Пасьля малітвы, сьнебаньне, і madbi ўсе ідуць у царкву. Астаюцца толькі службовы скаўт і бзьве скаўткі, каб прыгатаваць абеб. Стройнымі аббзеламі, з песьнямі, прайшлі скаўткі і скаўты па вуліцах закінутага ў горах мястэчка. Пасьля абеду, які незвычайна смакаваў, усе рушылі ў горы. Усё вышэй і вышэй, Had абрывамі, горнымі сьцежкамі, здаецца, nad самае сіняе неба... Але горам няма канца. Толькі пасьля doўгix пералазаў npad вачыма, урэшце, adKpbieaeyya ўвесь чар гарыстых пэрспэктываў, якія абвальваюцца ў неба. Быццам на далоні, маленькія баліны і лугі, стады маленькіх doмiкaў, і цёмна-сінія перавалы лясоў. Угорахлadзil^цa рэпэтыцыя (скаўты задумалі зрабіць вогнішча разам dля жыхароў лягеру), пачынаюцца гульні, сьмех і песьні ўдараюцца ў сосны, што мэрэжай ападаюць уніз. А тады ўсе зьбягаюцца з гор, як шумны струмень, і яловыя кволыя лапкі не казычуць больш нікога — глыбокі сон зьлятае на лягер. Толькі ізноў у небе выразаюцца чорныя сілуэты вартавых. Вогнішча пачалося a 21 гадзіне, калі горы й даліны ахінуў змрок. Зусім інакш выглядаюць людзі ў сьвятле агню, сярод велічавай прыроды — у душы мімаволі западае нешта ўзвышана-вялікае. Было шмат песьняў і сьмеху. Сьмяяліся асабліва, калі з цемры вырас каравсгн вярблюдаў з вялікалюдам (ён быў у той час у модзе ў нашых скаўтаў). Вялікалюд прасьпяваў частушкі, у якіх тое-сёе было падмечана нашымі скаўтамі з жыцьця лягеру... Урэшце, усе адсьпявалі “Пагоню”226. Камандант лягеру ў патрыятычнай прамове дзякаваў скаўтам за адведзіны і зладжанае вогнішча. Скаўты дружным “Жыве!” адказалі ў чэсьць каманданта і жыхароў лягеру, маленечкай беларускай вёскі, закінутай у горах. I ізноў ціха плёскала возера і сінела начное неба. На наступны дзень ізноў пабудка, гімнастыка, малітва, сьнеданьне, перагляд парадкаў у шалашох, і ізноў марш у горы. Па дарозе прывал у лясным рэстаранчыку. Усе пьюць niea, а таму, што за піва, звычайна, плаціць нехта адзін, дык гэты гонар выпадае “скарбніку”. Горы вядуць усё вышэй і вышэй. Грыбы колеру скалаў. Праскі, як сходы ў чыстыя просіні, a па клавішах каменьчыкаў спадаюць гамонкія ручайкі. Нейкая сьвятая цішыня гор нячутна ахінае душу. I толькі на вяршынях, скуль усё ў далінах здаецца такім малым, адчуваем, які велічавы сьвет. А адначасна родзіцца пачуцьцё адарванасьці ад роднага краю, адчуваньне глыбокай адзіноты, і крык адчаю нарастае ў сэрцы. Таму кажны шолах, кажны трэск галінкі пад нагамі нагадвае лясныя сьцежкі і просіні далёкай, дарагой Беларусі. Стары Скаўт Кастрычнік, 1946 г. Госьляр 1 траўня 1946 г. заложана ў Беларускім ДП-лягеры ў Госьляры скаўцкая дружына. Працай дружыны кіруе малады настаўнік мясцовай Беларуская школы. У дружыну ўвайшла ўся беларуская моладзь лягеру. 3 Госьляра паведамляюць: 226 Маецца на ўвазе песьня на верш Максіма Багдановіча “Пагоня”. Праца нашых скаўтаў ідзе шпарка наперад, асабліва цяпер вясною, калі ўсё будзіцца да новага жыцьця. За апошні квартал адбылося тут у нас некалькі рэфэратаў, асабліва добрымі былі рэфэраты, прысьвечаныя угодкам сьмерці Цёткі і Кастуся Каліноўскага. Перад рэфэратамі адбылася паніхіда за ўсіх тых, што аддалі жыцьцё сваё ў барацьбе за лепшую долю нашай Бацькаўшчыны. Прысутнымі былі двух сьвятароў, школа й настаўнікі школы, камандант лягеру і насельніцтва лягеру. 25 Сакавіка — 29-я угодкі абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі прынясьлі вялікую радасьць нашым скаўтам. На гэтую вялікую ўрачыстасьць прыбыўу Госьляр Шэф крывіцкіх скаўтаў з Ватэнштэту у асысьце аднаго скаўцкага кіраўніка. Урачыстасьць распачалася малебнам на інтэнцыю Беларускага Народу. Пасьля быў пасьвечаны сьцяг скаўцкага зьвязу “Алень” у Госьляры. На гэты сьцяг як на найбольшую сьвятасьць нашых скаўтаў, на якім напісаны высокі ідэалы: верна любіць Бога і шчыра служыць свайму Народу — злажылі скаўты прысягу. Шэф скаўтаў накрэсьліў у сваёй прамове вялікі й прыгожы шлях, поўны красы і шчасьця, шлях скаўцкага жыцьця, які вядзе да перамогі дабра над злом. 11 нашых юнакоў у гэты вялікі дзень 25 Сакавіка здабылі першыя зоркі. Дружына мае 22 сяброў. На акадэмію 25 Сакавіка злажыліся: рэфэрат, прамовы, дэклямацыі і песьні. 16 лістапада 1946 г. у скаўцкім клюбе у Ватэнштэце адбылася ўрачыстая зборка мясцовых сьцягоў скаўтак і скаўтаў з нагоды першых утодкаў існаваньня гэтых адзінак. Першы Сьцяг крывіцкіх скаўтаў на чужыне адзначае вялікі момант на шляху свайго разьвіцьця. Мы далей панесьлі сьцяг, які беларуская моладзь шмат гадоў назад адважна падняла ў цяжкай і няроўнай барацьбе за вызваленьне Беларусі. Падсумоўваючы ўсе асягненьні нашае працы, мы павінны і надалей паставіць сабе за мэту самаахвярную і вытрывалую працу на карысьць Бацькаўшчыны. I хай кожны з нас усьведаміць сабе, што найболыпы сэнс нашага жыцьця на чужыне — служыць сьветлым агульнанацыянальным ідэалам. Мы павінны ўсьведаміць сваю ролю, як скаўцкай моладзі, у беларускім нацыянальным жыцьці і руху, як у сёньняшні мамэнт, так і ў будучыні... Беларуская моладзь патрапіла ўжо вырабіць свой ўласны круг дзейнасьці, палягаючы на грамадзкім і нацыянальным самавырабленьні. Гэтага аднак замала. Трэба яшчэ ясна ўсьведаміць свой абавязак перад нашым народам і прыступіць да грамадзкае дзейнасьці ў шырэйшым маштабе227. 18 і 23 лістапада 1946 г. адбыліся скаўцкія ўрачыстасьці ў латыскім і летувіскім лягерах у Ватэнштэце з нагоды першых угодкаў існаваньня мясцовых скаўцкіх адзінак. У урачыстасьцях балтыцкіх скаўтаў прыймалі ўдзел і нашыя скаўткі і скаўты з Ватэнштэцкага лягеру228. У днях 30 лістапада і 1 сьнежня 1946 г. у лягеры былі адзначаны 20-я ўгодкі Слуцкага паўстаньня229. У сыботу 30 лістапада вечарам мясцовыя сьцягі скаўтак і скаўтаў ладзілі скаўцкае вогнішча на пляцы лягеру. На вогнішчы была праведзена ўрачыстая пераклічка герояў, паўшых за Бацькаўшчыну і адсьпяваны жалобны марш “Сьпі пад курганам герояў”230... Гановэр У канцы 1946 году быў заснаваны ў Гановэры хлапцоўскі Сьцяг крывіцкіх скаўтаў, які налічваў 50 асобаў. Кіраўніком сьцягу быў настаўнік сп. Віктар Літаровіч231. Адміністрацыя лягеру прыдзяліла скаўтам памешканьне, у якім яны ўладзілі сваю сьвятліцу і ўпрыгожылі яе нацыянальным гэрбам Пагоня і сьцягам, а таксама некалькімі партрэтамі нашых пісьменьнікаў і нацынальных герояў. 227 Беларускі Скаўт. № 1. 1946. — A. В. 228 СІС. № 2. 1946. — A. В. 229 Слуцкі збройны чын — паўстаньне на Случчыне, якое пачалося 27 лістапада і было задуіпанае ў канцы сьнежня 1920 г. Удзельнікі выступалі за беларускую дзяржаўнасьць, вызваленьне тэрыторыі ад акупантаў. Мабілізавалася каля 10 тысяч чалавек. Паводле прэлімінарнага міру паміж Расеяй і Польшчай Беларусь мелася быць падзеленая гэтымі краінамі, а мяжа павінна была прайсці праз Слуцкі павет. А пакуль Случчына знаходзілася ў нэўтральнай зоне. Калі кіраўнікі Расеі й Польшчы паразумеліся, бальшавікі ўвайшлі ў нэўтральную зону й зачысьцілі яе. Паўстанцы мусілі адысьці на польскую тэрыторыю, дзе іх раззброілі. Удзельнікі паўстаньня й іх сем’і былі рэпрэсаваныя на савецкім баку. 230 Аўтар маршу — Міхась Ганько. 231 Віктар Літаровіч (1923—1967), актывіст скаўтынгу, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у адміністрацыі на Барысаўшчыне. Ад лета 1944 г. у Нямеччыне, пазьней у ЗША. Адзін з арганізатараў Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы, заснавальнікаў парафіі ў Саўт-Рывэры. У сьвятліцы адбываліся чарговыя зборкі і імпрэзы. Пазьней, па прыезьдзе ў лягер нейкай колькасьці беларусаў з Зэедорфу232, сярод іх аказалася нацыянальна сьведамая беларуска Л. М. Брылеўская233. Вось-жа яна ўклала ўсю сваю энэргію і ўмеласьць у арганізацыю дзявочага Сьцягу крывіцкіх скаўтаў. Сьцяг налічваў да 40 дзяўчат. Кіравала ім сп. Л. Брылеўская аж да часу ад’езду ў ЗША ў 1950 годзе. Актыўны ўдзел у жыцьці скаўтынгу брала таксама і дружыновая сп. Валя Хадаровіч. Скаўцкая адзінка ў Гановэры мела назоў: “Друті Сьцяг Гановэр”. ФРАНЦУСКАЯ АКУПАЦЫЙНАЯ ЗОНА НЯМЕЧЧЫНЫ Равэнсбург234 У пачатку кастрычніка 1946 году заснаваўся ў Равэнсбургу зьвяз крывіцкіх скаўтаў у ліку 16 асоб, галоўным чынам вучняў тамтэйшай гімназіі (польскай). Зьвязовым вызначаны праваднік Уладзімер. Зьвязу мясцовая УНРРА прыдзяліла часткі ўніформы, колер скаўцкіх шалікаў — чорны235. Скаўтынг і грамадзтва Палітычныя ўмовы нашага жыцьця не дазвалялі нам да гэтага часу стварыць арганізацыімоладзі, якая ўзгадоўвала-б нашаемаладое пакаленьне ў духу нашых нацыянальных ідэалаў. Спробы стварэньня такой арганізацыі пад Польшчай спатыкаліся заўсёды з забаронай адміністрацыйных уладаў. Гэткі лёс спаткаў беларускія скаўцкія арганізацыі, спартовую арганізацыю “Гайсак”і інш. У Савецкай Беларусі, апрача камуністычнага камсамолу, не магло быць ніякіх іншых арганізацыяў моладзі, а выхаваньне ў ім супярэчнае з маральна-ідэйным і гістарычна-бытавым укладам жыцьця Беларускага народу. 232 Зэедорф — ДП-лягер у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. 233 Лёнгіна Брылеўская (дзяв. Захаркевіч, 1923—2008), грамадзкая дзяячка, жонка Уладзімера Брылеўскага. Працавала ў Рызе ў часопісе “Новы Шлях”. У 1944 г. выехала ў Нямеччыну. У 1948 г. — у ЗША. Была старшынёй аддзела Аб’еднаньня беларускіх жанчын у Саўт-Рывэры (1951— 1952). Адна са стваральніц Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. 234 Равенсбург (ням. Ravensburg) — горад на поўдні Нямеччыны, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Тут знаходзіўся ДП-лягер, у якім былі й беларусы. 235 Шляхам Жыцьця. № 10. 1946. — A. В. Арганізацыі моладзі, якія існавалі ў часе змаганьня за незалежнасьць Беларусі ў 1917—1920 гадох, на жаль, хутка распаліся, а нелегальныя арганізацыі не маглі развярнуць вялікшае працы й абхапіць пад свае ўплывы шырэйшыя гушчы ўсяе беларускае моладзі. У часе нямецкае акупацыі, калі беларускі дух ізноў перажыў спантанічны ўздым і шукаў шляхоў да рэалізацыі сваіх палітычных мэтаў, паўстаў Саюз Беларускай Моладзі. Нам добра ведамы мэты нямецкіхакупантаў, якія яны стаўлялі ў вадносінах да гэтае арганізацыі. Яны імкнуліся выкарыстаць яе ў будучыні ў мэтах гэрманізацыі Беларускага народу. Але яны моцна перарахаваліся. У Саюз Беларускай Моладзі ўвайшоў самы здаровы нацыянальна-рэвалюцыйны элемэнт, які адразу заняў выразнае становішча адносна нямецкіхакупантаў. Iхоць кіруючыя вярхі СБМбылі падатныя на паклоны, моладзь заставалася цьвёрдай, гатовай да змаганьня з акупантамі, а яе ўдзел у гэтым змаганьні займае пачэснае месца. I цяпер палітычныя ўмовы ня толькі не спрыялі свабоднаму развіцьцю нашае моладзі, а наадварот, вымагалі ад яе асаблівае актыўнасьці і самаахвярнасьці. Хуткі рост арганізацыі, у неспрыяючых умовах, сьветчыў, аднак, як насьпела патрэба арганізацыі моладзі іякое вялікае значэньне яна адыгрывае ў нашым нацыянальна-вызвольным змаганьні.