім знаходзіцца сёньня нашае нацыянальнае жыцьцё. Такога якраз чалавека, які пярэйме нацынальную справу нашага народу, і патрабуе сёньня нашае грамадзтва. Скаўцкая праца для нас яшчэ новая, няма досьведу, традыцыяў, адпаведных кіраўнікоў. Прыйшлося ўсё пачынаць нанова. Моладзь перажыла 6 гадоў вайны. Прыглядаючыся да праробленае працы, мы можам з задаваленьнем сьцьвердзіць, што тварэньне нашага скаўтынгу йшло ў правільным кірунку і гуртуецца на моцных падвалінах. Стары Скаўт^36 236 Шляхам жыцьця. № 5. 9 чэрвеня 1946. — A. В. 1947 г. АМЭРЫКАНСКАЯ АКУІІАЦЫЙНАЯ ЗОНА НЯМЕЧЧЫНЫ ПТтаніар “Баварыя” Міхэльсдорф 3 пачаткам 1947 г. і-шы Сьцяг у Міхэльсдорфе пачаў выдаваць скаўцкі часапіс “Напагатове”237. Сьцяжны Першага Сьцягу Штандару “Баварыя” ў вапошнім часе ў арганізацыйных мэтах адведаў цэлы рад Беларускіх асяродкаў у Амэрыканскай зоне Нямеччыны. 3 студзеня 1947 г. ён правёў зборку скаўтаў у Остэргофэне і прачытаў рэфэрат на тэму “Скаўтынг і праца ў скаўтынгу”. 4 студзеня 1947 г. ён правёў арганізацыйны сход моладзі лягеру Вогэнштраўс238 і сарганізаваў два зьвязы скаўтаў. 20 студзеня 1947 г. арганізаваў Зьвяз беларускіх скаўтаў у Ашафэнбургу239. Скаўты ў Міхэльсдорфе 7 студзеня 1947 г. ладзілі традыцыйны абход з Каляднай зоркай у лягеры. Насельніцтва лягеру з вялікай цяплынёй прымала калядоўшчыкаў-скаўтаў. Была сабрана значная сума грошаў на скаўцкі фонд. 9 студзеня 1947 г. Першы Сьцяг у Міхэльсдорфе ўрачыста адзначыў свае першыя ўгодкі існаваньня. Ва ўрачыстасьці таксама прымалі ўдзел скаўты 2-га Сьцягу з Остэргофэну. Пасьля агульнай справаздачы і рэфэрату сьцяжнога адбыўся вельмі ўдалы скаўцкі канцэрт. У гэты самы вечар у скаўцкай сьвятліцы пры ялінцы скаўты атрымалі калядныя падарункі, пасьля чаго адбылася скаўцкая вечарына240. Сьцяг Штандару “Баварыя” ў Міхэльсдорфе сарганізаваў скаўцкую бібліятэчку, якая налічвае 75 кніжак. 237 “Напагатове” — часопіс беларускіх скаўтаў у Нямеччыне. Першы нумар выйшаў у студзені 1947 г., апошні — у сакавіку 1949 г. Усяго выйшла 9 нумароў. Рэдагавалі часопіс Вітаўт Кіпель і Кастусь Вайцяхоўскі. 238 Фогенштраўс (ням. Vohenstraufi) — горад у паўднёва-ўсходняй Нямеччыне, у зямлі Баварыя. 239 Ашафэнбург (ням. Aschaffenburg') — горад у паўднёвай Нямеччыне, у зямлі Баварыя. 240 СІС. № 4. Люты 1947. — A. В. Першы Сьцяг у Міхэльсдорфе ганарова стаіць на першым месцы ў Амэрыканскай зоне, дзякуючы энэргічнаму кіраўніцтву сьцяжнога. Заняткі праводзяцца сыстэматычна і моладзь асягнула вялікі поступ у скаўцкім выхаваньні241. 2 лютага 1947 г. дружыны юначак “Васілёк” і юнакоў “Сокал” здавалі на першую і другую скаўцкія зоркі. Пробы прайшлі пасьпяхова і выявілі здавальняючую спраўнасьць юнакоў і юначак. Гэтага самага дня адбыўся сяброўскі вечар. У праграму вечара ўвайшлі: дэклямацыі, сцэнічныя паказы, гумар, песьні і танцы. Вечар прайшоў вельмі весела і пакінуў прыемныя успаміны242. У № 2-3 “Напагатове” за 1947 г. з жыцьця скаўтаў пададзены наступныя весткі: 9 лютага 1947 г. наш Першы Сьцяг ладзіў вечар, прысьвечаны 31-м угодкам сьмерці паэткі Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Быў прачытаны рэфэрат, пасьля якога скаўты прадэклямавалі рад вершаў Цёткі. 22 лютага 1947 г. наш Першы Сьцяг адзначыў утодкі нарадзінаў бацькі скаўтынгу Робэрта Бадэн Поўэля243. Быў наладжаны сяброўскі вечар, на якім быў прачытаны кароткі рэфэрат аб жыцьці і дзейнасьці Бадэн Поўэля. Пасьля рэфэрату дырэктар гімназіі падзяліўся ўспамінамі аб першых аддзелах беларускіх скаўтаў на Бацькаўшчыне. Па сканчэньні ўрачыстае часткі пачалася мастацкая самадзейнасьць. Прапяялі некалькі народных песьняў, малодшыя юначкі “Пчолкі” паказалі інсцэнізацыю, старэйшыя скаўты — некалькі пірамідаў. Пасьля пачаліся танцы. Было вельмі шкада, што нельга было зрабіць усяго гэтага пры вогнішчы. 2 сакавіка 1947 г. адбыліся наступныя экзаміны на першую, другую і з-ю зоркі. Дружына “Рысь” здавала за і-ю і 2-ю зоркі, “Васілёк” і “Сокал” на 3-ю. За выдатнае злажэньне экзаміну скаўты ўзнагароджваліся скаўцкім падручнікам “Скаўцкі Спадарожнік”244. 241 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 242 СІС. № 6. Травень 1947. — A. В. 243 Робэрт Бадэн-Паўэл (анг. Robert Stephenson Smyth Baden-Powell, 1857— 1941), брытанскі ваенны дзеяч, заснавальнік скаўтынгу. 244 Бута, Аляксандар. Скаўцкі спадарожнік. Міхельсдорф: “Крыніца”, 1947. Зіс. Міжнародная Скаўцкая Арганізацыя (ІСА) Дня і і 2 сакавіка 1947 г. у лягеры Лютэнзээ245 каля Міттэнвал ьду246 адбыўся зьезд прадстаўнікоў больш як 12 скаўцкіх арганізацыяў розных нацыянальнасьцяў, якія знаходзіліся ў Нямеччыне, разам зь нямецкімі скаўтамі й прадстаўнікамі прэсы. На гэтым міжнародным скаўцкім зьезьдзе.былі прынятыя важныя пастановы і сарганізаваная Міжнародная Скаўцкая Арганізацыя (Інтэрнацыональ Скаўт Асосіейшэн247). Да гэтых важнейшых пастановаў належаць: 1. Утварэньне Міжнароднай Скаўцкай Арганізацыі (ІСА) з сядзібай у Мюнхэне. 2. Утварэньне часовага бюра ў складзе прадстаўнікоў нямецкага скаўтынгу, расейскага і ўкраінскага, якія маюць паклікаць арганізацыю да жыцьця. 3. Апрацаваньне Статуту новай арганізацыі. 4. Выстасаваць да Міжнароднага скаўцкага бюра ў Лондане Мэмарандум у справе ўдзелу ўсіх аб’еднаных у ІСА арганізацыяў у 6-м Джэмбары. 5. Утварыць пры ІСА сталы Джэмбары-камітэт. 6. Склікаць у пачатку ліпеня 1947 г. каля Мурнаў пры Штафельзээ248 ад усіх знаходзячыхся ў Нямеччыне скаўтаў на 14-дзённы зьлёт 500 асобаў дзеля ўлажэньня праграмы Джэмбары. 7. Паклікаць да жыцьця ўнутры ІСА камісію ў складзе дзьвюх сэкцыяў, адну для тэхнічных, а другую для гаспадарчых справаў. У справе скаўцкай прэсы й прапаганды пастаноўлена: 1. Выдаваць у меру магчымасьцяў штодва тыдні Інфармацыйны бюлетэнь ІСА пад загалоўкам “ІСА Інформатіон”249. Заданьнем бюлетэню будзе паведамляць аб працах ІСА і аб’еднаных нацыянальных арганізацыяў у нямецкай і часткова ангельскай мовах. 245 Лютэнзээ (ням. Luttensee) — возера каля Мітэнвальду, на поўдні Баварыі, на беразе якога знаходзіўся беларускі лягер. Тут у 1948 г. быў адкрыты помнік удзельнікам Слуцкага збройнага чыну. 246 Мітэнвальд (ням. Mittenwald) — горад на поўдні Нямеччыны, у зямлі Баварыя, у ваколіцах якога на возеры Лютэнзээ ў 1947—1949 гг. існаваў ДП-лягер зь беларускай школкай, садком і скаўтынгам. 247 International Scout Associacion (анг.). 248 Мурнаў (ням. Murnau am Staffelsee) — мястэчка на поўдні Нямеччыны, у зямлі Баварыя. 245 Інфармацыі пра выданьне з такой назвай не знойдзена. 2. Для інфармаваньня аб супрацоўніцтве скаўцкіх арганізацыяў мае выходзіць “Інфармацыйная Служба”250, выдаваная прэсавым аддзелам ІСА. “Інфармацыйная Служба” мае зьмяшчаць у нямецкай мове састаўленьне вытрымак і даных аб зьмесьце важнейшых артыкулаў, дакладаў і падобнага матар’ялу з часапісаў нацыянальных арганізацыяў, у меру магчымасьцяў таксама з ранейшых важнейшых публікацыяў і выданьняў брашураў і кніжак. Прэсавы аддзел ІСА будзе рассылаць гэты інфармацыйны матар'ял усім аб’еднаным скаўцкім арганізацыям. Пытаньне аб аўтарскіх правох і ганарары за публікацыі часова адхіленае. Аднак мае падавацца пры ўсіх перакладах і публікацыях імя аўтара.