Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
У другой палавіне траўня 1947 г. у Баварыі (6 клм на поўнач ад гораду Каму) паўстаў новы беларускі ДП-лягер ў Віндзішбэргэрдорфе, дзе амаль адначасна арганізавалася новая нашая скаўцкая адзінка, якая налічвала 45 асобаў. За кароткі час свайго існаваньня новапаўсталая скаўцкая група паказвала ўжо добрыя вынікі свае працы. 22 траўня 1947 г. група гэтая ў футбольным матчы са скаўтамі з Міхэльсдорфу выйшла пераможна. Вынік і:з28°.
На 2-м Зьезьдзе ў Остэргофэне ад 8 да ю жніўня 1947 г. Віндзішбэргэрдорф рэпрэзентаваў сьцяжны 6-га Сьцяіу281.
24 жніўня 1947 г. ва ўрачыстасьці сьвяткаваньня 2-х утодкаў Міжнароднай Скаўцкай Арганізацыі беларусаў рэпрэзентавалі побач 35 скаўтаў і скаўтак з і-га Сьцягу, штандару “Баварыя”, 16 скаўтаў з 6-га Сьцягу ў Віндзішбэргэрдорфе282.
16 лістапада 1947 г. і-шы Сьцяг у Міхэльсдорфе ўрачыста сьвяткаваў другія ўгодкі свайго існаваньня. Сярод іншых гасьцейскаўтаў удзельнічалі і скаўты з Віндзішбэргэрдорфу283.
Марбург
21 травеня 1947 г. са студэнтаў, якія вучацца ва ўнівэрсытэце ў Марбургу, сарганізаваўся Зьвяз скаўтаў. У гэты Зьвяз улучыліся
гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгэнсбургу, Міхэльсдорфе. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. ГІрацаваў лябарантам у шпіталі. Арганізоўваў першыя беларускія школкі ў ЗША. Дцзін з заснавальнікаў БАЗА і БІНіМу.
277 Маецца на ўвазе п’еса “Чорт і баба” Францішка Аляхновіча.
278 СІС. № 10. Студзень 1948. — A. В.
279 Віндзішбэргердорф (ням. Windischbergerdorf) — вёскаўзямлі Баварыя, непадалёк ад Міхельсдорфу, дзе ў траўні 1947 г. быў створаны беларускі ДП-лягер. У Віндзішбэргердорфе дзейнічалі праваслаўная царква, дзіцячы садок, пачатковая школа, зьвяз скаўтаў. У1948 г. сюды перавезьлі Беларускую гімназію імя Я. Купалы зь Міхельсдорфу. У чэрвені 1949 г. беларусаў вывезьлі ў горад Розэнгайм.
280 СІС. № 7.1947. — A. В.
281 СІС.№8.1947— А.В.
282 СІС. № 9. Верасень, 1947. — A. В.
283 СІС. № 9. Верасень, 1947. — A. В.
таксама скаўткі і скаўты студэнты з Мюнхэну. Зьвяз ахоплівае ў даны момант тры дружыны: 2 мужчынскія й 1 жаночую.
8—10 жніўня 1947 г. — удзел Марбургу ў 2-м Зьезьдзе ЗБСЧ: скаўтмайстар і сьцяжны студэнцкага Сьцягу (А. Бразоўскі), зьвязовы Зьвязу Марбург (Я. Арцюх284), сьцяжная і кіраўнічка жаночага Зьвязу (Р. Жукоўская285), з прадстаўнікі ад студэнцкай скаўцкай моладзі.
Студэнцкая скаўцкая група ў Марбургу працуе.
За час зімовага сэмэстру, міма інтэнсыўнай падрыхтоўкі студэнтаў да экзамінаў, студэнцкая скаўцкая група ў Марбургу не спыняла і выхаваўчай працы ў сваім Зьвязе.
8 кастрычніка 1947 г. шэф-скаўт прачытаў тут рэфэрат на тэму: “Скаўтынг сярод студэнтаў”. Пасьля рэфэрату адбылася дыскусыя на прачытаную тэму. Пастаноўлена падрыхтавацца да прысягі і да скаўцкіх пробаў на ступень Вандроўніка.
Прадыскутавалі магчымасьць працы сярод малодшых скаўтаў у лягеры Мэнхэнгоф286 каля Каселю, а таксама справу ўпрыгожаньня сьвятліцы і скаўцкай бібліятэчкі.
1	кастрычнікаі947г. адбыласячарговая зборка.Тэма: падрыхтоўка да здачы пробаў.
19 кастрычніка 1947 г. — рэфэрат на тэму “Першы пэрыяд у гісторыі Беларусі” прачытала сяброўка Раіса Жукоўская. Рэфэрат на тэму
284 Язэп Арцюх (?—2013), грамадзкі дзеяч. Інжынэр паводле адукацыі. Жыў у ЗША. У 1959 г. заснаваў і стаў старшынём Лос-Анджэлескага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Быў сябрам Рэспубліканскага клюбу. У 1981 г. як старшыня Беларускага рэспубліканскага клюбу ў Каліфорніі атрымаў ад Прэзыдэнта ЗША Р. РэйГана падзяку за заслугі перад Партыяй. Ад 1989 г. быў адным з стваральнікаў і выдаўцоў англамоўнага часопіса “Belarusian Review”. Жыўу г. Торэнс (Каліфорнія).
285 Маецца на ўвазе Раіса Жук-Грышкевіч (дзяв. Жукоўская; 1919— 2009), грамадская дзяячка. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. Ад 1939 гпрацавала настаўніцай у Пружанах. У1942 г. выехала ў Нямеччыну, працавала ў “Вінэце”. Па вайне апынулася ў Беларускім лягеры ў Ватэнштэце, брала ўдзел у скаўтынгу, пазьней вучылася на дантыстку ў Марбургу. У1949 г. пераехалаў Канаду. Закончыла Таронцкі ўнівэрсітэт па спэцыяльнасьці “дантыстыка”. У1953 г. узяла шлюб з грамадскім дзеячам Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Актыўная сяброўка ЗБК. У1965 г. заснавала і ўзначаліла Згуртаваньне беларускіх жанчын у Канадзе. У 1973 г. як прадстаўнік ад беларускай этнічнай групы ўведзена канадзкім урадам у Кансультацыйную Раду па пытаньнях шматкультуралізму. У 1993 г. напісала і выдала кнігу “Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча”.
286 Мэнхегоф (ням. Menhehof) — вёска недалёка ад Касэлю, дзе ў будынках старога вайсковага лягеру быў арганізаваны новы ДП-лягер, куды прывезьлі беларусаў у 1947 г. Тут дзейнічала пачатковая беларуская школа. Вясной 1949 г. беларусаў перавезьлі ў лягер Альтэнштат.
“Гісторыя скаўтынгу і жыцьця Бі-Пі (Бадэн Поўэля)” прачытаў сябра Я. А. (Язэп Арцюх). Пасьля рэфэратаў вывязалася кароткая дыскусыя.
26 кастрычніка 1947 г. быў прачытаны рэфэрат “Беларуская літаратура XIX ст.”.
9 лістапада 1947 г. — падрыхтоўка да вогнішча, сьпевы і дэклямацыі.
19 лістапада 1947 г. — чарговая зборка.
23 лістапада 1947 г. — падрыхтоўка да прысягі.
7 сьнежня 1947 г. — тэма зборкі — гутарка кіраўніка аб скаўцкай прысязе і праве; вывучэньне песьняў.
“Дзед Мароз” у студэнтаў.
13 сьнежня 1947 г. Марбурскія студэнты ладзілі ўрачысты вечар з нагоды заканчэньня зімовага сэмэстру і дзеля адзначаньня традыцыйнага сьвяткаваньня сьв. Мікалая, званага ў нас Дзедам Марозам. Вечар злучыў усіх беларускіх студэнтаў Марбурскага ўнівэрсытэту ў сяброўская атмасфэры, поўнай гумару і весялосьці за скромным сталом. Нацыянальныя песьні пераносілі сэрцы маладых патрыётаў да роднай Беларусі.
Урэшце зьявіўся на залі Дзед Мароз. Ён прынёс цэлы мех розных “падарункаў”, лістоў, жартаў і гумарыстычных вершаў з жыцьця студэнтаў. Доўга не сьціхаў сьмех, выкліканы Дзедам Марозам. Пакінуў ён на ўсіх прыемнае ўражаньне.
На вечары прысутнічаў, як госьць, Галоўны кіраўнік ЗБСЧ, які прыехаў сюды, каб прыняць Прысягу ад студэнтаў-скаўтаў.
Наступнага дня 14 сьнежня ў студэнцкай сьвятліцы ў Марбургу адбылася скаўцкая ўрачыстасьць складаньня прысягі. Да гэтага дня студэнты ўжо даўно рыхтаваліся.
А 9-й гадзіне раніцы сабралася моладзь, дзяўчаты і хлапцы ў скаўцкіх уніформах. Прыбыў і Галоўны кіраўнік В. Пануцэвіч з Галоўнай кіраўнічкай Вандай Махнач287 у асысьце скаўтмайстра сябры А. Бразоўскага і мясцовых кіраўнікоў.
Рапарт, малітва, а пасьля вялікая ўрачыстасьць. Скаўтмайстар Бразоўскі выступае з нацыянальным сьцягом у руках, на які студэнты будуць складаць прысягу. Прамаўляе Галоўны кіраўнік. Ён падкрэсьлівае вялікія абавязкі, якія стаяць перад кандыдатамі адносна сябе, бліжніх, Бога і Бацькаўшчыны. Заклікае непахісна стаяць пры скаўцкіх нацыянальна-незалежніцкіх ідэалах і быць гатовым аддаць найбольш ахвяры для гэтых ідэалаў. “Будзьце верныя гэтаму бел-чырвона-беламу сьцягу, на які за хвіліну зложыце скаўцкую
287 Маецца на ўвазе Ванда Чарнэцкая.
прысягу, ганарыцеся ім, бараніце ўсімі сіламі і занясеце яго на вольную Бацькаўшчыну”, — закончыў сваю кароткую прамову шэф-скаўт.
Пасьля адбыўся акт злажэньня прысягі і інвэстуры288 — прыняцьце ў скаўцкае братэрства. Нацыянальны гімн і вокліч тройчы “Жыве!” закончыў урачыстасьць289.
Скаўцкую прысягу злажыла 6 старэйшых скаўтаў і 4 старэйшыя скаўткі.
Вясною 1948 году ў Нямеччыне была праведзеная грашовая рэформа290, якая нямецкай марцы вярнула больш-менш калішнюю ейную нармальную вартасьць, што гэтак была ўпала пасьля праіграньня вайны Нямеччынай.
У выніку гэтай рэформы бальшыня нашых студэнтаў мусіла перарваць студыі на нямецкіх унівэрсытэтах, у тым ліку і Марбурскім. Студэнты ня толькі ня мелі, чым заплаціць за навуку на ўнівэрсытэце, але і за што наняць пакой у горадзе.
На шчасьце адкрылася новая магчымасьць. Стараньнем студэнтаў, а галоўным чынам старэйшых нашых дзеячоў былі здабытыя стыпэндыі для студэнтаў-беларусаў для студыяў на бэльгійскім універсытэце ў Лювэне291. Першым сьмельчаком, праўда, давялося рызыкаваць навет арыштам, прабіраючыся нелегальна праз “зялёную граніцу” ў Бэльгію292, бо каб атрымаць стыпэндыі, трэба было мець
288 Інвэстура (тое ж, што інвэстытура) — у скаўтынгу: прыём новых сябраў у арганізацыю.
289 СІС. № іо. Студзень 1948. — A. В.
290 Грашовая рэформа ў Заходняй Нямеччыне была праведзеная ў 1948 г., калі замест рэйхсмаркі была ўведзеная дойчмарка. Суадносіны старой валюты да новай складалі 10:1. Былі ўведзеныя жорсткія абмежаваньні на абмен, што прывяло да “згараньня” часткі накапленьняў людзей. Сьледам за Заходняй была праведзена грашовая рэформа й ва Ўсходняй Нямеччыне — уведзена остмарка.
291 Лювэнскі каталіцкі ўнівэрсітэт — першы ўнівэрсытэт у Бэльгіі, які паўстаў у 1425 г. і праіснаваў да 1797 г. Праз 20 гадоў ён быў адноўлены. Пры ім пачалі рыхтаваць каталіцкіх сьвятароў. Гэта прывяло да рэвалюцыі 1830 г., у выніку якой узьнікла Бэльгійскае каралеўства. Ад 1835 г. навучальная ўстанова стала называцца Каталіцкім унівэрсытэтам. У 1968 г. унівэрсытэт падзяліўся на два: валонскамоўны Лёвэнскі (ад нідэр. Leuven) застаўся на ранейшым месцы, франкамоўны Лювэнскі (ад фр. Louvain) пераехаўу спэцыяльна пабудаваны студэнцкі гарадок Лювэнла-Нёў. На пачатку 1950-х гг. у Лювэнскім унівэрсытэце навучалася каля 50 беларусаў.
292 Пра гэта гл.: Кіпель, Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск, 2016. С. 198—199.
для каго, г. зн. трэба было мець беларускіх студэнтаў у Бэльгіі, а іх там дагэтуль не было.
Хутка аднак стыпэндыі былі прызнаныя і дадзеная магчымасьць легальнага ўезду ў Бэльгію. Выехаўшыя ў Лювэн студэнты-скаўты і там працягваюць скаўцкую работу, праўда, больш у агульных рамках БСЗ293.
Остэргофэн
Беларускае селішча ў Остэргофэне (Ніжняя Баварыя) паўстала ў пачатку лістапада 1946 г., раней былі тут палякі. У лягеры былі арганізаваныя Беларуская пачатковая школа і гімназія, ды ў хуткім часе і скаўтынг. Гэта быў 2-гі Сьцяг Штандару “Баварыя”. Адміністрацыя лягеру прыдзяліла скаўтам вялікі пакой, дзе яны ўладзілі сваю сьвятліцу.
3 жыцьця 2-га Сьцягу
Заснаваны 15 лістапада 1946 году 2-гі Сьцяг крывіцкіх скаўтаў у Остэргофэне правёў на працягу апошніх двух месяцаў актыўную дзейнасьць у шкаленьні скаўтаў і наладжваньні імпрэзаў.