Прайшло пяць дзён і з Бэрліну прыслалі юнацкія ўніформы, бацінкі, шапкі і працоўныя камбінэзоны. Па двух тыднях атрымалі мэталёвыя ложкі, і нашыя хлопцы-юнакі сапраўды аджылі. Працу й адпачынак іх мы строга, але зь любасьцяй дзялілі й кіравалі. Замест 12 гадзін працавалі толькі 6 гадзін. Па абедзе або адбываліся лекцыі й гутаркі, або йшлі ў лес быццам бы на заняткі і там сьпявалі, або рыхтавалі дровы на зіму. Пры людзкіх умовах і лепшым харчаваньні ў хлопцаў зьявілася бадзёрасьць і ахвота да працы і жыцьця. Атрымалі і радыё на барак. У канцы студзеня 1945 году ў лягер прыехала шмат нямецкага войска (бо савецкая армія была ўжо на Одры104) і нас 3.2.1945 г. пасадзілі ў цягнік. Юнакі атрымалі два таварныя вагоны з саломай і печкай, таму язда была даволі ніштавата. Аднак цягнік стаяў часта і доўга на полі, бо Саветы бамбардавалі палатно чыгункі. Пастоі гэтыя давалі нам нагоду выйсьці ў поле і набраць з капцоў бульбы. Навет немцы гэта рабілі, бо ведалі, што бульба хутка будзе ані ім, ані нам. 14 лютага 1945 г. малодшых юнакоў і мяне завезьлі ў лягер ‘Тросс Гальле” на Шпандаў-Вэст, у Бэрліне. Тут пражыў я зь імі ў цяжкіх умовах да 3.3.45 г. Безупынныя налёты саюзьнікаў, недаспаныя ночы й голад заламалі ўсіх нас на духу. 103 Сяргей Грамыка, вядома, што ён трапіў пасьля вайны ў ЗША, дзе займаўся грамадзкай дзейнасьцю ў штаце Канектыкут. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. 104 Одра — рака ў Польшчы, Чэхіі й Нямеччыне. Хлопцы знайшлі недзе капец бручкі і патаёмна, у часе бамбардаваньня, прыносілі сырую бручку ў баракі і так дапамагалі сабе ў жыцьці. Пры гэтым неабходна ўспомніць і сумны факт: адзін хлопчык сірата, гадоў 14, з Наваградчыны быў забіты ў спрэчцы за мёрзлую бручку. Ня ведаю, што з гэтымі юнакамі сталася, бо мяне 3-3-1945 гпаклікалі ў лягер “Бісмарксэле”, дзе спаткаў сваіх каля 12-ці былых юнакоў у жаўнерскіх мундурах. Ня ведаю, што сталася далей з нашымі хлапцамі. Тут прабыў я да 28.3.1945 г. і адгэтуль паслалі мяне на канцылярскую працу пры нямецкай моладзі на Клёпштокштрасэ 47, а адгэтуль пры дапамозе банфюрэра Мэнцэля 15 красавіка 1945 году мы выехалі апошнім цягніком з Бэрліну. Гэтага дня і скончылася мая актыўная праца ў СБМ. М. Рачыцкі105. 14.2.1968 г. Торонто, Канада. Працоўная група СБМ у Нямеччыне Арганізатарам і кіраўніком Працоўнай групы СБМ у Нямеччыне быў сп. Гэнры Чурыла-Б. Аб жыцьці й працы сяброў і сябровак СБМ ён напісаў наступнае: “Ад пачатку вайны да 1944 году на ўсходнім фронце йшлі цяжкія баі. Лінія фронту рухалася ўзад і ўперад. Гарэлі беларускія вёскі й сёлы, дашчэнту разбураліся нашыя гарады. У лясох Беларусі з кажным днём падрастала колькасьць партызанаў. Нямецкае вайсковае камандаваньне цэнтральнага сэктару ўсходняга фронту ў паразуменьні зь Дзяржаўным Кіраўніцтвам Моладзі (Райхсміністэрыум фюр дзі бэзэтцэн Остгэбітэ106) пастанавіла вербаваць і высылаць у Нямеччыну беларускую моладзь на працу ў фабрыках. У цэлай гэтай акцыі мелі на ўвазе дзьве карысьці: 105 Мечыслаў Рачыцкі (1922—1972) вучыўся ў Дзісенскай гімназіі, а з прыходам Саветаў — у Глыбоцкім сельгастэхнікуме. Падчас нямецкай акупацыі закончыў настаўніцкія курсы ў Глыбокім (1943), настаўнічаў. Закончыў курс кіраўнікоў у Менску (1943) і быў прызначаны раённым кіраўніком Глыбоцкага СБМ і намеснікам Глыбоцкага акруговага кіраўніка моладзі. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе быў арыштаваны амэрыканцамі. Дцпушчаны ў 1946 г. У 1949 г. выехаў у Канаду. Быў сакратаром Выдавецкага фонду Згуртаваньня беларусаў Канады. 106 Reichsministerium fur die besetzten Ostgebiete (ням.) — Імпэрскае міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый, заснаванае ў 1941 г. для грамадзянскага кіраваньня захопленымі падчас вайны тэрыторыямі СССР. падарваць асноўную людзкую базу партызаншчыны ў Беларусі і замяніць баяздольных немцаў на фабрыках і прадпрыемствах у Нямеччыне беларускімі юнакамі. Першапачаткова немцы прывозілі ў Нямеччыну групы самых беларускіх юнакоў у веку ад 14-ці да 20-ці гадоў выключна з прызначэньнем на працу. Пасьля пачалі паяўляцца невялікія групы (20—50 асоб) і беларускіх дзяўчат (юначак). Гэтая моладзь тварыла Працоўную групу СБМ у Нямеччыне. Агульны лік Працоўнай групы даходзіў да 5-ці тысяч асоб. Каля трох тысяч моладзі было прыдзелена фірме Юнкэрс107, якая вырабляла самалёты для нямецкага цывільнага й вайсковага лятунства, а рэшта вучылася й працавала ў арганізацыі Тод (ОТ). Нагляд над усімі нацыянальнымі групамі моладзі — беларускай, украінскай, расейскай, латыскай і летувіскай — меў па нямецкай лініі шэф Аддзелу моладзі ў Міністэрстве занятых усходніх абшараў гауптбанфюрэр Ніккэль108. Былі кіраўнікі-немцы і для кажнай нацыянальнай групы, быў ім для беларускай банфюрэр Мэнцэль. Кіраўнік СБМ на Нямеччыну меў сваю канцылярыю ў Міністэрстве Занятых Усходніх Абшараў у Бэрліне на Клосстэрштрассэ № 19 і 5—7 супрацоўнікаў. Адным з іх быў ведамы беларускі паэта Лявон Случчанін109, які перад самым канцом вайны трагічна загінуў ад амэрыканскай бомбы ў горадзе Дэссаў110. Кіраўніцтва СБМ на Нямеччыну выдавала часапісы для Беларускай моладзі. Адзін з іх называўся “Малады Змагар”111 — месячнік. Вышла з друку толькі 5 нумароў тыражом у 50 тысяч кажны. Часапіс 107 Юнкерс (ням. Junkers') — авіябудаўнічая кампанія Германіі. 108 Зыгфрыд Нікель — начальнік аддзелу моладзі Міністэрства акупаваных усходніх тэрыторый. 109 Лявон Случанін (сапр. Шпакоўскі, 1914—1995), паэт. Вучыўся ў Слуцкім пэдтэхнікуме, Менскім пэдагагічным інстытуце. Выкладаў расейскую мовы й літаратуру. Арыштаваны ў 1937 г., вызвалены праз два гады. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—1943), школьным інспэктарам на Случчыне (1943—1944), супрацоўнічаў з ‘Тазэтай Случчыны”. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь, дзе быў арыштаваны савецкімі органамі. Адпраўлены ў лягер. Пасьля вызваленьня жыў у Варкуце, а потым пераехаў у Салігорск. 1,0 Дэсаў (ням. Dessau) — горад ва ўсходняй Нямеччыне, зямля СаксоніяАнхальт. 111 “Малады Змагар” — часопіс беларускай моладзі. Выйшла 5 нумароў у 1943—1944 гг. Спачатку выходзіў у Бэрліне, затым у Пляўэне. Ддказны рэдактар — Генрык Барановіч. спачатку друкаваўся ў Бэрліне, а пасьля ў Пляўэн112, у Саксоніі. Абедзьве друкарні былі дашчэнту збабмардаваныя, так што не ўдалося надрукаваць больш нумароў. Гэта ўжо быў і так канец Нямеччыны і вайны ў Эўропе. Часапіс меў характар нацыянальна-ўзгадаваўчы і інфармацыйны. Дапамагаў карыгаваць яго блізкі прыяцель Язэпа Лёсіка113 — старэнькі прафесар Байкоў114. Ад’ютантам штандаровага Г. Чурыла быў малады настаўнік зьвязовы сп. Аўген Захаронак115. Рассыльшчыкам і кур’ерам працаваў лейтэнант артылерыі сэкцыйны В. Барысаў. Сакратаркай у канцылярыі была зьвязовая Тося Б-чііб. Беларускіх юнакоў, прыдзеленых фірме Юнкэрс, прывозілі ў лягер Крымічаў117, у Саксоніі. Пасьля шасьцітыднёвых тэхнічных курсаў, дзялілі іх на меншыя групы і рассылалі ў фабрыкі Юнкэрса. Цэнтрам Юнкэрса быў магутны фабрычны комплекс у Дэссаў, пад Эльбай118. У пераходным лагеры Крымічаў было пераважна да 300 беларускіх 112 Пляўэн (ням. Plauen) — горад ва ўсходняй Нямеччыне на мяжы з Чэхіяй, зямля Саксонія. 113 Язэп Лёсік (1883—1940), грамадзка-палітычны дзеяч, мовазнаўца. 114 Мікола Байкоў (1889—1945?), лінгвіст, літаратуразнаўца, пэдагог. Закончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Ад 1913 г. выкладаў у навучальных установах Беларусі. Вучоны сакратар слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР. Апрацаваў 4-ы выпуск “Беларускай навуковай тэрміналёгіі” — “Тэрміналёгія лёгікі і псыхалёгіі” (1928), з Андрэем Бараноўскім — “Практычны беларускі вайсковы слоўнік” (1927). Разам са Сьцяпанам Некрашэвічам уклаў "Беларуска-расейскі слоўнік” (1925) і “Расейска-беларускі слоўнік” (1928). У 1930 г. арыштоўваўся па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”, але быў вызвалены. У 1931—1941 гг. літсупрацоўнік Менскага рэклямнага бюро, стыліст у газэце “Чырвоная зьмена”. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, працаваў у рэдакцыі часопісу “Малады змагар”, прапагандысцкім бюро “Вінэта”. Пасьля капітуляцыі нямецкіх войскаў арыштаваны савецкімі органамі, утрымліваўся ў менскай турме. Далейшы лёс невядомы. 115 Аўген Захаронак — ад’ютант Генрыка Барановіча. Настаўнік паводле адукацыі. Пасьля вайны апынуўся ў Аўстраліі. Удзелу ў беларускім жыцьці ня браў. 116 Відаць, Антаніна Барановіч, дзяячка СБМ. Жонка Мечыслава Рачыцкага. Пасьля вайны апынулася ў Польшчы. У сьнежні 1958 г. выехала ў Канаду. 117 Крымічы (ням. Crimmitschau) — горад ва ўсходняй Нямеччыне, зямля Саксонія. Тут разьмяшчаўся беларускі лягер. 118 Эльба — рака на тэрыторыі Чэхіі й Нямеччыны. юнакоў. Беларускімі кіраўнікамі былі тады надправаднік Весялуха119 і сэкцыйна М. Кашэня, а ў 1944 годзе да сакавіка 1945 г. быў старшы праваднік П. Манькоў120, а кіраўнічкай юначак была праваднічка Каткавічанка121. Другім вялікім асяродкам Юнкэрса быў горад Магдэбург122, дзе працавала каля тысячы беларускіх юнакоў і хіба дзьве сотні беларускіх юначак. Праз кароткі час кіраўніком юнакоў быў прысланы з Дэссаў сэкцыйны М. Кашэня, а вясною 1944 г. я паслаў туды штандаровага П. Сценьніка123. Кіраўнічкай юначак была зьвязовая Каця Кавалёва124. Найкарацей існавала група 500 юнакоў пры заводзе Юнкэрса ў Штрасбургу125. Ангельскае лятунства пасьлядоўна бамбардавала гэтую фабрыку, так што летам 1944 г. немцы перасталі яе адбудоўваць, a беларускіх юнакоў разьвязлі па іншых гарадох. У меру якусіляліся налёты саюзных самалётаўі штораз разбураліся фабрыкі Юнкэрса, немцы змушаныя былі перавозіць машынэрыю і работнікаў у іншыя гарады й маскавацца пад іншымі назовамі. Такім чынам паўстала колькі новых асяродкаў прадукцыі самалётаў Юнкэрса. Адным з іх быў Мульдэнштайн126 з назовам “Мульдвэркэ А.Г.”, дзе апынулася вялікая колькасьць беларускіх юнакоў і юначак з Дэссаў. 119 Магчыма, маецца на ўвазе А. Весялуха, дзеяч СБМ. 120 Палікарп Манькоў (1910—1998), грамадзкі дзеяч. У 1939—1941 гг. служыў у Чырвонай арміі, трапіў у палон. У 1942—1943 гг. працаваў перакладчыкам у слонімскім гэбітскамісарыяце. Ад чэрвеня 1943 г. узначальваў СБМ у Слуцку. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. Працаваў выкладчыкам у Беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе (1946—1949). Пасьля пербраўся ў ЗША. Ад лістапада 1954 г. быў тэхнічным рэдактарам газэты “Беларускае Слова”. Выкладаў расейскую мову ў ваеннай школе ў Блумінгтане (штат Індыяна).