3 нейкай каляровая насычанасьцю наплываюць абразы... я іду... Шарахціць жвір на шашы пад нагамі і губіцца ў рытме лясных шолахаў. Праз лёгкі дым вогнішча ідзе наш аддзел і зялёныя кашулімітульжаць у адплываючай зелені дрэў. Так прыемна пасьля надакучлівых камароў. Я плыву... Але нехта тармошыць мяне, не дае мне спаць. Я не зьвяртаю ўвагі і сплю далей. — Дайце мне спаць!.. Ды нічога не памагае. Праз атворыны параскіданых галінаў ізноў пралазяць камары. Сон скончаны. Я вылажу з зелені галін, заспаны, незадаволены і злосны. — Бульба гатова! — Бульба гатова! Мяне клічуць сябры, якія клапоцяцца надта, каб я часам не памёр з голаду. Я гатоў аддаць усю сваю порцыю бульбы за адну хвілінку сну. Але ўжо нічога не парадзіш. Бульбу варылі ў каве, бо вады не было. Відэльцы зрабілі з галінак. Выйшла ўсё назьдзіў смачна і добра. I зноў робіцца прыемна і весела. Пасьля бульбы ямо маліны. Гасім вогнішча, і ізноў марш. Палі, як рознакалёрныя саматканы, раскінуліся перад намі.Далёка сінеюць горы, цёмныя фарботкі неба, сплюснутыя контуры. Ідзем скрай дарогі, загортваючы далоняй буйныя каласы. У кашулях у кожнага сінія васількі. Міжвольна зачэплівае іх кожны ў пяцелькі з затоенай тугой па родных палёх. Праходзім праз нямецкія вёскі. Пуста. Пахне сьвежым гноем. Наш задорны сьпеў іроўны крок адбіваецца дробна ў шыбах, зь якіх дзе-нідзе выглядаюць абыякавыя твары. А за вёскай ізноў брыдзём тыральеркай175 пад нясьцерпнай сьпёкай ліпнёвага сонца. Ісьці ўсё цяжэй і цяжэй. Каб дзе кусьцік ці дрэўка. Горы зманліва блізка. Толькі там, у гэтай сіняй далечы, нас чакае цень. Ізноў дым вогнішча. Запах бульбы. Малады сьмех. Утома хутка зьнікае. Ліпень сьмяецца ў далі. 3 гор ўсё здаецца ў нейкай праэкцыі быццам намаляваны пейзаж. Кожны ўвабірае ў сябе нешта чыстае, сьветлае. Укладаем частушкі, загараем на сонцы, ад якога толькі што шукалі схову, ходзім па лесе. I ў гэтым усім мімалётна, няўпрыцям кранаюць сэрца жывыя ўспаміны аб Беларусі, плешчуцца нейкай салодкай тугой у сэрцы. Заплюшчыш на хвіліну вочы... Здаецца, за вішнямі вёскі цягнецца роднае поле. Хвалі прыбоем бягуць аж у небасхіл. Каб напружыць слых, здаецца, пачуў-бы ў шуме каласоў жніўную песьню, што пяюць жнеі ў полі. Але... перад табой — чужы готык упаўшых недзе ў даліне нямецкіх вёсак, шахматная дошка чужых палёў і абыякавыя позіркі нямецкіх баўэраў176... Чым бліжэй да лягеру, тым цяжэй ісьці. Але ўтому памяншае радасьць збліжэньня да свайго гнязда. Аглядаем круг, які мы прайшлі. Гэта ня мала... Пазнаем ляскі, палянкі, вёскі — ужо добра знаёмыя нам. Ізноў роўны рытм нашых шагоў падае на шашы. Ужо відаць здалёк наш сьцяг. Бліжэй і бліжэй. У лягер ізноў уваходзім з песьняй, бадзёрыя, загарэлыя, загартаваныя. Нас спатыкае вясёлы вечар крыкам дзяцей і прахалодай. Стары Скаўт177. 175 Tyralierka (пол.) — вайск. стралковы ланцуг. 176 Баўэр (ням. bauer) — фэрмер. 177 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. 8, 23 жніўня 1946 г. — A. В. Скаўцкія адзінкі ў беларускіх студэнцкіх асяродках у Амэрыканскай зоне Мюнхэн179 30 верасьня 1946 году пры ўдзеле Галоўнага кіраўніка Беларускіх скаўтаў заснаваўся Зьвяз скаўтаў-студэнтаў. Да студэнцкага Зьвязу належыць 16 беларускіх сіудэнтаў і студэнтак179. 9 лістапада 1946 году адбылася ў Мюнхэне зборка студэнтаўскаўтаў дзеля выбару кіраўніцтва студэнцкага Зьвязу Крывіцкіх скаўтаў. На зборцы былі прачытаны 2 рэфэраты: 1) “Скаўтынг” — гістарычны нарыс, 2) “Характар працы старэйшых скаўтаў. Іх правы і абавязкі”. Выбранае кіраўніцтва студэнцкага Зьвязу зараз-жа прыступіла да працы180. 3 прычыны ліквідацыі Ўнраўскага ўнівэрсытэту181 становішча студэнцкае моладзі сталася вельмі крытычнае. Пасьля доўгіх перагавораў уладаў унівэрсытэту з нямецкімі і амэрыканскімі ўладамі было дазволена з днём 1 сакавіка 1947 году распачаць ізноў выклады з мэтай заканчэньня толькі зімовага сэмэстру і з тым, што 15 красавіка 1947 г. унівэрсытэт мае наагул закончыць сваё існаваньне. Амэрыканскія ўлады дасюль ня могуць заняць выразнага становішча і гэтую справу мае вырашыць Галоўнакамандуючы генэрал Клейн182. Такім чынам уся справа павандравала ў Бэрлін, адкуль да гэтага часу няма адказу. У сувязі з ліквідацыяй унівэрсытэту моладзь на сваю руку старалася дастацца на нямецкія ўнівэрсытэты. Як ведама, нямецкія ўнівэрсытэты перапоўнены і таму многія засталіся па-за магчымасьцю далейшых студыяў. Некалькім нашым студэнтам удалося ўладзіцца ў Мюнхэне, некалькім у Карлсруэ183 і іншых гарадох, а каля 20 асобам у Марбургу184, 178 Мюнхен (ням. Miincheri) — горад на поўдні Нямеччыны, сталіца зямлі Баварыя. 179 СІС. № 1. Кастрычнік 1946. С. 3. — A. В. 180 СІС. № 2. Сьнежань 1946. С. 3. — A. В. 181 Унівэрсытэт ЮНРРА — навучальная ўстанова для перамешчаных асобаў, якая размяшчалася ў Мюнхене й працавала ў 1945—1947 гг. 182 Магчыма, маецца на ўвазе Юліюс Клейн (анг. Julius Klein, 1901—1984), амэрыканскі гэнэрал, герой Другой сусьветнай вайны, журналіст, шпіён. 183 Карслруэ (ням. Karlsruhe) — горад у паўднёва-заходняй Нямеччыне, у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. 184 Марбург (ням. Marburg an derLahn) — горад у цэнтральнай Нямеччыне, у зямлі Гесэн. дзякуючы выдатным стараньням некаторых студэнтаў з Марбургу. Вялікая частка моладзі надалей знаходзіцца ў нявыясьненым палажэньні і чакае на канчатковае вырашэньне справы з Унраўскім унівэрсытэтам. У выніку гэтых падзеяў і Студэнцкі скаўцкі зьвяз апынуўся ў вельмі цяжкім становішчы. Многія скаўткі і скаўты разьехаліся ў іншыя ўнівэрсітэцкія асяродкі, іншыя проста да знаёмых у розныя лягеры. Міма ўсяго, удалося наладзіць зборку з рэфэратам у чэсьць Кастуся Каліноўскага ды супольна з студэнтамі — не-скаўтамі прыняць дзейны ўдзел у сьвяткаваньні 25 Сакавіка. Пры гэтым зборкі і ўрачыстасьці даводзілася праводзіць у Д П1®5 лягеры ў Шляйсгайме186, каля Мюнхэну, з прычыны недахопу адпаведнага памешканьня ў самым горадзе187. 3 дзейнасьці студэнцкай групы старэйшых скаўтаў у Мюнхэне: 22 чэрвеня 1947 г. адбылася зборка для абгаварэньня пляну працы. 29 чэрвеня 1947 г. — зборка ў лесе. Тэма: “Скаўцкі рух і ягоная гісторыя”. Прынцыпы і ідэалёгія скаўтынгу. Падзел працы. Нацыянальныя песьні. іо ліпеня 1947 г. падрыхтоўка да экскурсыі на возера Штарнбэрг. 13 ліпеня 1947 г. — [абмеркаваньне] “Жыцьцё скаўта — мэта і мэтад”. Песьні. 3 жніўня 1947 г. — зборка ў лесе каля Мюнхэну. Бягучыя справы. Піянэрка, ейны сэнс і значэньне. Вузлы рознага віду. Практычныя заняткі. У сувязі з рознымі перашкодамі ў нармальнай працы, галоўным чынам з прычыны выезду многіх скаўтаў-студэнтаў з Мюнхэну ў іншыя ўнівэрсытэцкія гарады, скаўцкая праца гэтай групы была на некаторы час спынена. Цяпер (люты 1948) змантаваліся дзьве групы студэнтаў-скаўтаў, а менавіта ў Мюнхэне і Марбургу. У 2-м Зьезьдзе ЗБСЧ у Остэргофэне188 ад 8 да іо жніўня 1947 г. Ад студэнцкай скаўцкай арганізацыі ў Мюнхэне прынялі ўдзел скаўт- 185 ДП (ад анг. displaced person) — перамешчаная асоба. ДП-лягер — месца, дзе ўтрымліваліся перамешчаныя асобы. 186 Шляйсгайм (ням. Schleijiheim) — ДП-лягер у Баварыі (недалёка ад Мюнхену), дзе ўтрымліваліся расейцы (большасьць), украінцы й беларусы. Працавалі беларускія садок і школа. У1949 г. беларусаў адсюль перавезьлі ў лягер Розэнгайм. 187 Шляхам Жыцьця. Ватэнштэт. № 1.1946. — A. В. 188 Остэргофэн (ням. Osterhofen) — горад на поўдні Нямеччыны, у зямлі Баварыя, дзе месьціўся ДП-лягер беларусаў. Лягер быў заснаваны ў 1946 г., а ў чэрвені 1949 г. насельнікаў перавезьлі ў Розэнгайм. майстар і кіраўнік зьвязу, з прадстаўнікі ад студэнцкай моладзі і скаўцкі праваднік. Прадстаўнікі ад студэнцкай скаўцкай арганізацыі ў Мюнхэне прымалі ўдзел і ў з-й Канфэрэнцыі ЗБСЧ у Шляйсгайме 9—10 сакавіка 1949 г. АНГЕЛЬСКАЯ АКУПАЦЫЙНАЯ ЗОНА НЯМЕЧЧЫНЫ ТТІтандар “ГАРЦ” Ватэнштэт Амаль адначасна пачалася арганізацыя беларускіх скаўтаў і ў Ангельскай зоне Нямеччыны. Там каля гораду Браўншвайгу189 пры вёсцы Ватэнштэт быў заарганізаваны Беларускі ДП-лягер АБЦ. У лягеры працавала Беларуская гімназія190 імя Максіма Багдановіча. 3 ініцыятывы дырэктара сп. Вацлава Пануцэвіча191 ю лістапада 1945 году адбыўся сход вучняў гімназіі і іншай лягернай моладзі, на якім і заснавалася хлапцоўская скаўцкая арганізацыя і пры ёй група наймалодшых і сярэдніх дзяўчатак — пазьнейшых Пралесак і Юначак. Беспасярэдную выхаваўчую працу ў дружынах пераняла кіраўнічка — скаўтка В. Жукоўская'92, якая арганізацыйна падлягала агульнаму кіраўніцтву. 189 Браўншвайг (ням. Braunschweig') — горад у паўночнай Нямеччыне, у зямлі Ніжняя Саксонія. 190 Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча была арганізаваная ў ДП-лягеры ў Ватэнштэце ў 1946 г. Працавала да 1950 г., калі быў ліквідаваны лягер. 191 Вацлаў Пануцэвіч (да эміграцыі Папуцэвіч, псэўданім Мікола Волаціч, 1910 — 1991), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог. У1936—1939 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Уваходзіў у склад Беларускага інстытуту навукі й гаспадаркі, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1936 г. увайшоў у склад ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага нацыянальнага фронту. У 1939—1941 гг. настаўнічаў у Гародні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на розных адміністрацыйных пасадах у Баранавічах. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У1945 г. узначаліў Беларускую гімназію імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. Ад 1946 г. кіраваў Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў на чужыне. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Актывіст мясцовага аддзелу БАЗА. Займаўся дасьледчыцкай дзейнасьцю (вывучаў рэлігійную гісторыю Беларусі), браў актыўны ўдзел у арганізацыі грэка-каталіцкай парафіі Сьв. Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Рэдактар часапісаў “Беларуская царква”, “Літва”. 192 Валянціна Жукоўская (у шлюбе Пашкевіч, 1916 — 2004), грамадзкая дзяячка, сястра Раісы Жук-Грышкевіч. Закончыла польскую гімназію Толькі пасьля чатырох месяцаўскаўцкая арганізацыя пашырылася і на старэйшых дзяўчат. На зборцы 24 студзеня 1946 г. заснавалася дружына старэйшых скаўтак, якая была названа “Сёстры Вогнішча”. Дружына спачатку складалася з 8-мі дзяўчат. На рэгулярных зборках у працы й гульнях выхоўваліся нашы дзяўчаты ў агульналюдзкіх ідэалах чэснай і карыснай для сям’і і грамадства жанчыны, ды побач зь імі і ў нашых нацыянальных ідэалах — добрай беларускі.