Запісы 39 дыск у дадатку

Запісы 39

дыск у дадатку
205.84 МБ
24 сакавіка, у дзень перад сьвятам 25 Сакавіка, у Доме скаўта адбылося ўрачыстае пасьвячэньне Скаўцкага сьцягу і прыняцьце прысягі, якую злажылі побач хлапцоў каля 30-ці старэйшых і сярэдніх дзяўчат. Уручыў пасьвечаны сьцяг скаўтам камандант лягеру, які заклікаў скаўтаў моцна трымаць яго ў сваіх руках і быць вернымі скаўцкаму праву. На ўрачыстасьці прысягі і сяброўскім вечары былі прысутныя летувіскія і латыскія скаўты, кіраўнікі якіх таксама шчыра віталі беарускіх скаўтаў з гэтым важным здарэньнем у скаўцкім жыцьці.
Увечары адбылася мастацкая самадзейнасьць скаўтаў. Была пастаўлена п’еска Янкі Купалы “На папасе”. Пасьля п’есы адбылася канцэртная частка ў выкананьні скаўтаў.
На 1 красавіка 1946 г. скаўты зладзілі вечар гумару й сьмеху для ўсяго лягеру. У вялікай надзвычай цікавай праграме скаўты выказалі свой размах і ўмецтва. Публіка сьмяялася, як кажуць, да ўпаду. Хор пад кіраўніцтвам сп. Міхайлы, джаз на бляшаных скрынках, розныя скэчы, анэкдоты і інш.
Пад канец канцэрту быў абвешчаны перапынак. Публіка чакала, што пасьля перапынку будзе наступная частка канцэрту. Пасьля доўгага чаканьня, урэшце, адчынілася заслона і на сцэне ўсе угледзелі вялікі надпіс “Прыма Апрыліс”193.
Сёлетні Вялікдзень у беларускім лягеры Ватэнштэт можна сьмела сказаць, быў для нас першым Вялікаднем на чужыне, які хаця ў маленькай частцы нагадваў гэтае вялікае радаснае сьвята вясны ў нашых родных гарадох і сёлах. Ужо багаслужбы ў дні Вялікага тыдня з іхнімі багатымі і прыгожымі абрадамі і традыцыямі ўскалыхнулі
імя Адама Міцкевіча ў Пружанах (1935) і фізыка-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Брала ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Друтой сусьветнай вайны жыла ў Бэрліне, працавала ў перакладчыцкім бюро “Вінэта”. У 1949 г. пераехала ў Канаду. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Выдала “Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў” (Кліўлэнд, 1968), ангельскамоўны падручнік “Беларуская мова — Fundamental Byelorussia” (1974.1978). Падрыхтавала “Ангельска-беларускі слоўнік” (50 тыс. словаў, Менск, 2006).
193 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 1.1946. — A. В.
сэрца радасьцю, а адначасна зашчымілі яго болем. Радасьцю ўспамінаў мінулага, няраз аж з дзіцячых гадоў, калі мы былі там, разам з нашымі роднымі і блізкімі, і болем сьведамасьці, што сяньня ўсё гэта далёка, страчана для нас, калі можа і не назаўсёды, дык у дадзены мамэнт.
У ноч Уваскрашэньня а 12-й гадзіне, як калісь у кожнай царкве на Беларусі, так і ў нашай лягернай цэркаўцы раздалося “Хрыстос уваскрос”, і гэтым уліваючы ў збалелыя сэрцы выгнанцаў надзею і веру, што праўдзе ніколі ня ўмерці, што як уваскрэсла Праўда Хрыстова, так уваскрэсьне наша Беларуская праўда...
Пасьля ўсяночнае Богаслужбы старэйшыя беларускія скаўты і “Сёстры Вогнішча” супольна разгавеліся за небагата, але прыгожа накрытым сталом, які перад разговінамі быў пасьвечаны лягерным сьвятаром. Сьнеданьне прайшло ў мілай сяброўскай атмасфэры, a патрыятычныя пачуцьці моладзі выяўляліся ў бадзёрых песьнях і кароткіх шматлікіх прамовах.
На першы дзень сьвятаў скаўты зарганізавалі лятарэю, якая карысталася ў лягеры вялікім посьпехам. На другі дзень сьвятаў нашыя скаўты прынялі ўдзел у супольна ладжаным з летувіскімі і латыскімі скаўтамі сьвяце Міжнароднага дня скаўта. Сьвяткаваньне складалася з параду, мастацкай самадзейнасьці і закончана было вечарам пры супольным вогнішчы.
23 красавіка, калі фактычна прыпадаў дзень сьв. Юрага194, абраны Міжнародным днём скаўта, сіламі нашых скаўтаў быў наладжаны даклад аб гэтым Дню, а пасьля пастаноўка “Пінская Шляхта” Д. Марцінкевіча195.
20-га травеня 1946 г. адбылося ўрачыстае адзначэньне малодшых скаўтаў першай зоркай. На ўрачыстасьці быў прысутны ўвесь Зьвяз скаўтаў. 3 выстраеных пад лінію радоў Зьвязу выступіла 18 закліканых для адзначэньня маладых скаўтаў. Да іх прамовіў кіраўнік скаўтаў і камандант лягеру. Пасьля гэтага кожнаму скаўту была начэплена зялёная зорачка.
Зьвяз дэфіляваў перад кіраўніцтвам, камандантам лягеру, прадстаўнікамі УНРРА-ы і жыхарамі лягеру, якія з радасьцю глядзелі на нашую маладую зьмену.
Было распалена вогнішча. Скаўты пелі песьні, скакалі нацыянальныя танцы. Вечар закончыўся спартовым спаборніцтвам196.
194 Сьвяты Юры — хрысьціянскі сьвяты, апякун сьледапытаў і скаўтаў.
195 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 3.1946. — A. В.
196 Скаўт. № 1 (7). Студзень 1947. — A. В.
Жаночы сьцяг
У канцы травеня 1946 г. дзявоцкая група пераарганізавалася ў самастойны Жаночы сьцяг з сваім асобным кіраўніцтвам і са сьцяжной на чале.
Нягледзячы на гэта, не спынілася поўнае і годнае супрацоўніцтва з хлапцоўскім сьцягам. Яно праяўлялася асабліва ў супольна наладжваных вогнішчах, спэктаклях, сяброўскіх вечарох і экскурсіях.
У працягу лета абодва сьцягі супольна наладзілі два парадзённыя скаўцкія лягеры ў Госьляры197 сярод гораў Гарцу198 і адзін даўжэйшы марш у ваколіцы Ватэнштэту.
Першы Зьлёт беларускіх скаутаў
У днях 6—8 ліпеня 1946 году адбыўся ў Ватэнштэце Першы Зьлёт дэлегатаў ад усіх скаўцкіх адзінак з Ангельскае, Амэрыканскае і Францускае акупацыйных зонаў Нямеччыны. На Зьлёт побач вялікай колькасьці скаўцкай моладзі, прыбыла шмат выдатных прадстаўнікоў старэйшага грамадзтва.
Зьлёт быў ведзены выбраным Прэзыдыюмам у наступным складзе:
Старшыня — сьцяжная В. Жукоўская (Ангельская зона).
Заступнік — сьцяжны В. Войтанка1" (Француская зона).
197 Госьляр (ням. Goslar') — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. Улетку 1945 г. побач з горадам быў створаны ДП-лягер, дзе працавалі беларуская пачатковая школа, скаўцкая дружына. Лягер зачынілі ў 1947 г.
198 Гарц (ням. Harz) — горны масіўу Нямеччыне.
199 Віктар Войтанка (на эміграцыі Васілеўскі, 1912—1972), грамадзкі і рэлігійны дзеяч, лекар, сын Сьцяпана Войтанкі. Закончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Падчас нямецкай акупацыі быў бурмістрам Баранавічаў. Удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабору. Ад 1943 г. акруговы лекар у Слоніме, у 1944 г. доктар-інспэктар Беларускай краёвай абароны. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У 1945—1949 гг. жыўу паўднёва-заходняй Нямеччыне (БадэнВюртэмбэрг, француская зона акупацыі). Удзельнік зьезду беларускіх сьвятароў і грамадзкіх дзеячаў — прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948), наякім была адноўлена БАПЦ. Ад 1950 г. жыўу штаце Нью-Джэрзі, ЗША. Пасьля сьмерці бацькі ў 1968 г. вырашыў стаць сьвятаром і быў высьвячаны 15 чэрвеня 1969 г. Служыў у парафіі царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайлэнд-Парку (Нью-Джэрзі), заснаванай ягоным бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову.
Сакратары: грамадовы М. Сенька200 (Ангельская зона).
сьцяжны Д. Сямёнаў201 (Амэрыканская зона).
На гэтым Зьлёце была пакліканая да жыцьця адзіная Беларуская скаўцкая арганізацыя пад назовам “Згуртаванне Крывіцкіх Скаўтаў на Чужыне”, у скарочаньні ЗКСЧ. 3 мэтай ахапленьня ўсяго беларускага скаўцкага руху па-за межамі Бацькаўшчыны, выхаваньня моладзі ў духу скаўцкай ідэалёгіі і глыбокага патрыятызму, праз вывучэньне нашай слаўнай мінуўшчыны, нашых традыцыяў, звычаяў, нацыянальнай героікі й культуры і да навязаньня зносін з міжнародным скаўтынгам.
Пасьля былі прачытаныя тры рэфэраты на тэмы:
1.	“Мэтады і кірунак скаўцкага ўзгадаваньня”.
2.	“Арганізацыя крывіцкіх скаўтаў” і
3.	“Скаўцкія знакі, гімн і прывітаньне”.
Пасьля дыскусыі над імі было вынесена цэлы рад пастановаў адносна арганізацыйнай структуры, кірункаў выхаваньня і формаў скаўцкага жыцьця, выдадзеных пазьней Галоўнай кватэрай асобнай брашурай “Пастановы Першага Зьлёту Крывіцкіх Скаўтаў”202.
Дзеля выкананьня прынятых заданьняў было пакліканае Галоўнае кіраўніцтва ЗКСЧ, з Галоўнай кватэрай ў Ватэнштэце, у склад якога ўвайшлі:
Вацлаў Пануцэвіч — Галоўны кіраўнік (Шэф скаўтаў).
Валентына Жукоўская — Галоўная кіраўнічка скаўтак.
200 Міхась Сенька (1922—2016), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі закончыў Баранавіцкую мэдычную школу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Па сканчэньні вайны знаходзіўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, дзе закончыў гімназію, браў актыўны ўдзел у скаўтынгу. У 1947—1949 гг. вучыўся ва Ўкраінскім тэхнічна-гаспадарчым інстытуце ў Мюнхене. У 1949 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Працаваў на заводзе “Форд”. Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці. У 1950-я гг. узначальваў Аб’яднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі. Уваходзіў у царкоўную ўправу беларускага прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Шматгадовы сакратар управы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
201 Дзьмітрый Сямёнаў (1926—1982), грамадзкі дзеяч. Ягоныя бацькі, Аляксандар і Алёна з Турцэвічаў, былі эканамістамі з вышэйшай асьветаю. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў фэльчарскай школе і працаваў у Краязнаўчым (Гістарычным) музэі (пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця). Ад 1944 г. на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне, затым у ЗША. Вывучаў паліталёгію ў Ратгерскім унівэрсытэце, штат Нью-Джэрзі, але ж працаваў хімікам. Аўтар “Дзёньніка 1943—1947” (Мінск, 2012).
202 Пастановы першага зьлёту крывіцкіх скаўтаў. Ватэнштэт: Згуртаваньне Крывіцкіх Скаўтаў, 1946. — 13 с.
Сасукевіч203 — заступнік Галоўнага кіраўніка.
Д. Сямёнаў — рэфэрэнт прапаганды.
Д-р В. Войтанка — рэфэрэнт міжнароднай сувязі.
К. Сіткоўскі204 — рэфэрэнт гаспадарчы, рэфэраты арганізацыйны і гаспадарчы205.
Першы Зьлёт беларускіх скаўтаў выслаў прывітальную тэлеграму ў Брытанскую скаўцкую Галоўную кватэру ў Лондане:
“Беларускія Скаўты за Зьезду ў Ватэнштэце, Брытанская зона Нямеччыны, з найбольшай пашанай шлюць Вам сваё сяброўскае прывітаньне. Мы, Беларускія Скаўты, просім Вас дапамагчы нам ва ўзгадаваньні нашае моладзі на эміграцыі, даючы ў нашую дыспазыцыю кніжкі й часапісы з матар’ялам вышкалянёва-спартовага характару. Мы пэўныя, што нашыя гэткія дачыненьні замацуюць прыязьнь паміж нашым і Вялікабрытыйскім народамі”.
Старшыня Зьлёту скаўт Пануцэвіч.
Імпэр’яльная Галоўная
Кватэра Згуртаваньня Скаўтаў
Старшыні Зьлёту Беларускіх Скаўтаў
Ватэнштэт, Нямеччына
Я дзякую вам за ветлівыя прывітаньні ад Беларускіх Скаўтаў у Ватэнштэт і наўзаем пасылаю Вам найсардчнейшыя нашыя. Я меў прыемнасьць у іншай пачцы паслаць Вам крыху выбранай скаўцкай літаратуры, якая, я спадзяюся, можа быць Вам прыдатнай.